скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Златым повозкам, шумным вереницам

Слуг и упряжек, пышным колесницам,

В путь отправляться я не соблазнилась,

Но той стезею, кое не торилась

Ни кавалькадой пышной, ни возами,

А сьединяет землю с небесами.

Трикраты счастлив тот, кому Ты, Боже,

Пути такие указал в подножье,

Кто с этих стежек мимо не ступает

И, крепкий в вере, во предел вступает,

Где твой престол и где бессчетны рати

Тя восхваляют, Боже Благодати.

Метафорыка верша залкам зразумела. Да таго ж, тут на поўную сілу выяўляецца тая сімволіка (каханы – бог, каханая – царква), тропіка (крывавая сцежка, залатая павозка, пышная калясніца), пераўвасабленне біблейскіх вобразаў, імкненне да бога, пошукі ісціны ў “вышніх сферах” – усе гэтыя рысы характарызуюць метад барока.

Сімяон Полацкі, творчасць якога, значная колькасных адносінах, і ў сваёй багатай жанрава-тэматычнай разнастайнасці, з’яўляецца найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока на Беларусі, гэта значыць, духоўнай паэзіі, паэзіі “вертыкальнага” руху – ад зямлі да бога.

І.Яромін, які ахарактарызаваў рукапісныя зборнікі паэта (“Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”) як своеасаблівыя “літаратурныя музеі”, поўныя рарытэтаў і кур’ёзаў. У гэтых зборніках ёсць і вершаваныя анекдоты, і аповесці аб цудах, ёсць вершы, якія можна чытаць і разглядаць, ёсць вершы, якія нельга прачытаць без спецыяльнага ключа. Полацкі не даражы праўдападобнасцю; рэч была для яго толькі знакам, “гіерогліфікам” ісціны, таму даследчык робіць вывад, што С.Полацкі першы па тым часе быў беларускім паэтам, “творчасць якога абапіралася на акрэсленую сістэму паэтычнага стылю”.

Адной з галоўных асаблівасцей метаду барока літаратуры бла гіпербалізацыя, эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чытача з мэтай выклікаць у яго пэўны афект. Вось, напрыклад, верш “Слово, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца”, які рабіў незабыўнае ражанне на чытача:

Иж тебе болезнь всяко обыймает,

Заледво душа во плоти застает.

Вся члонки на крест срокго растягнены,

Яко на гуслях струны натягнены.

Глава зранена, плоть страшно шарпана,

Руки и ноги гвоздами поколано.

Очи и уста заплынули, лице зчернело.

Згола всее страсти на тя ся спихнули…

Барочная літаратура, імкнучыся выклікаць у чытача патрэбны дыдактычны эфект, карысталася супастаўленнем супрацьлеглых паняцця зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, высокага і нізкага. Такія прыёмы люб ужываць і С.Полацкі, прычым, пастаяннае нагрувашчванне кантрастаў пераходзіць у яго амаль у “любаванне” імі, робіцца самамэтай, нейкім “пляценнем” тропаў. Вось як, напрыклад, служыць прадмова да “Вертограда многоцветного”: “Обрядет зуе благородный и богатый врачеества недугом своим: гордости смирение, сребролюбие благорасточение, скупости подаяние, всехвальству смиренномудрие обрящет худородный и нищий своим недугом целебная: роптанию терпение, татбе трудолюбие, зависти тленных презрение…” Часта выкарыстоўвае Полацкі і  алегарычныя супастаўленні, запазычаныя з барочнага арсенала: “счарнеласць лица светлость ока”; Хрыстос “жаждуею зморенны” – Хрыстос “без дна вод живых”; “Тма имглиста” – “солнечное променье”, такая кантраснасць назіраецца не тольк духоўных, але і ў свецкіх вершах Сімяона. Напрыклад, у прывітальным вершы рускаму цару Аляксею Міхайлавічу:

Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,

Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.

Але и солнечное променьми коло блестает.

Затым и самого сияющага светлость бывает.

Полацкі часта і ўмела выкарыстоўвае «касмічную» астралагічную сімволіку. Любімыя вобразы – Сонца (яно выступае ў вершах і ў прамым сэнсе – нябеснае свяціла, так пераносным – сімвал дабрачыннасці, “истинной веры”), месяц, зоры, планеты, дзень і ноч і г.д.:

Солнце на землю не само действует,

Но и луна с ним много изводствует.

Ты, царю , солнце, а луна – Мария царица…

Стылю барока адпавядае і паэтычная мова С.Полацкага. Многія эпітэты, метафары, параўнанні вельмі тыповыя для эпохі Контррэфармацыі: “оплаканный мир”, “тьма неверия”, “ров отчаяния”, “сынове тма”, “меч еретика”. Для яго стылю характэрна насычанасць біблейскімі цытатамі і антычнымі рэміністэнцыямі.

С.Полацкі вельмі дбаў пра форму сваіх вершаў, выкарыстоўваў гульню слоў, жангліраваў тропамі: для яго творчасці характэрны так званыя “барочныя фугі” – разгорнутыя перыяды, часта пра змест твора гаварыць не прыходзіцца: ён цалкам падпарадкаваны іх вонкавай форме.

Творчасці Полацкага ўласціва агульная тэндэнцыя мкнення да ідэалізму і містыкі з яе культам нябеснага, вечнага. Хуткаплыннасць часу, марнасць зямнога жыцця Полацкі пацвярджае назіраннямі і над прыродай (“Песенька аб смерці”).

Стыль Полацкага вызначаецца некаторай аднастайнасцю. Гэта нельга назваць недахопам пісьма паэта. Ад паэта барока патрабавала адно: умець вар’іраваць прапанаваную тэму. Як трапна вызначала Л.А. Сафронава, мастацтва барока пазбаўлена выпадковасці ў самой сваёй арганізацыі”. Паэту цяжка быць арыгінальным, бо ён вымушаны будаваць тропы ўжо па прынятым узорам, калі ён не мае права мяняць вершаваныя формы, калі ён звязаны надзвычай жорсткімі канонамі: абавязковым парадкам слоў, немагчымасцю спалучаць у радку некалькі слоў з аднолькавым канчаткам, калі жанр твора павінен быць выбраным у адпаведнасці з яго тэмай, калі паэт мусіў падбіраць такія словы, гукавы склад якіх адпавядаў бы пачуццям, якія хоча выказаць аўтар. Напрыклад, калі Полацкаму трэба выказаць высакароднасць, ён падбірае словы з гукам [а]. Таму Прывітальных вершах цару Аляксею Міхайлавічу” чытаем:

Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,

Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.

Але паэту ўдалося пераадолець аднастайнасць манатоннасць гучання верша, прыдаць большую дынамічнасць і лёгкасць; асабліва гэта сказалася на вершах, напісаных сапфічнай страфо. У Полацкага адчуваецца агульнабарочная тэндэнцыя да ўдакладнення формы верша. Так,  у “Слове, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца” заўважаем, што назвы частак верша, іх дэвізы” таксама складаюць невялікі верш:

а  Отче! Отпусти им, не ведят бо, что творят

    ………………………………………

б  Днесь со мною будеши в раи

   …………………………………………

а  Жено! Се сын твой, се мати твоя

                          …………………………………………

б  Боже мой, боже, во скуюм я остави!

Паэтычны стыль Сімяона Полацкага характарызуецца ўсімі асаблівасцямі, якія мае літаратурны метад барока: выкарыстанне антычнай міфалогіі, ужыванне змацняльных метафар, якія складаюцца з назоўніка ў назоўным склоне і назоўніка родным склоне (“искоренитель ереси”, “церкви фундамент”, “розшырытел веры”), тэндэнцыя да ўдакладнення будовы твора, адцягненасць зместу, аперыраванне касмаграфічнымі” паняццямі і суправаджэнне тэкста малюнкамі і інш. Усё гэта дае нам падставы сцвярджаць, што Сімяон Полацкі быў буйнейшым прадстаўніком шцілю” барока на Беларусі.

Вяршыняй барочнага метаду на Беларусі, а пасля Расіі з’явілася творчасць Сімяона Полацкага. Перавага формы над зместам у вершах, ускладненасць паэтычнай формы, імкненне ўздзейнічаць на псіхалогію чытача, алегарычныя супастаўленні, тэндэнцыя да касмічна-пантэістычнай сімволікі, гіпербалістычная кантраснасць, песімістычная ўпэўненасць у неіснаванне прыгожага на “зямным свеце”, разважанні аб хуткаплыннасці часу, тэндэнцыя да вяртання к стараславянскай мове – усе гэтыя тыпова барочныя рысы знайшлі адлюстраванне ў творах Сімяона Полацкага, уключаных у зборнік Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”.


РАЗДЗЕЛ ІІ

АДМЕТНАСЦІ МОВЫ: ОНІМЫ Ў МАСТАЦКІХ ТЭКСТАХ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА

У апошнія гады ў беларускай анамастыцы пача фарміравацца новы перспектыўны напрамак у вывучэнні літаратурных онімаў, асноўным аб’ектам якога з’яўляюцца асабовыя ўласныя імёны, прозвішчы, мянушкі, разнастайныя тапанімічныя назвы, ужытыя ў творах мастацкай літаратуры.

Анамастычная лексіка ў творах беларускай мастацкай літаратуры амаль не разглядалася, яна закранута, як лічыць у сваім аглядзе Г.Мезенка, фрагментарна і знайшла адлюстраванне толькі ў асобных тэзісах дакладаў і невялікіх нататках.

Між тым анамастычная лексіка (усе ўласныя імёны твора) займае асаблівае месца ў творы. Гэта выразны тэкстуальна-маркіраваны сродак, адметная асаблівасць стылю пісьменніка. Уласнае імя выступае прадстаўніком чалавека ў грамадстве, служыць сродкам індывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі асобы. У мастацкім тэксце імёны набываюць пэўную семантыку. Пераважная большасць такіх адзнак валодае інфармацыйна-стылістычнай функцыямі. У тыповым літаратурным оніме гэтыя дзве функцыі дамінуюць, яны галоўныя.

Для мастацкага слова вельмі важна, каб уласныя імёны самі гаварылі пра іх носьбітаў. Нават звычайны онім, трапіўшы па задуме пісьменніка ў семантыка-стылістычныя, асацыятыўныя камунікатыўныя канатацыйныя якасці і функцыі. Онімы нярэдка выкарыстоўваюцца для стварэння каларыту эпохі, рэгіёна.

Існуе вялікая колькасць разнавіднасцей літаратурных онімаў. Так, у К.Чорнага (раман “Млечны шлях”) мы сустракаем антрапонімы (Мікалай Сямяга, Гануся, Уладзімір Ярмаліцкі, чэх, фашыст і г.д.)

Любыя ўласныя імёны, якія можа мець чалавек, называюць антрапонімамі. Уласнае імя можа мець і жывёла (заонім). Назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы). Аб’екты касмічнай прасторы таксама могуць мець імёны касмонімы.

Уласныя імёны часта атрымліваюць дзелавыя аб’яднанн людзей – арганізацыі, саюзы, прадпрыемствы. Для іх абазначэння ўведзены тэрмін эргонім. Урбонімы – назвы, якія абазначаюць гарадскія аб’екты.

Напрыклад, імя Андрэй (герой Я.Коласа з трылогіі “На ростанях”) можа мець наступныя размоўныя варыянты: Яндрэй, Андрук, Яндрэйка, Андруш; ад грэч. – “мужны, адважны”. Гэтае імя выконвае не толькі назыўную функцыю, але і экспрэсіўна-эмацыянальную – перадае адносіны пісьменніка да носьбіта імені. Якуб Колас піша пра свайго героя з вялікай любоўю (“хлопец крэпкі, моцна зросся з зямлёю і жыццём, любіў гэтае жыццё…”).

Узровень сучаснай лінгвістычнай навукі на Беларус дазваляе выдзеліць у анамастыцы наступныя напрамкі:

1. антрапаніміку – гэта раздзел анамастыкі, у якім вывучаюцца імёны, прозвішчы, мянушкі людзей;

2. тапаніміку – навука, якая вывучае геаграфічныя аб’екты. Сярод тапанімічных назваў вылучаюць:

–    айконімы – назвы населеных пунктаў: гарадоў, вёсак, пасёлкаў;

–     урбонімы – назвы нутрыгарадскіх аб’ектаў: плошчаў, вуліц, паркаў;

–     гідронімы – назвы азёр, рэчак і рачулак, крыніц, каналаў.

Літаратурныя онімы маюць два асноўныя кампаненты:

а) Намінатыўны, пры дапамозе якога ідэнтыфікуецца канкрэтная асоба (персанаж), мясцовасць. Напрыклад: С.Полацкі паказаў у сваім творы “Фрон истины…” канкрэтную асобу – Аляксандра Македонскага:

Царь Александр наипаче вславися,

Яко брел правды, выну в ней глумися,

Странам, лица взор всячески отъяше.

Ухо, вожденну соблюдаше ино.

Кто не слушав, судит,

И правит, судя, - против правды блудит.

Александр Македонский (365-323 гг. до н.э.) выдающийся полководец, деяния которого вошли в легенды.

б) Канатацыйны, заснаваны на другасных, эмацыянальна-сэнсавых прырашчэннях да ласнага антрапанімічнага ці тапанімічнага значэння.

Літаратурныя онімы дазваляюць максімальна акрэслена перадаць аўтарскае светаадчуванне, выразіць адносіны пісьменніка да персанажа, ахарактарызаваць яго. Напрыклад: верш С.Полацкага “Стихи утешные к лицу единому” вельмі дасканала перадае аўтарскае светаадчуванне, выражае адносіны пісьменніка да персанажа: Семен – здесь поэт говорит о себе. Опрощенная форма имени Симсон:

…Да Семен умен – языком приймает.

А сколько силы – не можно сказати

Лва на бумагу мощно мне разадрати

А таксама выражае адносіны да другога героя – Сампсона:

…Другий Сомпсон, да нет с Ким побиться.

Кого вызову – всяк мне битсся.

Да кто с богатыром бороться посмеет.

З гэтага твора вядома што аўтар адносіцца станоўча да Семена, бо ён гаворыць:

Сам не дурак, да блюдусь сказати,

Возрастом велик и умом изряден.

А да Сампсона – адмоўна.

Літаратурныя онімы – носьбіты нацыянальна-культурнага кампанента значэння слова.

У мастацкіх тэкстах онімы выконваюць ролю арыенціраў у часе і прасторы, а персанажы атрымліваюць імёны ў залежнасці ад агульнай задумы твора і той функцыі, якую кожнаму з онімаў надае пісьменнік. Напрыклад: у творы С.Полацкага “Стихи на счастливое возвращение его милости царя из-под Риги”:

Тир – не завоёванный израильтянами древний финикийский город-крепость.

Денемборский град – ливонский город Динабург был взят русскими 31 июля 1656 года царём Алексеем Михайловичем.

Ливония – шведская часть Ливонии.

Рига – город Рига.

“Гаворачыя” антрапонімы і тапонімы прызначаны для характарыстыкі полядзейнасці літаратурных герояў. У мастацкіх тэкстах онімы, як правіла, функцыянальна мнагапланавыя. Яны абавязкова выконваюць ідэнтыфікуючую (падаюцца звесткі пра нацыянальнасць, сацыяльны статус, асаблівасці характару, звычкі, вызначаецца асоба як станоўчы ці адмоўны персанаж); эмацыянальна-стылістычную (выяўленне этымалогіі ўласнага імя, падказа да разумення ўнутрнай формы, асцыятыўнасці).

Такім чынам, літаратурныя онімы ў мастацкіх тэкстах выяўляюць наступныя функцыі, важныя для асэнсаванага разумення мастацкага тэксту: пазнвальную, адрасную, ідэалагічную, сацыяльна-ацэначную, эмацыяльна-экспрэсіўную і інш.

Антрапонімы і тапонімы павінны адлюстроўваць у мастацкіх творах каларыт рэгіёна. Яны павінны адлюстроўваць нацыянальны каларыт. Антрапонімы, тапонімы і онімы ў мастацкім тэксце з’яўляюцца выразным паказчыкам нацыянальных традыцый якія прадаўжае і ўзбагачае мастак слова. Праз х прасочваюцца адносіны пісьменніка да персанажа – носьбіты імя, сцвярджаецца аўтарская ідэя твора, выяўляецца моўная культура. Праз тапанімічныя назвы (геаграфічныя аб’екты, назвы вёсак, гарадоў, пасёлкаў, вуліц, азёр) можна таксама заўважыць адносіны пісьменніка да гэтых геаграфічных аб’ектаў. Такім чынам, праз гэтыя адносіны выяўляецца належанне пісьменніка да сваёй нацыі, яго характар.

Рэгіянальныя мастацкія элементы – уласныя імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы, уласцівыя і характэрныя для пэўнай часткі Беларусі, нярэдка творах мастацкай літаратуры служаць у якасці асноўнага моўнага кампанента для стварэння мясцовага каларыту, для ўсебаковага раскрыцця вобразаў. Напрыклад: у зборніку вершаў “Бабчын” і зборніку “Палескі смутак” М.Мятліцкага можна заўважыць шмат онімаў, тапанімічных і антрапанімічных назваў (вершы “Бабчын”, Грыбовічы” і інш.): айконімы (Бабчын, Пель), урбонімы (вуліца Каліноўскага), гідронімы (рака Днепр, Прыпяць, Вілія, Нарач).

Часцей за ўсё пісьменнікі выкарыстоўваюць наступныя тыпы літаратурных онімаў:

а) нейтральныя і  “гаваркія”;

б) празрыстыя;

в) імёны-алюзіі;

г) імёны-сімвалы;

д) фальклорна-міфалагічныя імёны;

е) імёны-археонімы (гістрыяонімы).

Пісьменнікі шырока выкарыстоўваюць у сваіх творах розныя тыпы літаратурных онімаў. Прааналізаваўшы творы С.Полацкага, можна зрабіць вывад, што найбольш ужываюцца ў яго вершах антрапонімы. Асабліва праяўляюцца царкоўныя імёны, такія як Даниил, Семен, Алексей, Мария, Петрви (апостал Пётр), Иосиф, Давид, Маисей, Филипп, Дина, Александр, Юлий, Иоанн Иоанн Креститель, Василий святый і інш.

Нейтральных онімаў у вершах С.Полацкага зусім мала сустракаецца, а “гаваркіх” зусім няма. А вось міфалагічных онімаў вельмі шмат біблейскіх таксама. Напрыклад:

Голиаф – библейский персонаж фелистимлянский великан из города Геф.

Меркурий (греч. Гермес) – крылатый вестник богов, покровитель торговли:

Меркурий Аз премудрость щасте предлагаю,

Честь и остроумие сими почитаю.

                                              (“Стихи белорусского периода”)   

Венус – Венера (греч. Афродита) – богиня любви и красоты:

Венус, красоту плоти такмо даю тебе

Ничто бо мне есть твоей угодно потребе.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.