скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах

— Ці не татачка мяне сюды выпраўляў,

Ц не мамачка мне куфрык накладае,

Ц не сястрыцы мне песенькі спяваюць,

Ц не браткі мае конікі сядлаюць.

Выпраўлял мяне буйныя ветры,

Накладал мне куфрык цёмныя ночкі,

Успявал мне песні ясны зоркі,

А сядлаў мне коні ясны месяц [3, с. 191].

У народнай баладзе можна сустрэць усе традыцыйныя песенныя сродкі і прыёмы стварэння мастацкіх вобразаў. Беларуская народная паэтыка мае сістэму сродкаў выразнасц вобразнасці мовы, якія выяўляюць стылёвую адметнасць розных фальклорных жанраў. Праз мастацкія сродкі ўзмацняецца драматызм сітуацыі, падкрэсліваецца трагічнасць вобразаў і падзей.

Адным з самых пашыраных сродкаў вобразнага адлюстравання рэчаіснасці ў баладах з’яўляецца эпітэт — мастацкае азначэнне, якое характарызуе прадмет або дзеянне, вылучаючы і падкрэсліваючы ў ім пэўную , звычайна найбольш істотную рысу: “Дзе крыніца глыбокая, // Там вадзіца сцюдзёная і травіца зялёная” [3, с. 291].

А. М. Багамолава зазначае, што народна-паэтычнаму эпітэту характэрна ўстойлівая сувязь з паяснёным словам, узнаўляльнасць пры апісанні аднолькавых ці падобных сітуацый, пры стварэнні тыповых або наадварот арыгінальных фальклорных вобразаў, а таксама пры перадачы пэўных эмацыянальных эмоцый народа-творцы [2, с. 67]. Нельга адмовіць, што ўжываюць эпітэты ў баладах дзеля таго, каб узмацніць не толькі тую ці іншую драматычную сітуацыю, але і зрабіць жанр больш паэтычным, па-мастацку больш дасканалым, і гэтым самым узмацніць сілу яго эмацыянальнага здзеяння, дапамагчы больш глыбока і поўна раскрыць чалавечы змест, адлюстраваць характары.

У якасці эпітэта ў беларускіх народных баладах могуць выступаць прыметнікі як з прамым, так і з пераносным значэннем. Прыметнікі з прамым значэннем забяспечваюць дакладную характарыстыку вобразаў, называюць галоўную, вызначальную рысу з'яў, прадметаў у канкрэтнай сітуацыі:

Мая жонухна маладая.

Ды пайшла яна ў крынічку

Па халодненькую вадзічку [3, с. 93].

Другая група эпітэтаў, якія ўжываюцца ў баладных песнях у прамым значэнні, дазваляе дэалізаваць рэальнасць або ўдакладніць пэўныя характарыстыкі: “Аднаму дала шаўковы платок, // Другому дала залаты пярсцёнак” [3, с. 47].

Часам у беларускіх баладах можна сустрэць эпітэты таўталагічнага характару, якія падкрэсліваюць трагізм вобраза:

А малодка маладая

Загінула, жывучы за худой худачынаю [3, с. 412].

Па сутнасці, мы бачым тоеснасць значэнняў, таму што і назоўнік, і прыметнік выклікаюць у нашым ўяўленні аднолькавыя асацыяцыі, бо заключаюць у сабе адзін і той жа сэнс. Аднак таўталагічныя эпітэты не проста паўтараюць пэўную прымету, а падкрэсліваюць, вылучаюць яе, што дазваляе зрабіць вобраз персанажа баладнай песні больш яркім і пераканальным, канкрэтазаваць яго, што, на думку А. М. Багамолавай, асабліва важна для ўспрыняцця сітуацыі або зместу ўсяго твора [2, с. 67].

Асобнае месца ў баладным жанры займаюць сталыя, або традыцыйныя эпітэты – адна з асноўных прыкмет мовы народных твораў. Такія эпітэты маюць трывалае вобразна-сэнсавае значэнне. Многія з іх зліліся з паяснёнымі назоўнікамі ў адно цэлае і асобна ад іх не ўспрымаюцца: красна дзеўка, добры людзі, зычны галасок, буйны вецер, жоўценькі пясочак, чыста поле [3, с. 300-385].

Найбольшую самабытнасць, змястоўнасць і паэтычнае хараство нясуць эпітэты-прыдаткі:

Была маткі адна дачка,

Адна дачка-работначка [3, с. 98].

Яны патрабуюць асаблівай увагі, бо прыдатак заключае ў сабе значэнне прыметы і яе своеасаблівую характарыстыку, утварае разам з паяснёным назоўнікам адзін цэласны вобраз. Эпітэты-прыдаткі амаль немагчыма замяніць звычайным азначэннямі-прыметнікамі, бо пры такой замене губляецца не толькі сэнс, эмацыянальная напоўненасць, лаканічнасць выражэння, але разбураецца сам эпітэт, на яго месцы ўзнікае проста лагічнае азначэнне.

Сустракаюцца баладах эпітэты-прыметнікі з пераносным значэннем. Узорам такіх вобразных сродкаў могуць служыць метафарычныя эпітэты. Яны абазначаюць прымету, перанесеную на аснове якой-небудзь блізкасці або падабенства з аднаго прадмета на другі, адначасова называюць і ацэньваюць з’явы рэчаіснасці, перадаюць адносіны да іх:

Як там цякуць рэчкі крывавыя,

І ручайкі цякуць слязавыя,

Як там масты мосцяць трупавыя [3, с. 311].

У прыведзеным прыкладзе мы сутыкаемся з гіпербалізацыяй якасцей, уласцівасцей прадметаў. Вядома, гіпербалу нельга разумець літаральна, але гэты троп дазваляе явіць праз нерэальнасць, немагчымасць з'яў глыбіню пачуццяў персанажаў. Нам лёгка адчуць, якая ж бяда там, дзе рэчкі і ручайкі з крыві і слёз, а масты – з трупаў.

Часам у баладных песнях можна сустрэць нават ампліфікацыі (накапленні) з эпітэтаў:

— Выйдзі, выйдзі, найстарэйша сястра,

Няс хустку што найлепшую,

Найлепшую, найбялейшую,

Бялейшую, харашэйшую [3, с. 16].

Узгадаем словы В. П. Рагойшы, які дае ампліфікацыі наступнае тлумачэнне. На думку вучонага, ампліфікацыя — гэта “стылістычны прыём, сутнасць якога ― у нагнятанні аднатыпных слоў ці моўных канструкцый (эпітэтаў, параўнанняў, сінонімаў, злучнікаў, аднародных членаў сказа і г. д.)” [54, с. 130]. З дапамогай гэтага прыёму адлюстроўваецца ўсё багацце народнай мовы, вершаваным радкам надаецца непаўторны лірызм.

Для балад характэрна выкарыстанне метафар. Даследчык паэтыкі літаратуры А. Квяткоўскі разглядае метафару як “неназванае параўнанне”. Н. С. Гілевіч удакладняе, што гэта справядліва і ў дачыненні да метафары фальклорнай. “Калі ў параўнанн абодва прадметы называюццца сваімі імёнамі і эстэтычны эфект дасягаецца шляхам х адкрытага супастаўлення, — працягвае даследчык, — то ў метафары адзін з гэтых прадметаў “прысутнічае” толькі нейкай сваёй адзнакай, нейкай рысай, і мы павінны самі выклікаць яго ў сваім уяўленні, бо інакш вобраз нам будзе незразумелы” [19, с. 116]. Метафары можна назваць аўтарскім бачаннем свету, і, каб яго адчуць, трэба пільна ўглядацца ў глыб балады. Напрыклад, у беларускіх баладах з сюжэтам “Муж карае жонку па намове маці” мы бачым наступную карціну: з-пад гаю выязджае казак (жаўнер, конік) і грае на скрыпцы. Цікавасць выклікаюць радкі: “струна струне голас дадае”. Са зместу песні мы даведваемся, што ігра гэтая тужлівая, скрыпка плача. Далей у той жа баладзе вычытваем: “А з паўночы святліца шумела, //А пад рана Марыська самлела” [3, с. 454]. Нам не было б зразумела, чаму святліца шумела, калі б не было кантэксту: шумела, бо муж караў жонку да смерці.

Найбольш прадуктыўным прыёмам стварэння мастацкага вобраза, на нашу думку, з’яўляюцца параўнанні. Народнапесеннае параўнанне вызначаецца трапнасцю, змястоўнасцю, глыбінёй містасцю мастацкага абагульнення, а таму яно валодае вялікай сілай эмацыянальнага ўздзеяння. Дадзены сродак дамагае зрабіць малюнак па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным, глыбей характарызуе тыя пачуцці, што перажывае чалавек.

У беларускіх народных баладах можна сустрэць параўнанні розных відаў:

1) граматычная сувязь у якіх аформлена з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў:Каля яе кулі, як боб, брашчаць, // Каля яе шаблі, як агонь, гараць” [3, с. 136]. Такіх параўнанняў у мове балад большасць. Параўнанне можа быць і не разгорнутым, не апісальным, а вельмі сціслым, лаканічным, кароткім. У такім, неразгорнутым, параўнанн самастойнае існаванне супастаўленых вобразаў немагчыма: тут аб'ект параўнання сродак параўнання счэплены непарыўна, адно без другога траціць сэнс "жыццяздольнасць". Увогуле параўнанне вызначаецца трапнасцю, змястоўнасцю, глыбінёй і ёмістасцю мастацкага абагульнення, а таму яно валодае вялікай сілай эмацыянальнага ўздзеяння. Сапраўды, удумаемся ў яшчэ адзін прыклад: разлучыцца з каханым дзяўчыне гэтак жа страшна, як рыбачцы разлучыцца з вадою, гэта значыць, разлука для яе раўнасільна смерці.

2) выражанае творным склонам назоўніка. Творны склон параўнання звычайна характарызуе якасць дзеяння ці асобы праз дзеянне іншай жывой істоты. Таму фальклорны вобраз робіцца рухомым, а нам трэба ўмець ўбачыць яго “рухі”: “стала над ім зязюлькай кукаваці” [2, с. 154].

Унутраны свет персанажаў у баладных песнях можа раскрывацца не толькі з дапамогай паэтычных ці моўна-выяўленчых сродкаў. Значная роля ў разгортванні вобраза належыць стылістычным фігурам. Адным з характэрных для беларускай народнай балады стылістычных прыёмаў з’яўляецца паралелізм, які выконвае значную ролю ў раскрыцці драматычнага і трагічнага пафасу ў ліра-эпічным творы. Шырокае прымяненне паралелізму ў баладных песнях абумоўлена спецыфікай іх зместу, наяўнасцю ў іх, з аднаго боку, вобразаў сімвалічных, з прыроднагу свету, а з другога – вобразаў рэальных, чалавечых. У працы С. Г. Лазуціна мы чытаем, што песнях, пабудаваных па прынцыпе паралелізму, першая, сімвалічная, карціна заўсёды выконвае функцыю своеасаблівага эмацыянальнага ўступу. Яна, па словах даследчыка паэтыкі рускага фальклору, стварае пэўны настрой і ў агульных рысах паказвае на “чалавечы” змест песні-балады. У другой, “чалавечай”, карціне раскрываецца асноўны змест твора, выражаюцца канкрэтныя пачуцці і думкі таго ц ншага лірычнага героя [39, с. 54]. Беларускі даследчык В. П. Рагойша дае наступнае азначэнне мастацкаму тропу: “Паралелізм (ад грэч. parallelos той, што ідзе побач; паралельны) – сінтаксічна-кампазіцыйны прыём паралельнага размяшчэння аднатыпных элементаў паэтычнага выказвання (з'яў, вобразаў, матыва г. д.), што супастаўляюцца паміж сабой” [54, с. 131] . У адпаведнасці з тым, на якім узроўні – рытмічным, гукавым, сінтаксічным, страфічным, псіхалагічным адбываецца гэта супастаўленне, вылучаюць розныя віды паралелізму. Заўважым, што се яны шырока прадстаўлены ў беларускіх народных баладах.

Сінтаксічны паралелізм характарызуецца аднолькавай сінтаксічнай будовай суседніх вершаваных радкоў. Напрыклад:

Бярыце ж вы Кастусечку,

А стаўце ж вы Ганусечку,

Або я вас агнём спалю,

Або я вас агнём знясу.

А паставіл Ганусечку,

А забрал Кастусечку [3, с. 68].

Так прыём дапамагае перадаць унутраную напружанасць героя балады, яго сканцэнтраванасць на нейкай адной справе.

Для балады, як і для ўсёй народнай паэзіі ўвогуле, надзвычай характэрны псіхалагічны паралелізм. Пачуцці, душэўны стан чалавека, яго хваляванні, перажыванн параўноўваюцца, супастаўляюцца са станам ці з’явай прыроды: “Зашумела у бару сосенка, // Забалела ў Марысі галованька” [3, с. 142]. Просты чалавек не бачыць сябе без прыроды, нават свае дзеянні, пачуцці, перажыванні ён заўсёды атаясамлівае з    дзеяннямі, пачуццямі, перажываннямі іншых жывых істот. Паралелізм тут дазваляе перадаць адчуванні героя, нават яго фізічны стан.

Што датычыцца наяўнасці ў баладах адмоўнага паралелізма, то ў беларускім фальклоры ён сустракаецца рэдка. Гэта такі творчы прыём, пры якім параўнанне нібыта адмаўляецца, а ўся ўвага сканцэнтроўваецца на другой частцы, чым дасягаецца большая паэтычная выразнасць, ствараецца драматычная напружанасць. Звернемся да балады, сюжэт якой апавядае пра тое, як свякроў заклінае нявестку рабіну (таполю). Сын на вайне, а калі вяртаецца, то бачыць незвычайнае дрэва. Маці раіць ссекчы рабіну. Дрэва прамовіла:

- Не рабіну сячэш – жану сваю.

Не трэскі ляцяць – твае дзеткі,

Не кроў бяжыць – твае слёзкі. [3,с. 46].

Вобразны паралелізм даў жыццё ўстойлівым сімвалам. У фалькларыстыцы сімвал разглядаецца як троп, вобразны сродак, “від іншасказання, заснаваны на поўнай замене адной паэтычнай карціны, сюжэтнай сітуацыі і вобраза (яго дзеяння ц стану) іншымі паэтычнымі карцінамі, сюжэтнымі сітуацыямі і вобразамі (яго дзеяннямі ці станамі), якія заўсёды ўстойлівыя і выклікаюць кола асацыяцый у дадзенай паэтычнай сістэме” [19, с. 156]. Прывычныя, добра вядомыя народу сімвалы аблягчалі ўспрыманне тэксту, узмацнялі яго эмацыянальны настрой. Напрыклад, вобраз ластаўкі сустракаем не ў адной баладзе. І лёгка зразумець, што на самой справе ён сімвалізуе дзяўчыну, яе лепшыя якасці: дабрыню, чысціню, пяшчоту. Каліна як вобраз-сімвал маладой дзяўчыны або замужняй жанчыны (нявесткі) ярка пераканаўча выступае ў некаторых народных баладах. Так, праклятыя за грэх казак дзяўчына прараслі пасля смерці: казак – яварам, а дзяўчына – калінаю. Часта сустракаюцца ў беларускіх народных баладах вобразы, якія сімвалізуюць дзеянні, адносіны, думкі і пачуцці персанажаў. Напрыклад, сонца, закрытае хмарамі, абазначае гора, смутак; вінаград – весялосць і г. д.

Яшчэ адным сродкам стварэння мастацкай выразнасці ў баладах з’яўляюцца паўторы, якія фіксуюць увагу слухача на пэўных рытмічных, гукавых, лексічных, сінтаксічных кампанентах твора і тым самым павялічваюць іх значэнне кантэксце, узмацняюць іх эмацыянальнае ўздзеянне. У баладзе сустракаюцца паўторы слоў аднаго кораня (“Не едзь жа ка мне ў нядзелю рана,// Прыедзь жа ка мне ў суботу позна”) [3, с. 397], сінанімічныя паўторы (жыла-была) [3, с. 306], аманімічныя паўторы (жыдоўка-ўдоўка) [3, с. 43]. Ўсё вышэй пералічанае дапамагае інтанацыйна і рытмічна арганізаваць тэкст балады, падкрэсліць пэўную думку. Разнастайныя паўторы слоў паказваюць на важнасць прадмета гаворкі, засяроджваюць на ім ўвагу:

Павял дзяўчыначку пад белыя рукі,

Павял дзяўчонку у карчомку,

Напаіл дзяўчонку сільна п’яна [3, с. 190].

Можна знайсці балады, у якіх прысутнічае такі важны сродак гукавой арганізацы народнага верша, як сугучнасць унутры радка:У мясцечку Берасцечку канеўскага пана //Там гуляла Бандарэўна, як пышная пава [3, с. 351].

На наш погляд, задача ўнутранай рыфмы ў тым, каб, па-першае, зрабіць радкі больш запамінальнымі, па-другое, павялічыць іх мілагучнасць, эмацыянальную выразнасць.

Лексіка-стылістычнай разнавіднасцю паўтораў з’яўляецца анафара, на якую вельмі багатая беларуская народная балада:

Хто к мамцы йдзе, дык той песенькі пяе,

Хто к жонцы ідзе – на скрыпачку йграе,

Хто к мачысе дзе – сільненька плача [3, с. 53].

У дадзенай баладзе анафара выконвае сінтаксічную ролю дзейніка, называе абагуленна персанажаў. Заўважым, што з дапамогай анафары павышаецца эмацыянальнасць паэтычнага выказвання, узвышаецца яго тон, твор кампазіцыйна арганізуецца, аб’ядноўваюцца асобныя радкі.

Апрача лексічнай, вылучаюць яшчэ гукавую анафару, пад якою разумеюць паўтарэнне пачатку сумежных радкоў аднолькавых або вельмі блізкіх гукаў: “Зацвіцела гародзе макоўка, //Забалела ў Марысі галоўка” [3, с. 149]. Такі від анафары ўпрыгожвае гукавы лад балады.

Разнавіднасцю гукавой анафары можна лічыць паўтарэнне ў пачатку радкоў выклічніка, адмоўнай часціцы НЕ, злучнікаў А, ЯК, ДЫ, ЦІ і некаторых іншых (так званая шматзлучнікавасць): “Ой, што гэта за трава, // Ой, на мяжы ў полі расла, // Ой, на мяжы ў полі расла, // Ой, сінім цветам зацвіла” [3, с. 323].

Антытэза – яшчэ адна стылістычная фігура, якая вельмі часта дапамагае раскрываць унутраны свет персанажаў у баладных песнях, павысіць накал страсцей. Заснавана антытэза на рэзкім супастаўленні кантрастных ці процілеглых з’яў або паняццяў, якія выяўляюць супрацьлеглыя адносіны, паводзіны персанажа ў аднолькавай сітуацыі:

Учора спала ў пярыне,

А сягоння рана — у імшарыне,

Учора сядзела за цісовым сталом,

А сягоння рана — за лазовым кустом,

Учора сядзела з панятамі,

А сягоння рана — з ваўчанятамі,

Учора ела сыр з маслам,

А сягоння рана — сырое мяса [3, с. 198].

На нашу думку, антытэза спрыяе стварэнню адпаведнага настрою. Мы добра бачым стан, у якім апынулася былая каралеўна.

Утвараецца антэтыза ў баладах і праз эпітэты-прыметнікі, напрыклад: “Ты ў мамы хадзіла ў лапціках ліпавых, // А ў нас будзеш хадзіці ў чаравічках новых” [3, с. 210]. Як бачым, эпітэты-прыметнікі ў складзе антытэзы дапамагаюць “абвастрыць” пачуцці, а таксама забяспечваюць баладам глыбокі падтэкст, падкрэсліваюць змены ў жыцц дзяўчыны.

Часта мы можам сустрэць у баладах інверсію ― стылістычную фігуру, сутнасць якой заключаецца ў парушэнні агульнапрынятай паслядоўнасці адзінак маўлення. Інверсія амаль заўсёды імкнецца паставіць пад рыфму найбольш важнае слова і засяродзіць на ім ўвагу:

Уцякала Бандароўна ў зялёныя лясы,

Даганял Бандароўну ашмянскія шляхты [3, с. 347].

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.