скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Удалит от них жена, удалят и дети.

И Феофраст в книзе си того возбраняет,

Припятствие мудрости женитву вещает.

Ей неудобно книги довольно читати,

И хотение жены в доме исполняти.

Вось так, у 27 гадоў прымусіўшы сябе да зароку бясшлюбнасці, знік са свету Самуіл Пятроўскі, а з’явіўся чарнец Сімяон [32, 146].

У 1656 годзе пачалася вайна з Швецыяй за Балтыйскае збярэжжа. Цар Аляксей Міхайлавіч выязджаў да войска і шлях ягоны ляжаў праз Віцебск і Полацк. І вось айцы Богаяўленскага манастыра надумалі ўславіць прыбыццё рускага цара ў горад панегірычнымі вершамі. Ігумен Ігнацій Іяўлевіч, Фінафей Утчыцкі і Сімяон Полацкі – усе трое паэты – склалі адмысловыя па форме дачлівыя у палітычных адносінах “Метры”:

Витаем тя, православный царю, прадвечное солнце

Здавно бо век прагнули тебе души наши и сердце,

Витаем тя, царю. От востока к нам пришедшего.

Белорусский же от нужды народ весь свобождашего.

У прывітанні не абміналася і баярская світа самадзержца:

Вы есть воинове царе росом избранное,

И богом небесным в силе тяпе его посланное.

Противо народов свирепых наших гонителей,

Горделивых, гневливых а злых церкви гонителей.

Вы на тую войну, бояре, бымнете готовы.

За веру з милостью пошли яко дети львовы.

У жніўні таго ж года распаўсюдзіліся чуткі аб магчымым абранні цара Аляксея вялікім князем літоўскім і каралём польскім.

Сімяон піша “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”:

Ликуй и веселися царю Алексею,

Што ездец литовский властию твоею

Изыжиться и за князя великого тебе

З веселием прымует для обороны себе.

Светит, о солнце, в полском горызонте.

Дай бог, засветит и на чёрном Понте

Где солнце своим светом сияет на воды,

Там загремит твоя слава над всеми народы.

Пра тактычнае назначэнне гэтых “Метраў”, Віншаванняў”, “Вітанняў” сведчыць “Вітанне епіскапа Каліста Полацкага Віцебскага”, складзенае Сімяонам у 1657 годзе [32, 148].

Полацкі выдатна валодаў латынню і складаў вершы па-латыні; пісаў на роднай беларускай мове і кірыліцай і лацінскай, а таксама па-польску. У ранні перыяд (1648-1663 гады) у кола яго паэтычнай апрацоўк трапляе тое, што ён ведаў: звесткі з гісторыі і геаграфіі, старажытныя міфы, хрысціянскія легенды, асабістыя рэлігійныя перажыванні, будова свету, астралагічныя звесткі – словам, усё, на што адгукалася душа і што было вядома з кніг. Патрыятычныя пачуцці Сімяона з асаблівай яркасцю адбіліся на творах, напісаных з выпадку вяртання рускімі Полацку ягонай гарадской святыні – образа Багародзіцы, а потым паўторнай страты яго.

Вершы Полацкага беларускага перыяду творчасц вылучаюцца асабістай інтанацыяй, моцным пачуццём; яны сведчаць пра высок зровень тагачаснай беларускай паэзіі, неардынарны талент паэта [32, 150].

У час вайны жыццё Сімяона праходзіла тужліва. Скрозь гумарыстычныя апісанні побыту ў аўтабіяграфічнных вершах чуецца гаркота безвыхаднага расчаравання:

Вся глава умом вельми ся наткана.

А мозгу мало, что места  не стало.

Время сквозь нос разум вытекает,

Да Семён умен – языком приинает.

А сколько силы не можно сказати –

Ява на бумагу мощно мне раздрати.

Другий то Сампсон, да нет с ким побиться,

Кого вызову, всяк мене боится.

Як бачна, вельмі ўжо нявесела, нават самотна жылося Сімяону ў манастыры. Хацелася штосьці змяніць, трэба было некуды падавацца, дзесьці шукаць лепшыя ўмовы. Падобныя думкі, мусіць, моцна займалі паэта:

Видите меня, как я муж отраден.

Возрастом велик и умом изряден.

Ума излишком, аж негде девати,

Купи, кто хочет, а я рад продати.

Летам 1664 года Сімяон, узяўшы маці і плямянніка, ад’ехаў ў Маскву. Там ён прызначаецца настаўнікам у спецыяльнае вучылішча для паддзячых Прыказу тайных спраў [32, 157].

Вядомасць прыйшла да Полацкагаў 1666 годзе, калі царкоўны сабор судзіў патрыярха Нікана і вырашаў пытанне аб раскольніках. Сімяон бы прыстаўлены перакладчыкам да ўсходняга патрыярха Лігарыда, які не ведаў рускай славянскай моў. Ад Лігарыда чакалі выканаўчага выказвання, але пададзены ім  твор не задаволіў царкоўную вярхушку і яго далучылі скласці Сімяону. Ён напіса шырокі палемічны трактат “Жазло праўлення”, які, карыстаючыся выпадкам, напоўніў асветніцкім зместам, а ўсю сістэму доказаў накіраваў супраць невуцтва [32, 159].

Атрымаўшы друкарню, Полацкі намеціў выдаваць творы, адпаведныя сваім светапоглядам. Зразумела, што першымі сталі ўласныя працы. Ён сабраў і падрыхтаваў для апублікавання ўсе свае літаратурныя здабыткі. Але разгар гэтых прыемных клопатаў раптоўна памёр. Сільвестр Мядзведзеў, які прыня друкарню, выдаў два тамы пропаведзяў і настаўленняў Сімяона – “Абед душэўны Вячэра душэная”. Зборнікі ж вершаў “Вертаград шматкаляровы” і “Рыфмалагіён так і не ўбачылі свет. Выпісы з іх ўпершыню з’явіліся ў друку толькі ў 19 стагоддзі [32, 161] .

Сімяон у сваёй творчасці выступаў асветнікам, перадаючы чытачу шмат ведаў і ідэй, пра якія не меў магчымасці апавядаць інакш. Але пры Пятры асветніцтва стала на шырокую каляіну: навуковая і свецкая кніга пайшла да чытача напрасткі, не апранаючыся ў мудрагелістыя формы сілабічнага верша. За ўсю наступную гісторыю развіцця рускай паэзіі ніхто не звярнуўся да сілабічнага верша, але без той значнай працы, што зрабілі сілабісты, і болей за ншых Сімяон Полацкі, без таго засваення розных паэтычных жанраў, апрабоўвання тысяч паэтычных сюжэтаў, без фармальных пошукаў, была б  немагчыма якасная змена верша, якой адзначаны ўжо паэзія Трдзіакоўскага, Ламаносава, Сумароканава. Потым прыйшлі Дзяржавін і Жукоўскі. Затым Пушкін і Лерманта стварылі рускую класіку, і новая паэзія расквітнела…

Але першыя гоні ўзараў Сімяон Полацкі. Ён быў апошнім шэрагу відных дзеячаў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння і барока, пасля яго аж да 30-х гадоў  19 стагоддзя значных асоб, якія выступалі ў літаратуры на роднай мове, не заўважана. Сімяон стаў першым рускім прафесійным пісьменнікам , больш таго, першым у Расіі інтэлігентам [32, 165].


РАЗДЗЕЛ І

ІДЭЙНА-ТЭМАТЫЧНЫ І МАСТАЦКІ АНАЛІЗ ПАЭЗІІ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА

1.1.     Перыяд станаўлення

Сімяон Полацкі жыў і працаваў у так званую пераходную эпоху. 17 стагоддзе сапраўды было сваеасаблівым рубяжом старой і новай культуры Еўропе. Той час адзначаецца багаццем глыбокіх перамен у розных сферах чалавечага жыцця, незвычайнай шматстайнасцю літаратурна-мастацкіх форм, жанра стыляў, што ярка адбілася і на творчасці гэтага неардынарнага беларуска-расійскага пісьменніка.

Сапраўднае прозвішча Сімяона Полацкага – Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч. Ён нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку ў сям’і заможнага шляхціца. Бацька ягоны быў заможны палачанін Сітніяновіч, але потым хлопчыка выхоўваў айчым, які і даў яму другое прозвішча Пятроўскі. Дакументы полацкай рэвізіі сярэдзіны 16 стагоддзя сведчаць, што Пятроўскія здавен жылі надалёка да Скарынаў і, пэўна, таксама належалі да купецкага саслоўя.

Навуку малы Самуіл пачаў з брацкай школкі полацкага Богаяўленскага манастыра. Тут выкладалі лацінскую, грэцкую і славянскую мовы, арыфметыку, рыторыку, спевы.

Побач ужо паўстагоддзя стаяў езуіцкі калегіум, куды прымалі і праваслаўных. Езуіты вучылі добра, прычым задарма. Але Пятроўскія моцна трымаліся дзедаўскай веры і выправілі сына вучыцца ажно на Украіну, у Кіева-Магіланскую калегію. Праваслаўныя лічылі, што яна найлепшая навучальная станова ва ўсёй дзяржаве і таму яе пачалі называць кіеўскімі Афінамі.

Там Самуіл вывучаў сем вольных мастацтваў, багаслоўе, мовы (да школьнага пераліку дадалася яшчэ і польская). На занятках па лаціне полацкі шкаляр быў выдатнікам, старажытнагрэцкая давалася цяжка. Будучы студэнтам Кіева-Магіланскай калегіі, яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу – Сільвестар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Інакенцій Гізель прытрымліваўся рэнесансавай думкі, што творца не адзін – іх тры: Бог, прырода і мастацтва. Наш зямляк слухаў на лекцыях такія, напрыклад, крамольныя разважанні: “Шмат хто з філосафаў называе прычынаю руху зорак, а таксама марскіх прыліваў і адліва дзеянні анёлаў. Так вырашаць праблему сапраўды лёгка, але філосафу – сорамна”. Рызыкуючы наклікаць на сябе гнеў багасловаў, рэктар нёс выхаванцам ідэ Каперніка: “Сонца – планета, якая знаходзіцца ў цэнтры іншых планет і як бы звышаецца на каралеўскім троне, уліваючы сваю сілу ў зменлівую прыроду”.

У Кіеве пасталела паэтычная муза нашага суайчынніка. Сімяон Полацкі пісаў вершы на розных мовах. Большая частка іх не датавана. 1648 годам пазначаны першыя яго творы, якія захаваліся да нашых дзён. Гэта “Акафіст Канон”. Па іх ужо адчуваецца: на беларускую зямлю прыйшоў Паэт. Як шмат хто з выпускнікоў “Афінаў”, ён паступіў у Віленскі універсітэт. На той час Самуіл, апрача роднай беларускай, ужо настолькі дасканала авалодаў лацінай, царкоўнаславянскай і польскай мовамі, што пісаў на ўсіх чатырох вершы.

Адукаваны палачанін зрабіўся прыхільнікам мірнага паяднання хрысціянскіх цэркваў. Гэта прывяло яго ў грэка-каталіцкі ордэн базыльянаў. Вернасць уніі ён пранёс праз усё жыццё. Нават у праваслаўнай Маскве свае кнігі ён падпісваў поўным  тытулам базыльянскага манаха. Праўда, у Рас лацініцу ніхто не разумеў, а паэт падпісваў на лаціне.

Чуючы ў сабе магутныя сілы, ён марыў прысвяціць жыцц літаратурным і навуковым заняткам. Час не надта спрыяў. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй не дала давучыцца. Летам 1655 года Самуіл стаўся сведкам штурму Вільні вайскамі царскага ваеводы Чаркаскага і казацкага атамана Залатарэнкі. Царскія стральцы і казакі рабавалі храмы: здымалі званы, абдзіралі з абразо каштоўныя аправы. У кляштарах забівалі манашак, выкідвалі з дамавіна мерцвякоў. Спалілі праваслаўную царкву за Вострай Брамай. Палова віленца загінула, астатнія ратаваліся, хто дзе мог.

Самуіл падаўся ў Полацк. Родны горад сустрэў нядаўнім пажарышчамі і ліпучымі падазронымі паглядамі маскоўскіх стральцоў. Падарожнік лічыў, што самы надзейны прытулак у такі час – сцены Божай цвярдыні. Ігуменам Богаяўленскага манастыра пад Дзвіною быў знаёмы па Кіеве прафесар вольных мастацва таксама паэт Ігнат Іяўлевіч. З яго прапановы Самуіл прыняў пострыг і ста Сімяонам. Выкладаў у брацкай школе, дзе некалі вучыўся, стварыў там тэатр, пісаў для яго п’есы. Але галоўным захапленнем настаўніка-дыдаскала была паэзія. Паэт напісаў некалькі эпітафій. Самая значная з іх  “Нагробак”, прысвечаная забойству Георгія Пласкавіцкага, ваеначальніка польскіх войск. Асуджаючы забойцаў, Полацкі разам з тым разважае аб жыцці і смерці асобнага чалавека і аб вечным жыцці прыроды. Эпітафія гэта па сутнасці з’яўляецца лірычным вершам, бо на першым плане не сам факт забойства героя, а адносіны аўтара да гэтага факта.

Значную частку ранняй паэтычнай спадчыны Полацкага складаюць элегіі. Некаторыя з іх па тэматыцы прымыкаюць да вершаванных малітва (“Смерць”, “Мелка”). У элегіі “Смерць” яскрава выявіўся гуманістычны маты спагады да чалавечага гора. Рытмікай і спосабам выражэння думак гэта элегія вельмі блізкая да фальклорных плачаў. У вобразе Багародзіцы тут увасоблена простая жанчына-маці, якая перажывае за пакуты сына, а таму пры чытанні верша міжвольна забываецца яго царкоўная тэматыка, на першы план паўстаюць чалавечыя перажыванні. Блізкімі да папярэдніх па сваёй кампазіцыйнай будове з’яўляецца дзве элегіі “Стихи краесогласные… во сретение иконы Богородицы Прилог к преподобной матери Ефросинии”. Творы ўзніклі з выпадку вяртання ў Полацк кон Багародзіцы. Гэта ўзор патрыятычнай лірыкі С.Полацкага. У элегіях вельм яскрава выразілася любоў аўтара да роднай зямлі і роднага горада, яны напоўнены трывогай паэта за лёс беларускіх земляў. Паэт заклікае зямныя і нябесныя сілы ахоўваць родны горад ад варожага нашэсця, памнажаць яго славу і багацце.

 Манаства вызваляла ад матэрыяльных хлопатаў, а адначассе і ад абявязкаў перад сям’ёй і дзяржаваю. Наконт шкоды свецкага жыцця для паэта і вучонага Сімяон выказаўся так:

       Ибо не будет мощно с книгами сидети,

       Удалит от них жена, удалят и дети….

       Припятствие мудрости женитву вещает,

       Ей неудобно книги довольно читати,

       И хотите жены в доме исполняти.

 Хутка надарылася магчымасць паказаць свій паэтычны дар самому цару. Дванаццаць вучняў маладога дыдаскала выступілі перад Аляксеем Міхайлавічам з чытаннем твора пад даўжэзнаю, сапраўды “мятроваю” назвай: “Метры на пришествие во град отчистый Полоцк присветлого благочестивого и христолюбивого князя Алексея Михайловича, всея Великия и Малые и Белые России самодержцы и иных царств, и отроков, знайдуючыхся во училище при церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого его царского величества, а наготованные прд господинов отцов и братию то еиж святой обители в лето от создания мира 7164, а от воплощения Божьего Слова 1656 месяца июля, 5 дня”. Хлопчыкі старана дэкламавалі:

              Веселися, о царю пресветлый з востока,

              Россом светячий светом от Бозкаго она…

Адным словам, цар звярнуў увагу на маладога дыдаскала. А калі звярнуў, то трэба было чакаць, што не забудзецца пра яго. Так атрымалася. Але да таго як Сімяон адчуў царскую ўвагу, ён зведаў, што такое дзеянні нядобразычліўцаў. У снежні 1659 года Іяўлевіч стаў архімандрытам полацкага Барысаглебаўскага манастыра. Тым самым у брацкай школе багаяўленскага манастыра ў Сімяона не заставалася галоўнага і ўплывовага заступніка. З незалежным у меркаваннях выкладчыкам вырашылі расправіцца тыя, каму не падабалася яго маскоўская арыентацыя. А менавіта так, а не інакш, успрымал многія калегі і начальства  віншаванні, якія Сімяон рэгулярна пасылаў цару Маскву.

У справу ўмяшаўся полацкі епіскап Каліст. Не дапамагло тое, што яшчэ ў 1657 годзе Сімяонам быў складзены і зачытаны яму панігірык Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага”.

Сімяон апынуўся ў турме, што знаходзілася на полацкім Верхнім Замку. Давялося правесці ў кандалах два тыдні.

Незайдросная доля ў таго, хто сядзіць у астрозе. А калі звініш кандаламі, не ведаючы за сабой аніякай правіны, трываць пакуты шматкрат цяжэй. Тады агортвае роспач, і ў душэ нараджаюцца вершы-малітвы:

            Призри оком милости на мене скорбяща.

            От неправедна мужа клевету терпяща.

            Их же ум мой не мыслил, он на мя клевещет,

            А душа в невинности от страха трепещет

            Крови моея хацет, пагубы желает.

Зусім бы цяжка давялося Сімяону, калі б не магчымасць атрымліваць маральную падтрымку ад Іяўлевіча. Той нязменна гаварыў, што, магчыма, хутка паедзе ў Маскву і абавязкова возьме яго з сабою. Так і сталася. У лютым 1660 года, калі ў Маскве меўся прайсці чарговы царкоўны сабор, Аляксей Міхайлавіч запрасіў на яго і Іяўлевіча.

Дэлегацыя, у складзе якой быў і Сімяон, знаходзілася Маскве некалькі месяцаў і ў Полацк выехала толькі 20 верасня 1660 года. Спяшаліся, каб паспець на заняткі. У Полацку Сімяон адчуваў тугу па вялікім, шумным горадзе, які паспеў палюбіць. Ды і пастаянна давалі знаць пагрозлівыя позіркі колішніх (ды і новых) нядобразычліўцаў. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1661 годзе актывізаваліся ваенныя дзеянні Расіі з Рэччу Паспалітай. На Сімяона з’явіўся адзін данос, другі… Каб далей ад граху, нічога не заставалася, як развітацца з родным горадам.

1.2.     Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага

Уздым беларускай паэзіі  у XVII ст. звязан з Сімяонам Полацкім, які зрабіў вялікі ўклад у развіцце беларускай рускай культуры таго часу.

 Паэт, драматург, публіцыст і грамадскі дзеяч, Полацк жыва цікавіўся сучаснымі яму падзеямі і бурна рэагаваў на іх, аб чым сведчыць яго творчасць як беларускага, так і маскоўскага перыяду жыцця. Гэта бы чалавек, які для свайго часу меў глыбокія і ўсебаковыя веды, так як Сімяон Полацкі жыў на пераломе дзвюх эпох – Сярэднявякоўя і Новага Часу. Усімі сілам свайго розуму і таленту Полацкі цягнуўся да новага; пераважная большасць яго твораў цесна звязана з жыццём, рэчаіснасцю. Побач з тым, у Полацкага был такія творы, якія паказвалі абмежаванасць яго светапогляду, што абумоўлена як складанасцю эпохі , так і яго выхаваннем і санам.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.