скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

На папярэднім этапе ў метрычнай структуры беларускага сілабічнага верша (Ф.Скарына, А.Рымша) вялікае значэнне меў дасілабічны нтанацыйна-сказавы верш, звязаны з уплывам народнага верша. У выніку сілабічныя памеры нярэдка “размываліся”, гублялася іх інтанацыйная выразнасць. Распрацоўка новых літаратурных жанраў (дэкламацыі, віншаванні, элегіі) патрабавала адпаведнай стабілізацыі кананічных форм сілабічнага верша. Вось чаму намаганн паэта скіраваны на гэтым этапе на максімальнае ачышчэнне паэтычнай мовы ад уплыву гутарковай стыхіі і набліжэння яе да рытарычна-дэкламацыйных вымог старажытнага віційства.

З усталяваннем кананічных форм сілабікі звязана такая стотная асаблівасць метрыкі Полацкага, як міжрадковыя пераносы. Як вядома, ужыванне пераносаў у дасілабічных формах недапушчальна – так, нтанацыйна-сказавы член павінен абавязкова супадаць з вершаваным радком, перанос парушыў бы гэтую абавязковую суадпаведнасць.

Стабілізацыя сілабічных структур у паэзіі Полацкага яскрава выявілася і ў паглыбленні метрычнай функцыі рыфмы. Менавіта ён упершыню водзіць  у літаратурны ўжытак паняцце “Стихов краесогласных” (1659) як адзнак метрычнай завершанасці вершаванай мовы ў адрозненні ад неразмежаванай празаічнай стыхіі. Узмацненне метрычнай стабільнасці вершаванага радка сілабічным вершы, паяўленне разнастайных пераносаў, страфічных форм непазбежна паглыбляла выяўленча-эўфанічную ролю рыфмоўкі. У адпаведнасці з прасадычнымі асаблівасцям старабеларускай мовы асноўным відам гукавой сувязі сумежных радкоў у сілабіках Полацкага становіцца мужчынская дакладная рыфма.

Даволі пашыранай формай у ранніх вершах С.Полацкага з’яўляецца і жаночая рыфмоўка (посадися – учися, положися – грешися). Аднак ужо на раннім этапе ў многіх вершах Полацкага сустракаюцца формы рыфмоўкі больш арыгінальныя і перспектыўныя. Напрыклад, няпоўная рыфма (правый – славы), асанансная (человека – владыка), складаная (от бога – премнога)   [2, 254].

Разнастайнасць метрычных форм, прынцыпы рыфмоўкі, ужыванне міжрадковых пераносаў сведчылі аб структурнай завершанасці сілабічнай сістэмы Полацкага, які ў сваіх пошуках не механічна пераносіў гатовыя ўзоры ц традыцыі суседніх літаратур, а імкнуўся да творчай самастойнасц арыгінальнасці.

З метрычнымі асаблівасцямі вершаў Полацкага звязана яго строфіка. У адрозненне ад дасілабічных форм суцэльнага верша, як грунтаваўся на адзінстве паэтычнай фразы і быў поўнасцю залежным ад сэнсава-сінтаксічнай завершанасці. Сілабічная сістэма вершаскладання ў вершах на польскай мове, змяняецца на сілаба-танічную. У творчасці С.Полацкага назіраецца агульнабарочная тэндэнцыя да ўскладненай формы верша. У яго літаратурнай спадчыне мы можам сустрэцца з вершамі, напісанымі сапфічнай страфой, і з вершамі даволі цікавай для таго часу, незвычайнай рыфмоўкай і незвычайным рытмам ААБВВБ, двухстопны харэй. Прыкладам першых твораў з’яўляецца верш Песенка аб смерці”, адна з частак “Орла Российского”:

Господствует сие гадательствовати,

Что Орёл в солнце хощет знаменати

Да провещают своими именами

Твоя камены,

Я же, пиющи от дивныя воды,

Стихотворными бывают с природы.

Вели начинати стиховещати…

А вось цікавы прыклад другога:

Хотят дело

Си весело

Совершити,

Должен быти

Креста чтитель

 И любитель.

2.5. Антычныя матывы ў віршах Сімяона Полацкага

Сімяон Полацкі – цудоўны знаўца антычнай гісторы культуры. Хаця ён не напісаў спецыяльных дакладаў, даследаванняў, але цікавасць да гісторыі ў яго на кожным кроку. Гэта можна пацвердзіць яго зваротамі да прыклада перш за ўсё з антычнай гісторыі ў паэтычных творах, прамовах, пропаведзях, трактатах, перакладах. Характэрна і тое, што ён вельмі мала звяртаецца да расійскай гісторыі, а матэрыялы бярэ з усеагульнай і больш за ўсё – са старажытнай гісторыі, царкоўнай і грамадзянскай.

Шэраг вершаў-гімнаў С.Полацкі прысвяціў Ісусу Хрысту, дзе выражаны боль, смутак, пакуты, але жыццё перамагае. Заступнік чалавецтва Ісус за ўчынкі людзей аддаў сваё жыццё, пайшоў на жудасныя пакуты і смерць. Уваскрэсенне Хрыста – гэта абнаўленне свету. Тут жа апеты і цудоўныя мясціны Палясціны, гарады Віфлеем, Назарэт, Іерусалім [5,120]. Такія вершаваныя творы паэта, спецыяльна прызначаныя для публічных чытанняў, называюцца дэкламацыямі.

Для дэкламацый даволі блізкія па змесце своеасаблівыя вершы-гутаркі паэта. Напрыклад, “Беседы постуские”. Паэт у форме дыялога старога і малога пастухоў распавядае аб нараджэнні, жыцці і дзейнасці Хрыста:

                А (первый пастух)

О  небеса, что долго зазорите,

Адамамаитовых врат не отварите,

Удержуете нам обещанаго

Агнца славного?

Спустите радость ненасыщенную,

Кропите свыше росу спасённую,

Оживляющу изсохшие души

В греховней сути.

                В (второй пастух)

Что за глас слышу, огоноше красный,

Сишь ветка в новой благодати ясный,

Почто на небо вопль возсылати,  

                    Агнца часенен?

Иже бо сенный зхакон прешенися,

Обетованный Мессия родися,

Его же вон ангел нам явися,

Всех устрашиша

Слава во вышних Богу вопоюще [3, 79].

 Цікавыя творы С.Полацкага , у якіх распрацавана тэма антычнай міфалогіі і гісторыі. Перш за ўсё – “О четырёх временах года”, “8 чудес света”, у якіх распавядаецца аб чатырох перыядах гісторыі чалавецтва: залатым, сярэбраным, медным жалезным. Аўтар жалезным векам называе сваю эпоху, таму што для гэтага ёсць усе падставы: войны, рэлігійная барацьба, паўстанні, прыгнячэнне народа:

Юноша веселый с голыми ногами

Прща на руке, лук на другую навесен

Вот образ весны, вовремя которой человек работящий

В винограднике трудится, корова молоко источает.

Муж обножённый с буйными колосьями.

Лето означает, во время которого пред косами

Трава стелится, а перед серпом – колосья,

Под ножницами овца шерсть теряет.

Счастливая осень имеет рог изобилия,

В её время человек радостно собирает плоды,

Вижинает вино, потей и сей,

Благодаря чему и на следующий год пользу имей.

Дряхлый старец в шубу кутается,

Руки окоченевшие у огня греет.

 Также и юные при тёплом комине

Охотно садятся, пока зима не минет [3, 112].

У гісторы Сімяон Полацкі знаходзіў наглядныя прыклады да маральных бакоў пропаведзі, а іх у яго даволі многа. Пропаведзі аб’яднаны пад назвай “Абед душэўны” (1680), Вячэра душэўная” (1683). Тут мноства прыкладаў і спасылак на гісторыю, гісторыкаў, асобныя гістарычныя рэаліі і г.д. і ўсё ж такі для яго хрысціянскай гісторыі больш за ўсё характэрны звароты да грамадзянскай гісторыі і нават да філасофіі. Цікавыя такія звароты да рымскіх трыумфатараў Цэзара, Нерона і інш. У пропаведзі “Абедні” ён красамоўна гаворыць слухачам, што Цэзар на калясніцы на сарака сланах прадэманстраваў свой уезд у Рым, Марк Антоній – на львах, Аўрэліан – на аленях, Нерон – на тысячы калясніцах, запрэжаных срэбрападкаванымі муламі, а егіпецкага цара Сегостра везлі чатыры цары-пленнікі. “Колькі гонару і пыхі”, – усклікае С.Полацкі і завяршае прамову тым, што Ісус з Назарэта ў Віфліем ехаў на аслу.

Такое бачанне цікавых фактаў са старажытнасц Сімяона Полацкага тлумачыцца тым, што ён усё жыццё вёў запісную кніжку Вертоград многоцветный”. Так і з’явілася рукапісная кніга, накшталт тлумачальнага слоўніка для цікавага чытача, у якой шмат вершаў на гістарычныя тэмы. Вершаваныя творы падраздзяляюцца на дзве групы: эпіграмы і вершы.

Вершаваныя творы – значныя па аб’ёму. Як звычайна, усе творы асветніка маюць мараль, якая заўсёды звязана са зместам. Так, у вершы “Падражанне гаворыцца аб лісліўцах Філіпа Македонскага, тырана Дыянісія. Лісліўцы дайшлі да таго, што нават хваробы і немачы сваіх пакравіцелей пераймаюць:

Имеем же мы поистине без числа на небе тех,

Кто нам пример добрадетелей подаёт собою.

С них хорошо составлять образец набожности,

Так пчела собирает с цветов свои сладости;

Но есть целомудрих бездонный фонтан,

Море дбродетелей всяких – пречистая Дева.

В ней одной вся изображение имели

Всё подражал,богу уподоблялися [3, 197-198].

С.Полацкі ставіць задачу – паказаць ідэальнага кіраўніка дзяржавы. Для гэтага ён павінен вызначыць адносіны паміж падданым прыбліжанымі да кіраўніка дзяржавы, а таксама кіраўніка – да сваіх падначаленых сяго насельніцтва.

Але гісторыя дае нямала прыкладаў і вобразаў дурных жорсткіх кіраўнікоў. Дастаткова такіх прыкладаў у С.Полацкага. І тут жа паўстаюць постаці такіх разумных кіраўнікоў дзяржавы, як Філіп Македонскі, Юлій Цэзар, Аўгуст і іншых [6, 123].

Як вялікі педагог-псіхолаг, ён вызначае галоўныя рысы дэальнага кіраўніка, сярод іх – на першым месцы пакорлівасць. Да такіх асоб аднесены Аўгуст, які любіў і ўмеў гаварыць з простым народам.

Акрамя пакорлівасці для ідэальнага кіраўніка С.Полацкага і другая не менш важная рыса – любоў да падданых. І тут на першым месцы прыклады старажытнай гісторыі: яўрэйскі цар Давід, Александр Македонскі, Траян. Паэт паказаў іх добрадзейныя ўчынкі да сваіх падначаленых, воінаў, простага люду.

С.Полацкі з антычнай гісторыі дае шмат прыклада адмоўных вобразаў імператараў і не толькі іх. Галярэю такіх партрэтаў адкрывае рымскі імператар Юліан – “Мучыцель і карфагенскі правіцель” Ганон. Апшні так любіў славу, што загадаў купіць вялікую колькасць папугаяў, навучыць іх вымаўляць “Ганон ёсць бог” і выпусціць на волю. Так і паступілі. Птушкі павінны былі разнесці славу Ганона ва ўсе канцы, але выпушчаныя на волю папуга заспявалі натуральным голасам і забыліся пра вывучаную фразу. Так Ганон ста пасмешышчам для людзей.

Шмат такіх цікавых прыкладаў у вучонага-асветніка, а выснова для ўсіх адна – цароў-мучыцеляў чакае заўчасная гібель.

С.Полацкі – цудоўны знаўца гісторыі Рыма. Яе ён адлюстраваў у вершах-эпіграмах, прысвечаных усім імператарам ці цэзарам, пачынаючы ад Юлія Цэзара і канчаючы Канстанцінам Вялікім.

Другая частка – гэта эпіграмы аб царах Візантыйскай эпохі. Аўтар вытрымаў храналагічны парадак, а факты для вершаў падабраў самыя разнастайныя, у большасці выпадковыя [6, 124].

2.6. Фарміраванне літаратурнага метада барока ў творчасці Сімяона Полацкага.

Літаратура, як і любы іншы від мастацтва, у сваім няспынным развіцці ніколі не ішла па роўнаму шляху без усякіх хібаў і перашкод. Наадварот, шляхі гэтыя – часам заблытаныя, поўныя супярэчнасцей, і гэта – не асаблівасць адной толькі беларускай, але і кожнай літаратуры народаў свету. Перыяды яе бурнага развіцця з іх высокамастацкімі, шматлікімі творам чаргаваліся з перыядамі застою, упадку, калі зніжалася не толькі колькасць, але якасць, мастацкая вартасць твораў. Прыкладам першых можа служыць эпоха Адраджэння, прыкладам другіх – барока. І хаця ў час існавання барока рэзка змяншаецца колькасць выдатных асоб і выдатных твораў, аднак без яго нам цяжка явіць складаны шлях развіцця беларускай літаратуры, бо барока было заканамерным яго этапам, таму што абумоўлівалася эканамічным, дзяржаўным, грамадска-палітычным, філасофскім узроўнем Рэчы Паспалітай. І менавіта гэтым тлумачыцца тое сярэдняе становішча, якое займала беларуская літаратура барока ў агульным развіцц сусветнай літаратуры.

Барока на Беларусі вырашана яшчэ недастаткова поўна, у параўнанні з эпохай Адраджэння. Бо пра сам гэт метад больш-менш сур’ёзная гаворка пайшла толькі некалькі дзесяцігоддзяў назад.

Барока ўзнікла ў другой палове 16 стагоддзя ў Іспан Італіі. Гэта вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца 16 – сярэдзіны 18 стагоддзяў. Барока мае некалькі значэнняў. Калі ў перакладзе з італьянскай мовы barocco – вычварны, здзіўны, з партугальскай barroca – жымчужына дзіўнай формы, а з лацінскай baroco – мнеманічнае абазначэнне аднаго з відаў сілагізму схаластычнай логіцы. Барока ў 80-я гады 16 стагоддзя дасягнула межа заходнеславянскіх краін Польшчы і Чэхіі. Але ў гэты час Польшча і Вялікае княства Літоўскае ўтварыла адзіны палітычны і культурны кангламерат – Рэч Паспалітую, а гэта значыць, што ў 80-я гады 16 стагоддзя метад барока бы вядомы не толькі ў Польшчы, але і на Беларусі. Вядучым напрамкам барока не магло стаць адразу пасля з’яўлення – для гэтага патрэбны былі дзесяцігоддзі. Але ў пачатку 17 стагоддзя барока становіцца вядучым літаратурным метадам. Метад барока не быў чужым, “экзатычным”, запазычаным з іншых літаратур, ён ме свае карані і на Беларусі.

Цяжка даць дакладнае, сціслае вызначэнне барока. Але тое, што метад гэты існаваў самастойна, а не як “прадкласіцызм” (тэрмін прапанавалі некаторыя даследчыкі) не выклікае сумненняў. Экзальтаванасць, афектацыя, фанфаранда, “дэманізм” – з пункту гледжання псіхалагічных, рухомасць, жывапіснасць, дэкаратыўнасць, феерычнасць, арнаменталізм, цяга да антытэз, вычварных параўнанняў, метафар і гіпербал з пункту гледжання стылёвых, нарэшце, тэацэнтрызм, містыцызм, песімізм, схаластыка – з пункту гледжання філасофскіх асаблівасцяў – вось галоўныя рысы, якія адрозніваюць барока не толькі як літаратурны напрамак, але і як філасофію, эстэтыку, навуку барока.

Барока мае строга акрэсленую сістму, таму што любы мастацкі твор барока – гэта строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падпарадкаваная адзінаму эстэтычнаму заданню, сістэма, дзе кожная дэталь абавязкова арыентавана на ўспрымаючага.

Узнікненне некаторых рыс усходнееўрапейскага барока на Беларусі звязана з эпохай позняга Адраджэння, з творчасцю такіх значных яе фігур, як Ян Вісліцкі, Мікола Гусоўскі, Андрэй Рымша і інш.

Алегарычнасць, варыятыўнасць, рытарычнасць і яшчэ многія барочныя рысы, узятыя асобна, ёсць і ў іншых літаратурна-мастацкіх сістэмах эпохі Адраджэння, класіцызме, рамантызме і г.д., але ў барока ніводная з іх не існуе асобна, гэта значыць, што толькі сукупнасць гэтых рыс і вызначае барока як метад.

Першыя барочныя рысы можна прасачыць ужо ў творчасц двух сучаснікаў, двух паэтаў-лаціністаў – Яна з Вісліцы і Міколы з Гусава ў іх паэмах “Пруская вайна” і “Песня пра зубра”. Для гэтых твораў характэрныя рысы барока такія як ідэалізацыя мінулага, павышаная метафарызацыя, элементы пэўненасці ў няўстойлівасці ўсяго зямнога. А таксама многія спецыфічныя рысы барока: багатая эмблематычнасць, ускладненая метафарычнасць, алегарычны дыдактызм, шырокае выкарыстанне параўнанняў-гіпербал, месцамі вычурнасць умоўнапаэтычнай мовы – усё гэта адлюстравана ў творчасці Андрэя Рымшы, беларуска-польскага паэта канца 16 стагоддзя.

Асноўным канонам барока адпавядае большасць твора беларускай філасофскай лірыкі, прычым сцвярджала яна хуткаплыннасць часу, зменлівасць прыроды і чалавечай натуры , раскрывала супярэчнасці паміж дабром злом, смерцю іжыццём. Але не толькі на змест, , але іна форму накладала барока выразны адбітак. Вось як гаворыць пра гэта А.Мальдзіс: “Рысы барока праявіліся падкрэсленай павучальнасці, рытарычнасці і мудрагелістай метафарычнасці. Каб аказаць уздзеянне на чытача, паэты выкарыстоўвалі рэзкія сэнсавыя і фармальныя супастаўленні. Змяніўся стыль паэзіі. Філасофская лірыка напоўнена нечаканым тропамі і вычварнымі фігурамі, абстрактнымі алегорыямі і сімваламі, каламбурнай грой слоў. Сустракаюцца пераўвасабленні міфічных і біблейскіх вобразаў”. Менавіта ўсім гэтым асаблівасцям барочнага стылю адпавядае творчасць польска-беларускага паэта 17 стагоддзя Згібнева Марштына, паэтычны цыкл якога  Сімвалы” (“Эмблемы”) заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі.

Згібнеў Марштын, сучаснік Сімяона Полацкага, быў адным з тых паэтаў, у каго працякала літаратурнае жыццё ў рэчышчы метаду барока, таму творы яго напісаны ў гэтым літаратурным стылі. Твор “Сімвалы” заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі. Цытаты выкарыстоўваюцца аўтарам у подпісах, дэвізах” да вершаў, набываюць новы алегарычны змест. Вершы гэтага цыкла – тая адзіная складаная метафара”, якая ўласціва метаду барока:

Символ 27.

Возлюбленный учит ходить

Возлюбленную свою.

Начертано: Утверди шаги

Мои на путях твоих,

Да не колеблются стопы мои.

Учи хожденью Ты меня. С Тобою

Твоею я идти учусь тропою

Кровавою, где крест и поруганье

Ты вынес – мне же, слабой, в назиданье.

Стопы направо мне, утверди колена,

Дабы дорогой, что определенна

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.