скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Індустрыяльны турызм ў Беларусі


Індустрыяльны турызм адпаведна шырыні сваёй рэсурснай базы і ўзаемадапаўняльнасці мэтаў можа перасякацца з іншымі відамі турызму:

-                    Экатурызм. Наведванне шматлікіх індустрыяльных аб’ектаў такіх як: заводы, фабрыкі, электрастанцыі, антрапагенныя ландшафты, злучана з пытаннямі экалагічнасц вытворчасці, уплываў на навакольнае асяроддзе.Часам турыстычныя наведванні на вытворчыя аб’екты выкарыстоўваюцца для фарміравання станоўчага стаўлення да дзейнасці пэўнага прадпрыемства, такога як АЭС ці альтэрнатыўных электрастанцый [2-46].

-                    Навуковы турызм. Наведванне індустрыяльнага аб’екта можа быць злучаным з навукова-пазнавальнымі мэтамі. Прыкладам могуць быць туры на аб’екты праграмы водабяспекі “Дэльта” у Галандыі, якія аб’ядноўваюць шэраг высокатэхналагічных дамб, валоў, каардынацыйны цэнтр. Яшчэ адзін прыклад, гэта наведванне 30 км. Зоны адчужэння”, у якой можа прасачыць уплыў радыяцыі на прыродны комплекс.

-                    Сацыяльны турызм. Туры на індустрыяльныя аб’екты могуць даваць людзям неабходныя прыродазнаўчыя, тэхнічныя, экалагічныя веды, акрамя таго фарміраваць адэкватнае стаўленне да сучасных вытворчых працэсаў, іх сацыяльнай мясцовай ролі, уплыва на ўзровень жыцця і экалогію.

-                    Сельск турызм. Цікавымі прыкладамі арганізацыі працэсаў вытворчасці могуць быць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. На сённяшні момант у свеце ўзмацнілася роля агратурызму, які дазваляе турысту пажыць пэўны час у ролі сельскага жыхара. Магчымая вытворчая дзейнасць турыста і яго месца ў працоўных адносінах з сапраўднымі работнікамі сельскай гаспадаркі таксама можа быць разгледжана як прыклад індустрыяльнага турызму [2-30].

-                    Альтэрнатыўны турызм. Як і індустрыяльны аформіўся ў 70-х г. Асноўны прынцып - пошук новых альтэрнатыўных відаў адпачынку, не адпавядаючых характару масавага турыстычнага прадукта. Характар некаторых індустрыяльных аб’ектаў дазваляе арганізаваць туры альтэрнатыўнага адпачынку, такія як прапаноўваюць турыстычны аператары Пецярбургу – “ экскурсія па дахам цэнтра”

-                    Адукацыйны турызм. У асобную групу вылучаюцца спецыялізаваныя вучэбныя вытворчыя экскурсіі, якія ладзяцца з мэтай прафесіянальнай арыентацыі студэнтаў, атрымання кваліфікацыі.

-                    Экстрымальны турызм. Наведванне некаторых індустрыяльных аб’ектаў злучана з празмернымі, крайнімі, экстрымальнымі эмоцыямі. Такімі аб’ектамі могуць быць закінутыя фабрыкі, буйныя будаўнічыя пляцоўкі.

 Сувязь з іншым відамі турызму паказвае, што індустрыяльныя аб’екты могуць быць цікавымі для разнастайных груп турыстаў. Гэтыя аб’екты магчыма выкарыстоўваць адпаведна шырыні турыстычных мэтаў і інтарэсаў.

1.2 Узнікненне развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе

Ёсць меркаванні, што індустрыяльны турызм існуе ўжо болей за стагоддзе. Усё пачыналася з наведванняў вінадзелен і шакаладных фабрык у Францыі, вяровачных прадпрыемства у Грэцыі і на Мальце, дацкіх сыраварняў і кветачных рынкаў. На пачатку 20 стагоддзе ў Парыжы ўжо існавалі туры, якія ўключалі наведванне сістэм каналізацыяй, рэдакцый газет, скотабойні, тытунёвай фабрыкі, друкарні, тканінавай фабрыкі, цэнтральнай біржы. У Злучаных Штатах Амерыкі індустрыяльны турызм з’явіўся яшчэ раней і развіваўся найбуйнейшымі тэмпамі. Так, вінакурных прадпрыемстваў Jack Daniel’s у штаце Тэнэсі з самага пачатку свайго адкрыцця ў 1866 годзе прапаноўвала турыстычныя туры ў свой цэх. З 1904 года туры на шакаладную фабрыку Hersley сталі вельмі папулярнымі сярод амерыканцаў, сюды спецыяльна ехалі з суседніх штатаў. Наведвальнікі маглі паглядзець на фабрыку з закулісся прасачыць працэсы і стадыі выраблення шакаладу, апасля тур уключаў дэгустацыю. Прыбытак ад турыстычнай галіны кампанія выкарыстоўвала для адкрыцця сваіх філіялаў па ўсей Амерыцы.Туры ў цэха шакаладных фабрык працягваліся нават да сярэдзіну 70-х гадоў 20 стагоддзя, пакуль фабрыка не была вымушаная пабудаваць спецыяльны сімулюючы канвеер для турыстаў з-за ўзмацнення норм вытворчасц харчовых вырабаў. [2-39]

У былым СССР был шырока распаўсюджаны вытворчыя экскурсіі, якія выкарыстоўваліся ў якасц нструмента выхавання ў савецкіх людзей камуністычнага стаўлення да працы, яго значэння для пабудовы камунізму. Вытворчыя экскурсіі праводзіліся не з пазіцы атрымання даходаў, а ў мэтах прапаганды тэхналагічных і працоўных дасягненняў. Першыя вытворчыя экскурсіі былі распрацаваны ў 1936 годзе і здзяйсняліся праз бюро падарожжаў і экскурсій, якія складалі спіс толькі самых лепшых прадпрыемстваў і калгасаў. Вытворчыя экскурсіі не абмяжоўваліся толькі паказам тэхналагічных працэсаў а павінны былі раскрываць і жыццё, грамадстка-палітычную дзейнасць, быт і вольны час працоўнага класа [3-120]. Экскурсіі з большага былі разлічаны на вучняў школ і адукацыйных профустаноў, У Беларусі турысты маглі наведваць шматлікія прадпрыемствы буйнай і лёгкай прамысловасці, у тым ліку МАЗ, “Мінскі завод халадзільнікаў”, “Гарызонт”.

Даследчыкі з Заходняй Эўропы прыйшлі да высновы, што індустрыяльны турызм мае вялік патэнцыял. Некаторыя знакамітыя прыклады атракцый індустрыяльнага турызму дэманструюць, што яны могуць сумяшчаць як свае вытворчыя функцыі так прапаноўваць турыстычныя паслугі. На самай буйнай і даходнай фільмавай тэлевізійнай студыі ў свеце Universal Studios у Каліфорніі публічныя туры арганізуюцца з 1954 года і за перыяд 1954-1994 закуліссе студыі наведалі 75 мільёнаў чалавек [2-40] . Тэматычны парк Universal і ўзровень турыстычных наведванняў зрабілі турызм адным з галоўных заробкаў студыі. Студыя NBC першая пачала ўключаць у свае экскурс актыўныя віды турпрадукта, прапаноўваючы сваім наведвальнікам удзельнічаць у здымках тэлевізійных праграм.

Ужо ў 1975 г. у ЗША налічвалася 5000 тур. прадпрыемстваў, якія прапаноўвалі туры на вытворчыя аб’екты і аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Налічвалася 438 індустрыяльных атракцыі, якія пастаянна выкарыстоўваліся ў турыстычных мэтах [2-45]. Яны ахаплялі 12 асноўных галін прамысловасці, сферу паслуг і культурныя аб’екты. На пачатку 80-х індустрыяльны турызм пранікае ў Эўропу і ў 90 –хх. г індустрыяльны турызм становіцца масавай з’явай, аб чым сведчыць табліца 2.

Табліца 2

Наведанн ндустрыяльных аб’ёктаў у1990

Індустрыяльная атракцыі Колькасць наведвальнікаў штогод
Gadbury World, Бірнінгем, Велікабрытанія (фабрыка жавацельнай гумкі) 400000
Toyota Motor Corporation, Японія 300000
Guava processing plant, Гаваі ( кансервавы завод) 300000
Ben and Jerry’a Homemade Inc.,ЗША ( фабрыка марозіва) 170000
Tupperware World Headquarter, Арланда, ЗША ( фабрыка пластыкавага посуду і кантэйнераў для захавання прадуктаў) 100000

Villeroy and Bosh, Саарланд, Германія

(фарфоравая фабрыка)

100000
Брытанская атамная станцыя, Шеллафілд, Вялікабрытанія 100000
Cumberland Pencils, Камбрыя, Вялікабрытанія ( канцылярскія тавары) 64000
Ford Factory, Дагенхам, Вялікабрытанія ( аўтамабільная фабрыка) 25000

Крыніца [2-41]

Па колькасц наведванняў самымі папулярнымі на той перыяд з’яўляліся прамысловыя аб’екты, вырабляючыя: папулярную прадукцыю, такую як жавацельную гумку ці марозіва, што найбольш цікавіць дзяцей; штодзённыя тавары, як канцылярскія прыстасаванні ц посуд; аўтамабілі, атамную энергію. У 1996 годзе англійскім турыстычным агенствам было зроблена даследаванне ў Англіі, мэтай якога было выявіць маштабы патэнцыял індустрыяльнага турызму. Колькасць атракцыі індустрыяльнага турызму складае 6% ад ўсіх турыстычных атракцый Англіі. Туры індустрыяльнага кшталту прапаноўвалі на пачатак 1990 г. 294 турыстычнай арганізацыі. Прыблізна 90% тура знікла ў перыяд з 1980-1990 гг. У 1990 годзе зарэгістравана 5 млн. турыстаў, якія наведалі атракцыі індустрыяльнага турызму. У 1996 годзе гэтая лічба склала 9 млн. чал. Па прагнозам у 2006 годзе гэтая лічба павінна скласці 18 млн. турыстаў.На 1990 год згодна з характарыстыкай атракцыі індустрыяльнага турызму Вялікабрытаніі асноўны прыбытак (75%) прадпрыемствы атрымоўвалі ад дадатковага продажу сваёй прадукцыі турыстам [2-43] .

У 1993 годзе Францыі ў індустрыяльны турызм былі ўключыны 5000 прадпрыемстваў якія наведал 10 мільёнаў турыстаў, што ў два разы болей за 1980 год. Самымі папулярным месцамі былі энергетычныя аб’екты , аб’екты харчовай і алкагольнай прамысловасці.

Табліца 2

Самыя наведваемыя атракцыі турыстычнай індустрыі ў Францыі ў 1993

Турыстычная атракцыя Колькасць турыстаў 1993 у тыс.
EDF ( марская прыліўная энергетычная станцыя) 350
Caves de Roquefort(сырныя вырабы) 200
Cusenier-Pernod-Ricard ( харчовыя і алкагольныя вырабы) 130
Benedictine (алкагольныя вырабы) 123
Hennessey(алкагольныя вырабы) 88
Central EDF( электрычная станцыя) 72
Aerospatiale(фабрыка самалётаў) 60
Martell(алкагольныя вырабы) 60
Evian( касметыка) 40
Peugeot( аўтазавод) 36
Cointreau ( алкагольныя вырабы) 34

Крыніца [1-44]

Страницы: 1, 2, 3, 4


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.