скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Індустрыяльны турызм ў Беларусі

Масавыя наведванні, магчымасць павялічыць прыбыткі ад сваё дзейнасці падштурхнул шматлікія прадпрыемствы развіваць індустрыяльны турызм. На сённяшні момант перадавымі ў індустрыяльным турызме лічацца такія краіны як ЗША, Нідэрланды, Англія, Германія, Францыі, Гішпанія, Італія, Швейцарыя. Тым не менш ндустрыяльны турызм пранікае і ў краіны Ўсходняй Эўропы. Прамысловыя туры можна знайсці ў Чэхіі, Польшчы, Венгрыі, Латвіі, Літве, Эстоніі. З масавым распаўсюджваннем інтэрнэт прадпрыемствам стала прасцей прапаноўваць экскурс на свае аб’екты, павялічыўся паток індустрыяльнага турызму, які адзначаецца на сённяшні момант ў 120 млн. чалавек.

1.3 Матывацыйны аспект арганізацыі індустрыяльных тураў

Узнікненне шырокае развіццё індустрыяльнага турызму, ініцыяванае сумеснымі намаганням ндустрыяльных прадпрыемстваў, некаторых тураператараў і навукоўцаў і эксперта па турызму, былі б немагчымымі і непрадуктыўнымі, калі б не адпавядалі пэўным, яскрава адлюстраваных патрэбах грамадства ў новых вобразах і мерапрыемствах.

Так у Германіі з 1970 па 1987 гада колькасць турыстаў, абіраючых туры з арыентацыяй на пасіўны адпачынак, скарацілася з 67 да 24%. За гэты ж час колькасць турыстаў, адпачываючых больш актыўна: з дадатковымі экскурсіямі, тэматычнай афарбоўкай г.д., узрасло з 12 да 22% [6-46].

Такія змяненн арыентацыі попыту на турыстычныя паслугі, якія маюць характар устойлівай тэндэнцыі, тлумачыцца трыма групамі фактараў:

·        агульным ростам дабрабыту і павышэнням узроўню жыцця грамадзян, што як вынік адлюстроўваецца ў павялічэнні вольнага часу.

·        змяніліся цэннасныя арыентацыі грамадзян у жыцці і адпачынку. Выразным стала імкненне да разнастайнасці і змене праграм і заняткаў пад час адпачынку, да яго насычанасц новымі ўражаннямі і ведамі, а таксама разумнай фізічнай нагрузкай.

·        па меры развіцця турызму як формы адпачынку, уцягненне ў яго большай колькасці людзей накапленне вопыту, адпачываючыя навучыліся лепей ідэнтыфікаваць асабістыя нтарэсы і патрэбнасці і вылучаць іх ад стандартных, масавых мадэлей паводзіна [6-47].

Такім чынам ндустрыяльны турыст на сённяшні момант прадстаўляе сабой такога наведвальніка, для якога характэрна:

·        многааспектнасць патрабаванняў

·        ндывідуалізацыя праграм

·        узрастанне патрабавальнасці да тураператараў і якасці турыстычнага прадукта.

Індустрыяльны турызм можа выконваць некаторыя сацыяльныя функцыі, якія могуць быць матывам для турыста:

·        Узбагачэнне турыстаў жыццёва важнымі агульнакультурнымі, прыродазнаўчымі і тэхнічным ведамі, у тым ліку экалагічнымі ведамі.

·        Новае разуменне працэсаў вытворчасці і іх значэнне ў сучасным грамадстве, фарміраванне новага стаўлення, адэкватнага ў тым ліку да навакольнага асяроддзя.

·        Фарміраванне талерантнага стаўлення да невядомых раней культур і этнасаў, іх стылю жыцця традыцый у кантэксце індустрыяльнай гісторыі і сучаснага развіцця вытворчай невытворчай сферы іх грамадства.

Індустрыяльны турызм больш характэрны для краін Заходняй Эўропы і ЗША, дзе ён пача развівацца раней. Тым не менш у атракцыях індустрыяльнага турызму могуць быць зацікаўленыя і разнастайныя прадстаўнікі моладзевых субкультур і плыняў, галоўнае месца ў якіх займаюць індустрыяльныя аб’екты, футурыстычныя вобразы, гарадской культура. Скласці які-та тыповы партрэт індустрыяльнага турыста дастаткова складана, паколькі ён моцна адрозніваецца ад характару аб’екта і мэт яго наведвання..

Для прадпрыемства развіццё індустрыяльнага турызму мае шмат станоўчых асаблівасцей [2-51]:

- эфектыўная камунікацыя з шырокімі коламі грамадстваў. Апасля турыстычнага наведвання кожны турыст можа стаць паслом фірмы і рэкламаваць пэўны брэнд сярод свайго асяроддзя.

-дадатковы прыбытак. Турыстычныя дзейнасць прадпрыемства можа палепшыць фінансаввы стан фірмы, забяспечыць фінансавую бяспеку пад час “несязоннасці”. Так, сельскія гаспадаркі прымаюць турыстаў пад час найменшай загружаннасці і такім чынам аптымізуюць сваю дзейнасць. 75% прыбыткаў ад турыстычнай дзейнасц прадпрыемства атрымоўвае ад продажы сваіх вырабаў, такім чынам турызм можа расшырыць рынак збыту.

- Паляпшэнне міджу прадпрыемства і яго дзейнасці. Масавы турызм можа аказацца фактарам уплыву на пункты гледжання па спрэчным пытанням у грамадстве, такім як выкарыстанне атамнай энергіі. Апасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986 г. такія краіны: Швецыя, Італія, Германія абвясцілі аб сканчэнні сваіх праграм атамнай энергетыкі. У Вялікабрытаніі і Францыі пайшлі іншым шляхам і стал арганізоўваць вытворчыя экскурсіі на аб’ёкты атамнай энергетыкі, такім чынам пераконваючы ў бяспецы іх выкарыстання.

-новыя працоўныя месцы

- павышаная ўвага да прадпрыемства з боку масмедыя.

Тым не менш паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці могуць дазволіць сабе не ўсе прадпрыемствы, на тое ёсць свае прычыны. Для таго каб прапаноўваць нават самыя простыя туры неабходна прадстаўляць шэраг дадатковых ўмоў, такіх як: туалеты, паркоўка, рэцэпцыя. Большасць прадпрыемстваў і іх памяшканні не был пабудаваныя з улікам турыстычных наведанняў. Для таго каб не дапусціць няшчасныя выпадкі патрэбна ўсталяваць спецыяльных турыстычныя дарожкі, супрацоўнічаць са страхавымі кампаніямі, якія будуць пастаянна рабіць дадатковы маніторынг вытворчага аб’екта.

Існуе рыск бяспек вытворчасці для прадпрыемства і шпіянажу. Кампанія Rolls’Royes у свае часы атрымала шматлікія лісты з просьбамі аб наведанні свайго завода рэактыўных самалётаў. Аднак, пакольк раней былі выпадкі шпіянажу, канцэрн дазволіў наведваць завод тольк абмежаванай колькасці людзей і з наборам неабходных дакументаў: працоўная кніжка, пашпарт і г.д. У 2005 г. урад ЗША абвінаваціў буйныя прамысловыя навуковыя прадпрыемствы ў недастатковай ўвазе бяспекі вытворчых працэса тэхналогій. У 1980-х пад час буйнага росту вытворчых экскурсій у ЗША з’явіўся рух “залатых рыбак” [2-56]. Працаўнікі прадпрыемства былі незадаволены тым, што яны акрамя сваё працы, павінны былі яшчэ з’ўляецца аб’ектамі пастаяннай увагі з боку турыстаў. Гэта знайшло адлюстраванне прадукцыйнасці рабочых, і некаторыя прадпрыемствы былі вымушаныя спыніць вытворчыя экскурсіі.

Тым не менш ндустрыяльны турызм набірае ўсё большую і большую папулярнасць. Ён можа аказаць станоўчы ўплыў на мясцовы турыстычны прадукт. Так, наведвальнікі могуць застацца болей і пазнаёміцца не толькі з індустрыяльнымі аб’ектамі, аднак і з ншымі турыстычнымі атракцыямі рэгіёна. Таму развіццё гэтага віда турызму ставіцца як адно з прыярытэтных у такіх краінах як Вялікабрытанія, Нідэрланды. Тым не менш развіццё індустрыяльнага турызму для прадпрыемства злучана як з станоўчымі так і з адмоўнымі бакамі. Асноўнай дылемай з’яўляецца арганізацыя такіх тураў, якія будуць ускрываць асаблівасці вытворчых працэсаў і пры гэтым не будуць перашкаджаць самім вытворчым працэсам і прадукцыйнасці. Пры вырашэнн гэтай задачы можа дапамагчы вопыт замежных краін, якія ўжо даўно паспяхова арганізуюць індустрыяльныя туры.


Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі

2.1 Аналіз рынку ндустрыяльнага турызму ў Беларусі

Асноўным крыніцамі фарміравання нацыянальнага турыстычнага прадукту Беларусі з’яўляецца культурна-гістарычная спадчына і прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы. Да ліку перспектыўных крыніц развіцця нетрадыцыйных для Беларусі індустрыяльнага турызму трэба далучыць заснаваныя ў выніку вытворчай дзейнасці прыродна-антрапагенныя комплексы і тэхналагічныя аб’екты.

Заснаваннем для вылучэння індустрыяльнага турызма ў самастойны накірунак з’яўляецца імпэтны рост “індустрыяльных” турыстаў. Вопыт наведваючых прамыслова-тэхнічных аб’екта Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, ЗША сведчыць аб магчымасц умелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да ндустрыяльных аб’ектаў [8-29]. Урад кітайскага горада Шанхай зацвердз развіццё турыстычнай праграмы горада, згодна з якой індустрыяльнаму турызму надаецца роля прыярытэтнага накірунку [11].

Пад час існавання БССР у 1978 г. было прадстаўлена 206 вытворчых экскурсій, якія складалі 24,5% ад агульнай колькасці экскурсіі па рэспубліцы. Вытворчыя аб’екты з турыстычным мэтамі наведала 312,5 тыс. чал. ці 5,3% ад усіх турыстаў па БССР за 1978 г [5–138]. Ужо на той момант для забеспячэння масавасці і папулярнасці вытворчых экскурсій прыходзілася прапаноўваць большую колькасць і варыянтнасць тураў.

Апасля распаду СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі як прапанова на турыстычным рынку незалежнай Беларусі. Гэта злучана з прапагандысцкім характарам былых вытворчых экскурсій, а не з атрыманнем дадатковых даходаў.

На сённяшн момант арганізацыяй тураў з індустрыяльнай тэматыкай займаецца толькі некальк фірм. Пад час тэлефоннага апытання мінскіх турыстычных фірм і пошуку нтэрнэце было высветлена, што вытворчыя экскурсіі робяцца выключна па заказу турыстычных груп і носяць складаны арганізацыйны характар па ўзгадненням з прадпрыемствамі. У Мінску вытворчыя экскурсіі прапануюць тураператар Мінск-турыст” Ім па заказу арганізуюцца экскурсіі на завод “Кока-кола” пад Мінскам з дэгустацыяй прадукцыі, прычым сама экскурсія бясплатная і турысты плацяць толькі за паслугі тур. фірмы і трансфер, якія складаюць 250000 бел. руб. на групу; Шклозавод “Нёман” і наведванне шкломузея ў г. Бярозаўка кошт 800 тыс. на групу; наведанне ў “Гідраметцэнтр” у Мінску [дадатак1]. Дзяржаўнае аб’яднанне Мінскаблтур” таксама па заказу арганізуе вытворчыя экскурсіі на буйнейшыя прадпрыемствы Мінска і Мінскага раёна, такія як “Кожгалантэя”, Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, Мінскі аўтобусны завод. Кошт экскурсій з чалавека складае 40-60 тыс. бел. руб. на чалавека. У Гомелі турыстычная фірма “Грандтур прапаноўвае вытворчыя экскурсіі на прадпрыемства Добрушскага фарфоравага завода шклозавода ім. Ламаносава [12]. Турыстычная кампанія “Спутнік” г. Гомеля прапаноўвае экскурсіі на фабрыку цацак у Гомелі[15].

Амаль што ўсе экскурсіі, якія сёння прапаноўваюцца, разлічаныя на групы па 40 чалавек робяцца па заказу гэтых груп. Такім чынам губляецца фактар індывідуалізацы спецыялізацыі інтарэсаў аднаго турыста. Турысту самому прыходзіцца шукаць групу матэвіраваць іх на экскурсію. Пры гэтым інтарэсы асобных катэгорый турыста пры арганізацыі вытворчых і індустрыяльных тураў не ўлічваецца. Акрамя таго кошты экскурсій разам з трансспартам складаюць у сярэднім па 20-30 дал. ЗША з чалавека, што з’яўляецца завышаным коштам для айчыннага турыста. Таму ндустрыяльны турыст абірае самаарганізацыю свайго наведвання на індустрыяльны аб’ект, з’ядноўваецца з рухам “сталкераў” і “дзігераў”, якія па сапраўднаму вывучаюць багатае індустрыяльнае мінулае і адметныя тэхналагічныя аб’екты Беларусі. Часам іх наведванні з’яўляюцца нелегальнымі і дастаўляюць прадпрыемствам пэўныя непрыемнасці. Тым не менш прадпрыемствы самі могуць іх пазбавіцца пры правільнай арганізацыі турыстычных наведванняў на свае аб’екты. Аднак такія туры амаль што не арганізуюцца. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляюцца:

-                    крызісны стан тэхналагічнай галіны. Кіраўніцтва шматлікіх вытворчых аб’ектаў не лічыць турыстычныя наведванні спрыяльнымі для фарміравання добрага іміджу беларускай вытворчасці і свайго аб’екта ў прыватнасці. На сённяшні момант 60% абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў Беларусі маральна састарэлае і патрабуе змены, каля 40 % дзяржаўных прадпрыемстваў краіны стратныя. Такія аб’екты ў беларускага турыста, наўрацце, выклікаюць зацікаўленасць, тым не менш для турыста з высокаразвітых індустрыяльных краін такая спецыфіка, момант “шоку” і спосабы вытворчасці могуць выклікаць інтарэс. На прыкладзе такіх аб’ектаў можна прасачыць гісторыю масавай індустрыялізацыі СССР і БССР, яе асаблівасцей.

-                    Адсутнасць кан’юктурнага вопыту арганізацыі індустрыяльнага турызма. На жаль, кіраўніцтва прадпрыемстваў, як з буйных гарадоў так і з правінцы, не разглядае ндустрыяльны турызм сур’ёзна. Гэта злучана з першага з вытворчымі экскурсіямі, якія існавалі ў БССР і, якія выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх мэтах, а не прыбытковых. Тым не менш індустрыяльны турызм пры яго правільнай арганізацы можа прынесці шмат станоўчых момантаў, у тым ліку пашырэнне рынку збыту прадукцыі.

-                    Сістэма падпарадкавання. Ініцыятыўнасць кіраўніцтва прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ласнасці, якія прадстаўляюць большасць індустрыяльных аб’ектаў, залежыць ад шыраты паўнамоцтваў і загадаў зверху. Тым не менш кожнае прадпрыемства мае сва адметную турыстычную спецыфіку. Для арганізацыі вытворчых экскурсій турыстычным фірмам прыходзіцца праходзіць доўгія працэдуры ўзгадненняў з прадпрыемствамі.

-                    Фінансавыя кладанні. Арганізацыя тураў патрабуе пэўных затрат, злучаных з бяспекай турыстаў, турыстычнай інфраструктурай.

-                    Бяспека вытворчасці. Прадпрыемствы не імкнуцца арганізаваць турыстычныя туры на свае аб’екты з-за захавання існуючай прадукцыйнасці і сакрэтаў вытворчасці.

-                    Спецыяльны персанал. Арганізацыя самых простых тураў злучана з спецыяльным аддзелам, як адказвае за арганізацыю турыстычных экскурсій, прафесіяналізм і бачанне якога непасрэдна ўплывае на кан’юктурнасць турыстычнага прадукту. На жаль, на сённяшні момант існуе недахоп спецыялістаў у арганізацыі новых турыстычных тураў, і асабліва на месцах, дзе засталіся савецкія ўяўленні аб патрабаваннях турыстаў.

-                    Экалагічнасць вытворчасці

Развіцц ндустрыяльнага турызму трэба спалучаць з індывідуалізацыяй турыстычных патока патрабаванняў і суадносіць з сістэмай поглядаў на вытворчасць розных турыстаў: грамадзяніна Беларусі, Заходніх краін ці СНД, які ад наведвання аб’екта чакаюць новых уражанняў, за якія яны гатовы даваць грошы,і неабавязкова такіх, якія будуць ствараць “патрэбны” імідж беларускай вытворчасці. Так, замежны турыст можа шукаць вобразы часоў СССР і працэсаў масавай ндустрыялізацыі і калектыўных форм вытворчасці, што можа быць злучана з модай на Савецкую атрыбутыку ў Заходніх краінах. Усё гэта трэба ўлічваць пры арганізацыі тураў на індустрыяльныя аб’екты Беларусі.

2.2 Гісторыя развіцця гаспадаркі Беларусі

Стварыць пэўную атмасферу, узмацніць уражанні турыстаў адпаведна іх інтарэсам пры наведванн ндустрыяльнага аб’екта дапамагае гісторыя гаспадаркі Беларусі, якая налічвае тысячы гадоў. На прыкладзі індустрыяльных аб’етаў Беларусі можна прасачыць не толькі станаўленне эканомікі і вытворчасці рэспублікі, аднак і некаторыя асаблівасці сусветнага развіцця індустрыяльнага грамадства, тэхналогій спосабаў вытворчасці.

На тэрыторы Беларусі, ўпершыню ў былым СССР, былі выяўлены старажытныя шахты і звязаных з мі майстэрні па апрацоўцы крэмняў. Гэта сведчыць аб існаванні тут ў далёкім мінулым буйных крэмніевых распрацовак. Вучоныя яшчэ ў 1966 годзе адзначалі, што вытворчы вопыт, назапашаны старажытнымі шахцёрамі Беларусі, - унікальная з’ява гісторыі сусветнай гаспадаркі [9-66]. З цягам часу ён шырока выкарыстоўваўся ншымі народамі ў самых розных накірунках горнай справы. Менавіта старажытныя гарнякі – крэмняздабывальнікі Беларусі, як і Англіі, выпрацавалі ўсе асноўныя прынцыпы канструкцыі шахтаў: пракладку ствалоў, штрэкаў, сістэмы вентыляцы асвятлення і г.д. Пачынаючы з 1962 года пачынаецца сістэматычнае вылучэнне старажытных шахт і майстэрань на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца помнікам ндустрыяльнага мінулага нашай краіны. На жаль яны амаль не выкарыстоўваюцца турыстычных мэтах.

На Беларусі был шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Найбольш значнай была апрацоўка металаў, ювелірная справа, апрацоўка дрэва, ганчарная справа.

У 9-10 стагоддзе як самастойная галіна рамяства вылучаецца ювелірная справа. Аб высокім узроўн майстэрства ювеліраў старажытнай Беларусі сведчыць крыж Ефрасінні Полацкай, зроблены ў 1161 г. майстрам Лазарам Богшам. Большасць рамёсных тэхналогій мінулага сёння страчаны, аднак з некаторымі прыкладамі старажытных рамёства можна сустрэцца ў шматлікіх вёсках Беларусі, такімі як ткацкая вытворчасць.

Страницы: 1, 2, 3, 4


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.