скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Індустрыяльны турызм ў Беларусі

Развіцц мануфактур Беларусі злучана з вядомымі асобамі мінулага не толькі Беларусі, аднак і суседніх краін. Так, у 1720 годзе жонкай канцлера ВКЛ Ганнай Радзівіл была пабудавана першае прадпрыемства мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларус - шкляны завод у Налібоках ( Зараз у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці ). У канцы 18 ст. на заводзе працавала некалькі дзесяткаў чалавек і выраблялася больш за 100 назваў розных вырабаў: аконнае шкло, шклянкі, чаркі, бакалы, бутэлькі. У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Радзівіл заснаваў у Слуцку фабрыку паясоў, якія карысталіся вялікім попытам. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоўвалі мяшчане і прыгонныя сяляне.

У канцы 18 – пачатку 19 ст. адбываўся значны рост мануфактурнай прамысловасці Беларусі. У вёсцы Воранава быў заснаваны буйнейшы цагельны завод, вытворчасць якога дасягала да 1 млн. штук цэглы ў год. На грошы Пацёмкіна ў вёсцы Беражань быў арганізаваны першы на тэрыторыі Расейскай імперыі гадзіннікавы завод, які выпуска гадзіннікі высокай якасці і пастаўляў іх царскаму двару Пецярбурга [9-120].

Прамысловы пераварот у Беларусі пачаўся у 30-х гадах 19 ст. Менавіта тады быў заснаваны металургічны завод ў Налібоках. Па памерам выпуску прадукцыі ён займаў першае месца ў Беларусі і быў адным з найбуйнейшых заводаў Расійскай імперыі. Аднак на Беларусі не сфарміраваліся такія буйныя прамысловыя цэнтры, якімі ў Рас з’яўляўся Пецярбург, Масква, на Украіне – Харкаў, Кіеў. Галоўная прычына гэтага - спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной, мінеральнай сыравіны, што абумовіла яе размяшчэнне асноўным у сельскай мясцовасці [9-171].

У апошняй трэц 19 ст. ў эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачынаюць адыгрываць банкі. Вядучае месца сярод крэдытных устаноў займаў Мінскі камерцыйны банк, аднак снавалі і шматлікія прадстаўніцтвы замежных банкаў.

У пачатку 20 стагоддзя у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб’яднанні. Так, у чэрвені 1905 года у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыканта Заходняга краю, які ўсталяваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгулява вытворчасць і продаж запалак. Больш за таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ніцыявалі арганізацыю Усерасійскага запалкавага сіндыката [9-183].

Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал ста актыўна пранікаць у лесаапрацоўку і іншыя галіны прамысловасці. Так, буйная нямецкая фірма “Фрыц Шульц” (Лейпцыг) вяла лесаапрацоўку ў 4 маёнтках Бабруйскага павета. У маёнтках Вярхуціна яна пабудавала буйны лесапільна-фанерны завод, на якім працавала больш як 400 рабочых. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку “Арол”. Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку Дзвіна”, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых[9-184].

З перамогай чырвонай рэвалюцыі, эканамічная сістэма і вытворчыя сувязі кардынальна змяніліся. З’явіліся калектыўныя формы вытворчасці. Першай калектыўнай гаспадаркай тыпу калгаса на Беларусі было так званае памесце Наяўляны Віцебскай губерні, у якое ўваходзіла 42 батракі. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі ўжо налічвалася 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі [9-213].

Беларуская гаспадарка прайшла і часы ваеннага камунізму 1918-1921 года, падчас якога ўсе свядомая стаўка на ліквідацыю таварна-грашовых рыначных адносін прывяла да практычнай адмены грошаў, пераходу на талонную сістэму, татальнай нацыяналізацыі прадпрыемстваў. Аднак у гэты час у строй уступаюць Добрушская Шклоўская папяровыя фабрыкі, адноўлены шматлікія прадпрыемствы, такія як : Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі завод [9-218].

Са студзеня 1930 г. І. Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраванных тэмпа ндустрыялізацыі” – “вялікага скачка”, усталяваўся таталітарны рэжым. У Беларусі разгарнулася будаўніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў, далі першую прадукцыю фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчы камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС. Тым не менш не гледзячы на будаўніцтва новых прадпрыемстваў планы першай пяцігодкі не выконваліся. Да таго ж многім гаспадарчым працэсам наогул стала надавацца вострае палітычнае значэнне, невыкананне плана растлумачвалася нтрыгамі контррэвалюцыянераў, “нацдемаў”, “шкоднікаў”. Пачынаецца рух стаханаўцаў”, нараджаецца новая працоўная культура “пакорлівасці”.

З 1935 г. пачала развівацца грамадзянская авіацыя, стала дзейнічаць першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск-Масква. У Мінску быў пабудаваны аэрапорт. Тым часам у Маскве быў распрацаваны праект будаўніцтва “Гомсельмаша” Амаль 900 рабочых спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі і Ўкраіны прымалі ўдзел у будаўніцтве Беларускай ДРЭС.

За другую пяцігодку рэспубліцы былі уведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемства, як Гомельскі шклозавод, які ў 1937 г. даў звыш 7 млн. т. шкла, Крычаўскі завод магутнасцю ў 140 тыс. т. цэменту ў год, Аршанскі льнокамбінат. Пачалі даваць ток новыя электрастанцыі: Мінская ТЭЦ-2, Слуцкая, Полацкая. Пачалася развівацца грамадзянская авіацыя.

З лістапада да канца снежня 1939 г. была завершана нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемства далучаных Гродзенскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях. Нацыяналізацыі належал се прадпрыемствы. Усяго ў заходніх абласцях было нацыяналізавана каля 1700 прадпрыемстваў.

30-40-я гг. адметны ў гісторыя Беларусі масавымі рэпрэсіямі. Аналіз крыніц інфармацыі дае магчымасць меркаваць, што цераз ГУЛАГ НКУС СССР у 30-40-я гг. Прайшло не менш 10-12 млн. чалавек, у тым ліку звыш 600 тыс. ураджэнцаў Беларусі [9-258]. З першага гэта былі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Прамысловасць БССР згубіла лепшых спецыялістаў, што замарудзіла надоўга яе працэс развіцця і значна паменшыла навукова-тэхналагічны патэнцыял.

Апасля другой сусветнай вайны гаспадарка Беларусі ўзнаўлялася, былі пабудаваны такія прадпрыемствы, як “Мінскі трактарны завод”, аўтамабільны і веласіпедны завод беларускай сталіцы. Пад час 1951-1960 гадоў працягвала ўзрастаць значнасць вядучых галін прамысловасці - энергетыкі, паліўнай, машынабудавання і металаапрацоўкі. У гэты перыяд у рэспубліцы ўвайшлі ў строй першая чарга самай магутнай у той час электрастанцы Беларусі Васілевічскай ДРЭС, аўтамабільны завод у Жодзіна, пачалося будаўніцтва першага калійнага камбіната ў Салігорску, нафтаперапрацоўчага завода ў Полацку, суперфасфатнага завода ў Гомелі Значная ўвага ў гады шостай пяцігодк дзялялася навукова-тэхнічнаму прагрэсу. У канцы 50-хх. савецкая навука атрымала важныя вынікі ў шэрагу прыкладных навук, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ.

Адной з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове 60-х было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. У 1963 г. быў уведзены ў строй першы Салігорскі калійны камбінат, вялося будаўніцтва другога і трэцяга камбінатаў. З уводам у дзеянне калійных камбінатаў ў Салігорску, азотна-тукавага завода ў Гродна ў рэспубліцы была наладжана вытворчасць уласных калійных, азотных і фасфатных угнаенняў.

За 1959-1965 гг. Значна павялічыўся аб’ём вытворчасці хімічных валокнаў. Пачалося будаўніцтва буйнейшага ў Эўропе Магілёўскага камбіната па вытворчасці лаўсану. У 1963 годзе уступіў у строй наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод. Адначасова развівалася выстворчасць гумаватэхнічных вырабаў, сіснтэтычных смолаў, шкловалакна,. Пачал даваць прадукцыю Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лака фарбаў. Перыяд з 1970- па 1985 гады быў у гісторыя народнай гаспадарк супярэчлівым. Ствараліся новыя галіны прамысловасці і адначасова адбывалася скарачэнне тэмпаў эканамічнага росту. Камандна-адміністратыўная сістэма кіравання пачынае сябе зжываць, акрамя таго вытворчасць БССР на 80% працавала на абаронны комплекс. Разам з тым у Беларусі за гэты перыяд былі ўведзены строй больш за 170 прадпрыемстваў. Сярод іх знакаміты шынны камбінат ў Бабруйску, нафтаперапрацоўчы ў Мазыры. Напрыканцы 80 –хх. г. пашыраліся знешнеэканамічныя сувязі Беларусі з замежнымі краінамі. У аб’ёме агульнасаюзнага знешнеэканамічнага абароту рэспубліка займала трэцяе месца пасля Расіі і Украіны. У савецкай экспартнай вытворчасці ўдзельнічала звыш 300 беларускіх прадпрыемстваў. Звыш тысячы назваў вырабаў з іх маркай экспартавалася больш чым у 100 краін свету. Добрай славай карысталася прадукцыя МТЗ, МАЗа, Ваўкавыскага завода Ліцейнага абсталявання, Бабруйскага машынабудаўнічага завода, шклозаводаў Нёман, вытворчага аб’яднання “Луч”

У 1986 годзе адбылася журботна вядомая катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, якая патрабавала 10 мільярдаў рублёў ў коштах 1986 года [9-383]. Беларусь, як найбольш пацярпелая ад катастрофы атрымоўвала гэтыя грошы марудна, наспяваў эканамічны крызіс. Як і іншыя сектара эканомікі Беларусі, структура і спецыялізацыя прамысловасці фарміравалася пад уплывам дыктату саюзных міністэрстваў (яны кантралявалі 52% аб’ёма прамысловай вытворчасці рэспублікі)[4-193].

27 ліпеня 1990 года Рэспубліка Беларусь абвясціла аб сваім суверэнітэце і палітычнай незалежнасці.. Былыя эканамічныя сувязі парваліся, прамысловасць і нацыянальная гаспадарка апынулася ў крызісным стане. На сённяшні момант эканоміка Беларус характарызуецца пераходным этапам, пошукам і аптымізацыяй шляхоў пераадольвання крызісных з’яў. Тым не менш эканоміка Беларусі і яе вытворчы сектар захавал буйны дзяржаўны сектар эканомікі, і пэўныя механізмы яго кіравання.

Такім чынам ндустрыяльная гісторыя Беларусі з’яўляецца багатым адлюстраваннем разнастайных спосабаў вытворчасці. Шматлікія індустрыяльныя аб’екты Беларусі выконвал мінулым найважнейшыя ролі ў размеркаванні працы як у СССР так і часам у свеце.

2.3 Рэсурсная база і мажлівасць арганізацыі індустрыяльных тураў

Рэсурсная база ндустрыяльнага турызму, а менавіта вытворчая яго частка, разгледжана выглядзі табліцы па асноўным галінам прамысловасці Беларусі. Прамысловы комплекс рэспублікі уключае больш за 100 галін і ў структурных адносінах прадстаўляе сабой складаную сістэму, якой уласцівы асноўныя прагрэсіўныя тэндэнцыі сусветнай гаспадаркі. Асноўная канцэнтрацыя прамысловых аб’ёктаў, 34%, выпадае на Мінск і Мінскую вобласць. Па астатнім абласцям прамысловыя аб’екты распаўсюджаны адносна раўнамерна [дадатак 1].

Табліца 3

База вытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Галіна прамысловасці Асаблівасці і найбольш патэнцыйныя аб’екты турыстычнага выкарыстання
Энергетыка

Першыя электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі был пабудаваны напрыканцы 19 ст. ( Добруш, Мінск, Віцебск). Сучасная электраэнергетыка Беларусі прадстаўляе сабой высокааўтаматызаваны комплекс, аб’яднаны агульным рэжымам работы і адзіным цэнтралізаваным дыспетчарскім упраўленнем. Вытворчы патэнцыял Беларускай энергасістэма прадстаўлена 22 буйнымі электрастанцыямі. Аснову складаюць цеплавыя электрастанцыі, яны вырабляюць 99,9% усёй электраэнергіі [4-210]

Цікавымі для турыстычных наведванняў могуць апынуцца: самая буйная электрастанцыя Беларусі – Лукомская ГРЭС, магутнасцю 2560 МВт вырабляе 40% усёй электраэнергіі, выкарыстоўвае прыродны газ топачны мазут; Бярозаўская ГРЭС(усталяванай магутнасці ў 930 МВт). У пачатку 90-х. гг. з-за нізкай эканамічнасці работы вырабляючая на станцы электраэнергія стала неканкурэнтназдольнай, што выклікала рэзкае паніжэнне яе выпрацоўкі. З-за буйных памераў і экалагічнасці могуць выклікаць інтарэс цеплаэлектрацэнтралі, якія ёсць ва ўсіх абласных гарадах, буйнейшыя: Мінская ТЭЦ-4 (1030 МВт), ТЭЦ-3 (420 МВт), ТЭЦ-5 (330 МВт), Гомельская ТЭЦ-2(540 МВт)

У розныя перыяды на тэрыторыі Беларусі было пабудавана 20 гідраэлектрастанцый невялікай магутнасці. Зараз працуюць 11 станцый, цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя з іх: Асіповічская (2,2 тыс. КВт) на р. Свіслач і Чыгірынская (1.5 тыс. кВт) на р. Друць. [Дадатак 2]

Машынабудаўніцтва:

Аўтамабіле-будаўніцтва

Трактарнае і

С.Г. будаўніцтва

Станкабудаўніцтва

Прыбора-

Будаўніцтва

Радыётэхнічная

Оптыка-механічная

Іншыя віды

З’яўляецца вядучай галіной нацыянальнай эканомікі

Прадстаўлена 38 прадпрыемствамі і арганізацыямі. У яго склад уваходзяць спецыялізаваныя навукова-вынаходніцкія і канструктарска-тэхналагічныя нстытуты, якія забяспечваюць распрацоўку новых вырабаў.Турыстычную цікавасць могуць прадстаўляць: Мінскі аўтамабільны завод (“МАЗ”), адзін з найбуйнейшых у Эўропе па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў, аўтацягнікоў, спецыялізаванай і іншай аўтамабільнай тэхнікі. Беларускі аўтамабільны завод ( Белаз”, Жодзіна) спецыялізуецца на выпуску кар’ерных самасвалаў вялікай асабліва вялікай грузапад’ёмнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання “ Белаз” уваходзе ў лік 7 вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі. Магілёўскі аўтамабільны завод “МоАЗ” у розныя часы вырабляў лакамацівы, маставыя краны, аўтасамасвалы і іншую тэхніку. Мінскі завод калёсных цягачоў “МЗКТ” распрацоўвае і вырабляе аўтамабіл высокай праходнасці, Мінскі аўтобусны завод(вырабляе 500 аўтобусаў у год), Лідскі завод “Нёман”, пінскі “Амкадор-Пінск”

Падгаліна ўключае больш за 30 прадпрыемстваў. Адным з найбуйнейшых з’яўляецца Мінскі трактарны завод(МТЗ). Вытворчая магутнасць прадпрыемства дазволіла ў 1990 г. здзейсніць выпуск 100,7 тыс.трактароў. Завод забяспечвае 7-8% сусветных аб’ёмаў пастаўкі. Мінскі маторны завод (ММЗ) найбуйнейшае прадпрыемства выпуску дызельных рухавікоў, якое вырабляе 70% рухавікоў адносна да ўсіх маторабудаўнічых заводаў краін СНД, вырабляючых рухавікі сельскагаспадарчага назначэння. Найбуйнейшым прадпрыемстваў галіны з’яўляецца машынабудаўніцтва “Гомсельмаш” і “Лідсельмаш”

Прадстаўлена 32 прадпрыемствамі, а таксама спецыялізаванымі канструктарскімі бюро, навукова-вынаходніцкіх праектарна-тэхналагічнымі арганізацыямі [4-226]. У турыстычных мэтах могуць выкарыстоўвацца прыблізна 10 заводаў, найбуйнейшыя з іх Беларусі Мінскі завод аўтаматычных ліній імя Машерава, Мінскі станкабудаўнічы завод імя Кастрычіцкай рэвалюцыі(вырабляе многааперацыйныя фрэзерна-расточныя станкі з лічбавым сістэмным кіраваннем)

Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Мінск гадзіннікавы завод ( выпуск электронных кварцавых гадзіннікаў), “Экран” ( г Барысаў), Магілёўскі завод “Тэхнапрыбор”, “Белвар”

Уключае звыш 70 прадпрыемстваў. Беларусь займае лідзіруючую пазіцыю на тэлевізійным рынку СНД і краін Балтыі. У 2003 годзе было выраблена 624 тыс. тэлевізараў.Сучаснае тэлевізійная вытворчасць прадстаўлена ў Беларусі ВА” Гарызонт”, ВА “Віцязь”. Як высокатэхналагічныя прадпрыемствы могуць выклікаць цікавасць заводы “Радыёхваля”, “Інтэграл”, Маналіт”(Магілёў) Можа выклікаць цікавасць

важнейшая галіна наўкаёмкага комплексу Беларусі, спецыялізуецца на вытворчасці: касмічнай і авіяцыйнай тапаграфічнай апаратуры; кінаапаратуры; фатаграфічных комплексаў;прыбораў з выкарыстаннем лазераў, оптыка-электроннага абсталявання для бранятанкавай тэхнікі. Лідск завод “ Оптык”, “Зеніт” Вілейка, “Свет”, “Дыяпраектар” Рагачоў.

З турыстычнага пункту гледжання можна выкарыстоўваць буйнейшыя заводы такія як:“Амкадор”(Мінск), завод “Магілёўтрансмаш”, ліфтабудаўнічы “Магілёўліфтмаш”, Беларускі экскаватарны завод ( г.п. Кахонава Віцебская вобласць)

Мінскі завод халадзільнікаў АА “Атлант”

Металургія Металургія прадстаўлена 17 прадпрыемствамі чорнай металургіі і 6- каляровай.Вытворчасць прадукцыі чорнай металург асноўным(82% агульнага аб’ёма галіны) сканцэнтравана на Беларускім металургічным заводзе(РУП “БМЗ”, г. Жлобін). Яго першая чарга была здадзена эксплуатацыю ў 1984 г., завершана будаўніцтва ў 1991 г. Упершыню ў сусветнай практыцы ва ўмовах аднаго прадпрыемства створаны і асвоены поўны тэхналагічны цыкл – ад выплаўкі сталі ў электрапечах да атрымання складанай гатовай прадукцыі. Цікавасць могуць выклікаць: Магілёўскі металургічны завод, Рэчыцк метызны завод.
Хімічная і нафтахімічная

Колькасць прадпрыемстваў – 75. [4-242]. Асноўныя прадпрыемствы гэтай спецыялізацыі былі пабудаваны ў Беларусі ў апошнія 40-45-гг. Многія з іх будаваліся на базе перадавых на той час тэхналогій замежных фірм.

“ Беларуськалій” створана ў 1975 г. і аб’яднае 4 калійных камбіната. Мае вялікую тэрыторыю і сістэму шахт, частку з якіх можна выкарыстоўваць у турыстычных мэтах. Хімічнае прадпрыемства Гродзенскі “Азот”, найбуйнейшае ў Беларусі; Гомельскі хімічны завод - фасфатныя угнаенні.(вытворчасць злучана з вялікай колькасцю адходаў і напружаннем экалагічнай абстаноўкі ў Гомелі); “Палімір” у Наваполацку высокааўтаматызаванае прадпрыемства, якое вырабляе поліэтылен, акрылавыя валокны; “Лакафарба” ў Лідзе; “Белшына” (Бабруйск)

Лёгкая прамысловасць

функцыянуюць 450 прадпрыемства. Галіна перажывае крызіс.

Тэкстыльныя прадпрыемствы: “Аршанскі льнокамбінат”; ААА “ Світанак”; ААА “Віцебскія дываны”, “Брэсцкія дываны”

С.Г. і харчовая Цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя калгасы гаспадаркі, у складзе аб’яднання “ Дзяржрыбхоз” 19 сажалкавых гаспадаркі і 5 рыбакамбінатаў; кандытарскія камбінаты “Камунарка”, “Спартак”; лікёра-гарэлачныя заводы, якія ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах
Будаўнічыя матэрыялы “Беларускі цэментны завод” ( г Касцюковічы) – 1,2 млн. т. у год, “Крычаўцаменташыфер” ( г. Крычаў) – уведзены ў эксплуатацыю 1933 г. Найбуйнейшы вытворца плітак шыферу ў год.; “Гомельшкло” (сумарны выраб шкла склаў 12,2 млн. м2) З канца 1996 г. пачалося вытворчасць паліраванага шкла на расплаўцы металаў. Гэта трэццяе ў свеце па магутнасц прадпрыемства; высокамастацкія хрустальныя вырабы вырабляюцца на шклозаводзе Нёман” ( Бярозаўка); Барысаўскі хрустальны завод. Фарфорава-фаянсавыя заводы дзейнічаюць у Мінску і Добрушы. Завод “Керамін”
Тарфяная

Прамысловая здабычы торфу на тэрыторыі Беларус вядзецца з канца 19 ст., торфабрыкет пачалі вырабляць з 1900 г..У нашыя часы тарфяная прамысловасць прадстаўлена 37 прадпрыемствамі, большасць з якіх был пабудаваны у 50-60-е гг 20 ст. Да 1960 г. торф з’яўляўся асноўным відам паліва, на ім працавала большасць электрастанцый. Аднак далей здабыча торфу як паліва зніжаецца: у 1970 г. яна склала 9.2 млн., 1990 – 3,4, у 2003 – 1,8 млн. Аб’ектамі, якія могуць прадстаўляць інтарэс для турыстаў можна вылучыць найбуйнейшыя аб’екты мінулай і сённяшняй здабычы - буйныя торфапрадпрыемства з фрэзерным спосабам здабычы – “Смалевічскае”, “Сергеяўскае” у Мінскай вобласці, “Дняпроўскае” у Магілёўскай, “Светлагорскае” у Гомельскай; торфабрыкетныя заводы - “Віцебскі” і “Усвіжбук” у Віцебскай.

На прыкладзе дадзеных аб’ектаў неабходна уздымаць экалагічную тэму і вынікі здабычы торфу на Палессі( пясчаныя бураны, парушэнне гідра-і біобалансу)

У якасц турыстычных аб’ектаў былі разгледжаны самыя буйныя прадпрыемства краіны, аднак магчыма арганізацыя ў межах шырока распаўсюджаных у рэспубліцы горна-прамысловых вытворчых комплексаў і рэканструяваных апасля здабычы карысных выкапняў другасных геатэхнічных сістэм. Прыкладам арганізацы экскурсійнага наведвання можа служыць найбуйнейшае ў Беларусі распрацоўваемае месцанараджэнне мела “Рось” каля г. Ваўкавыска, прадстаўляючага сабой серыю выпрацаваных і абваднённых кар’ераў, глыбінёй 60-65 м., тут жа выяўлены ў ходзе здабычы мела стаянка першабытнага чалавека. Геалагічнае абнажэнне “Рось з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Магчыма арганізацый экскурсій на цэментна-шыферны камбінат г. Крычава і адпрацаваныя абваднённа-рэкультывіраваныя кар’еры. Найбуйнейшы з іх – глыбінёй 25 м. і празрыстасцю вады 7 м. ператвораны ў рэкрэацыйную зону г. Крычава.Так як прыведзеныя параметры новаўтворанага вадаёма параўнальна з аналагічнымі паказальнікам возера Нарач.

Асаблівы інтарэс для арганізацыі экскурсійнага абслугоўвання прадстаўляе найбуйнейшы ў Эўропе Беларускі цэментны завод (БЦЗ), размешчаны ў непасрэднай блізасці ад г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Гэтае прадпрыемства пабудавана з выкарыстаннем навейшых тэхналогій, у якасці сыр’евой базы выкарыстоўваецца месцанараджэнне карбонавых парод, здабываемых кар’ерна-атвальным спосабам. Інтарэс прадстаўляюць не толькі навейшыя тэхналогіі завода, аднак і маштабы прамысловай вытворчасці, пераўтварэння прыроднага ландшафту і экалагічныя вынікі горна-прамысловай вытворчасці раёну. У структуры БЦЗ маецца камфартабельная гасцініца ў г. Касцюковічы, а таксама комплекс памяшканняў, прыстасаваных для арганізацыі навуковых семінараў [8-29]. Арганізуемыя экскурсіі могуць змяшчаць матэрыял аб новаўтворанных прамысловай здабычай мела далейшай рэкультывацыяй прыродна-тэхнагенных аб’ектаў, развіваючы кругагляд экскурсантаў, фарміруючы беражлівае і канструктыўнае стаўленне да навакольнага асяроддзя.

Ва ўмовах нарастання пагрозы глабальнага экалагічнага крызісу праблемы Чарнобыльскай катастрофы выйшлі за рамкі ўнутранных праблем рэспублікі. Вынікі чарнобыльскай катастрофы вывучаюцца спецыялістамі і вучонымі розных краін. Пры вывучэнн турыстычнага патэнцыялу неабходна ўлічваць магчымасць выкарыстання тэрыторый поўдня і поўдня-усхода Беларусі для развіцця традыцыйных форм турыстычнай дзейнасці. Таму важным падаецца альтэрнатыўны пошук прыярытэтаў ў выкарыстанн турыстычных рэсурсаў гэтых рэгіёнаў. Адным з такіх накірункаў можа стаць экстрымальны індустрыяльны турызм ў раёнах з радыяктыўным забруджаннем. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 г. на найбольш забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі поўдня-усхода Беларусі (у 10- і 30 кіламетровых зонах вакол чарнобыльскай АЭС) створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Умелая арганізацыя экскурсійнага наведання тэрыторыі запаведніка прадстаўляе магчымасць ацаніць маштабы і вынік катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, зразумець кволасць неабароненасць прыродных комплексаў. Такая мажлівасць магла б зацікавіць не толькі айчынных, аднак замежных турыстаў(канферэнцыя). Тураператарская дзейнасць па фарміраванню, прадвіжэнню і рэалізацыі гэтага турыстычнага прадукту можа актывізавацца шляхам усталявання дзелавых кантактаў з навуковымі ўстановамі і навуковымі цэнтрам блізкага і далёкага замежжа.

Для ндустрыяльнага турызму могуць быць выкарыстанымі аб’екты няскончанага будаўніцтва. Па стану на 1 студзеня 2004 г. у няскончанымі будаўніцтве(без уліку індывідуальных забудоў) знаходзілася 15573 аб’екта вытворчага невытворчага назначэння (51,7% складаюць вытворчыя аб’екты).[4-293]

Цікавасць могуць прадстаўляць разнастайныя аб’екты сферы паслуг. Тым не менш трэба разумець, што вытворчы працэс на некаторых аб’ектах можа быць не цікавым ці не можа быць яскрава паказаны. Прыкладам могуць быць бібліятэкі, калі не ўлічваць новы будынак Нацыянальнай Бібліятэкі адметны новымі тэхналогіямі, ці ўніверсітэты, якія збольшага могуць быць цікавы толькі ў адукацыйных мэтах, аднак не ў галіне арганізацыі сваёй працы. Цікавасць для індустрыяльнага турызму, наведваючыя аб’екты прадстаўляюць з пункту гледжання арганізацыі працэсу стварэння паслуг.

Табліца 4

База невытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Аб’екты Асаблівасці і прыклады
Тэле-і радыёіндустрыя Студыя “Белтэлерадыёкампаніі”, кінастудыя Беларусьфільм”, студыі радыёстанцыі
Тэатральныя аб’екты 28 прафесійных тэатраў. Цікавасць могуць прадстаўляць лялечныя тэатры.
Цыркі і заапаркі Найбуйнейшыя Мінскі цырк і заапарк
Транспарт Цягніковыя, аўтобусныя, тралейбусныя дэпо буйных памераў, Мінскае метро, авіяцыйныя палігоны, аэрапорт Мінск-2
Ваенныя аб’екты Буйнейшыя ваенныя палігоны.

Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму, што злучана з адметнасцю шматлікіх прамысловых аб’ектаў і антрапагеннымі ландшафтамі. На картасхеме індустрыяльных маршрутаў абазначаны, на пункт гледжання аўтара курсавой, найбольш цікавыя маршруты тураў [дадатак 3]

 Як можна зазначыць абсалютная большасць з іх знаходзіцца ў Мінску і усходніх частках Гомельскай і Магілёўскай вобласці, уключая Гомель і Магілёў. На сённяшні момант Індустрыяльны турызм у Беларусі можа быць разлічаны на замежных турыстаў, асабліва з краін Заходняй Эўропы, і на айчынных турыстаў з буйных гарадоў, прадстаўнікоў актыўнай часткі грамадства, студэнцтва. Тэрытарыяльна рэсурсная база індустрыяльнага турызму супадае ці знаходзіцца ў адлегласці 40-70 км. ад гарадоў - патэнцыйных спажыўцоў індустрыяльных тураў: Магілёва, Гомеля, Віцебску.

Так, у непасрэднай блізасці з Магілёвам знаходзіцца г. Касцюковічы, дзе знаходзіцца буйнейшы цэменты завод у Эўропе, недалёка, у Крычаве знаходзіцца цамента-шыферны камбінат, ландшафт мае цікавыя асаблівасці тэхнагеннага ўплыву, якія был апісаныя раней. Сам Магілёў прадстаўляе непасрэдны інтарэс: Магілёўскі аўтамабільны завод, “Магілеўліфтмаш”, навуковае аб’яднанне “Маналіт”, Магілёўск металургічны завод і г.д. Недалёка ад Магілёва знаходзіцца буйнейшая ў Беларус Чыгірынская ГЭС. У Гомелі знаходзяцца буйнейшыя прадпрыемствы Беларусі, такія як: “Гомсельмаш”, “Гомельшкло”і г.д. Недалёка ад Гомелю знаходзяцца цікавыя для наведання гарады: Жлобін з металургічнай прамысловасцю, Рэчыца, Мазыр з нафтапрамысловасцю. Недалёка знаходзіцца Палескі радыяцыйны запаведнік і “Зона адчужэння”.

Цікавым могуць быць прадстаўлены маршруты Мінск-Гомель і Мінск-Магілёў, якія праходзяць праз прамысловыя гарады, такія як Бабруйск з нафтахімічнай прамысловасцю, Жлобін у накірунку Гомеля і Барысаў, Жодзіна з “Белаз” у накірунку Магілёва.

Цікавым можа быць арганізацыя тураў паміж Віцебскам і Наваполацкам, як паміж буйнейшымі цэнтрам электроннай і нафтахімічнай прамысловасці. Так, туры ў Полацк могуць уключаць падарожжы ў Наваполацк, паказваць гістарычнае і сучаснае. Заўжды цікавасць прадстаўляе г. Салігорск і аб’екты “Беларуськалій” такія як, асабліва Салігорскія шахты.

Мінск як найбольш прывабны горад для арганізацыі індустрыяльных тураў (тут размешчана большасць флагманаў беларускай прамысловасці) знаходзіцца ў цэнтральнай частцы рэспублік 3-5 гадзіннай дасягальнасці амаль з любой кропкі Беларусі. Індустрыяльныя туры па Мінску могуць уключаць розныя вытворчыя аб’екты такія як Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, навукова-вытворчае аб’яднанне “Інтэграл” і г.д. Аднак трэба зазначыць і на такія аб’екты як Мінскае метро пры магчымасці наведання яго дэпо, Аэрапорты “Мінск 1” і “Мінск 2”, могілкі кранаў, падземныя камунікацыі, дахі мінскіх дамоў, тэлевышка і г. д.


Заканчэнне

Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму. Інтарэс могуць прадстаўляць шматлікія прамысловыя прадпрыемствы і ландшафты, змянённыя выніку тэхналагічнай дзейнасці. Нашмат менш аб’ектаў можа быць выкарыстана турыстычных мэтах у невытворчай сферы эканомікі Беларусі. Беларуская турыстычная галіна не мае дастаткова вопыту арганізацыі індустрыяльных тураў ва мовах рыначнай эканомікі. Таму крайне важным прадстаўляецца вывучэнне замежнага вопыту, які налічвае ўжо больш 30 гадоў, параўнанне ўмоў, асаблівасцей, прыкладаў вырашэння праблем. Першапачатковую ролю выконвае вывучэнне турыстычнага попыту, тэндэнцый і моды ў сучасным грамадстве як Беларусі, так блізкага і далёкага замежжа, і адпаведнае вылучэнне мэтавай групы “сваіх” турыстаў. Масавых вытворчыя экскурсій БССР не адпавядаюць сучаснай індывідуалізацыі тураў, мкнення да актыўнага адпачынку. Тым не менш, вопыт, які застаўся ад іх правядзення можа быць трансфармаваны адпаведна новым інтарэсам турыстаў, уключаць савецкую тэматыку тураў, арганізацыю працы мінулага.

На сённяшн момант у Беларусі галоўнай праблемай арганізацыі індустрыяльных тура з’яўляецца слабая матывіраванасць прадпрыемстваў у арганізацыі турыстычнай дзейнасці. Турыстычным фірмам прыходзіцца ўзгадняць шмат фармальнасцей з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, што забірае шмат часу і адмоўна адгукаецца на прапанове гэтай турыстычнай паслугі. Турыстычныя фірмы не бяруцца арганізоўваць туры без заказу з боку групы турыстаў. Такім чынам турысты абіраюць самаарганізацыю сваіх вандровак і наведваюць індустрыяльныя аб’екты самастойна часам нелегальна.

Каб не губляць пэўную частку рынку, якая уключала б індустрыяльныя туры, павінна ажыццяўляцца падтрымка з боку дзяржавы, якая б змагла стаць галоўным матэватарам для прадпрыемстваў.

Лічба турыстычных наведванняў індустрыяльных аб’ектаў у Франціі, Вялікабрытаніі сведчаць аб вялікім патэнцыяле індустрыяльнага турызму. Ён пачынае распаўсюджвацца краінах Усходняй Эўропы і Паўднева-усходняй Азіі. Беларусь можа заняць сва месца ў сусветнай прапанове індустрыяльнага турызму.


Спіс літаратуры

1.                 Elspeth Ann Frew Industrial Tourism: A Conceptual and Empirical Analysis: Victoria University of Technologies, 2000 – 264p.

2.                 Gunn, C.A. (1988). Vacationscape: Designing Tourist Regions (second ed.). New York

3.                 Гецевич Н.А. Основы экскурсоведенья: учеб. Пособие. – МН., 1988. – 160 с.

4.                 Национальная экономика Беларуси: Потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления: учеб. пособие/ под общ. Ред. В.Н. Шимова. – МН.:БГЭУ, 2005. – 844 с.

5.                 Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания: Учеб. Пособие/ Пирожник И.И. –Мн.: Минск, 1985-253 с.

6.                 Основы экологического туризма: учеб. Пособие/ Дроздов А. В. – Мн.: Москва, 2005. – 271 с.

7.                 Социально-экономическая география Республики Беларусь: Учеб. пособие/ Кириенко Е.Г. ―Мн.: Аверсэв, 2003. ―400с.

8.                 Туризм: практика проблемы перспективы/ Научно-практическая конференция, Минск, БГЭУ: 2001.

9.                 Эканамічная гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн.: Экаперспектыва, 1999. – 446 с.

10.            http://www.centrovolta.it/laviadellenergia/inglese/turismo/index.htm

11.            http://countries.tourpost.ru/21/959_1.php

12.            http://www.grandtour.belhost.by/listview.php?file=school

13.            http://www.industrieeltoerisme.nl

14.            http://www.sgu.ru/faculties/historical/sc.publication/tourism/

15.            http://sputnik2004.narod.ru/page4.htm


Страницы: 1, 2, 3, 4


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.