скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры

Курсовая работа: Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры

Змест

Уводзіны

Глава І. Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры

1.1 Дыферэнцыяцыя погляда даследчыкаў на сатырычны род

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці

Асаблвасці развіцця эпіграмы як літаратурнага жанру

Глава ІІ. Пародыя і эпіграма ў беларускай літаратуры

2.1 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

2.2 Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі

Заключэнне

Спіс літаратуры


Уводзіны

Дастаткова вялікая колькасць даследчыкаў прысвяцілі свае працы апісанню сутнасці, этапаў станаўлення парадыйнага жанру ў беларускай літаратуры. У гэтай сувязі мэтазгодна назваць некаторыя прозвішчы.

Так, даследчык Літвінава Ю. аналізуе рысы сатыры і гумару ў паэтычных творах Уладзіміра Караткевіча (“Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча”). Зянько А.І. разглядае сатырычнае на базе дакастрычніцкіх апавяданняў Якуба Коласа (" Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу”). Ролю сатырычных твораў у літаратурным працэсе перыяду Вялікай Айчыннай вайны раскрывае літаратуразнаўца Багрова Д. у сваёй працы “Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны". Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасц аналізуецца і ацэньваецца ў працы Наркевіча А. “Зайздросны талент пераймальніка”.

Плённа займаецца даследваннем жанрава-стылёвых асаблівасцяў беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. даследчык літаратуры, кандыдат філалагічных навук В.Ф. Падстаўленка (“Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцыі развіцця беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. ”).

Праца Шчэрбы С. “Парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" прысвечана раскрыццю сутнасці і асаблівасцяў працэсу парадыявання ў паэзіі і прозе ХХ стагоддзя. Аб’ектам аўтарскай увагі ў дадзенай працы выступаюць творы Ядвігіна Ш., Я. Коласа, К. Крапівы.

У выдавецтве Ураджай” выйшла “Анталогія беларускай пародыі", якая ўпершыню сабрала пад адной вокладкай пародыі амаль на паўтысячы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Выданне раздзелена на дзве асобныя кнігі: адна змяшчае пародыі на вершы, другая - на прозу. Укладальнік і аўтар прадмовы Анатоль Кудласевіч надзвычай сур’ёзна падышоў да тэмы. Пародыя ў згаданых кнігах разглядаецца не толькі як літаратурны жанр, але і як з’ява жыцця. Пры складанні анталогіі аўтар уключа па адной лепшай пародыі на аднаго пісьменніка.

Што да беларускай эпіграмы, то яшчэ ў 30-х гадах ХХ стагоддзя быў выдадзены зборнік літаратурных пародый і эпіграм. Сярод яго аўтараў значыліся вядомыя паэты Кандрат Крапіва, Тодар Кляшторны, Сяргей Дарожны, Андрэй Александровіч, Цішка Гартны.

Мэтай даследавання нашай курсавой працы з’яўляецца: вылучэнне месца і рол пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры.

Адпаведна, перад курсавой работай ставяцца наступныя задачы:

Прааналізаваць літаратуразнаўчыя крыніцы, тэмы якіх прысвечаны

разгляду пародый эпіграм беларускай літаратуры;

Вызначыць месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры;

Ахарактарызаваць літаратурную пародыю як від мастацтва;

Апісаць парадыйную спадчыну Г. Юрчанкі.

Аб’ектам даследавання выступаюць парадыяванне і эпіграмы.

У якасці прадмета даследавання можна вылучыць парадыйныя творы і эпіграмы пісьменнікаў ХХ стагоддзя.


Глава І. Вызначэнне месца сатыры гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры

1.1 Дыферэнцыяцыя погляда даследчыкаў на сатырычны род

Праблема літаратурных родаў, на думку некаторых даследчыкаў - адна з самых складаных у тэорыі літаратуры. З часоў Арыстоцеля (які першы вылучыў тры асноўныя роды) да нашага часу сістэма гэтая сістэма перапрацоўвалася (так, напрыклад, з’явіліся ліра-эпічны, ліра-драматычны, мастацка-гістарычны роды літаратуры, а некаторыя даследчыкі вылучаюць яшчэ і сатырычны.

Розныя даследчык мінулых стагоддзяў мелі свае погляды на праблему вызначэння месца і рол сатырычных твораў у літаратуры.

Так, вядомы нямецкі філосаф Георг Гегель пісаў, што звычайныя тэорыі не ведалі, што рабіць з сатыраю, і ім было цяжка вырашыць, да чаго яе аднесці. Бо ў сатыры зусім няма нічога эпічнага, а да лірыкі яна, уласна кажучы сама не падыходзіць" [19; С.93].

Рускі даследчык Пётр Смірноўскі разглядаў сатыру як жанр лірыкі, але заўважаў, што больш мэтазгодна называць сатыраю любы твор, які мае сатырычны характар. Для характарыстыкі іншых жанраў, напрыклад камедыі, ім выкарыстоўваліся паняцц смешнае", “камічнае". Рускі даследчык Аркадзь Сасніцкі таксама перш-наперш разглядаў сатыру ў дачыненні да лірыкі, між тым ён вызначаў сатыру як адносіны аўтара да жыцця, як “пачуцці” сатырыка.

Такім чынам, мы маем два погляды на сатыру адзін - разгляд яе ў дачыненні да лірыкі (з характарыстыкай астатніх жанраў праз камічнае ці смешнае), і другі - разгляд яе як “пачуццяў", адносін” аўтара да жыцця, якія праяўляюцца ў відах таго ці іншага жанру.

Калі звяртацца да больш сучасных сістэм, то можна назваць рускага літаратуразнаўцу Барыса Тамашэўскага, які разглядае сатыру ў сувязі з формамі жанру (напрыклад, адной з формаў рамана н вылучае “сатырычны раман”). Але трэба адзначыць, што тэрмін “форма даследчык прымяняе і ў дачыненні “малая форма", “вялікая форма". Такая з’ява можа прыводзіць да тэрміналагічнай блытаніны [6; С.110].

Сучасны руск даследчык Міхаіл Палкін прытрымліваецца думкі, што “від” і “жанр" - тэрміны раўназначныя і ўзаемазамяняльныя. Жанравая спецыфіка, на яго думку, залежыць ад творчага метаду і асаблівасцей таленту пісьменніка. На думку даследчыка, своеасаблівасцю адрозніваюцца, напрыклад, творы пісьменнікаў-сатырыка гумарыстаў.

Даследчык Леанід Цімафееў бачыць у сатыры асаблівую вобразную форму адлюстравання жыцця. І менавіта гэты факт, на думку аўтара, дазваляе вылучыць сатыру ў асобны род літаратуры.

Блізкія да думак Л. Цімафеева і разважанні даследчыка Якава Эльсберга. Па яго словах, сатыра не з’яўляецца ў дакладным сэнсе слова эпасам, бо ў ёй заўсёды адчуваецца прысутнасць сатырыка, да лірыкі яе таксама цалкам аднесці нельга. Урэшце, даследчык прыходзіць да высновы, што сатыра, якая стала самастойным родам літаратуры, разам з тым у кожным са сваіх твораў выяўляе рысы і асаблівасці, якія да вядомай ступені набліжаюць яе да іншых родаў літаратуры, разам з тым, у кожным са сваіх твораў выяўляе рысы і асаблівасці, якія да вядомай ступен набліжаюць яе да іншых родаў літаратуры - то да эпічных, то да лірычных, то да драматычных жанраў.

Існуе літаратуразнаўчых крыніцах і канцэпыі Івана Гутарава, які ўключае паняцц сатыра", “гумар", “сарказм”, “іронія" для характарыстык звязаных з гэтымі паняццямі жанраў. У падобным рэчышчы разглядаюць гэтае пытанне Міхась Лазарук і Алена Ленсу ва “Уводзінах у літаратуразнаўства”. Праўда, больш падрабязна яны спыняюцца на такіх паняццях, як іронія і сарказм. А гумар сатыру згадваюць у сувязі жанрам камедыі.

Сатыру, гумар, ронію, сарказм Іван Волкаў разглядае як тыпы мастацкага зместу. Тып мастацкага зместу, па аўтару, гэта сінтэз устойлівай характэрнасці жыцця, узвядзення яго да ўсеагульнай значнасці, асэнсавання, адзнакі і перастварэння ва ўяўленн пісьменніка.

Такім чынам, падводзячы вынікі ўсяго вышэйсказанага, прадстаўляецца магчымым даць азначэнн некаторым разгледжаным паняццям.

Камічнае - эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае ў мастацтве з’явы, што нясуць у сабе несуадноснасць, алегарычныя супярэчлівасці і гэтак далей, і ацэньвае іх апасродкавана, праз смех. Камічнае мае разнавіднасці: сатыру і гумар. Як бачна, некаторыя даследчыкі побач з сатыраю і гумарам называюць іронію, сарказм.

Іронія ж у сваім першапачатковым змесце - не самі насмешлівыя адносіны да жыцця, а сродак, пры дапамозе якога гэтыя адносіны раскрываюцца. Такім чынам іронія - адзін з тропаў, як і сарказм. Іронія - прыхаваная насмешка. Разнавіднасцю ірон з’яўляецца сарказм - едкая, знішчальная насмешка. Сатыра і гумар увасабляюцца мастацкім творы праз мастацкія прыёмы, паэтычныя тропы: іронію, сарказм, гратэск, каламбур, гіпербалізацыю, парадзіраванне. Каб не парушаць адзінага крытэрыю падзелу на літаратурныя роды, мэтазгодна пакінуць сістэму з трох рода літаратуры: эпасу, лірыкі, драмы. У такім выпадку сатыра і гумар уключаюцца мастацкі твор як пафас і уплываюць на від жанру, на яго асаблівасці. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці мае даўнія традыцыі. Яна была вядома яшчэ антычным свеце, у старажытнай Грэцыі. Да нас дайшлі пародыі на вялікага Гамера. У Заходняй Еўропе яна асабліва развівалася ў сярэднія вякі. З ХVІІІ стагоддзя пародыя стала вядома і ў рускай літаратуры. Беларускія пародыі з’явіліся ў нашым стагоддзі і асабліва пашырыліся з развіццём літаратуры ў 20-х гадах. Тады пародыі пісалі М. Хведаровіч, З. Астапенка, Ю. Таўбін, А. Куляшоў. У пасляваенны час з пародыямі выступалі М. Паслядовіч, С. Шушкевіч, М. Скрыпка, Н. Гилевіч, Р. Барадулін, П. Місько. Сапраўднае ж развіццё беларуская пародыя атрымала ў наш час і звязана з імем Георгія Юрчанкі, які зрабіў яе сваім сталым заняткам, прафесійнай справай. У галіне пародыі ён працуе тры з паловай дзесяцігоддзі. Пры яго ўдзеле пародыя трывала прапісалася ў нашай літаратуры, набыла правы грамадзянства.

Існаванне жанру пародыі - адна з істотных прыкмет самастойнасці літаратуры. Пародыя на працягу тысячагоддзяў была яе пастаяннай спадарожніцай [9; С.18].

Надзвычай цікава паглядзець на беларсукую літаратуру з парадыйнага ракурсу, па-новаму прачытаць знаёмыя ўжо творы. Слова “пародыя” перакладаецца з грэчаскай мовы як “навыварат".

Роданачальнікам пародыі лічыцца грэчаскі пісьменнік Гіпанакт (памёр у 530-м годзе да н. э). А знікла пародыя яшчэ раней. Да жанру пародыі звярталіся Шэкспір, Сервантэс, Шылер, Гётэ, Пушкін, Дастаеўскі [7; С.5].

Адна з першых беларускіх пародый - славутая ананімная паэма “Прамова Мялешкі", напісаная пачатку ХІХ стагоддзя. У парадыйных паэмах ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат" Тарас на Парнасе" востра высмейваюцца прынцыпы класіцыстаў. З гісторы літаратуры вядома: рамантыкі пісалі пародыі на прадстаўнікоў класіцызму, рэалісты - на рамантыкаў. Пісалі пародыі Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Мікола Хведаровіч.

Пародыя - самастойная галіна, трывалы камель, крона на магутным ствале літаратуры. Гэта адметны від літаратурнай крытыкі. Яна нараджаецца ад клопатаў за стан літаратуры. Своеасаблівыя яе будовы, склад, гучанне паэтычнага слова. Яна выкарыстоўвала прыёмы, прынцыпы, метады, стыль, жанравыя асаблівасці, мову, граматычны лад таго ці іншага творцы. Пародыя развіваецца тады, калі літаратура дасягае сапраўднай сталасці, калі паспяхова развіваюцца ўсе яе віды і жанры, пра што Г. Юрчанка сказаў у невялікай прадмове-анатацыі да зборніка Немеладычныя мелодыі”. Па яго меркаванні, галоўнае не ў тым, хто напіса пародыю, а “галоўнае ж у тым, што гэта сама беларуская літаратура дасягнула такога ўзроўню сталасці і ўзмужнення, што спарадзіла сваю пастаянную неад’емную спадарожніцу” [10; С.7].

Пародыя адкрывае пісьменніка ў некалькі незвычайным плане. У парадыста даследчыцкі падыход да дэйна-мастацкіх і стылёвых асаблівасцяў твораў ці ўсёй творчасці пісьменніка. Ён праз павелічальнае школ гумара ці сатыры раскрывае адметнасць ндывідуальна-творчага вобліку, аўтарскага почырку. Важныя сродкі пародыі - гіпербала, гратэск. Парадыст імітуе літаратурны твор камічнымі ці сатырычнымі прыёмамі, прымушае пісьменніка выказацца ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, густамі, звычкамі, выказацца наперкор яго жаданню гаварыць самакрытычна, схіляе падаваць у перабольшанай форме сваі пралікі, недахопы.

Да паслуг парадыста багаты інструментарый. Гэта і спагадлівая ўсмешка, добразычлівы жарт, лагодны гумар, мяккая смяшынка, і жартаўлівы намёк, сатырычная шпілька, з’едлівая іронія. Пад удар крытыкі падпадаюць асобныя радкі, няўдалыя творы нават асобныя кнігі.

Парадысту, безумоўна, патрэбны і веды, і густ, і такт, каб беспамылкова выбраць від збро належным чынам яе прымяніць.

Поспехі беларускай літаратуры бясспрэчныя. Але крытыкаваць у ёй ёсць што. У празаікаў часам заўважаецца слізганне па паверхні апісываемых з’яў і працэсаў, празмернае захапленне словатворчасцю, дэалектызмамі, сустракаецца драбнатэм’е, шматслоўе.

У паэтаў можна сустрэць надзвычайную аблегчанасць або, наадварот, залішнюю ўскладненасць, кал за словам губляецца думка. Не вельмі шанцуе ў наш час і байцы. Мала сапраўдных набыткаў у песеннікаў. Нярэдка і ў крытыкаў можна прыкмеціць уяўную глыбакадумнасць. Так што, на думку многіх аўтараў, у сучасных парадыстаў шырок абсяг дзейнасці.

Па-рознаму ставяцца розныя аўтары да пародыі. Напрылад, быў вельмі задаволены пародыяй на сябе аўтар песні “Бывайце здаровы" Адам Русак. Тарас Хадкевіч прызнаваў, што па стылі пародыя “Апошні хутаранін" лепш за яго прозу. Таксама вядомы такі факт, што старэйшы сучасны беларускі парадыст Георгій Юрчанка ў свой час так удала спарадыраваў Аляксея Русецкага, што той адразу даў яму рэкамендацыю для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў.

Беларускія парадысты па-сяброўску ўсміхаюцца з нейкіх прынцыпаў жыцця. Іх крытыка асноўным не бывае злой, абразлівай. Генадзь Бураўкін, прачытаўшы пародыю на сябе, зазначыў, што можна было ўесці і мацней. Добра ставліся да пародый Станіслаў Шушкевіч у “ЛіМе", Сяргей Дзяргай у “Вожыку”, Эрнест Ялугін у газеце “Наша слова.

Алесь Адамовіч у свой час зазначыў, што не вельмі прыемна чытаць пародыі на сябе, затое сапраўднае задавальненне - на іншых. Як, напрклад, гэту. Пад назвай “Упоравень з Трусам” на наступныя радкі Міхася Губернатарава:

У яе далонях томік Труса

І газета з вершыкам маім.

Анатоль Зэка удала парадыруе:

Гарнуся да дзяўчыны русай -

Няўжо каханнем абміне?

Яна ж гартае томік Труса - І нуль увагі на мяне.

Не знаю, што сказаць пра гэта,

Хіба шапнуць на вушка ёй:

“Ты лепей зазірні ў газету -

Вунь, у куточку, вершык мой.

Хай томіка яшчэ не маю,

Ды рукапіс я здаў у друк.

Калі ж мяне ты пакахаеш,

Пачну пісаць, як Трус Паўлюк.

Беларуская пародыя, такім чынам, сведчыць пра тое, што наша літаратура жыве і развіваецца, а творы пісьменнікаў і паэтаў чытаюцца. Таму пародыі з’яўляюцца рэгулярна. І гэта добра.

Асаблвасці развіцця эпіграмы як літаратурнага жанру

Век у эпіграмы не такі малы. Перш чым стаць літаратурным жанрам, яна мусіла прайсці вялік гістарычны шлях, каб сцвердзіцца ў той якасці, якую мы мае сёння. Узнікла эпіграма ў Старажытнай Грэцыі прыблізна дзве тысячы васемсот гадоў таму назад. У перакладзе з грэчаскай мовы слова “эпіграма" азначае “надпіс”. Яна ўзнікла як надпіс (дарункавы ці хвалебны) на трынозе, шчыце, глінянай вазе. Яе паслядоўніцай пасля сталася эпітафія: надпіс на магільным камені. Праца разьбяра на цвёрдым матэрыяле патрабавала і кароткага, лаканічнага тэксту васаблення. І той, хто браўся прыдумваць надпіс, вядома ж, гэта ўлічваў. Пакольк надпіс часцей за ўсё сведчыў толькі сам факт жыццёвага існавання і адыходу з жыцця, то ён быў сціслым і інфармацыйным. Але паступова сцісласць пачала пераходзіць у радкі, якія маглі быць сагрэты і пачуццём любові, добрым чалавечым шкадаваннем, нават досціпам. Гэта дазволіла эпіграме пазней з мемарыяльнага функцыянавання перайсці ў самастойны жанр літаратуры.

Эпіграма паступова багацее новым зместам. Факт саступае месца філасофскаму роздуму над існасцю чалавечага жыцця. Паэт ужо меў магчымасць выказаць сваю адзіную думку як мага арыгінальней, ён імкнуўся надаць асаблівае значэнне канцоўцы. У эпіграме павінна была абавязкова быць нечаканая развязка, соль самой эпіграмы ці па латыні - клаўзула. З цягам часу сам жанр набывае сатырычны адценак, элементы жартоўнага. Добры ўзлёт эпіграма атрымала дзякуючы геніяльнаму Марцыалу.

Трэба, аднак, адзначыць, што шлях эпіграмы не быў гладкім і роўным. Былі ў яе і ўзлёты, падзенні. Так, з развіццём хрысціянства, з узнікненнем цэркваў і манастыро слова божае" пацясніла сатырычную эпіграму і зусім пазбавіла яе існавання.

Другое жыцц эпіграма атрымала дзякуючы пісьменнікам еўрапейскага Адраджэння. Што да беларускай эпіграмы, то яна, як і руская, узнікла значна пазней. Але глеба для яе ўзнікнення была самая выдатная - яе падрыхтаваў сам фальклор.

Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.