скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры

У народнай прыпеўцы, жарце было заўсёды тое, што і сёння ўласціва эпіграме як літаратурнаму жанру. Гэта - і лаканічнасць, і вастрыня, і дасціпная ўсмешка, а то і падтэкст, які потым атрымаў шырокае распаўсюджванне і ў лірычным жанры.

Наш народ заўсёды славіўся нечаканым вострым словам на самы розны выпадак. Тут варта прывесц толькі некалькі прыкладаў: “Уцёк я тады, каб не ўцёк, то даў бы ім дыху"; “На адно вока глухаваты, на адно вуха слепаваты”; “Гаворыць як у торбу кладзе".

Першы літаратурны вопыт рускай эпіграмы знаходзім у нашага земляка Сімяона Полацкага, запрошанага царом Аляксеем Міхайлавічам на жыхаства ў Маскву. А ўласна беларускія вострыя сатырычныя матывы з элементамі эпіграмічнага прасочваем у ананімнай паэме Тарас на Парнасе". Але паўнакроўнае літаратурнае жыццё беларускай эпіграмы пачынаецца ад Купалы, Коласа, Багдановіча.

Варта зазначыць, што ў развіцці беларускай эпіграмы заўсёды існавала пэўная стыхійнасць. А адценні яна заўсёды мела і палітычныя, і бытавыя, як таго вымагалі і момант, жыццё. Сённяшняя эпіграма часта нараджаецца як ржакцыя на нейкі твор, з’яву або недахоп у літаратурным працэсе, як шарж, часта сяброўскі, на самога творцу. А часцей яна ўзнікае як экспромт у нейкім застоллі, у добрай сябрыне ці ў дарозе.

Як не дзіўна, да эпіграм часта звярталіся не толькі слынныя паэты. Вершаванымі жартамі-экспромтам сыпалі і многія іншыя нашыя славутасці. Вядома, што багата эпіграм трымаюць у сваёй памяці сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, вучоны Ромаш Лядаховіч-Тамілін. Пісал эпіграмы і празаікі. Многія з нашых паэтаў маглі б пацягнуць на цэлыя зборнік гэтага жанру. Тут маюцца на ўвазе Рыгор Барадулін, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч.

Добрая кніга эпіграм ёсць у літаратурнай спадчыне таленавітага Анатоля Вялюгіна. І яна чакае свайго часу. Таму невыпадкова ўжо даўно выспявала думка аб выданн анталагічнага зборніка беларускай эпіграмы. У іншых краінах такія выданні ўжо даўно прыйшлі да свайго чытача.

У зборнік беларускіх літаратурных эпіграм, які быў выдадзены яшчэ ў 30-я гг. ХХ стагоддзя была ўключана, напрыклад, такая эпіграма Цішкі Гартнага на Міхася Чарота:

Скажы, Марына, сваё слова,

Паведай нам, бо знаць ахвота, -

Ці жджэш яшчэ ты песні новай

І стрэчы новай ад Чарота?

У сучасным зборніку беларускіх эпіграм аўтарамі ўключаныя вядомыя ў шырокіх літаратурных колах эпіграмы, а таксама тыя, што з’явіліся толькі нядаўна на старонках нашага друку. У асобныя раздзелы ў згаданым зборніку вылучана і ўсё тое лепшае з народнага досціпу, што мае эпіграмічны характар.

Такім чынам, у нашым сённяшнім, часта неўладкаваным жыцці, матэрыялу для эпіграмы больш чым дастаткова. Таму, можна пажадаць паспяховага развіцця гэтаму літаратурнаму жанру.


Глава ІІ. Пародыя і эпіграма беларускай літаратуры

2.1 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

На пачатку ХХ стагоддзя парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі вявілася не тольк паэзіі, але і ў прозе. Прыкладам вострай празаічнай пародыі, дзе перададзены водгукі тагачаснай дыскусіі па нацыянальна-палітычных і літаратурных пытаннях паміж прадстаўнікамі прагрэсіўнага і рэакцыйнага чарнасоценнага друку, з’яўляецца апавяданне Ядвігіна Ш. “Пратэст". Напісана яно ў форме адкрытага ліста ў рэдакцыю “Нашай нівы” ад імя вясковых сабак Лыскі, Разбою Жука. Сабакі выказваюць пратэст супраць таго, што нібыта ў названай газеце часта ўпамінаецца слова “брахня" ў дачыненні да рэакцыйных пісьменнікаў, якія распаўсюджваюць выдумкі і “лгарства" за грошы. Яны не могуць пагадзіцца з гэтым, на іх думку, брэшуць толькі сабакі. Далей аўтары ліста агаворваюцца, што і сярод сабак бываюць правакатары і ляпайлы, але з ім брахуны нічога агульнага не маюць і, у адрозненні ад людзей, з такімі не вітаюцца і грошы такім не плацяць.

Станаўленне парадыявання як спосабу сатырычнай тыпізацыі адбывалася ў ХХ стагоддзі на аснове абвостранага ўспрымання рэчаіснасі, новага сэнсавага напаўнення традыцыйных жанравых формаў, адваротнага тлумачэння асноўнай ідэйнай думкі арыгіналаў. Так, у вершы Якуба Коласа “Малебен” форма малебну напаўняецца іншым сэнсам і зместам. Замест таго, каб услаўляць цара, маліцца за яго здароўе, як патрабуе жанр, сатырык свядома знізіў яго вобраз. Знарок ужываючы простанародную лексіку, паэт дэгераізаваў цара, панізіў “божага памазаніка” да ўзроўню звычайнага чалавека, які робіць не надта прыстойныя рэчы. Асаблівага камічнага эфекту дасягну аўтар дякуючы трапным параўнанням:


Ці ж цар нам патрэбен?

Патрэбен ён, братцы,

Як прус у аладцы,

Як у мосце дзірка,

Як з граз зацірка,

Як скула балячцы.

Якуб Колас высмея самадзержца, у карыкатурным плане паказаў яго “высокую дзейнасць”, у першую чаргу яго знешнюю палітыку, вайну з Японіяй. У канцы верша аўтар фамільярна назваў цара другім і апошнім Міколам, падкрэсліваючы сваю пагарду да яго:

Пануй, Мікалае,

Часіна такая,

Трымайся прастола,

А будзе вас гола.

Закончан малебен,

Ты нам не патрэбен,

Другі і апошн Мікола!

Верш Янкі Купалы Ісцінна чорнае трыо” напісаны ў форме размовы Дубровіна, Пурышкевіч Іліядора, вядомых лідэраў чарнасоценнага руху. Форму іх гутаркі аўтар наўмысна напоўніў такім зместам, каб высмеяць таго, хто заўзята праводзіў палітыку вялікадзяржаўнага шавінізму. Так, Дубровін, звяртаючыся да Пурышкевіча, прамаўляе:

Сып, калега, сып “вовсю”!

Цяпер наша жніва, -

Збунтаваную зямлю

Як стой ашчаслівім.

Пад свой чорны чэрнім хрэст

Права і законы,

Наш цяпер кірмаш і фэст,

Баль у нас чырвоны".

Асаблівага росквіту літаратурная пародыя дасягнула ў 1920-я гады, калі ў паэзію прыйшл Кандрат Крапіва, Паўлк Трус, Андрэй Александровіч [1; С.213].

У парадыйных творах Кандрат Крапіва звяртаўся да літаратурнага жыцця. Так, у вершы “Нібы сатыра на нібы паэму “Гвалт над формай” Міхася Грамыкі, які імкнуўся для новага зместу вынайсці і новую форму, адмаўляючыся ад рэалістычных традыцый літаратуры. Такі літаратурны занятак быў тады модным сярод значнай часткі маладых паэтаў.К. Крапіва высмеяў бессэнсоўную фарматворчасць, фальшывае разуменне сутнасц наватарства:

І без ліку. І без нормы

Лье Грамыка свае формы...

Скінуў порткі й апранаху:

Кій схапіў ды - бух! З размаху:

“Завастры свой востры “меч”

І пачаў ім формы” сеч.

Пазней, на жаль, пародыя стала сродкам барацьбы супраць многіх пісменнікаў і паэтаў, абвінавачаных у нацыянальным дэмакратызме.

Найбольшага росквіту парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі дасягнула ў 1960-я гг., калі факты літаратуры сталі ўзводзіцца ў ступень грамадскіх з’яў. А росквіт пародыі адбываецца ў перыяды росквіту літаратуры, яе стылістычнага асвяжэння, прытоку новых сілаў. Названы перыяд адзначаны прыходам у літаратуру маладых пісьменнікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Георгія Юрчанкі і іншых. Развіццю парадыявання таксама садзейнічала нармалізацыя становішча мастацкай крытыкі, развіццё яе разнастайных жанраў.

Расейскі даследчык А. Марозаў вылучыў тры віды літаратурнай пародыі:

Гумарыстычная, ц жартоўная, пародыя, якая адрозніваецца аслабленай накіраванасцю ў адносінах да другога плана, што збліжае яе з камічнай стылізацый і якая займае нейтральную пазіцыю ў адносінах да свайго арыгінала, не імкнучыся яго дэскрэдытаваць;

Сатырычная пародыя, якая вылучаецца дакладнай накіраванасцю супраць прадыяванага аб’екта займае рэзка крытычную пазіцыю ў адносінах да свайго арыгінала;

Парадыйнае выкарыстанне, якое змяняе сваю накіраванасць і мае пазалітаратурныя мэты.

У літаратараў-шасцідзесятнікаў найбольш пашырана гумарыстычная пародыя і парадыйнае выкарстанне. Напрыклад, у вершы “Кантора” Ніла Гілевіча раскрыццё характара аналагічнае развіццю падзей у народнай казцы “Дзедава рукавічка". Прадмет сатырычнага высмейвання - амаральнае асяроддзе штату адной канторы. Аўтар адштурхнуўся ад фабулы казкі і стварыў новых герояў: Патап - вялікі хап, Аўдзей - Скубі з людзей, Мікола - круці кола, Мікіта - шыта-крыта, Параска - кал ласка, Абросім - Колькі просім, Міхалка - Папіхалка. Мянушкі герояў выразна вытлумачваюць сутнасць кожнага з іх. Аб’ект парадыявання, зразумела, не народная казка, а менавіта рэчаіснасць, амаральнасць герояў, якая складае норму х жыцця. У гэтым выпадку мае месца парадыйнае выкарыстанне, таму што аўтар н якай меры не закрануў у сатырычных мэтах самой мастацкай сістэме выкарыстанага твора.

Аналагічны прыём уласцівы і вершам Н. Гілевіча, напісаным у форме замоў: “Замова ад падхалімства", Замова п’яніцы", “Замова ад тупасці", “Замова ад хабарніцтва". Аб’ект высмейвання ў іх - ганебныя з’явы рэчаснасці. Выкарыстоўваючы стылістычныя прыёмы народнай вершатворчасці, характэрныя для фальклору, аўтар паказаў пэўную адмоўную з’яву знутры, выявіў грамадзянскю сумленнасць і бескампраміснасць сваёй пазіцыі. Так, у замове ад падхалімства” сатырычны вобраз падхаліма створаны пры дапамозе камічнай стылізацыі малітвы і пералічэння забароненых дзеянняў:

Першым разам,

Добрым часам!

Зара-зараніца,

Ранішняя вячэрняя,

Памажы, царыца,

Чалавеку нікчэмнаму.

Хоць не божы ён - ды раб,

Хоць здароўем не аслаб,

Не ломіць паясніца

І не баляць вантробы, -

Ратуй яго, царыца,

Ад нелюдскай хваробы:

Каб не ліза так часта

Ён роднаму начальству

Ні наскі, н пяткі,

Ні ля пупа складкі,

Ні хрыбтовай косці,

Ні сярэдняй часці,

Ні спераду забягаючы,

Ні збоку заглядаючы,

Ні ззаду даганяючы,

Ні знізу падпаўзаючы!

Хай адчуе, што н чалавек

Ныне і прысна,

І навек!

Гумарыстычныя пародыі выяўляюць слабасці аргінала, але не адмаўляюць яго. У іх ёсць крытыка, але крытыка добразычлівая. Так, у пародыі “Незацугляны бег" Банадыся Кастрыцы падкрэсліваееца залішняя “залітаратурнасць" стылю верша “Конь незацугляны" Генадзя Бураўкіна:

Мне б с людзьм пагаманіць

І навокал глянуць, -

Ды, як той віхор, імчыць

Конь незацугляны.

У сучаснай літаратуры пашыраны сатырычныя пародыі, прыкладам якіх з’яўляецца верш “Я за грыбы" Рыгора Барадуліна, напісаны ў форме прамовы ўпаўнаважанага па нарыхтоўцы транспарціроўцы грыбоў. Удала выкарыстоўваючы афіцыйна-справавы стыль прамовы, канцылярызмы, штампы, аўтар вымейвае такія з’явы, як дэмагогія бюракратызм. Канцылярскі шаблон у творы Рыгора Барадуліна суседнічае з высокім стылем, што стварае камічную сітуацыю.

Такім чынам, парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацы мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, а ідэйна-тэматычнае жанрава-стылёвае ўзбагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў ХІХ - ХХ стагоддзях. Асабліва папулярнымі сталі парадыйныя творы ў другой палове ХХ стагоддзя. Яны ў значнай ступені вызначаюць творочую індывідуаьнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.


2.2 Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі

Аб’ектам гумарыстычных і старырычных твораў Г. Юрчанкі становяцца не толькі адсутнасць значных грамадскіх думак, дробязнасць тэматыкі, надуманасць сюжэтных збудаванняў, неглыбокае пранікненне ў сутнасць жыццёвых працэсаў, але галдкапіс, штампы, голая рыторыка, моўная эквілібрыстыка, рыфмагонства, цяплічнасць, безаблічнасць, бяскрыласць, другаснасць і інш. Адчуванне агульнага літаратурнага працэсу дазваляе парадысту свабодна пачуваць сябе пры парадзіраванні розных літаратурных жанраў. Парадыст умее закранць тыповыя з’явы, раскрыць іх сэнс, абагульніць. У гэтым яму садзейнічаюць назіральнасць, тонкае адчуванне аўтарскага стылю, дакладнае разуменне індывідуальнасц пісьменніка, уменне пранікнуць у творчую лабараторыю, высветліць псіхалогію творчага працэсу, уменне дасягнуць дзейснага камічнага эфекту. Таму адчуваецца, што за пародыяй стаіць кваліфікаваны майстар, мастак, улюбёны ў сваю справу - паэт-энтузіяст. У яго асобе ўдала спалучаюцца даследчык, пісьменнік і крытык. Парадыст валодае пачуццём гумару. І гумар гэты па-сяброўску шчыры і добразычлівы, хоць можа быць калючым і з’едлівым. Яго пародыі выклікаюць іронію, добры настрой, смех, што называецца да душы.

Даследчык Наркевіч А. Так гаворыць пра парадыяванне Юрчанкі: “Парадыст па-свойму адкрывае аўтара, падае буйным планам яго індывідуальна-творчы воблік і перадае асаблівасці стылю твора настолькі дакладна, трапна, што можна і не пазначаць, на каго напісана пародыя. Вось адзін з такіх урыўкаў: “Раскажу я вам, уюнашы, якія справы мы рабілі ў свой час, аж гула-дрыжала зямля ад спраў тых неспакойных, бунтарных ды геройскіх. Праўда, даўнавата гэта было. Час тады называўся царызмам, паганым царызмам, прападзі ты ропадам. Багатыя ў той час жылі багата, а бедныя - бедна". Хто чытаў М. Лынькова, адразу пазнае яго маладнякоўскую квяцістасць з нверсіямі і паўторамі, чыста лынькоўскі вобразны і рытмічны лад. Дакладна, з лагоднай усмешкай перададзены моўны каларыт [наркевіч;].

Дакладна схоплены паэтычны тэмперамент П. Панчанкі ў пародыі “Па Пега-а-асах! ”. А каму незнаёма русакоўская песня “Бывайце здаровы! ”. Песня выдатная. І парадыст звярнуў увагу не на вонкавыя прыкметы, а на сутнасць - пэўную тэматычную аднастайнасць песень А. Русака. І зроблена гэта артыстычна, з тонкай мерай жарту і досціпу:

На грэбл дубовай

Дарога заўецца.

Мне сорак гадоў

Адно й тое ж пяецца.

Наогул, чым ярчэй творчая індывідуальнаць аўтара, тым дакладней гучыць і пародыя. Па-майстэрску нязмушаны і лагодны гумар у пародыях на В. Палтаран, М. Ткачова, С. Шушкевіча, А. Русецкага, Т. Бондар, Н. Мацяш. Парадыст пераўвасабляецца ў парадзіруемага, гаворыць за яго, ацэньвае стан рэчаў. Уменнем пераўвасабляцца Г. Юрчанка валодае бездакорна. Вось узор перадачы твора У. Мехава “Патаемнае” з залішнім захапленнем аўтара старой лексікай і прыёмамі пісьма таго часу: “Хто аз есм? - чалавек аз есм. Уладзімеж, отрак Няхамскіх, кліканы Мехаў. Барзо нязнатны, худародны. Аталі ж пацягнула грэшным дзелам на небывальшчыну - занятак дзівачлівы, справу нязнаную, - пісаць” Стрымунку не маю. Цалкам захвоціўся”.

У І. Пташнікава адчуваецца празмерная цяга да дэталізацыі з’яў, якая запавольвае развіцц сюжэта. Г. Юрчанка піша пародыю “Сняжня на павуцці", у якой дзве старонк заняло паведамленне пра тое, як вераб’ю пашанцавала паласавацца павуком. Добразычлівую смешку выклікае рамантычна-ўзнёслы настрой І. Грамовіча (“Воблакі над авечкамі”): “Воблакі і авечкі. Ці знайсці што больш цудоўнейшае? Дзе воблакі? Яны сабраліся на сінім-сінім полі і плывуць паціхусеньку. Хто іх кліча? Хто прымушае рухацца невядома адкуль, невядома куды і чаго!. Воблакі на небе. Авечк на зямлі. Як гэта захапляльна! Гэта хвалюе, непакоіць, зварушліва аддаецца самых патаемных кутчках сэрца... ”. З жартоўнай усмешкай прагучалі пародыі на С. Законнікава, Г. Пашкова, І. Сіпакова, Х. Лялько.

Удала перададзена аўтарам сентыментальная туга па юнацкіх прыгодах М. Ракітнага (“Гарадск сялянчык”), напаўдзіцячыя мроі-ўспаміны А. Васілевіч (“Каханне”), бытавая гаворка са стылізацыяй пад народнасць М. Лобана (“Ілья Шэмет”), студэнцк энтузіязм І. Навуменкі (“Бульбе не дано загінуць”). У творчасці А. Бажко парадыст заўважыў сюжэтную ўскладненасць (“Моцны вузел”), а ў другім месцы філасофскае “адкрыццё”: “На кожным дрэве пад лісцем - сукі..." і іранічна развіў “знаходку" паэта:

Ішлі гады, праходзілі вякі,

Але, бясспрэчна, першым я прыкмеціў:

На кожным дрэве пад лісцём - сукі

І птушкі спорна гнёзды ўюць у вецці.

Уяўная глабакадумнасць крытыкуецца таксама ў пародыях “На дровы", “Покліч", “Наперад нш. Часам у паэзіі сустракаецца надуманы пафас, што таксама не праходзіць незаўважаным: пародыі “Ода пра чыгунок", “Трымай". Ёсць пародыі, накіраваныя супраць прымітывізму: “Вясна”, “Каханне і крупнік”, “Слёзы радасці". Супроць аблегчанага, павярхоўнага падыходу да жыцця скіраваны пародыі “Болей святаў”, “У фінале суму".

Арыгінальна падмечана імкненне адклікацца на розныя кампаніі, заклікі ўладных структур, пра што сведчыць пародыя “Поўная гатоўнасць” М. Калачынскага:

Я слаўлю выкасы, папасы

І пульхнай глебы харашбу.

Я ганю брыцу макрыцу,

Пырэц, свірэпу асот.

Адклікнуўся парадыст на захапленне тэхніцызмамі ў паэзіі і прозе, лішкам навуковых, спецыяльных тэрмінаў. Герой пародыі “Паўнакроўнасць" “яшчэ на мінулым тыдні вызначыў памеры зазораў у рубашцы цыліндра і ступень ціску на педаль тормаза пры асінхронным гідрапрыводзе".

Не заўсёды належнай якасці прыгодніцкія творы, і ў пародыі на У. Шыціка “На ўлонні сусвету" парадыст піша пра прыгоды піфпафлётаўцаў на планеце Сымонаўка, на якой яны апынуліся з дапамогай аўтамотаэлектроналёта з пазасветлавой хуткасцю і на якой гераіня “з натугай паклала на плячо лом і стомлена пайшла да кар’ера”. Дэтэктыўная тэма распрацавана ў пародыях на творы П. Кавалёва, А. Капусціна, А. Шышкова.

Сустракаецца легкаважнасць, павярхоўнасць у песенных тэкстах, пра што засведчана ў пародыях на тэксты А. Дзеружынскага, У. Карызны.

Маладыя калі-некалі перабіраюць меру ў апісанні маленства і ледзь не пішуць мемуары пра чарашні дзень. Г. Юрчанка гэта тонка адлюстраваў у пародыі “З мемуара некаторых маладых паэтаў". Здараецца, што не заўсёдыўдаецца мемуарнасць сталым майстрам (пародыі “Незабыўнае", “Усё ў мінулым”).

Як памятаецца, снуе такое правіла: для дзяце трэба пісаць так, як і для дарослых, толькі яшчэ лепш. Тым не менш, творы для дзяцей нярэдка неглыбокія па задуме, спрошчаныя, з х востра вытыркае павучальнасць. Парадыст крытыкуе просталінейнасць, знешнюю займальнасць (пародыі “Вянок і вершы", “Выкрыццё”). Супраць сюсюкання скіравана пародыя “Калыханачка". Звышмера ў памяншальна-ласкальнай лексіцы стварае смешную калізію.

Аддаючы належнае таленту, вопыту, моўнаму слыху Я. Скрыгана, парадыст выступае супраць яго некаторых улюбёных форм, якія трапна, праўда, у іншай сітуацыі, назва скрыганізмамі, супроць падкованы, адукованы, бракованы, апрацованы, усталёванасць. Над захапленнямі дыялектнай лексікай паэт падсмейваецца пародыях “Бабкавічы", “Па дарозе ў Стараградак", “Бабровыя ловы".

Аддаючы перавагу памяркоўнаму гумару, парадыст можа быць і з’едліва-вострым, бязлітасна едкім.

Перападае ад яго сябрам па сатырычным цэху. Неяк здрабнела ў апошні час байка. Прытупілася яе вастрыня, адчуваецца коўзанне па паверхні. І з-пад пяра Г. Юрчанк з’явілася байка “Кузьма і штаны". Гэта ўзор антыбайкі, узор, якой байка не мае права быць. Ужо загаловак насцярожвае. І сапраўды, пародыя паведамляе, як праз ранішнюю мітрэнгу “Кузьма Кузьміч, памначканторы" пайшоў на слжбу без штаноў. Сапраўды, якая патрэба пісаць байку да наступнай высновы:

Мараль? Кал выходзіш з хаты,

Не забывай надзець штаны.

У гумарытсычным плане паказваюцца выдаткі крытычнай прадукцыі - акадэмізм, завучоненасць, доўгія разважанні, славесная эквілібрыстыка. Лёгкай усмешкай суправаджаецца захапленне А. Клышкі “белым” вершам, падмечана шматслоўе Д. Бугаёва. Часам парадыст “прымушае" крытыкаў аналізаваць уласныя мастацкія творы (пароды на М. Барсток, І. Ралько, У. Юрэвіча).

З пародый Г. Юрчанк вдаць яго дасведчанасць, глыбокая праніклівасць у сутнасць з’яў, уменне дапоўніць творы пісьменніка шматлікімі дэталямі. Так, пералік прадмета традыцыйнай сялянскай хаты ў пародыі “Вярні-і-ся-а-а!" варты ведаў добра падрыхтаванага этнографа: начоўкі, лазабка, кубел, вушат, цэбар, ступа, грэбень, матавіла, набілкі, бёрда, дзежка, вечка, клёпкі.

Г. Юрчанка напіса шэраг трапных эпіграм. Лаканічна і дакладна даецца ў іх ацэнка пісьменнікаў, яго творчасці ці літаратурным з’явам. Арыгінальныя мініяцюры на літаратурныя тэмы “Узор байкі", “Узор рэцэнзіі", “Сааўтарам", “Белы верш папера”.

Парадыст актыўна працуе над словам. Ён нястомны збіральнік моўных самацветаў роднай гаворкі. Гэты прафесійны занятак мовай дапамагае ў працы над пародыямі, дапамагае знайсц самыя тонкія адценні слова. Таму такі шырокі моўны дыяпазон у яго пародыях - мова і вясковай бабулькі, і сталага інтэлігента, і прафесіянала-тэхнара, вытанчаная паэтычная, і літаратуразнаўчая. Бездакорная моўная чуйнасць дапамагае яму заўважыць недакладна выказаную думку, няўдала ўжытае слова. Нямала рассыпана ў яго пародыях трапных моўных знаходак. Агульнавядомы фразеалагізм махнуць рукой. А пад пяром Г. Юрчанкі коні “на працу махнулі хвастамі". Паэт у яго ходзіць на словапаляванне.

Жанр пародыі, побач са зборам народнай лексікі стаў асноўным заняткам літаратара Г. Юрчанкі. Высокая культура яго творчасці. Ён не пабочны назіральнік, усюды адчуваюцца яго адносіны да напісанага. І яшчэ варта адзначыць яго бескампраміснасць. Пісьменнік не зважае на тытулы, званні, пасады, сяброўства.

Пародыя - жанр місты і зручны. Крытык А. Яскевіч, заклікаючы не баяцца яе насмешлівага вока, пісаў, што парадыст “спрыяе, падказвае часам там, дзе не падкажа сябар, змоўчыць крытык, употай парадуецца зласлівец". Многія адзначылі, што Г. Юрчанка нярэдка пераўзыходзіць арыгіналы, піша лепш, чым парадзіруемыя аўтары. Пародыям яго ўласцівы лаканізм, афарыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ц радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. А эпіграф у вершаваных пародыях - гэта даніна традыцыі.

З творчасцю Г. Юрчанк пародыя набыла ў беларускай літаратуры поўныя правы грамадзянства. А гэта немалое дасягненне. Пародыя на танкаўскі белы верш стала, што называецца, хрэстаматыйнай, увайшла ў даведнікі па тэорыі літаратуры. Ва ўсёй працы парадыста заўважаецца неабыякавасць, актыўнае ўмяшанне ў літаратурны працэс. Ён піша не дзеля смеху, а з больш сур’ёзным прыцэлам: каб дапамагчы аўтару пазбавіцца тых ці іншых хібаў. Парадыст сам вызначыў мэту свайго ўдзелу літаратурным жыцці:

Каб у будучым літплехаў

На літніве менш было,

Я прайшоў па літагрэхах

Па-сяброўску з літмятлой.


Заключэнне

Прааналізаваўшы літаратуразнаўчую крытычную інфармацыю, што існуе ў сучаснай літаратуры, а таксама разгледзеўшы працы мастакоў слова ў галіне парадыйнага жанру, можна прыйсці да наступных высноў:

З пункту погляду вызначэння месца сатырычных твораў у сістэме родаў і відаў літаратуры, сатыра гумар уключаюцца ў мастацкі твор як пафас і уплываюць на від жанру, на яго асаблівасці. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.

Парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацы мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, а ідэйна-тэматычнае і жанрава-стылёвае збагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў ХІХ - ХХ стагоддзях. Асабліва папулярнымі сталі парадыйныя творы ў другой палове ХХ стагоддзя. Яны ў значнай ступені вызначаюць творочую індывідуальнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.

Асаблівасцю беларускай эпіграмы стала тое, што развівалася яна значна пазней за еўрапейскую рускую і ў адрозненні ад іх брала свій пачатак з вуснай народнай творчасці. У галіне эпіграмы плённа працавалі такія мастакі слова як Анатоль Вялюгін, Рыгор Барадулін, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч і інш.

Сваю творчую дзейнасць цалкам прысвяціў пародыі Г. Юрчанка. Пародыям яго ўласцівы лаканізм, афарыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ці радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. Акрамя таго, многія даследчыкі заўважаюць, што часам пародыі Г. Юрчанк аказваюцца больш таленавітымі, чым арыгіналы.


Спіс літаратуры

1.         Арочка М. Паэзія сатырычнага складу // М. Арочка, Полымя. - 1969. - №5. - с. 209 - 217.

2.         Багрова Д. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны // Полымя. - 1956. - №9. - С.128 - 137.

3.         Вашко П. Аповед пра Сатуры, альбо адкуль да нас прыйшла сатыра // П. Вашко, Роднае слова. - 1996. - №3. - С.43.

4.         Вашко П. “Жартаўлівая сатыра або што такое гумар…”. Тэорыя сатыры і гумару // П. Вашко, Роднае слова. - 1996. - №10. - С.42 - 47.

5.         Гілевіч Н. Смех злосны, добры і …ніякі. Думкі аб сучасным стане сатыры і гумару. - У кн.: Вобразы. Літ. - крыт. артыкулы. - Мн.: Мастацкая літаратура, - 1980. - С.74 - 84.

6.         Даніліна І.Л. Прыметы, віды і роды камічнага як мастацкая з’ява // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. - 2008. - №1. - С.109 - 112.

7.         Запольская Т. Слова пра беларускую пародыю // Беларуск час. - 2001. - 1 чэрвеня. - С.5.

8.         Зянько А.І. Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу. Дакастрычніцкія апавяданні Якуба Коласа // Бел. литература и мировой литературный процесс. - Полоцк. - 2007. - С.166.

9.         Літвінава Ю. Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча // Роднае слова. - 2006. - №12. - С.18-20.

10.      Наркевіч А. Зайздросны талент пераймальніка (літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці) // ЛіМ. - 1996. - 7 чэрвеня. - №23. - С.6-7.

11.      Падстаўленка В. Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцы развіцця беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гадах // В Падстаўленка, Роднае слова. - 2005. - №2, - С.10 - 12.

12.      Сатырычныя творы новай беларускай літаратуры ў сістэме родаў і відаў // М.І. Яніцкі. - Брэст, БрДУ. - 2005. - С.93-97.

13.      Ткачова П. Сатыра і гумар у сістэме родаў, жанраў, відаў літаратуры // Роднае слова. - 1998. - №7. - С.23-28.

14.      Усікаў Я. Маштабнасць сатырычных характараў. У кн.: Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. - Мн.: “Маст. літ”, - 1976. - С.241 - 259.

15.      Фролов В. Очистительное пламя сатиры: Советская сатирическая комедия: заметки и размышления о жанре // Неман, - 1977, - №6, - С.166 - 179.

16.      Шчэрба С. Парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя // Роднае слова, - 2002, - №10, - С.18-20.

17.      Шчэрба С.М. Станаўленне сатырычнай плын беларускай літаратуры ў кантэксце суседніх славянскай культуры. - У кн.: Праблемы сучаснай беларусікі, - Брэст, - 1999. - С.30-32.

18.      Шчэрба С.М. Вершаваная сатыра // Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Сучасныя праблемы беларусістыкі. - Брэсцкі Дзяржаўны ун-т. - 2000. - С.63 - 66.

19.      Яніцкі М. Малыя формы сатырычнай паэз польскамоўнай плыні новай беларускай літаратуры // Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Сучасныя праблемы беларусістыкі. - Брэсцкі Дзяржаўны ун-т. - 2000. - С.79 - 82.


Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.