скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Музычная рэцэнзія як крытычны жанр

Сяргей Будкін, мяркуючы па рэцэнзіях,  за музыкай ўважліва назірае не год і не два. Зрэшты, любы сапраўдны рэцэнзент – слухач са стажам. У стылях ён  не надта корпаецца, але выдае час ад часу ў сваіх тэкстах звесткі з нядаўняй гісторыі. Пра кружэлку Жыве рок-н-рол” гурта “BN»: “ Гэты альбом мусіў бы выйсці недзе на перабудовачным зломе, калі была мода на скуранкі і надпісы ў пад’ездах АC/DC, калі заканадаўцам нефармальнай моды ў нашай вялікай краіне быў Judas Priest ды Black Sabbath, а ся моладзь раўла на канцэртах ім падобных «Жыве рок-н-рол!!!». Тады гэта было актуальна.” [11; article/462/ ] Пра альбом «Жизнь бьёт ключом» гурта Вирус Лиха: « «Вірусаў» давялося бачыць яшчэ на пачатку іхняй кар’еры — год восем таму. Тады іх папулярнасць яшчэ не выходзіла за межы аднапакаёвай кватэры на праспекце Пушкіна, у якой яны рэпетавалі, але ўжо тады адчувалася, што пойдуць яны далёка”

[   11; article/536/]

Як і амаль кожны музычны крытык, Будкін звяртаецца да параўнанняў і правядзення аналогіяў. У рэцэнзіі на дыск ўжо прыгаданага вышэй гурта Вирус Лиха ён піша: “ Такое мог бы напісаць Сяргей Міхалок, калі б у яго замовіла песень Жана Агузарава.”

Тэксты Будкіна даволі лаканічныя, але змястоўныя, у іх шмат цікавых фактаў. І напісаныя яны якаснай беларускай мовай. Стыль спадара Сяргея, на мой суб’ектыўны погляд, давол сімпатычны, але не стае ягоным сказам нейкай вытанчанасці, далікатнасці, грацыёзнасці і лёгкасці. Малавата вобразаў, якія б маглі крануць і замацавацца памяці. Я мяркую,  ягоныя тэксты адрасаваны хутчэй сярэднестатыстычнаму меламану, чым прафесійнаму музыку.

Самавітая фігура айчыннай музычнай крытыцы журналіст Вітаўт Мартыненка. Ягоныя рэцэнз друкуюцца на старонках газет “Переходный возраст”, “Музыкальная газета”, Товарищ”, “Белорусы и рынок”. Вітаўт Мартыненка, па словах прадусара Віталя Супрановіча, “давёў, дзе сваё, а дзе чужое на Беларусі[21; 5] . Мартыненка спецыялізуецца выключна на беларускамоўных гуртах.

Нягледзечы на сталы ўзрост, Вітаўт піша па-моладзеваму, па-мадэрноваму. Піша эмацыйна, і не баіцца ставіць у патрэбнай колькасці клічнікі. Ён не грэбуе слэнгам неалагізмамі. Лагічна, бо асвятляе чытачу  альтэрнатыўную музыку, рок. “Круты гітарны драйв гэтаму альбому забяспечыў легендарны Юры Задзіран” [ 18; 2 ] Стыль жа Мартыненкі лёгкі і зграбны.

Калі плошча выдання дазваляе, Мартыненка выступае з адносна разгорнутымі рэцэнзіям (напрыклад, у “Музыкальной газете”) І па аб’ёму, інфармацыйнасці і грунтоўнасц яны, на мой погляд, нумар адзін у “Музыкалцы”. Ён падчас адхіляецца  непасрэдна ад аналізу дыска, падаючы займальную пабочную інфармацыю.

Мартыненка аддана любіць беларускую музыку. Ён не шкадуе добрых словаў, умее захапляцца, часцяком ужывае азначэнні накшталт “найталенавіцейшы”, “легендарны”. Але, мне падаецца, падчас дапускае  відавочныя перабольшванні, выхваляючыся нашымі талентам папулярнасцю беларускай музыкі.  Напрыклад, пра гурт UR’ IA ён упэўнена паведамляе: “Вось ён, беларускі Led Zeppelin новага стагоддзя…” [ 18;2 ]

Рэцэнзіі Вітаўта аптымістычныя. І не толькі таму, што ён бачыць беларускіх музыкаў здольным таленавітымі. Мартыненка не пазбаўлены пачуцця гумару, што вельмі пасуе рэцэнзенту. Так, напрыклад, на вокладцы сольнага альбома Наталлі Матыліцкай Пчолачка” – Матыліцкая загорнутая ў клятчастую аўтэнтычную накідку. Мартыненку такое ілюстраванне кружэлкі прыйшлося недаспадобы – маўляў, такая прыгожая жанчына і хавае сваю прыгажосць, загарнуўшыся ў накідку! Ён высвейвае вокладку  так: “Уявіце сабе такую карцінку: Галівуд рэкламуе новы фільм плакатам, дзе шыкоўная Шэран Стоўн… у кірзавых ботах выглядвае з сабачай будкі… Немагчыма? Вядома, бо прывабнае мусіць быць прывабным…” [ 19;2]

Значная асоба беларускай музычнай журналістыцы – рэдактар “Музыкальной газеты” і часопіса НОТ 7” Алег Клімаў. Ён адзін з галоўных рэцэнзентаў у вышэй прыведзеных выданнях. Асноўная рыса, якой вылучаюцца ягоныя агляды, - лаканічнасць. Падчас ягоны тэкст можа складацца з 2-3 сказаў. Прыявядзем без скарачэнняў рэцэнзію на альбом “Времена” Юрыя Лоцманава. “Рокешнік, рыім-энд-блюз айчыннай школы - мілы, з бухлом, з комлексамі, з любоўнымі перажываннямі, дварова-рамантычны. «Многие из наших», « Пил водку» »[ 25;31] Лаканічна, але без “вады”. Камусьц такі падыход, безумоўна, прыйдзецца па густу. Не стамляе, можна чытаць у грамадскім транспарце. Ну, а для кагосьці будзе занадта неаргументавана проста.

Як музычны крытык выступае і журналіст Анатоль Мяльгуй, які разам з Мартыненкам выдаў кнігу рэцэнзій “222 альбомы беларускага року”. Раней Мяльгуй працаваў у “Ліме”, на партале “Тузін гітоў”. Сёння друкуецца фактычна толькі ў “Музыкальной газете”. Музыкай ён захапляецца з ранняга юнацтва, мае пэўны досвед і, натуральна, густ, які развіваўся не адзін год. Анатоль так жа, як і Мартыненка, займаецца тольк беларускай музыкай з тэкстамі на беларускай мове. Часцей за ўсё гэты журналіст піша пра фольк. Ён ўмее чуць  музыку і ўмее захапляцца ёй. Але, на мой погляд, стыль Мельгуя пазбаўлены патрэбнай журналісту грацыёзнасці, бязважкасці, каларытнасці і яркасці.

Таццяна Заміроўская піша рэцэнзіі ў “БелГазете», часопісе «Развлечение и Отдых”. Даследчыца Таццяна Арлова заўважыла, што Заміроўская са сваім прагрэсам хутка дасягне такога ўзроню, што ейныя тэксты будуць найсамперш адрасаваны музыкам, а не сярэднестатыстычнаму слухачу. Стыль  напісання Заміроўскай у меру мудрагелісты і вобразны.

Музычны крытык, ля якога не пройдзеш міма, - Віктар Пазднякоў.  Ягоныя рэцэнзіі час ад часу з’яўляюцца ў часопісе “НОТ 7”, ён працуе ў сеціве  на партале telegraf.by. Спецыялізуецца не толькі на беларускай сцэне, але і на сусветнай. Я мяркую, ён піша вельмі абгрунтавана густоўна.

Адзінае Беларусі спецыялізаванае выданне пра музыку – часопіс “HOT 7”( “Хот сэвэн”) Ён выдаецца тыражом каля 2000 экзампляраў, раз на два месяцы, шэф-рэдактар – Алег Клімаў.

Рэцэнз (выключна на не-беларускую музыку) размяшчаюцца ў другой палове выдання, займаюць каля 10 старонак.

Сярод рэцэнзента - О’ К (Алег Клімаў), Арыман, Доктар Марозаў, Е.Горын. Многія, як бачым, падпісваюцца мянушкамі. Я думаю, гэта даволі паспяховы ход. Бо часопіс асвятляе альтэрнатыўную музыку, якая вельмі стасуецца з такім нефармальным падыходам. Акром таго, журналісты ўжываюць слэнг і размоўныя словы, што прывабна для рок-культуры і для моладзі.

Агляды ў “HOT7” пішуцца па-журналісцу лёгкай мовай, недзе – жартаўліва і з гумарам.

Рэцэнзіі на самыя розныя кружэлкі ( шмат,аднак, рокавых і джазавых) з’яўляюцца на старонках беларускага «Женского журнала». У часопісе шмат месца адводзіцца модзе, рэцэптам, артыкулам на тэму сямейнага шчасця. І, натуральна, музыка ў ім не першасная тэма. Рэцэнзіі давол лаканічныя, але ў іх указваецца стыль, агульнае ўражанне і месца альбома творчасці каманды альбо асобнага творцы. Рэцэнзаваннем кіно, кніг і музык ЖЖ” займаецца Настасся Касцюковіч, Лілія Камлюк, Алена Занкавец і Юля Дарафеева.

Такім чынам, хоць не ў дасканаласці развітая, рэцэнзія ў беларускіх СМІ ёсць. У цэнтры ўваг рэцэнзентаў – рок у яго ўсемагчымых формах, джаз, фолк. Беларускія крытыкы нядужа шануюць танную папсу.

З папяровай прэсы рэцэнзія перамяшчаецца ў Інтэрнэт. Найбольш запатрабаваныя ў сеціве – рэцэнз на “Тузіне гітоў”, якія найчасцей піша журналіст Сяргей Будкін.

У Беларусі няма сур’ёзных выданняў выключна для музыкаў. Таму і ўзровень рэцэнзій – “для меламанаў”. Зрэшты, даволі глыбокім аналізам музыкі і дакладнасцю вызначэння стыляў вылучаецца Таццяна Заміроўская.

Улетку 2006 года з’явілася кніга Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя “222 альбомы беларускага року”. Там – шэраг рэцэнзій на беларускія альбомы. Унікальна, што томік захава аўтарскі правапіс, ды і рэцэнзіі паўсталі ў поўным варыянце (а не скарочаныя, як у газетах). Там-сям рэаліі грамадскага жыцця вымалёўваюцца ды подыхам нядаўняй гісторыі павявае.

Паспяховая кніга 222 альбомы беларускага року” Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мельгуя, выдадзеная летку 2006 года, даказала запатрабаванасць рэцэнзіі і ўзбагаціла беларускую журналістыку.

2.2. Практычнае напісанне рэцэнзіі

Арцемій Троіцк параўноўвае рэцэнзію з анекдотам. Стройная камазіцыя, лаканічнасць і фінальная нота – абавязкова слушная, абавязкова ў час і каб кранула.

Якімі ж якасцямі валодае сучасны музычны крытык? Безумоўна, ён мае важкі культурны “бэкграўнд” за спінай слухае, слухае, слухае музыку. У сучаснай музычнай рэцэнзіі распаўсюджаны параўнанні і правядзенне паралеляў, што без пэўнай эрудыцыі, вядома, немагчыма. Трэба імкнуцца аналізаваць рэч. Аналізаваць лепш за ўсё метадам параўнання. Параўноўваць можна творы аднаго і таго ж артыста, творы артыстаў аднаго жанру творы артыстаў розных жанраў” [7; 392] Аналізуючы творчасць айчынных выканаўцаў, рускія і беларускія журналісты часцяком абапіраюцца на еўрапейскую амерыканскую сцэну. Сучасныя рэцэнзіі стракацяць уласнымі імёнамі ды назовам каманд.  Звернемся да рэцэнзіі на альбом “Чертополох” беларускага выканаўцы  АТМАРАВІ. Аляксей Мажаеў піша: “ Раві, ад якога можна было чакаць пракуранага вакалу нервовых акустычных спеваў, аказаўся ўладальнікам высокага і не пазбаўленага прыемнасці голасу, які вельмі падыходзіць для выканання музыкі ў стылях новая хваля, новая рамантыка, сінці-поп- Duran Duran, A-Ha, 'НРГ' , “Альянс” У аранжыроўках пераважаюць бойкія старарэжымныя клавішы – быццам бы Раві вучыўся граць на сінтэзатары ў Дзідзье Маруані.” [9; 2006/rus/press/interm_1004.html] У рэцэнзіі Леаніда Новікава бачым іншую паралель: “ Амаль што наш (беларускі) адказ Bright Eyes” [9; 2006/rus/press/rollingst_0505.html]  А вось Генадзь Шостак  з парталу www.zvuki.ru  параўнаў АТМАРАВІ з Depeche Mode ды Kraftwerk

У журналістыцы снуе спрэчнае пытанне: “Журналіст мусіць ісці ў ногу з чытачом альбо абганяць у кампетэнцыі аўдыторыю?” У сучаснай музычнай крытыцы часцяком пераважае другое. І “наслуханасць” сярэднестатыстычнага меламана не заўжды дазваляе прапусціць праз сябе прыведзеныя крытыкам асацыяцыі і аналогіі.  Атрымліваецца, такім чынам, неглыбокае разуменне тэксту, але ж  і стымул да адукацы збагачэння!

 “Спалучэнне вобразнасці і актыўнай мысленчай дзейнасці дапамагаюць распазнаць музычную з’яву” [1; 44]. Прывядзем прыклады з творчасці музычнай журналісткі Таццяны Заміроўскай. “Заміроўская ўдала спалучае вобразнасць мыслення і логіку з сучаснай манерай зносінаў, такой каштоўнай для фанатаў року” [1; 45] Пра дыск Романтика» Атмараві спадарыня піша: “Кружэлка здаецца лёгкай, празрыстай неспасцігальнай, як восплеск адной далоні” [ 9; 2006/rus/press/rio_jan07.html]

Рэцэнзія на Раздвоение личности” гурта СПЛИН: “Калі тут ён [Васільеў]спявае Маякоўскага, становіцца жахліва сорамна: перажываеш, як за школьнага таварыша, які выйшаў на сцэну з гітарай і забыў Самы Важны Акорд (а потым узгадаў, але так, што лепей бы і не ўзгадваў)” [10; 20070226.8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581 http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581]

Любы рэцэнзент мусіць дасягнуць пераканаўчасці высноваў, прапанаваных чытачу. І дапамагае гэтаму мастацкасць тэкста, пісьменніцкія здольнасці журналіста, уменне захапіць чытача, а таксама якаснасць аргументацыі. Мастацкасць тэксту звернута да падсвядомасці чытача, аргументацыя – да свядомасці, да інтэлекту.

Галоўная ідэя аўтара ў рэцэнзіі заўжды  мусіць быць аргументаванай. “Прыгадаем, што знешняя адзнака будуецца па тыпу наступнага выказвання: “В добра таму, што дапамагае дасягнуць  D”  “ В дрэнна таму, што нараджае D” “ [8; 145 ] Аўтар выводзіць нейкі асноўны тэзіс, а усе астатнія, другасныя тэзісы яго падмацоўваюць, служаць аргументамі. У тэзісах адлюстроўваюцца веды, досвед, кампетэнтнасць журналіста. Але ж трэба ведаць мяжу, не “перасаліць” рэцэнзію аргументамі, загрувасціўшы асноўную ідэю.

Разглядзім рэцэнзію Васільеўскі спуск” Барыса Барабанава на альбом “Раздвоение личности» гурта СПЛИН. «ВАСИЛЬЕВСКИЙ СПУСК»

Семнадцать новых песен от нестарого классика русского рока. Лучше бы их было на одну меньше» [23; 88 ] Галоўная ідэя тэксту буйным кусівам вынесена пад загаловак. Пазней спадар Барабанаў праілюструе яе аргументацыяй. “Незразумела толькі, навошта Аляксандр уключыў у альбом песню “Маяк”, напісаную на вершы Уладзіміра Уладзіміравіча Маякоўскага. Справа ў тым, што верш “Лиличка!», як лёг у аснову спева, - гэта такі ўзровень тэксту, побач з якім не толькі вершы Аляксандра Васільева, але і дзевяноста дзевяць адсоткаў рок-н-рольнай паэз здаюцца вартымі толькі таго, каб іх спусцілі ва ўнітаз. Так што давайце зробім выгляд, што гэты нумар, які мог бы добра гучаць асобна  - на радыё, на сінгле, у альбомную кампіляцыю трапіў выпадкова” [23; 88]

Разглядзім, прааналізуем і па магчымасці падмацуем прыкладамі  “няшкодныя парады” Троіцкага музычнаму журналісту, прапанаваныя на лекцыях студэнтам журфака МГУ.

 “1. Важна ведаць прадмет сваіх журналісцкіх даследаванняў.

…Калі казаць пра музычную журналістыку, то неабходна добра ведаць музыку. Пажадана пры гэтым ведаць яе больш альбо менш універсальна”.

[ 7; 390]

Сяргей Будкін спецыялізуецца выключна на беларускіх музычных навінках. Але ж агульную кампетэнцыю ў ім выдае правядзеннне  паралеляў з не-беларускай сцэнай. У некаторых з рэцэнзіяў.

Вітаўт Мартыненка таксама займаецца толькі айчыннай сцэнай. Але зусім не цікавіцца станам рускай музыкі, ды і за сённяшнямі еўрапейскай, амерыканскімі выканаўцамі, мне здаецца, нядужа пільна назірае. Але ён мае веды ў класіцы року 60х-70х, польскім року 80-х. За беларускай сцэнай назірае з юнацтва. І гэтага яму хапае, каб пісаць даволі грунтоўныя рэцэнзіі  на нашы родненькія музычныя творы.

Таццяна Заміроўская ўражвае сваёй “наслуханасцю” і універсальнасцю. Яна здольная пісаць не толькі пра беларускую музыку, але і пра рускую, еўрапейскую, амерыканскую. У ейных рэцэнзіях падчас такое мноства паралеляў і асацыяцыяў, што гэта, бывае, пачынае ціснуць на не такога кампетэнтнага чытача. Альбо нараджае зацікаўленасць прагу далей адукоўвацца! Звернемся да рэцэнзіі Заміроўскай на альбом “Конверты для снов» гурта Детидетей. [10; 39] У журналісткі знаходзім аналогіі з наступнай музыкай: рускія рамансы, “надрыўная інфантыльная агузараўшчына”, гурт Колибри, Джыван Гаспаран, 16 Horsepower, Троіца, Земфіра, Дети Пикассо.

Вышэй прыгаданыя асобы цікавяцца і літаратурай, і кіно, што час ад часу адлюстроўваецца рэцэнзіях, але ж пішуць пра музыку. Яно і мудра, бо час энцыклапедыста прайшоў. Узгадваецца крылатае выслоўе: “Хто паўсюль, той нідзе”   

 “Бывал журналісты, якія, насупраць, імкнуліся зрабіць сабе імя на некампетэнтнасці, нахабнасці…” [7; 390]  У беларускай медыя-прасторы такога не заўважана. І кожны з рэцэнзентаў у той ці іншай ступені, тым ці іншым напрамку “ў тэме”.

 “2. Важна мець уласнае меркаванне.

Для таго, каб стаць цікавым, арыгінальным журналістам, да якога прыслухоўваюцца, важна мець уласнае меркаванне. А таксама смеласць гэта меркаванне выказваць. Як не дзіўна, часцяком гэты пункт не выконваецца ” [7; 391]

Натуральна, кал не давяраеш сабе, не верыш сабе, ці паверыць табе чытач? Сяргей Будкін, Вітаўт Мартыненка і Таццяна Заміроўская не баяцца выказваць свой погляд. Іх  рэцэнзіі прасякнуты пэўненасцю ў сябе. І, вядома, яны здольныя пераканаць, да іх прыслухоўваюцца!

“ Я ведаю мноства сімпатычных рабят, якія дасканала ведалі музыку…Але найлепшым прымяненнем для гэтых людзей аказаліся даведнікі і энцыклапедыі. І калі раней, у 70-я, 80-я гады, калі інфармацыі пра поп-музыку ў нашай краіне амаль  не было, даведнік энцыклапедыі былі вельмі патрэбнымі, то зараз інфармацыі больш чым дастаткова: нтэрнэце, і ў прэсе. Адсюль мараль: трэба мець уласнае меркаванне

А што рабіць, калі па тым ці гэтым музычным пытанні свайго меркавання няма? Я асабіста думаю, што яго можна сфарміраваць” [7; 391]

“3. Пачуццё стылю

Ёсць добрыя аналітыкі, якія дрэнна пішуць, і чытаць іх нецікава. Я думаю, што стыль для журналіста не менш важны, а можа, і больш важны, чым для пісьменніка. То бок многія пісьменнікі, таму што працуюць у буйной фірме, могуць замаскіраваць адсутнасць стыля альбо кампенсаваць яго чымсьці іншым. І пры гэтым мець вялік поспех.

…Напрыклад, многія жанчыны вельмі хочуць быць моднымі, стыльнымі, прыгожа апранацца, але пры гэтым ёсць жанчыны, у якіх пачуццё стыля – прыроджанае. Такая жанчына можа апрануць хатнія пантофлі, джынсы і клятчастую кашулю і выглядаць пры гэтым беззаганна.” [ 7; 391-393]

Мартыненка Заміроўская, на мой погляд, вельмі густоўныя. І пры гэтым іх ніяк не пераблытаеш адзін з адным, бо індывідуальныя! Будкін – ён, зрэшты, самы малады з гэтай тройкі – як бы ”недапрацаваны” і крышачку “няскладны”. Можа, з гадамі, з досведам “прычэшыцца”.

“4. Галоўнае пісаць пра тое, да чаго ты нераўнадушны” [ 7; 395]

У Мартыненк зрэдку пабачыш злобную рэцэнзію. Беларускія рускамоўныя каманды ён не любіць, але папросту ігнаруе іх. Хаця і па-негатыўнаму нераўнадушны да такіх! Беларускамоўных жа Вітаўт  шануе, хаця б таму, што нешта  робяць музыкі, так ц накш развіваюць культуру і –галоўнае для яго!- беларускамоўныя.   Ён умее захапляцца музыкай ды піша натхнёна.

Як варта разглядаць твор мастацтва?

 “Памылковым з’яўляецца разгляд мастацкага твору з пазіцый нейкіх умоўных, кананізаваных правіла законаў”. Бо, як вядома, не тое добра, што правільна, а тое правільна, што добра…” [ 5; 18 ]

У эпоху постмадэрнізму, смелых эксперыментаў гучыць неверагодна слушна.

Так, напрыклад, неардынарная творчасць Сяргея Пукста ( а ён імправізуе за раялем; то спявае на высокіх нотах, а то рыкае; выкарыстоўвае расстроеную гітару) успрынята журналістамі з разуменнем і нават захапленнем. Калі Сярожу запрасілі 12.04.07 у госці на open.by адказваць на пытанні, у загалоўку ён быў названы “джаз-тэрарыстам”, што выражае  любоў і захапленне, а не адмоўнае стаўленне. А. Галецкі піша, што Пукст – гэта  “эстэт, панк, панк-эстэт, меланхалічна-халерычны постмадэрніст, адна з самых знакавых фігура андэграўнду, піянер нігілістычнага джазу…” [15; statii1.htm]

«Недапушчальна, калі крытыка не ўлічвае канкрэтнай структуры твора мастацтва і мяркуе пра яго насуперак законам дадзенага віда і рода мастацтва без уліку прыроды жанра асаблівасцяў метаду, абраных мастаком…

Крытыцы трэба раскрываць не толькі адмоўныя бакі з’явы мастацтва, але і станоўчыя. Адсюль пахвала – гэта таксама крытыка. ( Варта выразна адрозніваць пахвалу ад захвальвання: першая арыентуе, накіроўвае мастакоў і чытачоў, слухачоў, гледачоў, другая дэзарыентуе, прыносіць шкоду і тым  і іншым)

… Крытыка станоўчых якасцяў каштоўная ў шматлікіх адносінах. Яна замацоўвае аўтара мастацкага твора на выбраным правільным шляху, указвае на тое, што трэба надалей развіваць і ўдасканальваць…” [ 5; 19-20]

Падмацуем гэтыя думкі творчасцю Вітаўта Мартыненкі. Ён не захвальвае, а ўмее  хваліць у сваіх рэцэнзіях. Небескарэнна, вядома.

 “ Так што Таварыш Маўзер прапануе ў дэбюце сур’ёзны прадукт – не праходзьце міма!”[ 19;2 ] І малады - а таму яшчэ не зусім смелы – калектыў падтрымаў, і зацікаўленасць у чытача выклікаў

На газетных старонках прыхаваны і піяр для гурта. “Семнаццаць няўрымслівых шлягераў на добрую гадзіну кайфа для шчырага рок-заўзятара…” [ 22; 15   ]


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, рэцэнзія – самы распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Рэцэнзія мае аналітычную прыроду. Асноўная яе мэта – даць адзнаку. Любая адзнака суб’ектыўная, таму і рэцэнзія – жанр суб’ектыўны.

Якасная рэцэнзія мусіць быць вобразнай, лагічнай, добра аргументаванай, мець галоўную ідэю. У сучаснай музычнай крытыцы шырока распаўсюджаны прыём правядзення паралеля вымалёўка асацыяцыяў.

У Беларус якасці рэцэнзентаў выступае Алег Клімаў, Таня Заміроўская, Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, Сяргей Будкін і інш. Яны асвятляюць поп-рок-джаз –музыку ва семагчымых яе адгалінаваннях.

У беларускіх СМІ асвятляецца не толькі беларуская, але і руская, еўрапейская, амерыканская музыка.

З прычыны слабаразвітай сеткі музычнай журналістыкі ў Беларусі рэцэнзія – чытанка немасавая. Мы маем усяго адну спецыялізаваную  “Музыкальную газету” і спецыялізаваны часопіс “HOT7”, што піша пра замежных артыстаў.

Свае веды беларускі музычны крытык набывае самастойна: практычных дапаможнікаў фактычна не існуе, адпаведных спецыяльнасцяў і курсаў таксама няма.

Рэцэнзент – асоба музычнай прасторы не першасная і не другасная. Вось што піша з гэтай нагоды слынны магілёўскі журналіст Віталь Шум: “Для мяне музыка і музыкі – гэта матэрыял, пажытак для эмоцыяў, на якіх я будую свой свет, не больш. Я раскрываю сябе. Дакладна так жа, як гэта робяць музыкі, для якіх навакольны свет – гэта духоўны пажытак…” [18, 4]


ДАДАТАК

Музычныя рэцэнз часопісе “Rolling Stone”.        Прааналізаваць усю рускую прэсу, што асвятляе музычныя справы, неверагодна складана й аб’ёмна. Таму прыпынімся на выбітным часопісе

“Rolling Stone”, рускай версіі амерыканскага сродка масавай інфармацыі.

Тыраж  “Rolling Stone” 110 000, і ён карыстаецца попытам не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. У апошні час  у палітыцы выдання усё болей выразна назіраецца адхіленне ад рок-музыкі і андэграўнду ў бок попу мэйстрыму. І ў матэрыялах усё болей  і болей эпатажнасці й “жаўцізны”.

Галоўны рэдактар R S” – Сяргей Яфрэменка.

Рэцэнзіі на музыку, кнігі і кіно, як і любая аналітыка, размяшчаюцца напрыканцы выдання. Музычныя агляды – навінкі рускай, еўрапейскай, амерыканскай сцэны - займаюць каля 10 старонак. Пішуць тут наступныя асобы: Андрэй Бухарын, Дзмітры Вебер,  Антон Абозны, Аляксандр Кандукоў.

Адзнакай, галоўнай рысай рэцэнзіі, тут прапітаны не толькі тэкст. Кожны агляд мае пэўную колькасць зорачак.

Побач з лаканічнымі рэцэнзіямі – больш разгорнутыя агляды  (з бонусам – фота гурта). У х журналіст яшчэ і выдзяляе ключавыя трэкі альбома.

Займальна, што кожным нумары друкуецца рэцэнзія на олдавы  альбом класічнага року. Напрыклад, у №4 за красавік 2007 года  гэта дыск Led Zeppelin. Мяркую, гэта будзе карысна асабліва для маладога пакалення, не заўжды дасведчанага ў абразцовых рэчах 60-х - 70-х

Нягледзячы на лаканічнасць, рэцэнзіі даволі інфармацыйныя, грунтоўныя і змястоўныя. Яны, у адрозненні ад матэрыялаў інфармацыйных жанраў, пазбаўлены “жаўцізны”. Журналісты ўмеюць вобразна думаць і кампетэнтны.

Зрэдзьчас на старонкі “R S” трапляюць і топавыя беларускія выканаўцы. Напрыклад, спявак Атмараві.

Арцемій Троіцкі

Троіцкі – бачны рускі музычны крытык, мастацтвазнаўца, журналіст, колішні музыка гурта ЗВУКИ МУ. Праславіўся Троіцкі працай на радыё і тэлебачанні, арганізацыяй канцэртаў, а яшчэ – рэцэнзіямі.

Ілья Сцечкін піша пра Арцемія: “ Я балдзел ад ягонага стылю, у якім мэтру атрымліваецца аб’яднаць жывасць мовы і лагічную апавядальнасць пісьмовага тэксту”[7; 9 ]  Стыль Троіцкага, на маю думку, вельмі моладзевы, лёгкачытэльны. Неад’емная рыса Троіцкага – гумар. Ды нават саму рэцэнзію ён параўноўвае з анекдотам.

Рэцэнз Арцемія ёсць самыя розныя – глыбокія і не вельмі, аргументаваныя і не вельмі, лаканічныя і разгорнутыя. Залежыць ад спецыфікі выдання. У музыцы ён неверагодна кампетэнтны, але, натуральна, у глянцавым часопісе “Касмаполітэн”, дзе пераважаюць ілюстрацыі, а не тэкст, свае пазнанні не рэалізоўваў цалкам.

 Троіцк заўважае, што найлепш за ўсё ў яго атрымліваецца пісаць пра тое, да чаго ён не раўнадушны.


Спіс літаратуры

Аналітычная літаратура

1.              Арлова, Т.Д. Музычная журналістыка.  Мн. : ЗАТ “Інстытут

сучасных ведаў”, 2007

2.              Вдавічэнка, В.Г. Рэцэнзія// Жанры савецкай журналістыкі/ Агульная падрыхтоўка М.С. Чэрапахава М.: Высшая школа, 1972

3.              Гароха В.М. Рэцэнзія // Газетныя жанры / Рэдакцыйная калегія Власаў,  В.І, Дацюк, Б.Д., Окаракаў, В.А.,  Стукалін, Б.І., Чэрнышэў, В.І. М. : Выдавецтва палітычнай літаратуры, 1971   

4.              Карпілава, А. А. З гісторыі музычнай крытыкі // Віды

літаратурна-мастацкай крытыкі: вопыт гісторыка-тэарытычнага агляду: Сб. навук. артыкулаў / Пад агульн. рэд. Л.П. Саенковай Мн.: БДУ, 2005

5.              Курышева, Т. Слова пра музыку. Пра музычную крытыку і

музычную журналістыку. М., 1992

6.              Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. /Пад

рэдакцыяй М.Р. Судніка і М.Н. Крыўко. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 2002

7.              Троіцкі, А.К. Я ўявяду вас у свет ПОП… М.: Время, 2006

8.              Тэртычны, А.А. Жанры перыядычнага друку М.: Аспект Пресс, 2000

Рэсурсы Інтэрнэце

9.              www. atmoravi.net

10.           www. belgazeta.by 

11.           music.fromby.net 

12.           www.nestor.minsk.by

13.           www.telegraf.by

14.           www.open.by

15.           www.  pukst.com

Перыядычныя выданні

16 БелГазета. №12 - 26 марта 2007 года

17 Женский журнал - №1-2 2007

18 Музыкальная газета. №30 -  3 жніўня 2006 года

19 Музыкальная газета. №39 - 2 лістапада 2006 года

20 Музыкальная газета. №2 -  18 студзеня 2007 года

21 Наша слова. 35 – 30 жніўня, 2006 года

22 Переходный возраст. №36 – 28 жніўня 2006 года

23 RollingStone. №3 – сакавік, 2007

24 RollingStone. №4 – красавік, 2007

25 НОТ 7.  №6 - 2006 год


Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.