скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча

Курсовая работа: Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча

Змест

Уводзіны

Глава 1. Складаназалежныя сказы з даданымі часу межах складаных сказаў

1.1 Агульнае паняцце складаназалежнага сказа

1.2 Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных сло у складаназалежным сказе

1.3 Асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу

Глава 2. Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

2.1 Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы з пункту погляду адносін адначасовасці – неадначасовасці

2.2 Класіфікацыя складаназалежных сказаў з даданым часткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувязі паміж часткамі

2.3 Класіфікацыя сказаў у залежнасці ад адносін паміж часткамі

Заключэнне

Спіс літаратуры


Уводзіны

Калі гаварыць пра складаназалежныя сказы ў цэлым, то трэба адзначыць, што яны характарызуюцца разнастайнасцю будовы, відаў адносін паміж часткамі і сродкаў іх сувязі. Адзінай класіфікацы гэтых сказаў не існуе. У беларускім мовазнаўстве найбольш пашырана структурна-семантычная класіфікацыя, якая ўлічвае структуру прэдыкатыўных частак і характар адносін паміж імі. Згодна з гэтай класіфікацыяй выдзяляюцца наступныя віды даданых частак: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені), параўнальныя, далучальныя.

Актуальнасць тэмы, абранай намі для даследавання ў дадзенай курсавой рабоце, тлумачыцца, у асноўным, недастатковай распрацаванасцю яе ў лінгвістычнай літаратуры. Так, калі рабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, то трэба спыніцца на некаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем складаназлучаных сказаў. Адным з вядучых у гэтай галіне з’яўляецца даследчык Шэмет Т.Я. Вядомы работы названага аўтара, у якіх ён спыняецца на аналізе складаназалежных сказа ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем. Аўтара таксама цікавяць адхіленні ад моўных нормаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы. Яшчэ адна праца прысвечана парадку размяшчэння галоўнага і даданага сказаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем.

Акрамя Шэмета Т.Я. пытаннямі ўжывання і функцыянавання складаназалежных сказаў займаўся Тулуш Т.І. Так, у прыватнасці, аўтар разглядае складаназалежны сказ як сродак нтэнсіфікацыі кампанентаў выказвання.

Такім чынам, вельмі абмежаванае кола даследчыкаў ставяць за мэту вывучэнне складаназалежных сказаў наогул і складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў прыватнасці, што пацвярджае важнасць і надзённасць вывучэння акрэсленай у тэме даследавання праблемы.

Прадметам даследавання курсавой работы з’яўляецца твор У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

Аб’ект даследавання і можна акрэсліць наступным чынам: складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу творы.

Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца аналіз складаназалежных сказаў з даданымі часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

Адпаведна мэце выдзяляюцца наступныя задачы:

1.         Прааналізаваць нфармацыю пра паняцце складаназалежнага сказа ў розных мовазнаўчых крынцах;

2.         Разглдзець асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу;

3.         Зрабіць класіфікацыю складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

Для практычнай часкі курсавой работы намі было сабрана 105 сінтаксічных адзінак. На аснове акрэсленага фактаграфічнага матэрыялу былі зроблены пэўныя вынікі, распрацаваны пэўныя класіфікацыі сказаў.


Глава 1. Складаназалежныя сказы з даданымі часу ў межах складаных сказаў

1.1 Агульнае паняцце складаназалежнага сказа

Складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова, называецца складаназалежным. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічнав падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца даданай. Семантычныя і сінтаксічныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткам афармляюцца з дапамогай розных сродкаў злучнікаў або злучальных слоў; суадносін формаў слоў у складзе галоўнай і даданай частак (трывальна-часавых суадносін дзеясловаў-выказнікаў); парадку размяшчэння галоўнай і даданай частак у складаназалежным сказе; інтанацыі і інш.

Даданая частка складаназалежнага сказа можа залежаць не толькі ад галоўнай, але і ад другой даданай часткі: Я наязджаў сюды кожнае лета, бо неяк палюбіў і ціхую раку, лазнякі над ёю, і пясчаныя пагоркі, на якіх аж да самай восені хвалюецца пад ветрам жыта.

Да адной галоўнай часткі могуць адносіцца дзве (ці больш) даданыя, якія паясняюць у галоўнай адно тое ж слова, або розныя: Суседка ўспомніць, як сама маю калыску калыхала, як прыгажэйшае імя яна мне колісь выбірала. Не трымаўся снег доўга і на дрэвах, што стаялі ўздоўж тратуараў, асыпаўся, як пясок, бо зямля пад дрэвамі дрыжала ад машын і трамваяў.

Даданая частка можа адносіца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцы або да ўсёй галоўнай часткі ў цэлым: Ціхаплынная і спакойная рэчка, што палавініць вёску, хлынула на палеткі, лугі, агароды. Туман яшчэ не паспеў зусім асесці, хоць на вёсцы яго не было ўжо. У першым сказе даданая частка адносіцца да слова рэчка і паясняе яго (рэчка якая?), у другім – да ўсёй галоўнай часткі (туман не паспеў асесц нягледзячы на што?)

У некаторых складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова (там, тут, туды, тады, такі, столькі) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю, што і гэтае слова: Калі ж у крыўдзе мне сябры гразіліся падчас бацькамі, тады хацелася наўзрыд заплакаць шчырымі слязамі. Тады – акалічнасць часу і даданая частка акалічнасная часу. Яна ўбачыла наперадзе тое месца, дзе раней было сяло. Тое – азначэнне і даданая частка азначальная.

Наяўнасць у галоўнай частцы ўказальных слоў, якія не з’яўляюцца паўназначнымі, пазбаўляе галоўную частку сэнсавай закончанасці, робіць даданую частку абавязковай: Выйшла так (як іменна?), што Ціхамір яшчэ падлеткам паехаў жыць у Сібір, да дзядзькі, бацькавага брата.

Складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе якое-небудзь слова (указальнае слова, назоўнік, дзеяслоў, прыслоўе) у галоўнай частцы, называюцца сказамі з нерасчлянённай структурай: складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе ўсю галоўную частку – сказамі з расчлянённай структурай.

Паміж галоўнай даданай часткамі складаназалежнага сказа выражаюцца розныя адносіны: суб’ектныя, працэсуальныя, азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя. Так, у сказах з суб’ектнымі адносінамі даданая частка раскрывае сэнс дзейніка галоўнай часткі, а працэсуальная – выказніка, у сказах з аб’ектнымі адносінамі даданая частка з’яўляецца разгорнутым дапаўненнем пры дзеяслове – выказніку галоўнай часткі. Від сінтаксічных адносін паміж састаўнымі часткамі складаназалежнага сказа залежыць ад абедзвюх частак.

Словы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем.

У сказах з адносным падпарадкаваннем сувязь даданай часткі з галоўнай значна цяснейшая, чым у сказах са злучнікавым падпарадкаваннем. Для прыкладу варта параўнаць такія сказы: Ён здагадваецца, што я чытаю./ Ён ведае, што я чытаю.

Да злучальных слоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць на сабе лагічны націск.

У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтізуюцца даданай частцы. Яны з’яўляюцца адным з сінтаксічных сродкаў сувяз выконваюць ролю ўказання на аб’ект дзеяння ці прыкметы, на розныя акалічнасц дзеяння і г.д. Такія ўказальныя словы і прыслоўі называюцца суадносным словамі.

Калі лексічнае значэнне суадносных слоў аслабляецца, то яны могуць поўнасцю адыходзіць к даданай частцы і станавіцца часткай складанага злучніка: таму што, для таго каб, у той час як, тады як.

У залежнасці ад адносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў, злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, часу, месца, умовы, прычыны, мэты.

Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якая характарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі: Вось тая хвоя з вехаю, ад якой трэба ступіць колькі крокаў направа; Вада збярэцца такая, што аднойчы разбурыць усё. Сродкам сувязі выступаюць злучальныя словы які (каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.

Залежная частка можа азначаць у галоўнай любы член сказа.

Розныя віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў афармляюцца з дапамогай наступных сродкаў: падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, указальных слоў, парадку размяшчэння частак, форм дзеясловаў-выказнікаў.

Даданая частка можа стаяць перад галоўнай, у сярэдзіне або пасля яе: Калі прыходзіць час класці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасава мора. Ля ўзгорка, куды звозілі матэрыялы, усё часцей з усіх бакоў ішл нагружаныя падводы. Я думаю, што птах забыўся пра сваё жыццё на Жураўліным балоце.

Месца даданай часткі ў адносінах да галоўнай не заўсёды з’яўдяецца свабодным. Так, у складаназалежных сказах з прычынна-выніковымі адносінамі даданая выніковая частка заўсёды знаходзіцца пасля галоўнай: Адкукавала зязюля, то хутка восень.

1.2 Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе

Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы з’яўляюцца асноўным сродкам сувязі частак складаназалежнага сказа.

Падпарадкавальныя злучнікі што, як, калі, бо, каб, таму што, быццам, нібы, хоць і іншыя знаходзяцца ў даданай частцы і служаць толькі для сувязі даданай часкі з галоўнай. Як службовыя словы, яны не могуць быць членамі сказа і выдзяляюцца лагічным націскам: Далей хлопцы ідуць па дарозе, бо наперадзе суцэльнай сцяной стаіць яловы лес. Ён пакінуў Лясныя Дачы, каб нішто больш не нагадвала яму там аб непапраўнай страце.

Калі для сувяз частак складаназалежнага сказа ўжываюцца парныя злучнікі (чым – тым, калі – то, хоць – а, хоць – але, раз – то і інш.) то першая іх частка знаходзіцца даданай, а другая – у галоўнай частцы: Чым бліжэй яны падыходзілі да хвойнічку, тым усё нецярплівей рабілася на душы ў лейтэнанта. Калі Чабатару бывае нечым незадаволены, то пачынае сам з сабою размаўляць.

Падпарадкавальныя злучнікі огуць звязваць часткі з адным або некалькімі відамі адносін паміж імі.

Прычынныя злучнікі таму што, бо уступальны хоць (хаця), часавыя як толькі, пасля таго як, параўнальны бы і іншыя звязваюць часткі з адным відам адносін і сваім лексічным значэннем указваюць на гэтыя адносіны. Так, паміж часткамі сказа Сястра паправіла падушку і, хоць ёй не было чаго тут рабіць, стаяла заклапочаная, асабліва ўважлівая – уступальныя адносіны, на іх указвае сваім значэннем злучнік хоць.

Некоторыя падпарадкавальныя злучнікі могуць звязваць часткі з рознымі відамі адносін. Варта параўнаць сказы: Заўжды ён баяўся, каб сіла абставін не загнала яго ў кут без якой магчымасці выйсця або адступлення. Алесь устаў і, каб нікога не патрывожыць, асцярожненька адчыніўшы дзверы, выйшаў на двор. У першым сказе злучнік каб звязвае часткі, паміж якімі аб’ектныя адносіны, у другім акалічнасныя (мэты).

Злучальныя словы (адносныя займеннікі хто, што, які, чый і займеннікавыя прыслоўі (дзе, куды, адкуль, куды, як) не толькі звязваюць даданую частку з галоўнай, але выконваюць таксама ролю пэўнага члена сказа ў даданай частцы, могуць выдзяляцца лагічным націскам. Так, у сказе Цудоўны і слаўны наш Наваградак, горад на высокіх узгорках, які ў далёкія часы быў сталіцай Вялікага княства Літоўскага злучальнае слова які звязвае даданую частку з галоўнай і выконвае ролю дзейніка даданай частцы.

Злучальныя словы, як і падпарадкавальныя злучнікі, знаходзяцца ў даданай частцы. Яны могуць стаяць не толькі ў пачатку даданай часткі, але і ў сярэдзіне яе: За акном, каля якога стаяла Люда, неспакойны і злосны асенні вецер тузаў маладыя бярозкі, зрываў з іх пажоўклае лісце. Кожны мае дружбака такога, захавана ў сэрцы да якога прыязні даўнейшай цеплыня.

Злучальныя словы (адносныя займеннікі) могуць ужывацца ў форме ўскосных склонаў як без прыназоўніка, так і з прыназоўнікам; форма злучальнага слова абумоўлена тым, функцыю якога члена сказа ў даданай частцы яно выконвае. Можна, напрыклад, параўнаць наступныя сказы: Самалёты былі далёка над дарогай, што вяла сюды, к пераезду. Чаго сабе не хочаш, другому не зыч. У першым сказе злучальнае слова што мае форму назоўнага склону: яно выконвае функцыю дзейніка ў даданай частцы; у другім – злучальнае слова чаго мае форму роднага склону, яно выконвае ролю дапаўнення.

З дапамогай адных тых жа злучальных слоў могуць звязвацца часткі з рознымі відамі адносін: Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць. Раней за ўсё трэба было знайсці зручнае месца для пераправы, месца, дзе рака мае найменшую глыбіню, спакойную плынь, бераг з павольным схілам, роўнае, без ям, дно. У першым сказе з дапамогай злучальнага слова дзе звязваюцца часткі з акалічнаснымі адносінамі, у другім з азначальнымі.

У беларускай мове снуюць аманімічныя злучнікі і злучальныя словы (што, як, калі, чым): Сцяпан Фёдаравіч ведаў, што наперадзе яшчэ нялёгкі бой, але думкамі і сэрцам быў ужо горадзе. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля.

У першым сказе што злучнік ён звязвае часткі складаназалежнага сказа; у другім – злучальнае слова: звязвае часткі складаназалежнага сказа і з’яўляецца дзейнікам у даданай частцы.

Такім чынам, пры размеркаванні злучнікаў і злучальных слоў улічваецца роля, якую яны выконваюць у складаназалежным сказе.

1.3 Асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу

Паміж галоўнай даданай часткай часу ў складаназалежным сказе выражаюцца часавыя адносіны. Даданая частка часу паясняе выказнік галоўнай часткі і ўказвае на час, у як адбываецца дзеянне, або канкрэтызуе сэнс акалічнасці часу галоўнай часткі: Да школы ён падышоў, калі ўжо добра пачало прыпякаць сонца. Калі добра сцямнела, пачалі выпраўляцца. Вярнуліся дадому позна, калі ўжо сонца паднялося над лесам, высушыл расу. Ужо цямнела тады, калі хлопцы ўвайшлі ў горад.

Дзеянні, пра якія паведамляецца ў галоўнай і даданай частках, могуць адбывацца ў адзін і той жа час або ў розныя часы, а таму часавыя адносіны маюць дзве разнавіднасц адносіны адначасовасці і неадначасовасці. На гэтыя адносіны паказваюць адаведныя падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, парадак размяшчэння частак і трывальна-часавыя суадносіны выказнікаў галоўнай і даданай частак.

Складаназалежныя сказы часу, выступаючы адным з частковых сродкаў выражэння агульнай катэгоры тэмпаральнасці, маюць выразна акрэсленыя паказчыкі граматычнай структуры, а менавіта: спецыяльныя злучнікі, злучальныя словы, трывальна-часавыя формы выказнікаў. Трывальна-часавыя формы характарыстыкі выказнікаў галоўнага залежнага сказаў, паколькі яны марфалагічныя па сваёй аснове, становяцца адным з асноўных сінтаксічных паказчыкаў у структуры складаназалежнага сказа з залежнымі часткамі часу.

Роля трывальна-часовых паказчыкаў выказніка галоўнага і залежнага сказаў у выражэнні структурных паказчыкаў складаназалежнага сказа з даданай часу нельга, вячдома, разглядаць як вынік непасрэднага перанясення інфармацыі марфалагічных характарыстык дзеяслова на граматычны план складанай сінтаксічнай канструкцыі. Складаназалежны сказ з даданай часу фарміруецца не ў выніку прамой сукупнасц марфалагічных катэгорый віду і часу, а як вынік выкарыстання паведамлення пра вызначанае дзеянне ці стан для выражэнне тэмпаральных характарыстык, больш шырокіх па сваім аб’ёме ад марфалагічна часовых, налажаць, у прыватнасці, такія, як: адначасовасць, паслядоўнасць, поўнае ці частковае супадзенне працягу дзеяння ці стану, указанне на пачатак ці канец працягу аднаго дзеяння ці стану сувязі з паведамленнем пра другое.

Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

© 2010.