скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

В последние годы своей жизни Симеон много трудился, очень много читал, писал на разных языках. Полоцкий тяжело заболел и умер 25 августа 1680 года, похоронили его в Заиконаспасовском монастыре.

4. Закрепление материала.

Учитель. А сейчас мы с вами будем беседовать по творчеству Симеона Полоцкого.В какую эпоху жил и работал С.Полоцкий?

Ученик. С.Полоцкий жил и работал в так называемую переходную” эпоху, в 17 веке.

Учитель. Кем был С.Полоцкий?

Ученик. С.Полоцкий был и поэтом, публицистом, драматургом, государственным работником и учителем.

Учитель. Какое настоящее имя Симеона Полоцкого?

Ученик. Самуил Емельянович Петровский-Ситнианович.

Учитель. Когда и где рдился писатель?

 Ученик. Родился в начале декабря 1629 года, в Полоцке в семье зажиточных горжан.

Учитель. Где учился С.Полоцкий?

Ученик. Получил начальное образование, затем учился в Киево-Могилянской коллегии, некоторое время учился в Виленской иезуитской академии.

Учитель. Кем стал Симеон Полоцкий после учёбы?

Ученик. Принял монашеский сан и учил детей в братской школе при монастыре.

Учитель. Какие границы творчества С.Полоцкого?

Ученик. Всё творчество делится на два периода. Белорусский период до 1663 года и Московский период, начиная с 1663 года и заканчивая смертью поэта 1680г.

Учитель. Какая центральная тема была у С.Полоцкого?

Ученик. Центральной темой творчества С.Полоцкого является тема родины. Так как поэт очень переживал из-за войн, которые были на территории Белоруссии.

Учитель. А скажите ребята, на каком языке писал свои стихотворения С.Полоцкий?

Ученик. На книжном, так называемом славяно-русском языке.

Учитель. А какие самые первые датированные произведения?

Ученик. К датированным произведениям относятся “Анафист” и Конон” (1648г.).

Учитель. А скажите, чем выделяется московский период творчества С.Полоцкого?

Ученик. Московский период творчества С.Полоцкого выделяется двумя сборниками “Вертоград многоцветный” и “Рифмологион” и пьесами “Комедия притчи о блудном сыне” и “О Навходосоре-царе”.

5. Заключительное слово учителя.

Учитель. Симеон Полоцкий обогатил белорусскую и русскую поэзию новыми темами, жанрами и формами и тем самым содействовал её дальнейшему развитию. Переехав в Москву, своей разносторонней культурно-просветительской и творческой деятельностью вписал яркую страницу в историю культуры русского народа, явился в России основоположником поэзии и драматургии как новых видов литературы. Жизнь и творчество Симеона Полоцкого – пример благотворности культурных взаимосвязей восточнославянских народов 17 века.

6. Домашнее задание.

Подготовка к контрольной работе.

По выбору написать сочинение на тему “Барокко в русской литературе”.

7.   Выставление и комментирование оценок.

Пазакласнае мерапрыемства па беларускай літаратуры

Дыдактычная гульня

Тэма: Памяць зямлі беларускай

Мэта: - развіваць навыкі слухавога ўспрымання звестак аб пісьменніках;

              -   фарміраваць навыкі хуткага адказу;

              -    выхоўваць пачуццё любові і паваг да роднай Беларусі.

1. Настаўнік. 4 верасня 1994 года ўпершыню на Беларусі адзначалася новае свята – Дзень пісьменства і друку. Мерапрыемствы праходзілі некальк дзён. Цэнтрам урачыстасці быў Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасц культуры, горад, з якім звязаны імёны нашых славутых продкаў: Ефрасінн Полацкай, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. Навукова-творчая экспедыцыя Дарога да святынь” пралягала праз старажытныя цэнтры культуры – Навагрудак, Нясвіж, Тураў, Полацк. Святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх навучальных установах.

Кажуць, у народа, які не ведае і не памятае свайго мінулага, адсутнічае будучыня. Беларускі народ мае продкаў, чыя дзейнасць складае цэлыя эпохі ў культурным жыцці краіны. Наша зямля нарадзіла Рагнеду, Ефрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, Міколу Гусоўскага і Тадэўша Касцюшку…

Гэты рад можна доўжыць і доўжыць. Кожнае імя, што захавала гісторыя, мы павінны ведаць і шанаваць, бо ў гэтым – аснова нашай чалавечай годнасці, з гэтага пачынаецца клопат пра дзяржаву, пра яе культуру, маральнасць і духоўнасць.

А зараз паслухаем даклады пра двух найбольш значных яркіх прадстаўнікоў беларускай культуры.

2. Даклад “Францыск Скарына” (10 мін.).

3. Даклад “Сімяон Полацкі” (10 мін.).

4. Вядучы. Пытанні ў гульні “Рызыка-версія” будуць прысвечаны дзейнасці Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага і іншых нашых знакамітых землякоў, гісторыі роднага краю.

У гульні ўдзельнічае 4 каманды. Пераможцы першай  другой гульняў прымаюць удзел у трэцяй гульні. Каманда, якая “рызыкуе (адказвае без падрыхтоўкі), атрымлівае за правільны адказ 2 балы, якая “гуляе”, г.зн. абмяркоўвае адказ за 30 секундаў, – 1 бал. Калі адказ адсутнічае або ён няправільны, пытанне перадаецца камандзе сапернікаў.

I БЛОК ПЫТАННЯЎ

1. Які юбілей Беларусь урачыста адзначыла 17-18 жніўня 1967 года? (450 галоў беларускага кнігадрукавання).

2. У якіх гарадах ёсць вуліцы, названыя імем Ф.Скарыны? (Полацк, Мінск).

3. У якога народа з’явілася ўпершыню фанетычнае (літарнае) пісьмо, якое ў 9 стагоддзі да н.э. было запазычана грэкамі? Жыў гэты народ на тэрыторыі сучаснага Лівана? (Фінікійцы).

4. Дзе і калі нарадзіўся паэт, драматург, публіцыст Сімяон Полацкі? (У Полацку ў 1629 годзе ў снежні).

 

ІІ БЛОК ПЫТАННЯЎ

1. Якое сапраўднае прозвішча было ў Сімяона Полацкага? (Самуіл Емельянавіч Пятроўскі- Сітніяновіч).

2. Якія навуковыя ўстановы носяць імя Ф.Скарыны? (Гомельск дзяржаўны універсітэт, педвучылішча ў Полацку).

3. Шырока вядомыя шрыфты – лацінка і кірыліца. У старажытных славян для “глаголенія тайны” існаваў яшчэ шрыфт для тайнапісу. Як н называўся? (Глаголіца).

4. Якое свята ўпершыню адзначала Беларусь у верасн 1994 года? (Дзень беларускага пісьменства і друку).

ІІІ БЛОК ПЫТАННЯЎ

1. Сапраўднае імя гэтай асветніцы Прадслава. А як звалі яе памочніц-сясцёр? (Родная сястра Гардзіслава і стрыечная сястра Звеніслава).

2. Знакаміты беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч-педагог, пісьменнік арганізаваў друкарню ў Маскве, дзе надрукава некалькі сваіх кніг  – “Буквар”, “Часасловец”? (Сімяон Полацкі).

3. Калі Ф.Скарыне было 13 гадоў, Леанарда да Вінчы напісаў сваю сусветна вядомую карціну. Якую? (“Джаконда”).

4. Звесткі пра гэтую князёўну дайшлі да нас са старажытных летапісаў “Аповесць мінулых гадоў”, а Лявон Случанін прысвяціў ёй паэму. Хто гэта? (Рагнеда).


ІV БЛОК ПЫТАННЯЎ

1. Якую школу стварыў ў Маскве С.Полацкі і каго вучыў? (Спецыяльная лацінская школа для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў).

2. Кім быў Ф.Скарына? (Першадрукар, перакладчык, паэт, доктар медыцыны, вучоны, біёлаг, пісьменнік).

3. Якія мовы ведаў Ф.Скарына? (Рускую, польскую, тальянскую, нямецкую і інш.).

4. У якім годзе С.Полацкі пакідае назаўсёды родны горад Полацк і едзе ў Маскву? (Пераезд яго адносіцца да другой паловы 1663 года).

V БЛОК ПЫТАННЯЎ

1. Ён атрымаў вучоныя ступені доктара свабодных навук медыцыны ў заходнееўрапейскіх універсітэтах. Усе яго 25 кніг, выдадзеных у Празе ў 1517-1519 гг., напісаны на беларускай мове. (Ф.Скарына).

2. Хто быў любімым вучнем С.Полацкага і з кім ён працаваў і ездзіў у Курляндыю з місіяй? (Сільвестр Мядзведзеў).

3. Гэты твор на радзіме не жадалі друкаваць. Тольк калі аўтар пайшоў на маленькую хітрасць – прысвяціў яго каралеве Боне Сфорцы, твор быў выдадзены. На жаль, другое жыццё паэма атрымала толькі ў наш час, найбольш вядомым для беларусаў з’яўляецца пераклад Шатона. Што гэта за твор? (“Песня пра зубра” М.Гусоўскага).

4. Якія галоўныя кнігі былі ў Маскоўскі перыяд С.Полацкага? (“Вертаград шматкаляровы”, “Рыфмалагіён”, “Букварь языка словенска”, дзве п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына”, “Пра Наўхаданосара”).

5. Падвядзенне вынікаў гульні.

Вучні хорам спяваюць песню “Колькі ў небе зор”.


Канспект урока па беларускай мове

Тэма: Лексіка беларускай мовы паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі

Мэты: - працягваць паўтарэнне паняццяў па тэме “Лексіка. Лексічнае значэнне слова”; паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме Лексіка паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі”;

            - развіваць уменне раздзяляць словы па групах: паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі; развіваць звязную маналагічную мову вучняў;

             - выхоўваць павагу да роднай мовы.

Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для 10-11 класаў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Прывітанне, арганізацыя ўвагі.

2. Праверка дамашняга задання.

Настаўнік. Пакуль мы будзем правяраць дамашняе практыкаванне, адзін вучань пойдзе да дошкі і будзе выконваць прапанаванае заданне (паўтарэнне правапісу суфіксаў –ск-):

Ад слоў утварыце і запішыце прыметнікі з суфіксам –ск-:

інтэлігент – інтэлігенцкі;

Нясвіж – Нясвіжскі;

мастак – мастацкі;

салдат – салдацкі;

Парыж – Парыжскі;

сусед – суседскі;

сакавік – сакавіцкі;

юнак – юнацкі;

турыст – турысцкі.

Праверка дамашняга практыкавання (практыкаванне 76).

Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі:

Асабовы – асабісты: асабовы займеннік, склад, асабісты лёс, рахунак, шчасце, бібліятэка, думка;

Балотны – балоцісты: Балотны прастор, трава, птушка, вада; балоцісты бераг, край, сцежка;

Гліняны – гліністы: гліняны посуд, падлога, міска; гліністы бераг, зямля, дно;

Грамадзянскі – грамадскі: грамадзянскі абавязак, шлюб, годнасць, правы; грамадскі парадак, дзейнасць, вопратка;

Драпежны – драпежніцкі: драпежны звер, рыба, дзюба; драпежніцкі нораў, звычкі, палітыка, позірк;

Ураджайны – урадлівы: ураджайны год, бульба, поле; урадлівы зямля, сорт, глеба, сад.

Настаўнік. Праверым выкананае на дошцы заданне.

Настаўнік. Адкажыце на пытанні па тэме папярэдняга ўрока. Што тварае слоўнікавы склад або лексіку беларускай мовы? (Усе словы беларускай мовы ў сукупнасці ўтвараюць яе слоўнікавы склад, або лексіку).

Настаўнік. Што такое лексічнае значэнне слова? (Гэта змест слова, сэнсавае напаўненне; сувязь гукавой абалонкі з пэўным прадметам ц з’явай рэчаіснасці).

Настаўнік. Якія словы называюцца паронімамі? (Паронімы – гэта словы з розным лексічным значэннем, якія маюць падабенства ў маўленн напісанні).

          3.Работа па тэме ўрока.

Настаўнік. Сёння мы працягваем вывучаць тэму “Лексіка”, а дакладней – пазнаёмімся з лексікай паводле паходжання, сферы ўжывання стылістычнай афарбоўкі.

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы – вынік працяглага гістарычнага развіцця. Зараз мы на роўных правах карыстаемся словамі, гісторыя якіх налічвае некалькі тысячагоддзяў, і словамі, што ўзнікл самы апошні час. Побач ужываюцца словы, народжаныя шматвяковай моўнай практыкай беларускага народа, і лексічныя адзінкі, занесеныя да нас з іншых, блізкіх і далёкіх, моў. Паходжанне беларускай лексікі можна адлюстраваць на схеме, якая змешчана ў падручніку на старонцы 41. Начарціце яе сабе сшыткі.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

2.         Спрадвечна беларуская лексіка:

а) уласнабеларускія словы;

б) усходнеславянскія словы;

в) агульнаславянскія словы;

г) індаеўрапейскія словы.

2. Запазычаная лексіка:

а) з блізкароднасных моў;

б) са стараславянскай мовы;

в) з іншых моў.

Настаўнік. Прачытаем матэрыял падручніка пра спрадвечна беларускую лексіку на старонках 41-42. (Чытанне ўслых).

Настаўнік. Выканайце пісьмова практыкаванне 81: Да прыведзеных слоў рускай і ўкраінскай моў запішыце ўласнабеларускія адпаведнікі. З адным з іх складзіце сказ і запішыце.

Быстро – швидко – хутка , красивый – гарний – прыгожы, подсолнух – соняшник – сланечнік, одеваться – одягатися – апранацца, ветка гілка – галіна, торопить – квапити – падганяць, прыспешваць, путешественник мандрівець – падарожнік, вандроўнік.

Настаўнік. Праверым, як вы выканалі.

Настаўнік. У сучаснай беларускай мове сустракаюцца запазычанні з блізкароднасных моў: рускай (звяно, буквар, подзвіг), украінскай (боршч, чупрына, бадзёры), польскай (падарунак, блакітны, кахаць). Асобна вылучаецца невялікая група стараславянізмаў – слоў, што прыйшлі з першай літаратурнай мовы славян, старажытнабалгарскай па паходжанню (воблака, малітва, храм). Шырока прадстаўлены лексічныя адзінкі, запазычаныя з розных еўрапейскіх моў: англійскай (бізнес, спорт, фільм), французскай (вернісаж, раяль, адэкалон), нямецкай (гальштук, цукар, фарба), старажытнагрэчаскай (палітыка, арыфметыка, сімфонія), лацінскай (адукацыя, студэнт, экзамен).

Настаўнік. А зараз звярніце ўвагу на дошку, на ёй запісаны сказы. Адшукайце памылкі ва ўжыванні запазычаных слоў і вызначце іх прычыны. Выпраўце іх. (Вусна).

1.У байцы “Саманадзейны конь” каніку адразу даецца мізэрная характарыстыка. 2. Партызанскім сувязным было запратэставана з’яўляцца Мінску. 3. У канцы вечара па просьбе вучняў Барыс Сачанка распісаўся для аўтографаў на кнігах.

Настаўнік. Выканаем пісьмова практыкаванне 85: прывядзіце па тры словы з іншамоўнымі часткамі тэле…, …фон, аква…, бія… Паспрабуйце станавіць, што гэтыя часткі абазначаюць.

Настаўнік. Прачытайце верш Н.Гілевіча “Размова ў адным заметным рэстаране”. На чым заснаваны гумарыстычны эфект? (Практыкаванне 87).

Лексіка паводле сферы ўжывання

Настаўнік. Аснову лексікі беларускай мовы складаюць словы, якія жываюцца ў самых розных сферах, – усімі, хто гаворыць па-беларуску, незалежна ад месцажыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Такія словы называюцца агульнаўжывальнымі, або агульнанароднымі: маці, сонца, жыць, дом, сад, хутка. Аднак існуе і лексіка абмежаванага ўжытку, якой карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Прачытаем услых інфармацыю падручніка на старонцы 45. (Чытанне ўслых).

Настаўнік. Дайце характарыстыку дыялектнай, спецыяльнай жаргоннай лексіцы.

Настаўнік. Успомніце некалькі дыялектных слоў, якія ўжываюцца вашай мясцовасці або там, дзе вы праводзіце канікулы, куды ездзіце ў госці. Што абазначаюць гэтыя словы.

Лексіка паводле стылістычнай афарбоўкі

Настаўнік. Стылістычная афарбоўка слова – гэта дадатковая да яго лексічнага значэння ўласцівасць, якая вызначае прыналежнасць слова да пэўнага стылю мовы. Як вядома, вуснай форме маўлення адпавядае размоўны (гутарковы) стыль, а пісьмовай форме маўлення – кніжныя стылі (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны і мастацкі). Адпаведна вылучаецца размоўная (гутарковая) кніжная лексіка.

Аднак існуе вялікая колькасць слоў, якія ў аднолькавай ступені могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта стылістычна нейтральная (міжстылёвая) лексіка: чалавек, брат, неба, вішня, бусел, чытаць.

Намалюйце сабе ў сшытках табліцу, змешчаную падручніку на старонцы 47.

Лексіка сучаснай беларускай мовы


Размоўная               міжстылёвая                кніжная

                                                                                                         паэтычная

                                                                                                                                                                                          

                                            Навуковая      афіцыйна-         публіцыстычная

                                                                     Дзелавая

Настаўнік. Прачытаем услых пра размоўную, кніжную, а таксама разнавіднасці кніжнай лексікі на старонках 47-48 падручніка.

Выканаем наступнае заданне: Заменіце словы гутарковага стылю на нейтральныя сінонімы ў наступных сказах:

1.Янка Купала не проста літаратурная з’ява ці эпоха, творчасць паэта – з’явішча грамадска-палітычнае. 2. А ў зімку, калі на вуліцы лютуе вятруга, добра пайсці на вячоркі ці на ігрышча. 3. І калі яшчэ не пакаралі – пакараем той крывавы зброд, тых, што чалавецтва абакралі на мільёны год.

Настаўнік. Прачытайце верш Н.Гілевіча з практыкавання 94. Знайдзіце ў ім гутарковыя словы і падумайце, чым дасягаецца эфект парадзіравання. (Вусна).

Настаўнік. Запішыце наступныя сказы. Вызначце ў іх паэтычныя словы, падбярыце да іх нейтральныя словы-сінонімы. (Адзін вучань піша на дошцы).

1.Толькі недзе голас жураўліны зноў вяшчуе раннюю зару. 2. Ой вы, дарожанькі людскія, пуцінкі вузкія, крывыя! 3. Ты не пагаснеш, ясная зараначка, ты яшчэ асвеціш родны край. 4. Я птахам адчуваў сябе на вежы, валадаром і неба і зямлі.

Дамашняе заданне.

Настаўнік. Дома яшчэ раз перачытайце параграфы 11-12. Выканайце практыкаванне 91. Размяркуйце терміны і прафесіяналізмы на асобныя групы залежнасці ад таго, да якой галіны навукі, тэхнікі ці прафесіі яны адносяцца. Кожную групу дапоўніце 3-4 словамі.

Каменціраванне і выстаўленне адзнак.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Паколькі творчасць Сімяона Полацкага да нашага часу з’яўляецца маладаследаванай, асабліва, што датычыцца комплекснага аналізу беларускага і рускага перыядаў яго дзейнасці, то мы паставілі сваёй мэтай выправіць гэты гістарычны парадокс і ў меру нашай кампетэнцыі і магчымасцей прааналізаваць віршы паэта, прасачыўшы працэс станаўлення жанравых форм яго творчасці ад беларускага (Полацкага) да рускага (Маскоўскага) перыядаў жыцця дзейнасці паэта.

Творчасць паэта, драматурга, публіцыста надзвычай цікавая, і мэта нашай работы заключалася ў тым, каб як мага глыбей прааналізаваць паэзію Сімяона Полацкага.

Даследаваўшы жанрава-тэматычную разнастайнасць паэтычную адметнасць  паэзіі С.Полацкага мы прыйшлі да наступных вывадаў:

Па-першае, творчасць С.Полацкага ў беларускі перыяд была пазначана пошукам новых жанравых форм. І менавіта ён быў заснавальнікам такіх жанраў, як эпітафіі. Самая значная з іх “Нагробак”, якая прысвечана забойству Георгія Пласковіцкага. Элегіі, прыкладам якіх з’яўляюцца “Смерць”, Мепка”, дзе дамінуе гуманістычны матыў спагады да чалавечага гора, ці “Прилог к преподобнай матери Евфросинии” і “Стихи краесогласные… во сретение иконы богородицы”, дзе яскрава праявіліся патрыятычныя матывы  – любоў да роднай зямлі і роднага горада.

Значным укладам у пашырэнні жанравых форм у беларускай літаратуры з’яўляюцца дэкламацыі, найбольш значныя “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта”, дзе паэт параўноўвае прыход цара ў Беларусь і Лівонію з усходам сонца. Прыкладам патрыятычнай паэзіі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя з’яўляюцца і “Метры таксама жанр, распрацаваны ўпершыню паэтам.

Па-другое, калі разглядаць творчасць С.Полацкага маскоўскі перыяд, то можна ўпэўнена сказаць, што праблематыка твораў значна паглыбляецца. З’яўляюцца творы на алегарычную, сатырычную і гістарычную тэматыку. Да алегарычнага твора можна аднесці “Стихи утешные к лицу единому”. А да ліку сатырычных твораў адносяцца несумненна віршы “Монашество”, “Купецтва”, “Пиянство”. А што касаецца гістарычнай тэмы, то такія віршы як “Прашэнне шведскага караля ” і “Шведскі кароль шукае сваіх афіцэра прысвечаны падзеям польска-шведскай вайны.

Арыгінальнымі і адзінымі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя сталі віршы Полацкага “Бяседы пастуховы”, напісаныя ў дыялагічнай форме. Па сутнасці яны, гэтыя творы, сталі першай пробай пяра пісьменніка-драматурга. Усе свае творы паэт аб’ядноўвае ў два зборнікі: Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”, куды ўключана і дзве ягоныя п’есы Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Наўхаданосара-цара”.

Па-трэцяе, аналіз вершаў паэта паказваў, што ўжо беларускі перыяд С.Полацкі засвоіў асноўныя прынцыпы сілабічнага верша, а маскоўскі – давёў яго да бездакорнай дасканаласці, вытрымліваючы 11-, 13-, 15-складовікі з цэзурай, якая дзеліць радок папалам, гэта значыць выконвае сваю функцыянальную ролю.

Што ж датычыцца рыфмы (“краесогласный”), то тут аўтар не абмяжоўвае сябе агульнапрынятымі ў сілабіцы правіламі: у яго мы сустракаем не толькі жаночую, але і мужчынскую, дактылічную, змешаную рыфму.

Па-чацвёртае, у рабоце мы адзначылі багацце эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў, якімі карыстаецца паэт, заснавальнік літаратурнага метаду барока: выкарыстанне антычных матываў і вобразаў, ускладненасць метафар, багацце эпітэтаў (як фальклорных, так і кніжных) і параўнанняў, а найперш, ускладненасць кампазіцыі.

Па-пятае, мова С.Полацкага стараславянская, стыль нетаропка-павольны, што дасягаецца ўжываннем такой стылістычнай фігуры, як полісіндэтон. Але калі аўтара хвалюе тэма, калі ён з’едліва выкрывае амаральнае аблічча манахаў, купцоў, п’яніц, тон яго вершаў мяняецца, яны робяцца чоткімі, яснымі, рэзкімі, што дасягаецца выкарыстаннем сінтаксічнай фігуры асіндэтона.

Што датычыцца онімаў, то яны ўжыты ў вершах, прысвечаных членам царскай сям’і. Онімы ў асноўным хрысціянскія (Аляксей, Аляксандр, Анна, Пётр, Павел, Фёдар і інш.). У мове мастацкіх твора С.Полацкага ўжываецца вялікая колькасць тэонімаў: Юнона, Зевс, Опа, Бахус, Марс, Венус і інш.


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.         Анамастычны слоўнік твора Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. – Мінск, 1990.

2.         Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі // Народная асвета. – 1999. – № 10.

3.         Арлоў, У. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мінск, 1994.

4.         Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. – 1992. – № 10. – С. 72–76.

5.          Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. – 1992. – № 11. – С. 70–73.

6.         Арлоў, У. Пра мяне: Simeonus, jeromonachus Polocensis // Крыніца. 1995. – № 5. – С. 2–12.

7.         Барокко в славянских культурах. – Москва: Наука, 1982.

8.         Болбас, В.С. Навука добрых нораваў // Адукацыя выхаванне. – 1998. – № 7. – С. 3–14.

9.          Былинина, В.К., Звонарёва, Л.У. Симеон Полоцкий. Виршы / В.К. Былинина, Л.У. Звонарёва. Минск: Маст. лит., 1990.

10.       Васючэнка, П.В. Літаратурная мода або традыцыя? Паэзія Сімяона Полацкага і сучасны беларуск постмадэрнізм // Адукацыя і выхаванне. – 1998. – № 3. – С. 3–7.

11.       Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура:  ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, ін-т літ. мя Я.Купалы; навук. рэд. тома В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Бел. навука, 2006. 910 с.

12.       Грынчык, М.М. Шлях беларускага вершаскладання / М.М. Грынчык. –  Мінск: Выд-ва БДУ, 1973. – 58 с.

13.       Ерёмин, И.П. Поэтический стиль Симеона Полоцкого. – Труды отдела древнерусской литературы / И.П. Ерёмин. Москва, 1948.

14.       История белорусской дооктябрьской литературы / Под ред. В.В. Борисенко, Ю.С. Пширкова, В.А. Чемерицкого. – Минск: Наука и техника, 1977.

15.       Званарова, Л.У. Вечныя радкі: Сімяон Полацкі // Маладосць. – 1979. – № 12.

16.       Званарова, Л.У. Жыцц смерць у “Виршах” Сімяона Полацкага // Крыніца. – 1995. – № 5. – С. 3–7.

17.       Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 1981.

18.       Лихачёв, Д.С. Заметки о русском // Новый мир. – 1980. 3. – С. 10–38.

19.       Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А.І. Мальдзіс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1980. – 352 с.

20.       Мальдзіс, А.І. Складаны шлях станаўлення / А.І. Мальдзіс. – Мінск, 1979.

21.       Мальдзіс, А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай прозы ХVІІІ стагоддзя. Нарысы быту і звычаяў / А.І. Мальдзіс. – Мінск: Маст. літ., 1982.

22.       Марціновіч, А. самуіл, Сын Полацка // Літ. і Маст. – 1995. – 1 верасня. – С. 5–12.

23.       Згибиев, М. Символы. Европейская поэзия ХVІІ века / М. Згибиев. – Москва: Худ. лит, 1977.

24.       Полоцкий С. Виршы / Сост., подгот. текстов. вступ. и коммент. В.К. Былинина, Л.У. Звонарёва. – Минск: Маст. літ., 1990. – 447 с.

25.       Полацкі Сімяон. Песенька аб смерці // А.І. Мальдзіс. На скрыжаванні славянскіх традыцый. – Мінск: Навука тэхніка, 1980.

26.       Полоцкий Симеон. Мир сей приукрашенный // История русской литературы Х – ХVII веков. – Москва: Просвещение, 1980.

27.       Рабінсон, А.Н. “Паміж адукаванасцю і невуцтвам” // Крыніца. – 1995. – № 5. – С. 8–11.

28.       Рэвяко, К. Сімяон Полацк антычныя матывы яго творчасці // Гісторыя: Праблемы выкладання. – 1998. –  4.

29.       Словарь литературоведческих терминов. – Москва: Просвещение, 1974.

30.       Софронова, Л.А. Поэтика словянского театра ХVII–XVIII веков / Л.А. Софронова. – Москва: Наука, 1981.

31.       Скрипель, М.О. Симеон Полоцкий. Избранные сочинения / М.О. Скрипель. – Москва, 1953.

32.       Тарасаў, К. Памяць пра легенды / К. Тарасаў. – Мінск, 1994.

33.       Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. А.Я. Беранкова, П.П. Шубы. – Мінск, 2000.

34.       Чемерицкий, В.А. Поэзия // История белорусской дооктябрьской литературы. – Минск: Наука и техника, 1977.

35.       Шалемава, А. Сімяон Полацкі – асветнік і паэт // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. 10. – С. 69–73.

36.       Шалькевіч, В. У пошуках сціны. Да 350-годдзя з дня нараджэння Сімяона Полацкага // Голас Радзімы. 1979. – № 49. – С. 6.

37.       Шур, В.В. Онім у мастацкім тэксце: Манаграфія / В.В. шур. – Мінск: Бел. кнігазбор, 2006. – 216 с.

38.       Шур, В.В. Беларускія ласныя імёны: Бел. антрапаніміка і тапаніміка: Дапам. для настаўнікаў / В.В. Шур. – Мн., 1998. – 239с.

39.       Шур, В.В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры / В.В. Шур. – Мінск, 2002. – 226 с.

40.       Энцыклапедыя літаратуры мастацтва Беларусі: У 5-ці т. Т.1. – Мінск: Выд-ва Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 1984.

41.       Юрэвіч, У. Слова, жывое, роднае, гаваркое / У. Юрэвіч. – Мінск, 1980.


Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.