скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Галоўнае месца ў старажытнабеларускай кніжнай паэз канца 16 – першай паловы 17 ст. займалі розныя панегірычныя жанры. Разнавіднасцю панегірычных жанраў, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў беларускай паэз эпохі Адраджэння і ранняга барока, з’яўляліся дэкламацыі. Станаўленне жанру дэкламацый адбывалася ў канцы  16 – пачатку 17 ст., а росквіт яго звязаны з творчасцю Сімяона Полацкага.

 У беларускі перыяд сваёй дзейнасці Сімяон Полацк неаднаразова звяртаўся да жанру дэкламацыяў.

Так як дэкламацыі складаюць каштоўную частку панегірычнай паэзіі С.Полацкага, тэма пераважнай большасці іх – радзіма. Паэт клапоціцца пра яе лёс, просіць зямныя і нябесныя сілы заступіцца і абараніць яе. Асабліва шмат увагі паэт аддае гарадам Полацку і Віцебску, з якімі было цесна звязана яго жыццё. Любоў да Радзімы вельмі выразна адчуваецца нават у некаторых дэкламацыях на рэлігійную тэматыку.

Самым вядомым творам С.Полацкага да пераезду яго Маскву лічыцца “Метры”, які ён чытаў ў 1656 годзе перад царом Аляксеем Міхайлавічам. У Полацкага ёсць два вершы з такой назвай, яны знаходзяцца розных рукапісах.

Прыкладна палавіна адных “Метраў” амаль літаральна паўтарае дэкламацыю “Просфониму”, выдадзеную ў Львове ў 1591 годзе. Для таго часу факт запазычання чужых твораў лічыўся нармальнай з’явай. “Просфонима” была напісана і чыталася ў гонар прыезду ў горад мітрапаліта Міхаіла Рагозы. Зразумела, што для “Метраў” Полацкаму было легка выкарыстаць з яе некаторыя мясціны. У асобных выпадках ён замяняе імя мітрапаліта іменем цара, некаторыя радк апускае або дабаўляе свае.

Другая палова “Метраў” напісана С.Полацкім самастойна. У ёй тэма беларуская. Аўтар дзякуе за прыезд у Беларусь і выказвае радасць жыхароў з гэтага выпадку. Вітаючы цара, паэт спадзяецца, што з прыходам рускіх войск палепшыцца жыццё яго сучаснікаў. Ён заклікае цара быць літасцівым да беларускіх земляў і асабліва да горада Віцебска:

       Ликуй, Россия, а бо цар благочестивый

       Прийде церкви красота, царь христолюбивый

       Церков тя ныне, цару восточный, лобзает

       Пришествием бос я тя от враг свобождает

       Лобзает и отчимый Полоцк нареченный

       Град твой благочестием ясно просвещенный.

Гэту дэкламацыю Полацкага выконвалі па часткам дванаццаць вучняў брацкай школы (отракаў), “Метры” напісаны на літаратурнай мове, аднак мова самастойнай часткі іх больш свабодная ад славянізмаў. Назва твора сапраўды “мятровая”  “Метры на пришествие во град отчистый Полоцк пресветлого благочестивого и христолюбивого государя царя и великого князя Алексия Михайловича, всея Великия и Малыя и Белые России самодержцы и иных царств, и князеств, и государств обладателя от отроков, знайдуючыхся во училище при церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого при привитанию пресветлого его царского величества, а нагатованные пред господинов отцов и братию то еиж святой обители в лето от создания мира7164, а от вопрощения Божьего Слова 1656 месецев июля, 5 дня”.

Другі верш пад назвай “Метры” паэт чытаў у Полацку, на гэта ёсць спасылкі і ў загалоўку, і ў тэксце. Гэты верш не належыць аднаму Полацкаму. “Метры” былі “наготованые пред господинов отцов и братию то еиж святой обители”, гэта значыць Багаяўленскага манастыра.

Гэтыя “Метры” як і папярэднія, з’яўляюцца прыкладам патрыятычнай паэзіі. Беларуская зямля і яе лёс знаходзяцца ў цэнтры ўваг аўтара. Верш напісаны шчыра і ўсхвалявана. Паэт праслаўляе родны Полацк, заклікае рускага цара ўзяць зусім не для таго, каб вызваляць беларускія землі. Вуснамі вучняў, што чыталі верш на пляцу ў Полацку, паэт публічна ўслав радзіму, выказаў упэўненасць у яе лепшае будучае, расказаў пра яе сучаснае становішча. Сустрэча з царом паслужыла яму толькі прычынай для напісання гэтага патрыятычнага гімна. Галоўная думка дэкламацыі – пажаданне шчасця і росквіту беларускай зямлі і гораду Полацку:

Витаем тя, православный царю, праведное солнце,

Здравно бо век прагнули тебе души наши и сердце.

Витаем тя, царю, от востока к нам пришедшего,

Белорусский же от нужды народ весь асвобождавшаго.

З іменем цара звязаны дэкламацыі Полацкага “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта” і “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”. Паэт параўноўвае ў іх прыход цара ў Лівонію і Беларусь з усходам сонца. Усхваляючы рускага самадзержца, Полацкі, сам таго не ўсведамляючы, апяваў яго ваенныя паходы:

Веселися, царю, што Бог с тобою,

Будеш владети морем и всею Двиною.

Океан восточный власти ти годует

А юж и западны тобе ся готует.

Солнцу Восток, Запад ровне подлегают,

Даст Бог тебе, вси царем узнают.

Своеасааблівасць вершаў заключаецца ў тым, што паэт даў у іх першыя ўзоры пейзажных замалёвак. На жаль, урыўкаў такіх мала. Паэт устаўляе іх, каб параўнаць з’явы прыроды з тымі падзеямі, пра якія гаворыць. Найбольш яскравым прыкладам пейзажных замалёвак з’яўляецца ўрывак з дэкламацы на вяртанне цара з-пад Рыгі:

В полнощных краях, где солнца полрока

Крыет промени от людского ока.

Кгды то обчат, же мает восходити,

День той празнует за фест знаменитый,

С поклоном солнцу в очы забегают,

Долго жить с оным взаемне сприяют.

Дэкламацыі С.Полацкага “Стихи краесогласные”, Диалог краткий”, “Диалог краткий о государе царевиче” и “Приветство новорожденной царевне Марии” звязаны з яго часовым знаходжаннем у 1660 годзе Маскве. У гэты час становішча беларускіх земляў было няпэўным. Паэт бачыў, што над Полацкам навісла пагроза зноў трапіць у рукі палякаў. У сувязі з гэтым у дэкламацыях аўтар заклікае цара быць абаронцам беларускіх земляў. Тэма Радзімы гэтых творах з’яўляецца цэнтральнай, толькі раскрыта яна інакш. Кал папярэдніх творах Полацкага гучаў бадзёры, узнёслы тон, то ў гэтых дэкламацыях яскрава адчуваецца трывога аўтара, яго неспакой за будучае радзімы. Прычым цар усхваляецца за якасці, супрацьлеглыя тым, якія паэт бачыў у яго ў 1656 годзе. Калі раней Полацкі апяваў ваенныя паходы цара, то тут ён сцвярджае, што “земль му пространства не треба”.

Некаторыя з гэтых дэкламацый напісаны вельм своеасаблівымі вершамі. Напрыклад, адной з асаблівасцей дэкламацыі   “Диалог краткий” з’яўляецца тое, што ,акрамя рыфмоўкі апошніх складоў, у ёй ёсць унутраная складовая рыфма. Верш мае тры цэзуры, якія разбіваюць радок на чатыры часткі. Трэцяя і чацвёртая часткі радкоў у вершы рыфмуюцца паміж сабою, а некаторых выпадках рыфмуецца таксама першая частка з другой:

Рцы щастя, кому служиш, кто ест сей Алексей,

Чыя кров, сын Михайлов, государев, царев,

Кто саном, царь розаном, коли дуж храбры муж

Буди же царь на премнога кропок лета света.

Твор з’яўляецца прыкладам вершаў “рэха”, дзе спачатку задаецца пытанне, а потым ідзе адказ рэха”.

Значная колькасць дэкламацый Полацкага прысвечана евангельскім сюжэтам, пэўным рэлігійным святам або падзеям царкоўнага жыцця таго часу. Найбольш значным творам з гэтай групы з’яўляецца дэкламацыя 1659 года, напісаная з выпадку вяртання іконы Багародзіцы ў Полацк. “Храни град Полоцк со всеми гражданы” – заклікае паэт Багародзіцу. Гэты верш па сваёй дэйнай накіраванасці цесна прымыкае да лепшых дэкламацый Полацкага, ён прасякнуты клопатамі паэта за лёс радзімы і тэматычна пераклікаецца са “Стихами краесогласными” і “Метрами”. Астатнія дэкламацыі Полацкага ранняга перыяду звязаныя з іменем Хрыста.

Тэматычна вылучаецца ў беларускі перыяд пастараль Беседы пастуховы”. Гэта твор пра жыццё пастухоў, напісаны ў форме дыялога. Беседы”, як і дэкламацыі, простыя па сваёй кампазіцыі, але выкананне іх патрабавала больш сцэнічнага майстэрства. У прыватнасці, адзін з выканаўцаў, паводле зместу, павінен мець выгляд пажылога чалавека, другі – маладога і г.д. Акрамя таго, патрабавалася, каб абодва выканаўцы выступалі ў адпаведным адзенні.

С.Полацкі пры напісанні “Бесед пастуховых” ішоў за польскімі ўзорамі, дзе жанр пастаралі быў вельмі распаўсюджаным.

Мова пастаралі стараславянская. Праўда, час ад часу й сустракаюцца беларускія словы і формы амаль увесь тэкст твора напісан правільным сапфічным вершам. Зыходзячы з гэтых моўных асаблівасцей, трэба думаць, што “Беседы пастуховы” з’явіліся дзесьці ў пачатку 1660-х гадоў:

Братие, и мы тоже пастушкове,

Якоже и вы и все простачкове,

Неучени же буквам, ни выдворных

Слов красововных,

Но яко чин наш есть,сице приидохом

И с миром к нему во вертеп виидохом

Поклонившееся в простоте, что знахом,

… Не имехом же ни даров богатых,

Кроме овчаток, ниже одежд златых.

Не в чин бо и есть пастухам богаты

Одежды златы…

  Пры напісанні дэкламацый паэт разлічваў на рэальныя магчымасці іх выканання. Яны складаюцца з асобных маналогаў, пралог і эпілог амаль усюды адсутнічаюць. Усе дэкламацыі, за выключэннем першых “Метраў”, у беларускі перыяд напісаны строгім сілабічным вершам: адхіленняў ад правіл сілабізму вельмі мала. Адны 11-складовыя з цэзурай пасля пятага складу, другія 13-складовыя з цэзурай пасля сёмага складу. Некаторыя рознаскладовыя ўрыўк напісаны сапфічным вершам. Сустракаюцца прыклады 10 і 12-складовых.

Панегірычная паэзія С.Полацкага вырасла на ўзорах беларускай, украінскай і польскай паэзіі, з якой яна ўвабрала ўсё ў сябе лепшае. Але паэт на гэтым не спыніўся, а значна пайшоў далей. У яго дэкламацыях больш багатая строфіка, разнастайныя мастацкія сродкі. Дэкламацыі Полацкага вызначаюцца спецыфічнымі асаблівасцямі рытму. Усхваляванне той або іншай асобы ц нават прадмета патрабавала узвышанага стылю. Вельмі пашыраны ў дэкламацыях звароткі. Гэта і зразумела, бо творы пісаліся для ўсхвалявання пэўных “высокіх асоб:

Радуйтеся, граждане, сынове востока…

Живи, белороссийская оздобо Сиону…

Витай, Алексею,славный над небами…

У залежнасці ад зместу дэкламацый паэт змяняе іх стыль. Дэкламацыі, прысвечаныя рэальным асобам, напісаны ва ўзвышана-рытарычным тоне. Лексіка іх эмацыянальна-экспрэсіўная.

Дэкламацыі займаюць адно з цэнтральных месцаў у творчасці С.Полацкага. адны з іх (царкоўнага цыкла) былі больш далёкія ад жыцця, другія з’яўляліся водгукам на грамадскія падзеі свайго часу.

2.3. Новыя дэйна-тэматычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд

Храналогія ўсёй паэтычнай дзейнасці Сімяона Полацкага падзяляецца на два перыяды – беларускі і маскоўскі, якія паміж сабой вельм адрозніваюцца ў стылістычным і жанрава-тэматычным плане. Калі ж творы беларускага перыяда маюць яркую градацыю ў часе, да і ў самой моўнай аснове, то творы маскоўскага перыяда не маюць паміж сабой яўных адрозненняў, бо гэта залежыла ад яго царскіх заступнікаў. С.Полацкі адказаўся ад драматычнай паэзіі, ад розных паэтычных форм і звярнуў увагу больш на філасофска-багаслоўскую тэматыку.

Але скрадываецца пытанне: калі ж адбыўся пераезд у Маскву, калі пачаўся маскоўскі перыяд?

Некаторыя аўтары (у прыватнасці У.Арлоў, К.Тараса называюць летам 1664 года). Але думаецца, правільней сказаць, што ў другой палове 1663 года. І тут сама прыслухацца да думкі Л.Пушкарова, аўтара кнігі пра Полацкага з серыі “Жыццё выдатных людзей” (1972): “пераезд яго варта аднесці да другой паловы 1663 года: Сімяон згадваецца як перакладчык Пасісія Лігарыда пры яго спрэчках з патрыярхам Ніканам ужо ў ліпені 1663 года. Гэты ж год пацвярджае сам Полацкі ў прадмове да “Вертаграда шматкаляровага”, напісанага ў 1676 годзе: ён гаворыць, што на дзень канчыны Аляксея Міхайлавіча пражыў у Маскве 13 гадоў”.

Сімяон апошні раз глянуў з прыдарожнага пагорка на Полацк:

Что я стяжу в дому? Что изучуся?

Лучше в странствии умом обогачуся.

У Маскву ехаў не адзін, а з маці і пляменнікам. Як прызнаваўся: “Оставил я отечество, родных, удалился, вашей царской милости волею вручился”.

Менавіта ў Маскве Сімяон стаў Полацкім.

Пасялілі паэта ў Заіконаспасаўскім манастыры. Царом быў сустрэты належным чынам. Неаднаразовыя вітанні зрабілі сваю справу. Адразу атрымаў адказнае даручэнне: стварыць спецыяльную лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. Яна стала адной з тых грэка-лацінскіх устаноў, што з цягам часу прывялі да ўтварэння Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Спачатку Сімяон быў адзіным настаўнікам, ды і вучняў было толькі чатыры: дарослыя людзі, пад’ячыя Прыказа. Асабліва прыязныя адносіны былі з Сільвестрам Мядзведзевым, які стаў любімым вучням і на ўсё жыццё захаваў прыязнасць да свайго настаўніка, удзячнасць яму.

Сімяон ахвотна карыстаўся запрашэннем з’яўляцца царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Стаў вядомым Полацкі і як выхавацель царскіх дзяцей. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс успешнаму бацьку свайго цёзкі нешта небачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: віншаванні мел форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромба, сэрца. Менавіта Сімяон быў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперыментаў з фігурнымі вершамі. Значную цікавасць уяўляюць сабой контурныя вершы С.Полацкага. так, контурны верш у выглядзе зоркі уваходзіў у кампазіцыю “Благоприветствования”, які адрасаваўся Аляксею Міхайлавічу. Гэты верш (зборнік “Рыфмалагіён”) уяўляе сабой васьміканечную зорку, кожны з канцоў-промня якой змяшчае абавязковае барочнае двухрадкоўе:

Светлая звезда иногда явися,

Спаситель егда мирови родися.

Ипостась слова от Отца рожденна

Изволением во плоть обличенна.

Мудрый волови и цари познаша

Моща в ней божию и последоваша

Персидских от стран Христа обретоша

Ему с поклоном дары принесоша.

У Маскве плённа развівалася літаратурная творчасць С.Полацкага, яна адлюстроўвала найбольш перадавыя ідэі таго часу. Іменна тут ім былі напісаны яго асноўныя сачыненні: філасофскія і багаслоўскія трактаты, пропаведзі, гутаркі, настаўленні, драмы, камедыі, а таксама мноства вершаў, з якіх потым ён склаў два манументальныя зборнікі – “Вертаград мнагацветны Рыфмалагіён” па 1300 старонак кожны. Гэта былі першыя паэтычныя зборнік Расіі.

Прычым, да пераезду ў Маскву С.Полацкі пісаў свае творы на роднай беларускай мове, а ў сталіцы перайшоў на рускую і авалодаў ёю дасканала, пра што сам пісаў у прадмове да “Рыфмалагіёну”:

Писах в начале по языку тому,

Иже свойственный бы моему дому.

Таже увидев многу пользу быти,

Словенскому ся чисту учити.

Так як С.Полацкі быў духоўным настаўнікам сына Аляксея Міхайлавіча Фёдара, то і вырашы адкрыць друкарню. І першай кнігай, якая выйшла, быў “Букварь языка словенского”.

Вельмі шмат пісаў твораў з філасофскім разважаннем. І менавіта яго зборнік “Вертоград многоцветный” – гэта музей “рарытэта кур’ёзаў”. Сапраўды, у зборніку разам з філасофскімі вершамі-разважаннямі, вершамі-апісаннямі маюцца і такія анекдоты, як “кодэксы прыстойнасці” пэўных сацыяльных груп, сярод якіх можна адзначыць у першую чаргу “Монах”, Купечество”, “Дева”, “Вино”, “Воздержание” і інш. Уключаючы ў зборнік зарыфмаваныя легенды і паданні “Казнь за сожжение нищих”, “Разбойник” і іншыя, дзе аўтар ваказвае свае маральна-этычныя, філасофскія, эстэтычныя погляды. Прыкладам апошніх можа паслужыць верш “Икона Богородицы”, які з’яўляецца, па сутнасці, адной са шматлікіх аповесцей-легенд аб цудадзейных абразах.

Вершаскладанне было галоўным захапленнем Сімяона. Ён пакінуў вялізную спадчыну – пяцьдзесят тысяч радкоў, пісаў ва ўсіх жанрах дасягнуў вытанчанасці формы. Першым у Расіі Полацкі ператварыў паэзію з рамяства ў мастацтва. Большасць вершаў Сімяона пабудавана па адной схеме: вобраз і яго мастацкі эквівалент маральнага зместу:

Колесо скрипяще путнику стужает,

Человек же ропотный – богу досождает.

Паэтычныя асацыяцыі Сімяона часта вельмі нечаканыя. Якая быццам бы сувязь можа ўзнікнуць паміж авечкай і вячэрняй малітвай, аднак:

Овца бо егда придет время спати;

Нрав на колени имать приподати

Овчествуй каждо, прежде приклонися

На колени ты, сердцем сокрушися.

Аб высокім прафесіяналізме паэзіі Полацкага сведчаць ягоныя вершы з рыфмаванымі паўрадкоўямі:

Не люби цела и будет цела

Душа, конечно, поживёт вечно.

Три жизни, хлебе, со Христом в небе…

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.