скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Ці яшчэ больш рыфмаваныя па форме радкі:

Есть прелесть в свете, як в полном цвете, ту ты остави.

Возлюбленные, душе грешная, от зноб воспряни.

Приходит время, а грехов бремя тя угнетает,

                    демон же смелый на тебе в стрелы яд свой впущает.

Мог Полацкі бліснуць і вершам у два слупкі, якія чытаюцца і паасобку і разам:

Бог сый в небе                                    Боже благий

Радость в тебе                                 Свете драгий

Да дарует                                          Да храните

Честь и славу                                   Марфу здраву

Мужу праву                                     За тваю славу

Да готуем                                        Юже зримее

За то, яко                                         Тя, любяшу

Всем благ всяко                               И служашу

Бываеши                                          Сердцем правым

Бедным милость                            Умом десным

Скорбным радость                        Словом честным…

Ёсць у Полацкага паэтычныя творы, якія злучаюць радк на трох мовах – славянскай, польскай, лацінскай. Любіў ён і ўжывальныя яшчэ антычнай паэзіі фігурныя вершы – у выглядзе зоркі, ромба, сэрца і г.д. пры выпадку ўмеў пагуляць значэннямі слова:

В мире не мирном мир ным бывает,

Егда царь мира врат побеждает.

Галоўны зборнік паэзіі Полацкага “вертаград шматкаляровы” выказаў усе дыдактычныя імкненні паэта, які лічыў свае вершы дапаможнікам для выпраўлення нораваў: “Обрящет зде благородный и богатый врачевства недугом своим; гордости – смирение; Обрящет гневливец – крапость и прощение удобное; ленивец – бодрость; глупец мудрость … ненавистник – любовь … безумник – воздержание”. Ёсць там і творы сатырычнага зместу, з якіх найбольшую цікавасць мае верш-аблічэнне “Манах”:

Но увы безчиния! Благ чин погубися,

Иночество в безчинство в многих преложися.

Множицаю есть зрети стожам лежащих,..

Изблевавших питие и на свет не зрящих…

Мнози от вина бун сквернословят зено,

Лают, клявещут, срамят и честные смело…

Ни жених инный тако себе украшает,

Яко инок несмысяный, – за что погибает [7, 190].

Размясціўшы вершы ў алфавітным парадку, Сімяон ствары своеасаблівую энцыклапедыю, дзе перапляталіся царкоўныя легенды, анекдоты, звесткі з гісторыі, геаграфіі, погляды на ідэальнага манаха, на абавязк начальніка, выкрыванне распусты і чараўніцтва і асабліва зайздросніка паклёпнікаў.

Былі ў С.Полацкага і барочныя казанні. Для барочнай паэзіі характэрны асветніцкія тэндэнцыі. Менавіта ў творах Сімяона, якія складаюць яго зборнік “вертаград мнагацветны”, гэтыя тэндэнцыі знайшлі найбольш яркае адлюстраванне. Зборнік змяшчае 1246 вершаў і часта параўноўваецца з энцыклапедычным даведнікам. Зборнік падзелены на тэматычныя рубрыкі, размешчаныя ў алфавітным парадку, пад кожнай рубрыкай аб’яднаны цыкл вершаў. Тэмы яго вершаў разнастайня – ад самых агульных, тыпу: праца, закон, мараль, годнасць, слава, любоў, смерць, да канкрэтных, накшталт апісання звяроў, птушак, рыб, дрэў, кветак, мінералаў. Трактуюцца ў вершах Полацкага гістарычныя падзеі, гістарычныя асобы, апісваюцца палацы, цэрквы. Сімяон мкнуўся раскрыць алегарычны сэнс рэчаў, перакладваў іх з мовы канкрэтных вобразаў на мову паняццяў і лагічных абстракцый, разбураў створаны ім рэчавы свет. Вершы Полацкага адначасова адукоўваюць, павышаюць і вучаць маралі, настаўляюць у дабрачыннасці. Гэта была ў першую чаргу паэзія дыдактычная, паэзія асветніцкая.

На свае паэтычныя творы С.Полацкі глядзеў не як на гульню ці забаву – прызванні паэта і настаўніка былі для яго непарушна звязаны. Ён востра адчуваў адказнасць паэта, здольнага захапіць “думкі і сэрцы”, за зровень культуры і маралі сваіх сучаснікаў. Вершы Полацкага расказвалі чытачам пра падзеі старажытнай гісторыі і дасягненні навукі 16 – 17 ст., пра родныя беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск [9, 75].

Іераманах Сімяон Полацкі, здавалася б, павінен бы прапаведаваць у сваіх вершах суровы аскетызм, доўгія пасты, устрыманне. Але ён сцвярджае зусім іншае: бязмернае ўстрыманне прыносіць вялікую шкоду:

Воздержания аще безмерно хранитие,

Множицою души ти вред вашей творити:

Плоти бо изнемогшей ум не добр бывает, -

Рожсуждение в меру вся да устроят [7, 78].

На думку Сімяона, безмерны пост падточвае сілы чалавека, параджае “дух маркоты і журбы”. Заглушаючы галасы рэлігійных фанатыкаў і аскетаў, поўны веры ў людзей, гучыць голас паэта: Я чалавек і нішто чалавечае мне не чужое. Гэтаксама як і ежу, паэт не спяшаецца забараніць нават віно, якое прыносіць людзям і шкоду і карысць:

Вино хвалити или хулити – не знаю,

Яко в оном и пользу и вред созерцаю.

Полезно силам плоти, но вредные страсти

Возбуждает силою свойственные сласти.

Обаче дам суд ищев: дабро мало пити,

Тако бо здраво творит, а не вить вредити,

Сей Павел Тимофею здравит совет даше,

Той же совет да хранит достоинство ваше [7, 80].

Героі вершаў Полацкага пераважна не бог, багародзіца святыя апосталы, а жывыя, часта грэшныя людзі, якія заўсёды актыўна дзейнічаюць, хвалююцца і пакутуюць. Ён праслаўляе добрага і разумнага чалавека ці гэта пакрыўджаны невукамі, філосаф (верш “Роза”):

Философ в худых ризах обычно хождении,

Ему же во двор царский нужда нека бяше.

Прииде убо к вратом, стражи и атчиаху,

Дважды, трижды и паче то ему деяху…

Пришед же к царю, поча ризу целовати

И елико можаше честь ей воздавати… [7, 21].

Ці гэта знаходлівы разбойнік (верш “Разбойнік”):

Морский разбойник, Дионид реченный,

От Александра царя вои хищенный,

Егда от царя вопрошаем бяше,

Всякую на мори разбои творяше…

Обличение окаму простил есть,

 Близ правды бытии слово разсудил есть…

Увеща такмо разбая престати,

Паче же читко с враги воевати [7, 17].

Гераіня верша “П’янства” – жонка чалавека, які, не ведаючы “меры в питии”, прыйшоў дадому і ўбачыў замест двух сваіх сыноў – чатырох. І ён вырашае праверыць сваю жонку распаўсюджаным сродкам, як лічыўся ў 17 стагоддзі самым верным, - распаленым жалезам. Адважная гераіня паэта не хоча спадзявацца на літасць божаю і прапануе мужу падаць ёй распаленае жалеза сваёй рукою:

Человек некий винопойца бяше,

Меры в питии хранити не знаше,

Тем же многажды повгнезда упися,

В очию его всяка вещь двоише…

…Имя два сына, иже предстаста

Ему четыре во очию стаста.

Он нача жену абие мучити

Да бы ей правду хотела явити…

…Взял есть железо, огнём распаление,

Ко жене бедней жестоко вещание…

…Аще же с инем блуд сич творила,

Имать ожещи тя огненна сила.

Бедная жена в моте беде бяше,

Обаче умно к нему глагодаше…

…Такмо потишися своею рукою

Подати оно ты на руку мою.

А все железо распалено бяше,

Чего пияный во ум не прияти.

Ятае железо, люта опалил,

Болезни ради в мале отрезвил.

И се два сына точно видели

Невинность жены, свою вину знаше…[7, 55].

Галоўнай думкай гэтай, на першы погляд, прымітыўнай павучальнай прытчы з’яўляецца глыбокая вера ў магчымасці чалавека, што не губляецца ні ў якіх абставінах. “На бога спадзявайся, ды сам не губляйся,” – як бы гаворыць нам гераіня Полацкага, а разам з ёй і аўтар [5, 164-165].

 Глыбокае асвятленне ў творах С.Полацкага знайшл этычныя праблемы. Паэт страсна прапагандаваў патрыятызм, праслаўляў любоў да працы, дружбу паміж народамі, асуджаў невуцтва і дэспатызм, пісаў аб грамадзянскім абавязку і справядлівасці, сумленнасці і мужнасці, пастаянна вучыў дабрачыннасці. Так, у вершы “Чэсць” ён пісаў:

Родителей на сына честь не прихождает,

Аще добродетелей их не порождает.

Лучше честь собой комуждо стяжати,

Нежели предков си честию сияти …

Філосаф заклікаў выхоўваць высокую мараль  асабістым прыкладам, высакароднымі, дастойнымі чалавека ўчынкамі:

Мнози к добротам инех увещают,

Сами же оных ни мало творяют.

Сии подобны суть звоном звонящим

В церковь зовущим, самим не входящим.

За шаснаццаць гадоў жыцця ў Маскве (1664-1680) паэт напісаў вялікую колькасць вершаў, дзве п’есы, некалькі твора царкоўна-рэлігійнага характару, пераклаў на вершы і ў 1680 годзе выдаў “Псалтирь рифмотворную”, якая з’яўляецца першым друкаваным зборнікам у Маскоўскай Русі. Свае вершы маскоўскага перыяду Полацкі аб’яднаў у два зборнікі “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”.

 У зборніку “Рифмологион” сабраны творы панегірычнага характару. Значную з’яву складаюць п’есы Полацкага, асабліва “Комедия притчи о блудном сыне”. Паклаўшы ў аснову твора евангельскую прытчу пра блуднага сына, Полацк зняў у ім надзённыя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў. Паэт паказвае прымірэнне бацькі з сынам, гэта значыць імкнецца згладзіць тыя супярэчнасц бацькоў” і “дзяцей”, людзей двух пакаленняў, якія ў яго часы насілі ў Рускай дзяржаве абвостраны характар.

2.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага

Творчасць Сімяона Полацкага цесна звязана з традыцыям беларускай сілабікі. Па жанрава-тэматычнай разнастайнасці лічыцца найбольш значным прадстаўніком “высокага барока”. Бо паэзія С.Полацкага найбольш містычная, песімістычная і трагічная. Паэзія яго найбольш згушчаных, змрочных фарбаў, шчодра аздобленых мастацкімі каштоўнасцямі. Паэту быў уласцівы аб’ектыўна-ідэалістычны светапогляд, эстэтычнае ўспрыманне свету. Паэзія Сімяона поўная супярэчнасцей. Творчасць яго абапіралася “на сугуба акрэсленую сістэму паэтычнага стылю” [12, 35].

Адной з галоўных асаблівасцей барока ў літаратуры была гіпербалізацыя, гіпертрафіраваная эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чалавека, якое выклікала ў чытача пэўны эфект, пэнае душэўнае перажыванне. Гэта прасочваецца выразна ў вершы “Слова, яже Христос, распятый на кресте молвил до бога отца”. Метафары, знойдзеныя аўтарам, эмацыянальнасць паэтычнай мовы, у еднасці са знаёмым і хвалюючым сюжэтам рабіла незабыўнае і моцнае ўражанне на чытача:

Иж тебе болезнь всяко обыймает,

Заледво душа во плоти застает.

Вся члонки на крест срокго растягнены,

Яко на гуслях струны натягнены.

Глава зранена, плоть страшно шарпана,

Руки и ноги гвоздами поколано.

Очи и уста заплынули, лице зчернело.

Згола всее страсти на тя ся спихнули.

Полацкі свядома парушае кампазіцыйную гармонію верша некалькі разоў – у розных ракурсах – апісвае пакуты Хрыста і робіць гэта паэтычна віртуозна. Эфект незвычайных пакут Хрыста дасягаецца ў творы дакладным, натуралістычна падрабязным гіпербалізаваным параўнаннем (Хрыстос параўноўваецца з нацягнутай струной, са снапком “солнци, егуа бывает сушенный”). Пабудаваны цалкам на градацыі урывак-апісанне выгляду распятага Хрыста: аўтар нагнятае трагізм, даводзячы яго да празмернасці (члонки на крест срокго растягнены, глава зранена, плоть страшно шарпана, очи и уста заплынули, лице зчернело).

Яшчэ адна асаблівасць паэтыкі: у “Словах…” вельм часта ўжываюцца выклічнікі, якія узмацняюць трагізм.

Любімы прыём С.Полацкага – супастаўленне супрацьлеглых паняццяў (зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, высокага і нізкага). Прычым, пастаяннае нагрувашчванне кантрастаў пераходзіць у яго амаль у “любаванне” імі, робіцца самамэтай, нейкім “пляценнем” тропаў. Вось як, напрыклад, служыць прадмова да “Вертограда многоцветного”: “Обрядет зуе благородный и богатый врачеества недугом своим: гордости смирение, сребролюбие благорасточение, скупости подаяние, всехвальству смиренномудрие обрящет худородный и нищий своим недугом целебная: роптанию терпение, татбе трудолюбие, зависти тленных презрение…”

Пашыранымі з’яўляюцца ў Полацкага алегарычныя супастаўленні. Такія антытэзы ў тэксце ўжываюцца побач: “счарнеласць лица светлость ока”; Хрыстос “жаждуею зморенны” – Хрыстос “без дна вод живых”; “Тма имглиста” – “солнечное променье”, падобная кантраснасць назіраецца не тольк духоўных, але і ў свецкіх вершах Сімяона. Напрыклад, у прывітальным вершы рускаму цару Аляксею Міхайлавічу:

Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,

Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.

Але и солнечное променьми коло блестает.

Затым и самого сияющага светлость бывает.

Полацкі любіць часта і ўмела выкарыстоўваць «касмічную» астралагічную сімволіку. Любімыя вобразы – Сонца (яно выступае ў вершах і ў прамым сэнсе – нябеснае свяціла, так пераносным – сімвал дабрачыннасці, “истинной веры”), месяц, зоры, планеты, дзень і ноч. Таму ў вершы надзвычай тыповым у гэтым сэнсе  “Стихи краесогласные…”:

Солнце на землю не само действует,

Но и луна с ним много изводствует.

Ты, царю , солнце, а луна Мария царица…

Калі ж Сімяон выкарыстоўвае вобраз планет, стыхій ншых касмічных з’яў нават у іх прамым сэнсе, то і тады яны набываюць алегарычнае адценне:

О яко ж стражуеш, кто ж может сказати?

Вспомнявиш, мусит, сердце ся подати.

Немо створене и то тя рыдает.

Луна и солнце в кровь ся премьнает.

Вси елемента в жалость ся прибрали,

Рвутся от жалю и твердые скалы…

Адухаўленне нежывой прыроды на той момант у С.Полацкага было даволі смелым наватарствам.

Стылю барока адпавядала і паэтычная мова С.Полацкага. У яго шмат эпітэтаў, метафар, параўнанняў. Напрыклад: “оплаканный мир”, “тьма неверия”, “ров отчаяния”, “сынове тма”, “меч еретика”. Характэрнай для яго стылю з’яўляецца і насычанасць, калі і не сказаць больш перанасычанасць біблейскімі цытатамі і антычнымі рэміністэнцыямі (гэта асабліва пастаральных вершах).

Каб выклікаць стрэс у чытача, Полацкі выбірае найбольш моцныя паэтычныя сродкі. Вершы паэта перанасычаны алегорыямі, параўнаннямі, гіпербаламі, метафарамі. Многія яго метафары часцей за ўсё складаюцца з двух назоўнікаў тыпу “расширител веры”, “тма неверия”, “свет веры”, “воды потоп”.

У энцыклапедыях Полацкага наглядаецца і ўжыванне эпітэтаў, якія складаюцца з назоўніка і прыметніка: “воду грехову”, “корабль церковный”, “мрак во греховный”, “раем словесным”, “стран персидских”. Таксама сустракаюцца ў дэкламацыях Полацкага метафары дзеяслоўнага паходжання спалучэнні з эпітэтамі, дзе адно слова яшчэ больш узмацняецца значэннем другога: “ясно освещает”, “над камень твердии скалы”, “ревля не рыдати”, “земля стогнет”, “снежная хмура”.

С.Полацкі дбае пра форму сваіх вершаў, выкарыстоўвае гульню слоў, жангліруе тропамі: для яго творчасці характэрны так званыя “барочныя фугі” – разгорнутыя перыяды. У гэтым сэнсе звяртаецца ўвага на вершы-малюнк Полацкага, так называемыя “контурныя вершы”. Так, контурны верш у выглядзе зоркі уваходзіў у кампазіцыю “Благоприветствования”, які адрасаваўся цару Аляксею Міхайлавічу. Верш уяўляе сабой васьміканечную зорку, кожны з канцоў-праменняў якой змяшчае сабе двухрадкоўе:

Светлая звезда иногда явися,

Спаситель егда мирови родися.

Ипостась слова от Отца рожденна

Изволением во плотьобличенна.

Мудрый волови и цари познаша

Моща в ней божию и последоваша

Персидских от стран Христа обретоша

Ему с поклоном дары принесоша.

Паэту цяжка быць арыгінальным, калі ён вымушаны будаваць тропы па ўжо прынятым узорам-матрыцам (узмацняльныя метафары з назоўніка ў назоўным склоне і назоўніка ў родным склоне: “тма неверия”), кал н мае права мяняць вершаваныя формы, звязаныя стылёвымі ланцугамі правіл: абавязковым парадкам слоў з аднолькавымі канчаткамі, гэта значыць не можа карыстацца унутранай рыфмай. Верш “Лямант на смерць Леонтия Карповича”:

Доступил ли утехи, то подставит мехи

Под зреницы крвавыи, немаш нам утехи.

Як гаварылася вышэй, паэт шырока выкарстоўвае барочныя прыёмы пісьма: уводзіцьантычныя ўстаўкі і дэкарацыі, звяртаецца да зрокава-графічных эфектаў, ускладненых метафар, алегорый, гіпербал. Значны плыў на барочную стылістыку Полацкага аказвала руская архітэктура і жывапіс. На заключным жа этапе ўсё большае ўздзеянне на паэтыку Полацкага аказвала фальклорная стыхія, бытавыя сферы народнага жыцця. Гэтае перапляценне разнастайных творчых уплываў і арыентацый своеасабліва адбілася на метрычнай структуры сілабічнага верша С.Полацкага.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.