скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыДипломная работа: Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах

Драматычныя калізіі ў беларускіх народных баладах пра паходжанне кветак братак спалучаюцца з матывам інцэсту. У фальклоры нашага народа існуюць два варыянты сюжэта. Першы апавядае, як разлучаныя ў дзяцінстве брат і сястра сустракаюцца дарослымі і ўступаюць у кроўна-роднасны шлюб, з якога няма выйсця. Па сваёй волі яны ператвараюцца ў кветкі (на брату — сінія кветкі, на сястры — жоўтыя), і гэта толькі павялічвае драматызм. Частка запіса мае іншае вырашэнне канфлікту — брат і сястра шчасліва пазбягаюць інцэсту. Л. Салавей адзначае, што “нават у тэкстах, дзе інцэст пазбягаецца, застаецца нерцыя ўяўлення, што грэх адбыўся, і брат з сястрой ператвараюцца ў кветку “браткі”. Прытым кветка гэтая ўспрымаецца як купальская трава, якую дзеўкі будуць збіраць на Купаллі і ўспамінаць брата і сястру” [ 25, с. 458]. Народная этыка рашуча асуджае такі ракавы збег абставін, менавіта таму практычна заўсёды балада заканчваецца трагічна. Драматычная напружанасць канфлікта даводзіцца да крайніх межаў, аснову сюжэтнага развіцця складаюць жахлівыя супадзенн непапраўныя выпадковасці.

Часам драматычны пачатак у баладах настолькі моцна выражаны, што з-за гэтага аўтарскі аповед адыходзіць на друг план або зусім замяняецца маналагічнай або дыялагічнай формай апавядання. Напрыклад, адзін з варыянтаў балады “Разважлівая дзяўчына ў палоне” пабудаваны як размова Дуная, паланянкі і капітана:

— Дунай, Дунай, Дунайчык мой,

Чаму ж ты, Дунай, так ціхенька ідзеш?

— Як жа мне, Дунаю, ціхенька не ісці?

Бо па мне, Дунаю, тры чаўны плывуць...

...У трэцім чаўночку дзяўчына плача [3, с. 79].

Разважлівая паланянка адмаўляецца ад прапановы капітана “слузе пасцель слаць”, а з ім разам спаць, бо “не жывуць дзве жонкі пры адном мужы [3, с. 79].

Неабходна адзначыць, што балады пра паланянак прасякнуты асаблівым драматызмам. Тут выразна адчуваецца і туга па далёкай Радзіме, і неадольнае жаданне пабачыць родных, і нелюбоў да чужой старонкі. Прыкладам служаць балады пра маці-птушку, якая ляціць зязюляй да ўгнанай у татарскі палон дачкі і чуе там, як дачка просіць свайго мужа адпусціць яе да мамкі ў госці. Асаблівага драматычнага напружання дасягаюць тыя баладныя песні, якія малююць пагібель паланянкі, сцвярджаючы такім фіналам высакародную ідэю: лепш смерць, чым жыццё ў варожым палоне.

Дай мне, мілы, да вожычак.

Пайду рэзаць хустачку.

He цэліла ў хустачку,

А папала ў шчыра сэрца [3, с. 72].

Моцны драматычны пачатак маюць балады пра забітага ў чужой краіне воіна, да якога прылятаюць тры птушкі — маці, сястра і жонка. Адзначым, што балада «Тры птушачкі ля забітага малойчыка» адносіцца да пашыраных у беларускім народным рэпертуары і ўяўляе сабой вельмі архаічны сюжэт, заснаваны на старажытных вельмі жывучых уяўленнях, што дайшлі да нашых дзён (перавага кроўных сувязей над усімі іншымі, мажлівасць ператварэння ў розныя аб’екты прыроды, неабходнасць належна пахаваць нябожчыка, паплакаць-пакукаваць па ім і шэраг ншых). Сюжэт мае два вырашэнні, наскрозь прасякнутыя глыбокім драматызмам: першае больш эпічна разгорнутае, з велічнымі малюнкамі, што апісваюць смерць самотнага малайца далёка ад сям’і, роду, і другое — даволі згорнутае, што толькі канстатуе факт смерці (забойства) і што забітага няма каму належна пахаваць. Часам вестка пра смерць малайца перадаецца маці зязюліным кукаваннем, тады маці ператвараецца проста ў птушку, а потым збірае перапёлак. Сцэна гэта малюецца вельмі драматычна:

Ах, некаму ж па малойцу плакаць!

Закукавала шэра зязюля у барочку.

А пачула родна маманька ў дамочку.

Ажно яе цела абмярцвела,

Падламіліся ножанькі ў яе,

Затрасліся белы ручанькі ў яе.

Прыляцела шэрай птушачкай к яму.

А сазвала перапёлачак к яму,

Стала плакаць у галованьках яго [3, с. 257].

Смяртэльна ражаная стратай сына маці часам кідаецца на яго пошукі, як птушка, кружыць па полі, праклінаючы мацярынскім неадзоўным праклёнам месца гібелі сына:

Н пана па полі лятала,—

Малайцова маці сыночка шукала,

Сыночка шукала, поле праклінала:

Бадай ты, поле, запрапала,

Як майго сыночка не стала [3, с. 257].

Адразу дзве драматычныя калізіі сустракаем у баладзе “Сустрэча сястры з братам-“татарынам”: брат — сястра і дзеці — маці. Вызначыць, якая з іх больш вострая, напружаная, вельмі складана. Брат не пазнае сваю сястру і хоча ўзяць яе ў жонкі. Маці атручвае дачку і сына. Калі першы канфлікт вырашаецца добра: брат разумее, што сустрэў свая сястру, — то друг скончваецца вельмі трагічна.

Такім чынам, у народнай баладзе драматычныя калізіі сустракаюцца даволі часта. Адзначым, што фальклорныя творы не застаюцца заўсёдашнімі на працягу стагоддзяў. Наадварот, з цягам часу яны або змяняюцца, або трансфармуюцца ў адпаведнасці з абставінамі. Так, многія баладныя сюжэты былі перапрацаваны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Такія балады апавядаюць пра суровыя выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа, пра глыбокі патрыятызм, мужнасць гераізм нашых землякоў. З самага пачатку вайны наша шматпакутная Беларусь зведала зверствы фашысцкіх катаў. Але нават жорсткасці і здзекі гітлераўцаў не змаглі зламіць волю і імкненне беларусаў да перамогі, веру ў светлую будучыню.

Ствараліся ваенныя балады пераважна партызанамі рознымі шляхамі і спосабамі: новыя творы знікалі адносна рэдка, часцей за ўсё перайначваўся, перарабляўся тэкст вядомага верша ці песні. Напрыклад, балада “Над абрывам вецер вые, шле праклёны была варыянтам вядомай яшчэ ў даваенныя гады беларускай песні “Над абрывам вецер кідаецца, вые”. У аснову балады “Над ракою ў спакою” пакладзены сюжэт дакастрычніцкага верша Я. Купалы “Пра дзяўчыну Галіну”.

Як вядома, сфера баладных песень – напружаныя драматычныя, нават трагічныя бак народнага жыцця. Герой такіх твораў амаль абавязкова гіне, смерць яго не выпадковая, яна як быццам прадказана. Значная частка сюжэтаў будуецца на адлюстраванні таго, што здараецца ў час бою, гераічныя эпізоды застаюцца па-за сюжэтам, яны нібы падразумяваюцца. Уся ўвага ў баладзе скіравана на асабісты лёс героя, а лёс гэты горкі. Усе дэталі такіх балад падпарадкаваны адной мэце стварэнню драматызму. Прыкладам можа служыць урывак з балады “Калі груша зышла, калі вырасла”, у якой герой твора з шкадаваннем сцвярджае:

— Не кажы ж, ты мой конь,

Што я ўбіты ляжу,

А скажы ты, мой конь,

Што жанаты я хажу:

Ажаніла мяне пуля быстрая,

А звянчала мяне шабля вострая [48, с. 162].

Тут гібель воіна атаясамліваецца з вяселлем, дзе ў ролі абрадавых звычаяў выступаюць сродкі забойства.

Многія народныя балады, створаныя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, прымяркоўваліся да пэўных ваенных падзей і асацыятыўна адлюстроўвалі настроі і перажыванні людзей, х смутак у сувязі з гібеллю партызана, салдата, камандзіра. Прыкладам можа служыць балада “У нядзелю рана”. Замест вобраза салдата або казака, які загіну у баі, у творы ўведзены вобраз чырвонага камандзіра. У баладзе распавядаецца, як да нябожчыка прыляцелі тры птушкі:

Адна птушачка – гэта маці яго,

Села галовачках,

Другая птушачка – гэта сястра яго,

Села ножачках,

Трэцяя птушачка – жонка яго, —

Супроць сэрдачка [48, с. 9].

Балада паказвае гора родных: “Маці плача, як рака льецца, сястра плача, як ручаёк бяжыць, жонка плача – расы няма” [48, с. 9]. Змест балады не толькі традыцыйны, але і наватарскі ў развіцці сюжэтнай лініі. Мы бачым, як з’яўляюцца тры сокалы, якія “ўзялі цела пад белыя плечкі, прынеслі яго, вадой жывучай спрыснулі з быстрае рэчкі” і ажывілі камандзіра, каб ён пазнімаў “чорным воранам галовы з плеч” [48, с. 9].

Вылучаецца цікавым зместам балада пра смерць салдата “Ой, на гарэ агонь гарыць, а ў даліне забіты ляжыць”. Гаспадар дае свайму каню наказ бегчы дарогаю шырокаю, сталбавою, “штоб немцы не спаймалі, сядзелечка не адабралі”. Конь прыбягае да маці салдата і гаворыць, “каб яна ўзяла пяску жменю і пасеяла па каменю, як той пясок жытам узыдзе, тады і сынок з вайны прыйдзе” [48, с. 16]. Фінал балады трагічны: жыта не ўзышло, сын не вярнуўся, бо ён быў забіты.

Папулярным у часы Вялікай Айчыннай вайны быў наступны драматычны сюжэт балад: муж ці сын вяртаюцца з вайны, але гаспадыня хаты іх не пазнае, нават пачынае пярэчыць, бо печы не паліла і хлеба не пякла”. Сродкам стварэння драматызму ў баладзе “І сонца закацілась” выступае дыялог паміж “хазяйкай” і адным з трох партызана сынам гэтай старой жанчыны. Яшчэ адзін паўнавартасны герой балады – прырода. Яна паказваецца ў напружанні, нібы прыслухоўваецца да нечага страшнага.

Яшчэ больш драматычны характар мае балада “Шчэ сонца не заходзіць”. У размове паміж гасцямі і гаспадыняй высвятляецца, што ў сорак першым годзе забілі яе сына мужа, яна засталася ўдавой. Сюжэт у баладзе даводзіцца да пэўнай кульмінацы толькі тады тлумачыцца, што госці ўдавы – гэта яе муж і сын; у гэтым яны прызнаюцца гаспадыні самі: вайна вельмі мяняла вонкавае аблічча людзей.

Беларуск народ у ваенных баладах апявае не толькі мужчынскія подзвігі. Не апошняе месца адведзена гераічным жаночым вобразам. Сумам, глыбокім драматызмам, а часам трагізмам напоўнены балады пра паланянак. Для дадзенай групы характэрны трагічны лёс героя, пераўвасабленне чалавека ў птушку. Усё гэта паказана баладзе “А ў нядзелю рана”. Птушка расказвае маці пра нялёгкую долю яе дачкі на чужыне – у нямецкім палоне. Ад весткі, якую паведаміла птушка, матуля расчулілася, праліла “дробныя слёзы” і папрасіла “пташку” вярнуцца яшчэ, кал жывая дачка. Але няма весткі ад любімай дачкі. “Мабыць, мая дачка ў зямл спачыве” [48, с. 156], — робіць вывад няшчасная маці.

Нягледзячы на драматычны характар народных балад перыяду Вялікай Айчыннай вайны, большасць з гэтых песень нясуць аптымістычны настрой. Пра гэта сведчыць балада Партызанская”. Загінуў герой-партызан, але засталіся жыць яго гонар і сумленне беларускім народзе.

Такім чынам, драматычны свет народных балад перыяду Вялікай Ай-чыннай вайны раскрываецца праз адносна абмежаваную колькасць сюжэтаў, невялікую колькасць вобразаў і з дапамогай традыцыйных сродкаў стварэння драматызму. Ваенныя народныя балады часцей за ўсё ўяўляюць сабой традыцыйныя фальклорныя балады, нязначна змененыя або проста трансфармаваныя.

РАЗДЗЕЛ ІІІ. КАТЭГОРЫЯ ТРАГІЧНАГА Ў БАЛАДНЫХ ПЕСНЯХ

Беларускія народныя балады – творы багатага жыццёвага зместу, высокай паэтычнай дасканаласці, выдатнага мастацтва слова. Гэта праяўляецца перш за ўс майстэрстве сюжэта: з аднаго боку, у адборы сітуацый вялікай эмацыянальнай сілы, а з другога — у дакладнай характарыстыцы персанажаў праз іх учынкі. У баладах у сціслым пераказе эпізода, абмежаванага па часе і месцы дзеяння, па-майстэрску раскрываюцца трагізм і драматызм становішча чалавека, які дарэмна гіне. Даследчык еўрапейскай народнай балады Т. Чубеліч адзначае, што ў цэнтры гэтых твораў яркія асобы і падзеі. Навуковец перакананы, што баладныя геро абцяжараны думкамі і памкненнямі, што іх адрознівае сталасць жыццёвых пазіцый своеасаблівая непадатлівасць [53, с. 25]. На наша меркаванне, пазіцыя Т. Чубеліча слушная. Аднак заўважым, што стыхія балады — гэта калізіі народнага жыцця, якія паўтараюцца, сталі побытам, часта яны пазбаўлены часавых прыкмет. Рускі фалькларыст Б. Пуцілаў сцвярджае, што “баладныя сюжэты характарызуюцца сваёй побытавай няпэўнасцю, відавочнай неадпаведнасцю паўсядзённай эмпірычнай плын жыцця. А між тым у іх аснове заўсёды ляжаць сапраўдныя, а не прыдуманыя, жыццёвыя калізіі” [53, с. 29]. Балада як жанр цалкам паглыблена ў свет сацыяльных, побытавых, сямейных, псіхалагічных канфліктаў, якія выкліканы супярэчнасцямі рэальнага жыцця, — канфліктаў, якія з’яўляюцца крыніцай беда няшчасцяў, пагібелі, гора, страчаных надзей, няспраўджаных памкненняў. Менавіта таму, што ўвага балады скіравана на выключных асоб, якія дзейнічаюць у выключных абставінах, гэты фальклорны жанр наскрозь прасякнуты трагічным драматычным пафасам.

Трагічнае народнай баладзе — як правіла, жахлівае. Гэта нярэдка злачынства, здзейсненае адносінах да блізкага ці роднага чалавека. Менавіта так ствараецца асаблівая напружанасць, драматызм жанру. Пра гэта красамоўна сведчыць балада “Забалела Марысі галоўка”, у якой паказваецца трагедыя простага чалавека ў пэўнай сувяз з сацыяльна-класавымі адносінамі і ў пэўнай залежнасці ад тагачасных грамадскіх умоў. Сюжэт балады апавядае, як замужняя Марыся прыкінулася хворай і выправіла Яся па “баравое зелле”, а сама тым часам “выйшла за другога, за сына папова”. Пра гэта Ясь даведаўся ў бары ад птушак:

Кіну Яся зелейка капаці,

Паеха Яся к паповічу на двор.

Пусці, паповіч, на двор узысці!..

Даста Яся, дастаў вострую меч,

Зня н Марысі галаву з плеч:

Вось табе, Марыся, баравое зелле,

А табе, паповіч, частае вяселле [18, с. 120].

Сцэна расправы над нявернай жонкай, якая завяршае баладу, нічога ўжо не можа змяніць па сутнасці. Трагедыя — не ў крыві, якая пралілася. Яна — у жыцці і душы Яся. Яна ў тым, што ўсведамленне немагчымасці барацьбы з існуючым ладам маральна абяззброіла героя ў барацьбе з яго асабістым злом”,— падкрэслівае Г. М. Паспелаў [49, с. 81]. Як бачна, асноўны матыў балады — асуджэнне нявернасц здрады. Народная мараль тут выступае ў абарону чысціні і шчырасці ў сямейных адносінах, у абарону чалавечай годнасці аднаго з членаў сям’і.

Яскравае класава-завостранае выражэнне атрымала тэма кахання жанчыны з вышэйшага саслоўя да селяніна ў баладзе “Пятрусь”. Калізія гэтага сюжэта выключае ўсялякую магчымасць шчаслівага зыходу канфлікту або прымірэння бакоў. За недазволеную любоў на суд вядуць не абоіх, але аднаго:

Пакажы, Пятрусю, пакажы пярсцені,

Што падаравала вяльможная ў пасцелі [3, с. 574].

Балада заканчваацца тым, што «ўзялі Петруся за белыя бокі, укінулі Петруся ў Дунай глыбокі” [3, с. 574]. У адным з варыянтаў гаворыцца, што і пані не перажыла гора — «стала абамлеваці» і памерла, аднак усе спачуванні народа на баку прыгоннага хлопца, які і ў гэтай сітуацыі становіцца ахвярай прыхамац жорсткасці эксплуататараў. Тэма сардэчных адносінаў тут ададзвінута на друг план, яна ўступае месца тэме непрымірымага класавага антаганізму, як намаляваны ў тыпічна баладнай манеры.

Увогуле, трэба сказаць, што трагічны (асабліва для гераіні) зыход кахання з'яўляецца амаль што законам класічнай балады сямейна-бытавой тэматыкі. Дзяўчыну могуць падманам звезці з хаты (выкрасці) і затым кінуць. Трагічна гучаць самі назвы такіх балад: “Ясь-зводнік топіць дзяўчыну”, “Казакі намаўляюць дзяўчыну на вандроўку, апавядаючы ёй небыліцы”, “Зведзеная дзяўчына траціць вянок”. Часам адна трагедыя прыводзіць да другой, прыкладам таму служыць балада “Дзяўчына загубіла зводніка-казака”. У названым творы гераіня — не толькі ахвяра жорсткага, бязлітаснага лёсу, але і барацьбіт за права на лепшую долю. Калізія, кал дзяўчына застаецца з няшлюбным дзіцем на руках, дала пачатак цэлай чарадзе баладных сюжэтаў пра маці, што кінула або загубіла сваіх дзяцей (балада “Дзяўчына топіць няшлюбнае дзіця”). Цікава, што летапісныя сведчанні яшчэ ў X-XI стагоддзях паказваюць вельмі паблажлівае стаўленне да "байструкоў". Толькі развіццё і ўмацаванне царкоўнай маралі надало гэтай жыццёвай праблеме трагічны характар. Часам суд над жанчынай маглі ўчыніць члены яе сям’і. Менавіта такую сітуацыю апісвае балада “Брат карае сястру за няшлюбнае дзіця”. Брат прыехаў дадому з падарункамі для сястры, а калі ўбачыў на яе руках дзіця, то

Выня брацішак гостры мечык

І зняў сяструнцы голаў з плечык [3, с. 509].

Трагізм балады ўзмацняюць словы нявіннага дзіцяці, якое панесла велізарную страту:

Тобе, Ясю, сем жонак бэндзе,

Мне мамулі другэй не бэндзе.

Табе, Ясю, жонка ў вяночку,

Мая мама ляжыць ў пясочку.

Табе, Ясеньку, усё скрыпачкі,

А мне, малому, да слёзачкі [3, с. 509].

Не менш трагічным, чым каханне, паказваецца ў баладных песнях і сямейнае жыцц жанчыны. Паэтыка балады завастрае ўвагу на пагібельным характары сярэднявечнага сямейнага дэспатызму. У адпаведнасці з жанравымі асаблівасцямі балады злыя сілы, якія разбураюць сям’ю, паўстаюць у асобе членаў той жа сям’і. Як правіла, м нададзена абсалютная ўлада, якая і прыводзіць да трагедый. У баладах, якія апавядаюць пра жыццё замужняй жанчыны, злыя сілы на баку яе мужа і родных мужа, але часцей за ўсё на баку свякрухі. Злосць свякрухі ніколі не тлумачыцца. Яна адлюстроўваецца ў баладзе як жыццёвая і паэтычная норма. Нормай з’яўляецца безадказнасць нявесткі. Такое проціпастаўленне дыктавала творцам балад сама рэчаіснасць сярэднявечча, характар сямейных адносінаў феадальнай эпохі.

Паднявольнае трагічнае становішча жанчыны ў сям’і мужа выяўляе балада пра тое, як свякро заклінае нявестку ў рабіну (таполю). Тут адлюстраваны тыповыя дамастроеўскія парадкі ў сям’і, варожасць свекрыві да нявесткі, на глебе якой і адбываюцца трагічныя падзеі:

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.