скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча

Вызначаючым семантычнымі кампанентамі, якія фарміруюць часовыя адносіны ў складаназалежных сказах са значэннем часу, з’яўляюцца дзеяловы-выказнікі з палярнымі значэнням аначасовасці і неадначасвасці.

Складаназалежныя скаазы са значэннем адначасовасці і неадначасовасці адрозніваюцца паміж сабой характарам выражэння сэнсавых адносін і вызначанымі структурна-семантычным адносінамі.

Сувязь даданай часткі з галоўнай рэалізуецца з дапамогай злучнікаў калі, як, пакуль: Пагрузка дэсантнікаў на карабль пачалася ўжо вечарам, калі згусціўся змрок. Нас да саміх сябе бяда вяртае, як адыходзяць мамы ў нашы сны. Алена нахілілася да вуголля пачала дзьмухаць, пакуль не ўспыхнуў вясёлы агеньчык.

Сродкамі сувяз даданай часткі часу з галоўнай могуць стаць састаўныя злучнікі у той час як, перад тым як, да таго часу калі: Да таго як пачаўся сход, сяляне гаманілі аб сваіх справах. Пасля таго як зайшло сонца, над рэчкай падымаецца густы туман.

У ролі злучніка таксама ўжываюцца і некаторыя часціцы (ледзь, толькі, ледзь толькі, тольк што): Адразу, ледзь надзеў кіцель, на хаду зашпільваючыся, Чарняхоўскі пайшоў да ганка. Уранку, толькі бойка адгула, баец ішоў па вуліцы сяла. Як толькі сонца згоніць снег з высокіх лапінак, яны становяцца нашымі стадыёнамі.

Пры адносінах адначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі ў абедзвюх частках паведамляецца пра падзеі, факты, якія адбываюцца ў адзін час. На адначасовасць дзеянняў паказваюць злучнікі пакуль, калі, у той час як і форма незакончанага трывання дзеясловаў-выказнікаў у галоўнай частцы і незакончанага – у даданай: Яго чорныя вочы цяплелі і, здавалася, святлелі, калі ён пачынаў гаварыць пра гісторыю. Пакуль Півавараў ішоў па ягоным следзе, Іваноўскі адшпіліў рамяні лыж сышоў на снег.

Пры адносінах неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі дзеянне, якое называецца галоўнай частцы, адбываецца пасля або перад дзеяннем, якое называецца ў даданай частцы. Калі дзеянне галоўнай часткі адбываецца адразу пасля дзеяння даданай, то ўжываюцца злучнікі ледзь, толькі, ледзь толькі, пасля таго як дзеясловы-выказнікі ў адной трывальнай форме, часцей – закончанага трывання: Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразе сталі збірацца людзі. Як толькі канчалася работа ў школах, настаўнік з’язджаліся на лета да бацькоў. Пераехалі Галкоўскія ў Зацішша ў пачатку кастрычніка, пасля таго як згарэў перад боем Зялёны Бор.

Калі дзеянне галоўнай часткі папярэднічае дзеянню даданай часткі часу, для сувязі частак жываюцца злучнікі перад тым як, да таго як і дзеялоў-выказнік у даданай частцы абавязкова мае форму закончанага трывання.

Сярод складаназалежных сказаў з часавымі адносінамі паміж галоўнай і даданай часткам сустракаюцца сказы, у якіх злучнік як самастойна не звязвае даданую частку з галоўнай, а толькі ў спалучэнні з выказнікам галоўнай часткі – дзеяловам з адмоўем не (не паспеў – як, не прайшло – як): Не паспелі хлопцы апамятацца, як засохлае сена палыхнула агнём. Не прайшло і некалькі мінут, як агні ўспыхнул на балоце.

Даданая частка часу можа размяшчацца перад галоўнай часткай, у сярэдзіне або пасля яе: Пакуль Сцёпка гойсаў па вакоіцы з сябрамі, Мірон Патапавіч на адзіноце думаў пра сваё. За пагоркам, як схавалася з вачэй вёска, угледзелі раптам чалавека. Вечарам, калі на небе запальваліся першыя зоры, падарожнікі спыніліся на начлег. Яны прыехалі ў райцэнтр ужо тады, калі лунала над яго нешырокімі цяністымі вуліцам рачыстая песня аркестра. Дамоў Сяргей паехаў надвячоркам, калі пачалі гусцець прыцемкі.


Глава 2. Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

2.1 Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы з пункту погляду адносін адначасовасці – неадначасовасці

Сярод складаназалежных сказаў з даданай часу заўважаецца семантычны падзел, сэнс якога заключаецца ў адносінах адначасовасці ці неадначасовасці паміж галоўнай даданай часткамі сказа.

З такім падзелам непасрэдна звязана і абумоўлена рознае выкарыстанне злучнікаў і злучальных сло для сувязі галоўнай і даданай частак.

Нступныя прыклады могуць праілюстраваць наяўнасць адносін адначасовасці ў складаназалежных сказах:

Ты шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];

Іхнія вочы был такія глыбокія і такія добрыя, якія бываюць толькі ў чалавечай маці, калі яна глядзіць на сваё дзіця [1; С. 43];

Калі яны падыходзілі да круга гонару, на ім кідалі павады на рукі слугам два чалавекі [1; С. 93];

Калі дзец падышлі да Загорскіх, Мусатаў ужо сядзеў перад імі [1; С. 93];

І гэта адбывалася той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала два дн паншчыны [1; С. 111];

Перш за ўсё ён перстаў залічваць вознікам дарогу, калі яны вярталіся паражняком [1; С. 113];

Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];

Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 131];

Сонца ўзыходзіла за спінаю, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];

Прайшлі і тыя шчаслівыя дні, калі ўсе былі побач [1; С. 154];

Алма спакойна сядзела на лузе, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы [1; С. 158];

Адносіны адначасовасці ў складаназалежных сказах перадаюцца з дапамогай спецыяльных злучнікаў і злучальных слоў. Так, часцей за ўсё такія адносіны выражаюцца сродкамі злучніка калі:

Калі Павел Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях [1; С. 18];

Заўважыла яшчэ тады, калі ён проста і натуральна падаў ёй руку [1; С. 161];

Аднакласнік Алесеў адарваўся ад ежы і, калі Алесь праходзіў паўз яго, акінуў позіркам [1; С. 332];

А ўлетку, калі ён жыў у Загоршчыне, бацька вазіў яго то на воды, то ў госці да цётак [1; С. 347];

Таму Міхаліна нават узрадавалася, калі перад мазуркай убачыла ля калоны двух сяброў [1; С. 351];

Абуджаліся раней за сонца, сустракалі ўсход, праводзілі сонца, калі яно, нізкае, адбіваецца вокнах [1; С. 154];

Вёска спала, кал Лапата ехаў вуліцай [1; С. 122];

Прыйдзе, кал цябе няма, і давай шныпарыць [1; С. 132];

Выйшлі з двара надвячоркам, калі ўздоўж вуліцы наскрозь ружавеў ад сонца пыл [1; С. 133];

Другім па частаце жывання злучнікам, з дапамогай якога ажыццяўляецца сувязь даданай часткі з галоўнай у складаназалежным сказе, з’яўляецца злучнік пакуль. Так, зафіксавана некалькі прыкладаў ужывання названага злучніка:

Пакуль на бабінцы рыхтаваліся, матуля з кумою пайшлі па цвінтары прайсціся [1; С. 310];

І нічога, нічога ж з ім нельга зрабіць, пакуль ён бандыцкім баронам сядзіць у сваіх вёсках [1; С. 226];

Пакуль крамы бацькоўскі тавар бяруць, паходзім, паслухаем [1; С. 274];

Акрамя таго, зафіксаваны адзінкавы выпадак ужывання злучніка як у названых абставінах: Дзяўчына была б, ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць[1; С. 27];

Акрамя адносін адначасовасці ў складаназалежных сказах з даданай часткай часу, у творы "Каласы пад сярпом тваім" былі зафіксаваны сказы аналагічнай будовы з адносінам неадначасовасці.

Адносіны неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі:

Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не расказала [1; С. 9];

Яго не адпусціл нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64];

І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105];

І таму натоўп радасна выбухнуў, калі нехта кінуў [1; С. 117];

Выкладчык, перад тым як скончыўся курс, рабіў агляд літаратуры [1; С. 332];

Ды ён, пасля яе хулы на Бога, і сапраўды быў апошнім выратаваннем [1; С. 170];

А потым, кал Карсіканец сапраўды загрымеў, з Пецярбургу прыехаў рэвізор [1; С. 181];

У адрозненні ад складаназалежных сказаў з адносінамі адначасовасці, сказы, што выражаюць неадначасовасць падзей маюць больш разнастайныя сродкі для выражэння гэтых адносін. Так, для ажыццяўлення названай функцыі выкарыстоўваецца часціца толькі, як толькі:

І толькі пачуўся стрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць [1; С. 279];

Лізагуб паспе давесці яго да самага акна ў тупіку калідора, і толькі тады Алесь вызвал локаць [1; С. 334];

І вось, як тольк сын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне [1; С. 165];

Шырока выкарыстоўваецца ў складаназалежных сказах з адносінамі неадначасовасц злучнік калі:

Калі ж гэтае сядзенне скончылася, дзед загадаў пакінуць парк у спакоі [1; С. 186];

Калі завознік паехалі, млынар, трошкі супакоены, пайшоў да імшаніка [1; С. 132];

І нават кал горад знік, вецер яшчэ часамі даносіў водгулле званоў [1; С. 293];

Акрамя таго, зафіксаваныя прыклады сказаў, у якіх адносіны неадначасовасці перадаюцца з дапамогай састаўнога злучніка пасля таго як:

Цяпер, пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233];

Было гэта праз некалькі год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад "Кароны" [1; С. 8];

Калі гаварыць пра частотнасць ужывання складаназалежных сказаў з даданымі часу ў залежнасці ад адносін паміж часткамі, то трэба адзначыць, што большасць (57, 9%) зафіксаваных у творы сказаў маюць адносіны адначасовасці. Адносіны неадначасовасц назіраюцца толькі ў 42, 1% зафіксаваных на базе твора сказаў.

2.2 Класіфікацыя складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувяз паміж часткамі

Зыходзячы з фактычнага матэрыялу, сабранага на базе твора У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", можна зрабіць вывад пра тое, што найбольш распаўсюджаным злучнікам, які ўжываецца для сувязі галоўнай і даданай частак у складаназалежных сказах, з’яўляецца злучнік калі. Дадзены факт можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі:

Яны пайшл лазню ўдвух, калі стары адчуў набліжэнне смерці [1; С. 11];

А калі нас не будзе, яна ўсё яшчэ будзе бегчы далей і далей, да апошняга далёкага мора [1; С. 13];

Ты шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];

Калі Павел Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях [1; С. 18];

І апынуўся на скрыжаванні якраз тады, калі на Раўбічавай званіцы звон пачаў быць [1; С. 33];

І радасна стала сім, калі хлопец выйшаў на бераг і абое пайшлі дахаты [1; С. 34];

Нех толькі пан не лае Выбіцкага, калі ў дзіцяці забаліць галоўка [1; С. 41];

Прайшоў той час, калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];

Яго не адпусціл нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64];

Англічаніна настаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень, кал прадасць ураджай [1; С. 65];

І гэта адбывалася той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала 2 дн паншчыны [1; С. 111];

Вёска спала, кал Лапата ехаў вуліцай [1; С. 122];

Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала на прызбе [1; С. 130];

Калі завознік паехалі, млынар пайшоў да імшаніка [1; С. 293];

Сонца села, кал яны звярнулі з загоршчынскай дарогі на вузейшую, якая вяла на Раўбічы [1; С. 136];

Паскараў усё гэта дзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];

Урэшце, кал прыбралі са стала, матуля сказала [1; С. 155];

Калі князь выпадкова аказаўся побач, яна не вытрымала [1; С. 161];

Падлічылі шары позна ўвечары, калі за вокнамі ўжо гарэлі гарадскія агні [1; С. 233].

Таксама дастаткова часта (але значна радзей за папярэднюю групу) ўжываецца дзеля сувяз галоўнай і даданай частак складаназалежных сказаў злучнік пакуль. Так, зафіксаваны наступныя прыклады, што пацвярджаюць названы факт:

Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не расказала [1; С. 9];

Паслухайце, пакуль нашы не вернуцца [1; С. 19];

Або, можа, вам сапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца [1; С. 28];

Яна ж таксама з вуніятаў была, аж пакуль іх ад вуніі не адвялі [1; С. 31];

І так будзе, пакуль я не знайду таго, каго палюблю [1; С. 63];

Заўтра іх (валасы) падкароцяць, і такімі яны будуць, пакуль ты не станеш сапраўдным мужам [1; С. 79];

Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 138];

Так цягнулася доўга, аж пакуль у Загоршчыне, Азярышчы, Вежы, Святым і іншых вёсках, не зараўлі гарматы [1; С. 159];

Ён сядзеў так чакаў, аж пакуль старая нянька Яўдоха не падышла да яго [1; С. 171];

І ўвесь час, пакуль ён, знешне спакойны, хаваў яе, прымаў спачувальнікаў і насіў жалобу, у душы яго жыў нясцерпны гнеў [1; С. 172];

Тэкля не магла пачакаць, пакуль паедуць [1; С. 345];

Пакуль на бабінцы рыхтаваліся, матуля з кумою пайшлі па цвінтары прайсціся [1; С. 310];

Звер ніколі не бяжыць з лежкі, пакуль не крычаць загоншчыкі [1; С. 284].

Дастаткова невялікай у колькасных адносінах з’яўляецца група складаназалежных сказаў, дзе галоўная даданая часткі звязваюцца паміж сабой злучнікам як. Да гэтай жа групы можна аднесці сказы з састаўнымі злучнікамі пасля таго як, перад тым як:

Было гэта праз некалькі год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад"Кароны" [1; С. 8];

Дзяўчына была б, ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць [1; С. 27];

Цяпер, пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233];

Выкладчык, перад тым як скончыўся курс, рабіў агляд літаратуры [1; С. 332].

Акрамя адзначаных вышэй простых і састаўных злучнікаў для сувязі частак у складаназалежным сказе з даданымі часкамі часу могуць ужывацца і некаторыя часціцы. Так, у зафіксаваным намі матэрыяле, часцей за ўсё для сувязі частак у складаназалежных сказах выкарыстоўваюцца часціцы толькі, ледзь толькі:

Аддавалі, бывала, як толькі чатыры гады дзіцяці споўніцца [1; С.18];

А потым, раніцай на касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць [1; С. 25];

І вось, як тольк сын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне [1; С. 165];

І толькі пачуўся стрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць [1; С.279].

Акрамя адзначаных вышэй прыкладаў, можна назваць адзінкавы выпадак ужывання злучніка перш чым:

І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105].


2.3 Класіфікацыя сказаў у залежнасці ад адносін паміж часткамі

Даданая частка часу складаназалежных сказаў можа адносіца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцы або да ўсёй галоўнай часткі ў цэлым. Так, сабраны намі матэрыял, утрымлівае сказы з выпадкамі адзначаных вышэй адносін. Дзеля ілюстрацыі факта, кал даданая частка часу паясняе адначасова ўсю галоўную, можна прывесці наступныя прыклады:

Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не падказала [1; С. 9];

А калі нас не будзе, яна будзе бегчы ўсё далей і далей [1; С. 13];

Паслухайце, пакуль нашы не вярнуцца [1; С. 19];

Яна ж таксама з вуніятаў была, пакуль ад вуніі не адвялі [1; С. 31];

І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105];

Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];

Сонца ўзыходзіла за спіною, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];

Алма спакойна сядзела на лузе, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы [1; С. 158];

Маладую, кал прыехалі дадому, пан загадаў замкнуць у далёкіх пакоях [1; С. 175];

Буду адбівацца, калі да мяне прыдуць [1; С. 45];

Калі ж гэтае сядзенне скончылася, дзед загадаў пакінуць парк у спакоі [1; С. 186];

І нічога, нічога ж з ім нельга зрабіць, пакуль ён бандыцкім баронам сядзіць у сваіх вёсках [1; С. 226];

Твар ягоны бы жорсткі, калі ён сказаў сыну [1; С. 234];

Аблічча Раўбіча, калі на яго не глядзеў ніхто з чужых, было зусім не жаночым [1; С. 242];

Звязаўся з мяцежнікамі, калі ў нас тут дваране бунтавалі [1; С. 268].

Значна меншай па колькасці з’яўляецца група сказаў, дзе даданая частка часу паясняе толькі адно слова ў галоўнай частцы. У алежнасці ад часціны мовы, да якой належыць тое ц ншае слова, што стаіць у галоўнай частцы і паясняецца даданай часткай часу, выдзяляюцца некалькі груп. Так, зафіксавана група сказаў, дзе адзначанае слова з’яўляецца прыслоўем. Лексічнае значэнне дадзеных слоў ахоплівае род паняццяў, што паказваюць на час:

Уначы, калі хлопцы ўжо ляжал сваіх ложках, да іх прыйшоў на хвіліну стары Вежа [1; С. 318];

А ўлетку, калі ён жыў у Загоршчыне, бацька вазіў яе то на воды, то ў госці да цётак [1; С. 347];

Англічаніна настаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень, кал прадасць ураджай [1; С. 65];

Падлічылі шары позна ўвечары, калі за вокнамі ўжо даўно гарэлі гарадскія агні [1; С. 233];

Цяпер, пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233].

Зафіксавана некалькі выпадкаў, калі слова, што паясняецца даданай часткай часу з’яўляецца дзеясловам:

Або, можа, вам сапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца [1; С. 28];

Прыдзе, калі цябе няма, і давай шныпарыць[1; С. 132].

Зафіксаваны выпадкі, калі слова, якое паясняе даданая чатстка часу з’яўляецца назоўнікам. Часцей за ўсё, дадзены назоўнік называе час:

З таго часу, кал бацькі зразумелі, што ад двараніна смярдзіць стайняй [1; С. 242];

Прайшоў той час, калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];

Паскараў усё гэта дзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];

Прайшлі і тыя шчаслівы дні, калі ўсе былі побач [1; С. 154].

Сустракаюцца выпадкі, калі даданая частка часу паясняе не адно слова, а цэлае словазлучэнне галоўнай частцы: Было гэта праз некалькі дзён пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад Кароны [1; С. 8].

У некаторых складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова (у нашым выпадку, гэта часцей словы тады, потым ) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю, што і гэтае слова:

Народ сілком скідае ярмо, менавіта тады, калі яно робіцца лягчэйшым [1; С. 320];

А потым, раніцай на касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць [1; С. 25];

І апынуўся на скрыжаванн якраз тады, калі на Раўбічавай званіцы звон пачаў біць 12 [1; С. 33];

Яго не адпусціл нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64].

Наяўнасць у галоўнай частцы ўказальных слоў, якія не з’яўляюцца паўназначнымі, пазбаўляе галоўную частку сэнсавай закончанасці, робіць даданую частку абавязковай.

Такім чынам, можна прыйсці да высновы пра тое, што большасць прыкладаў складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу належаць да сказаў з расчлянёнай структурай. Зафіксавана толькі невялікая колькасць прыкладаў, якія можна аднесці да групы сказаў нерасчлянённай структуры.


Заключэнне

У выніку аналізу мовазнаўчай літаратуры па тэме курсавой, а таксама на шэрагу прыкладаў, што былі сабраны на падставе твора Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" можна прыйсці да наступных вынікаў:

Калі гаварыць пра семантычны падзел, сэнс якога заключаецца ў адносінах адначасовасці ц неадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі сказа, то з ім падзелам непасрэдна звязана і абумоўлена рознае выкарыстанне злучнікаў і злучальных сло для сувязі галоўнай і даданай частак. Адносіны адначасовасці ў складаназалежных сказах перадаюцца з дапамогай спецыяльных злучнікаў і злучальных слоў. У нашым выпадку часцей за ўсё такія адносіны выражаюцца сродкамі злучніка калі. Другім па частаце ўжывання злучнікам, з дапамогай якога ажыццяўляецца сувязь даданай часткі з галоўнай у складаназалежным сказе, з’яўляецца злучнік пакуль.

Акрамя адносін адначасовасці ў складаназалежных сказах з даданай часткай часу, у творы "Каласы пад сярпом тваім" былі зафіксаваны сказы аналагічнай будовы з адносінам неадначасовасці. У адрозненні ад складаназалежных сказаў з адносінам адначасовасці, сказы, што выражаюць неадначасовасць падзей маюць больш разнастайныя сродкі для выражэння гэтых адносін. Так, для ажыццяўлення названай функцыі выкарыстоўваецца часціца толькі, як толькі, злучнік калі.

Найбольш распаўсюджаным злучнікам, які ўжываецца для сувязі галоўнай і даданай частак у складаназалежных сказах, з’яўляецца злучнік калі. Таксама дастаткова часта ўжываецца дзеля сувязі галоўнай і даданай частак складаназалежных сказаў злучнік пакуль.

Дастаткова невялікай у колькасных адносінах з’яўляецца група складаназалежных сказаў, дзе галоўная і даданая часткі звязваюцца паміж сабой злучнікам як, пасля таго як, перад тым як.

Калі гаварыць пра жыванне часціц для сувязі частак у складаназалежных сказах, то часцей за ўс выкарыстоўваюцца часціцы толькі, ледзь толькі.

Большасць прыкладаў у сабраным сінтаксічным матэрыяле складаназалежных сказаў з даданым часткамі часу належаць да сказаў з расчлянёнай структурай. Зафіксавана тольк невялікая колькасць прыкладаў, якія можна аднесці да групы сказа нерасчлянённай структуры. Значна меншай па колькасці з’яўляецца група сказаў, дзе даданая частка часу паясняе толькі адно слова ў галоўнай частцы. У некаторых зафіксаваных намі складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа.


Спіс літаратуры

1. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. Кн.1. Выйсце крыніц. – Мн, "Ураджай", 2002. – 396 с.

2. Киселев А.И. Частицы в современных восточнославянских языках. Мн.: Издательство БГУ, - 1976, - 160 с.

3. Клюсаў Г.Н., Юрэвіч А.Л. Сучасная беларуская пунктуацыя. Мн.: Вышэйшая школа, - 1972, - 280 с.

4. Лепешаў І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. Мн.: народная асвета, - 1981, - 159 с.

5. Міхневіч А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн.: Навука і тэхніка, - 1976. – 264 с.

6. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн.: Іздательство БГУ, - 1973, - 240 с.

7. Рагаўцоў В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў. Дыскусійныя пытанні. Мн.: Універсітэцкае, - 2001, - 199 с.

8. Сінтаксіс беларускай мовы. – Мн., - 1993, - 134 с.

9. Тулуш Т. Складаназалежны сказ як сродак нтэнсіфікацыі кампанентаў выказвання //Роднае слова. – 2008, - №7, С. 45- 50.

10. Тулуш Т.І. Тыпы складаназалежных сказаў як сінтаксічныя сродкі выяўлення інтэнсіфікацыі прыметы ў англійскай і беларускай мовах// Веснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Серыя 1. Філалогія. – 2008, - №5, С.66 – 75.

11. Шахаб В. Складаназалежны сказ. Праграма падручніка па беларускай мове ў кантэксце вывучэння тэмы// Роднае слова, 1998, - №12, - с.117 – 122.

12. Шэмет Т. Складаназалежны сказ ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем//Весці НАН РБ. Сер. Гуманітарных навук. – 2006, - 1, С.105 – 111.

13. Шэмет Т.Я. Адхіленні ад моўных нормаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы // Сучасны стан і дынаміка норм беларускай літаратурнай мовы: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, 24-25 кастрычніка, 2006., г.Мінск, - 2006, - С.17 – 18.

14. Шэмет Т.Я. З гісторыі вывучэння складаназалежных сказаў ускладненай будовы // Сучасныя праблемы беларускага мовазнаўства: Матэрыялы навуковай канферэнцыі. – Мн., 2005, - С.156 – 160.

15. Шэмет Т.Я. Парадак размяшчэння галоўнага і даданага сказаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем // Бел. лінгвістыка. Вып. 55. – Мн., 2005, - С.74 – 78.

16. Шэмет Т.Я. Структура складаназалежных сказа ускладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем // Граматычны лад беларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. 29-30 кастрычніка 2007 г. // навук. рэдактар А.А. Лукашанец. – Мн, 2007, - С. 231 – 237.

17. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментырыямі. Мн, - Вышэйшая школа, - 1974. – 304 с.

18. Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Мн.: Вышэйшая школа, 1969, - 280 с.


Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.