скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКурсовая работа: Асаблівасці твора У.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"

Выклікае цікавасць таксама і кампазіцыя рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Увесь матэрыял тут аформлены ў раздзелы, кожны з якіх адносна завершаны і мае сваю назву. Часцей за ўсё яна нагадвае крылаты выраз або ўзята з летапісаў або рэлігійных твораў. Вялік дэйна-эмацыянальны сэнс заключаюць у сабе эіграфы да раздзелаў, якія сціслай, прытчападобнай форме перадаюць змест напісанага. Іншы раз іх некальк да аднаго раздзела, і тады кожны наступны ўдакладняе і развівае сэнс папярэдняга. Прычым крыніцы, з якіх чэрпае выслоўі пісьменнік, самыя разнастайныя. Сярод іх - царкоўныя кнігі, апокрыфы, летапісы, палемічныя творы, вусна-паэтычныя творы таго часу, егіпецкія гімны і паданні, усходнія казкі, старажытныя песні, багатая сусветная літаратура.

У некаторых месцах усё пералічанае ўведзена аўтарам непасрэдна ў тканіну пазаічнага апавядання дае магчымасць меркаваць аб густах пісьменніка, шырокім коле яго інтарэсаў, плённай арыентацыі як на фальклор, народную смехавую культуру, так і на парадыйна-травесційную літаратуру, вытокамі якой з’яўляецца сярэдневякоўе, а таксама на класчнае мастацтва слова. Пра вернасць аўтара традыцыям сведчаць не толькі літаратурныя рэмінісцэнцыі, што даволі часта сустракаецца ў творы, але прынцыпы адлюстравання жыцця, спосаб тыпізацыі герояў.

У дадзеным выпадку, па свайму светаадчуванню, творчай манеры, Ул. Караткевічу былі блізкія Ш. Кастэр, Ф. Рабле, Р. Ралан, М. Гогаль, М. Булгакаў.

Блізкасць Ул. Караткевіча да М. Булгакава перш за ўсё ў парадаксальнасці, ва ўменні спалучыць, здавалася б, зусім рознае, несумяшчальнае.

Скіраванасць рамана беларускага аўтара на сучаснасць заключаецца ў яго адкрытым, антываенным пафасе. Гнеўна асуджае Ул. Караткевіч усякага роду прыстасаванні для здзека над людзьмі. “На сценах, нібы залітых крывёю, віселі акрамя масак варонкі, шчыпцы, ціскі для ламання рэбраў. Стаялі ля сцен абрыдлівыя, незразумелай формы прызначэння станкі… з ігламі шлемы… Нельга было паверыць, што такое магло быць паміж людзей".

Разважаючы пра падзеі першай палавіны XVI стагоддзя, ствараючы вобразы той эпохі, асабліва адмоўныя, пісьменнік знаходзіць аналагічныя ім у больш блізкія да нас часы. Змяшчэнне прасторава-часавых пластоў не парушае праўдзівага гучання мастацкага твора, а наадварот, дае магчымасць пісьменніку сцвердзіць думку, што бесчалавечнае, хлуслівае, жорсткае ва ўсе вякі было аднолькавым і мела адзіную мэту: “…ваюй за сваё, а асабліва супраць самай страшнай ерасі, чалавечага самамнення і жадання думаць, ваюй супраць самай страшнай ерасі, якую у Італіі завуць гуманізмам, таму што гэта рошчына вечнага неспакою” [9; 18].

Такім чынам, можна прыйсці да выніку, што аўтар рамана знайшоў даволі цікавую жанравую форму, якая лагічна выцякае са зместу, з’яўляецца надзвычай актыўнай у адносінах да жыццёвага матэрыялу. Легенду пра падарожжа Хрыста па Беларусі патрэбна было апрануць" у адзенне праўдападобнасці - гэта значыць, патрэбна было стврыць рэалістычны фон, на якім нібыта адбываліся падзеі, вобразы гістарычных выдуманых герояў, якія жылі ў той час і сустракаліся з Хрыстом. Калі гаварыць дакладней, пісьменніку патрэбна было прымусіць чытача паверыць у тое, пра што гаворыцца ў рамане. Аўтарская задума абумовіла ярка выражаны палемічны характар твора. Палемічнасць ідзе ад імкнення пісьменніка паглыбіць наша веданне гісторыі, выявіць далёкія супярэчнасці далёкага нам часу.


Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана хрыстос прызямліўся ў гародні"

Сінтэз разнастайных жанравых форм абумовіў, у сваю чаргу, стылёвую шматграннасць. Адметнасцю стылю рамана з’яўляецца тое, што ў ім паралельна існуюць два тыпы мастацкага адлюстравання жыцця - рэалістычны і рамантычны.

“Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - твор рамантычны па адбору жыццёвага матэрыялу, выключнасці сюжэта, вастрыні канфліктаў, сістэме спецыфічных мастацкіх сродкаў. Як пісьменнік-рамантык Ул. Караткевіч мае схільнасць да канкрэтнага мясцовага каларыту. Яго выдуманыя героі жывуць і дзейнічаюць у Ваўкавыску, Слоніме, Міры, Навагрудку, Вільні, Гародн ііншых рэальных мясцінах, сустракаюцца з людзьмі, якія сапраўды жылі ў XVI стагоддзі. Аўтар шчодра перасыпае твор гістарычным бытавымі рэаліямі: тут і падрабязнае апісанне Гродненскага замка і Машкаўскага манастыра, назвы тагачаснай зброі, кастры інквізіцыі, рытуалы правядзення суда рымска-каталіцкай царквой, паказ адзення, ежы, звычак людзей розных сацыяльных праслоек.

Выдуманыя геро помняць пра бітвы з татара-манголамі пад Крычавам і Крутагор’ем, спяваюць беларускія народныя песні, вядуць размовы пра “Біблію" Скарыны, ведаюць пра адкрыццё Калумба і інш. І чытач ідзе за логікай аўтарскай думкі, успрымае падзеі твора як сапраўдную рэальнасць, што мела месца ў жыцці. Аўтарская выдумка ў спалучэнні з гістарычнымі фактамі нарадзілі новую эстэтычную вартасць - мастацкую праўду.

Зыходзячы з рамантычнага бачання свету, Уладзімір Караткевіч малюе аб’ектыўную рэчаіснасць пераважна ў адным разрэзе - паказвае духоўны патэнцыял асобы, яе душэўную актыўнасць, пошукі свайго сапраўднага месца ў жыцці. Такой асобай у рамане з’яўляецца Юрась Братчык.

Сапраўды, прынцыпы ндывідуалізацыі і тыпізацыі вобразаў у рэалістычных і рамантычных творах зусім розныя. Рэалістычны герой малюецца, як правіла, шматгранна і па-рэалістычнаму праўдападобна. Яму ўласціва складанасць характару, псіхалагізм, матывіраванасць паводзін, партрэтная і моўная індывідуалізацыя.

Паказальным у адносінах стылістыкі твора з’яўляецца самы пачатак рамана. Тут пісьменнік ужы цікавы мастацкі прыём - так званае кампазіцыйнае абрамленне: апавяданне апавяданні. Акрамя пісьменніка, якому належыць вядучая роля ў арганізацы сюжэта, у якасці апавядальнікаў выступаюць самі героі твора.

Ад імя Іуды Багдана Роскаша аўтар палемізуе з аўтарамі хронік - глядзіць на далёкую гісторыю з пазіцый сучаснасці. Ён уводзіць у раман урыўкі з “Хронікі” Андроніка Лагафіла і супрацьпастаўляе іх “Слову двух сведкаў" - людзей, якія нібыта самі былі ўдзельнікамі Хрыстовай “адысеі" і таксама вялі запісы сваіх назіранняў. Таму тыя мясціны рамана, дзе апавяданне вядзецца ад імя “апосталаў", цалкам вытрыманы ў стылі тагачасных хронік і летапісаў.

Нацыянальная гуманістычная ідэя роўнасці беларусаў сярод іншых народаў, іх права на свабоднае, шчаслівае жыццё выказваецца пісьменнікам шляхам інтэрпрэтацы біблейнага матыву пра нябесны Рай. У ноч перад распяццем Хрыстос-Братчык убачы сон, быццам ён трапіў да маткі Марыі (своеасаблівае ўзнясенне перад распяццем). Рай у пісьменніка ўладкаваны на сялянскі лад. Тут пануюць мір і гармонія паміж людзьмі. Гэта, па сутнасці, аўтарскі ідэал жыцця, якое, па яго перакананні, павінна будзе ў будучыні ўсталявацца на зямлі [10; 7].

Раман заканчваецца сімвалічнай сцэнай сустрэчы Хрыста з сябрамі і сумесным пасевам жыта. Сцэна сімвалізуе аб’яднанне родных па духу людзей у сумеснай працы.

Паводле спосабу падачы матэрыялу “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" найбольш блізкі да аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха": у адным і ў другім творы прыгодніцкі элемент адыгрывае важную ролю ў развіцці сюжэта. Незвычайнасць падзей і сітуацый, як правіла, тлумачыцца канкрэтнымі абставінамі, зямным паходжаннем (першая сустрэча Хрыста з людзьмі, выгнанне мышэй з Гародні, уваскрашэнне Лазара).

Але па сваім змесце жыццёвы матэрыял у рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" больш шырокі, аб’ёмны, сацыяльна значны, багаты на канфлікты. Супярэчлівы вобраз Часу раскрываецца ў лёсах розных непадобных герояў, якія ўзяты амаль з усіх сацыяльных сфер тагачаснага грамадства. Кожны вобраз-персанаж даследуецца ва сёй шматграннасці яго сувязей з грамадствам, яго ролі ў грамадскім жыцці, яго месца ў агульнанароднай справе. У гэтым сэнсе рамантычна-прыгодніцкі раман Ул. Караткевіча можна назваць яшчэ і раманам сацыяльна-гістарычным.

2.1 Характарыстыка вобразаў рамана

У цэнтры рамана вобраз Хрыста - Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і ўвасабляе сярэдневяковага чалавека, прадстаўніка тагачаснага беларускага народа актыўнага, неспакойнага, вясёлага гарэзлівага, які вызваляўся з путаў царкоўных догмаў і засвойваў эстэтычныя царкоўныя набыткі, што неслі новыя часы. Пісьменнік з любоўю і цеплынёй піша пра свайго героя. Хрыстос кемлівы, знаходлівы, вясёлы, гарэзлівы, махляр прытворшчык. Але адначасова гэта мысляр і пакутнік, праўдашукальнік, народны абаронца і змагар. Страты, цяжкасці і няўдачы загартоўваюць яго. Нягледзячы на се нягоды, герой застаецца аптымістам. Ён здольны здзіўляцца і захапляцца жыццём, радавацца і смяяцца. І смех гэты надзвычай разнастайны і багаты. Ён не столькі пацяшае, колькі ачышчае душу, выкрывае і асуджае злыя і варожыя грамадству сілы, бунтуе супраць гвалту і здзеку з чалавека. Часцей за ўсё ён сведчыць пра здароўе чалавека і здароўе ўсяго грамадства.

Вандроўны шкаляр, махляр - Юрась Братчык - цэнтральны ў рэалізацыі галоўнай ідэі твора, ён на працягу жыцця спасцігае праўду, няўхільна ідзе да народа, становіцца правадыром у барацьбе за права “людзьмі звацца", тым самым узвышаецца да паняцця “Бог". Нездарма ж на пачатку твора пісьменнік называе свайго героя Юрасём, а ў канцы - толькі Боскім імем Хрыстос.

Юрась Братчык падчас вандровак часцяком дзейнічае не па царкоўных законах, як, напрыклад, у сцэне сустрэчы Братчыка з ханам. Але ў галоўным Братчык-Хрыстос адпавядае свайму біблейнаму прататыпу: ён шкадуе ворагаў, у яго няма нянавісці да іх, яму агідныя гвалт, забойства, прыніжэнне чалавечай годнасці.

Біблійны Караткевічаў вобразы Хрыста ў галоўным супадаюць - і адзін, і другі мужна несл свой крыж пакут, яны як бы ўвабралі ў сабе ўвесь зямны боль. Але біблійны Хрыстос дараваў тым, хто распяў яго, а Юрась Братчык пракляў сваіх ворагаў, якія кпілі з яго.

Героі твора выглядаюць жывымі, а падзеі, апісаныя ў ім - пераканаўчымі і праўдзівымі. Тут, як і ў класічным гістарычным рамане, узноўлены каларыт і атмасфера далёкай эпохі, засяроджана ўвага на лёсе народным, выяўлены маштабны канфлікт.

Непаўторна раскрыліся рамане вобразы апосталаў, асабліва Багдана Роскаша (Фамы) і Іосіі бен Раввун (Іуды). Няпростыя жыццёвыя выпрабаванні вынесла Марына Крывіц (Магдаліна). Уражваюць словы і паводзіны Фларыяна Басяцкага. Не проста як ідыёт, а як ідыёт ідэйны выступае ў кнізе войт Цыкмун Жаба.

Вобразы апостала аўтар намаляваў знешне падобнымі да біблейных. Але падабенства толькі вонкавае, гэта добра відаць з расповедаў апосталаў пра сябе. Творца па-свойму пераасэнсоўвае вядомыя біблейныя вобразы, падкрэсліваючы, як у выпадку з Хрыстом, што яны больш звычайныя людзі, чым святыя.

Сярод апостала асаблівая ідэйна-сэнсавая нагрузка падае на вобразы Іуды, Багдана Роскаша. Характар Багдана Роскаша раскрываецца ў сутычцы з Тадэем Квясткгайлам. У адрозненні ад многіх сваіх сучаснікаў Багдан Роскаш мае багатую душу, адчувае сваю годнасць, ганарыцца сваёй мовай.

Вобраз апостала Фамы У. Караткевіч трактуе насуперак Бібліі: Фама не адразу паверыў ва Уваскрэсенне Хрыстова, у рамане ён верыць у справу вызвалення Радзімы.

Вобраз Іуды таксама супрацьлеглы свайму евангельскаму прататыпу. Раввуні, які бачы разумеў заганы тагачаснага грамадства, актыўна выступаў супраць ліха і гвалту. Слова прарок" у беларускай літаратуры з лёгкай рукі Янкі Купалы асацыюецца з паняццем “мастак", бо гэта наканаванне мастака - абуджаць народ, умець самому ўбачыць ісціну і данесці яе да народа. І сапраўды, насуперак Святому Пісанню, Іуда піша Евангелле пра жыццёвыя прыгоды Хрыста-Братчыка. І калі ісц далей за біблейным сюжэтам, то ён павінен быў здрадзіць - прадаць Хрыста за трыццаць срэбранікаў. Але У. Караткевіч пайшоў іншым шляхам: не Іуда здрадзіў, а астатнія апосталы (акрамя Фамы) прадалі Хрыста, атрымаўшы за гэта па трыццаць срэбранікаў. Гэты факт з’яўляецца яўнай прыкметай гратэску [10; 6].

Цікавым з’яўляецца той факт, што два самыя годныя апосталы былі рознай нацыянальнасці: беларус удзей. Такім чынам пісьменнік надае нацыянальнай праблеме агульначалавечае гучанне, падкрэслівае, што ў ідэйнай барацьбе не мае значэння этнічнае паходжанне.

Паводзіны і ўчынк Хрыста пісьменнік узгадняе з біблейскім сюжэтам. Але Братчык-Хрыстос дзейнічае другі раз насуперак біблейскім традыцыям. Узяты ў палон Хрыстос кажа сваім суддзям: “І не за самазванства вы мяне судзіце… Уваскрэсні зараз Бог, уваскрэсні той, з каго пачалася ваша справа, вы і з ім зрабілі б тое ж, што са мной” [9; 242]. Ён вытрымлівае катаванні, не раскайваецца ў зробленым, да канца гатовы несці крыж. Бурмістра горада Юстына ён пераконвае, што нараджаецца новая парода людзей. Іх можна абылгаць, але нельга вытруціць іх імёны і справы з памяці народнай.

Наогул, у кнізе супрацьпастаўлены дзве сілы, прадстаўленыя адпаведнымі вобразамі. Адна сіла - царкоўнікі і прадстаўнікі ўлады: кардынал Лотр, дамініканец Фларыян Басяцкі, біскуп Камар, войт Цыкмун Жаба, мітрапаліт Балвановіч, багатыя гародзенскія мяшчане; другая - беларускія сярэдневяковыя асветнікі і вучоныя Кашпар Бекеш, Альбін Крыштофіч, разьбяр Кляонік, каваль Кірык Вястун, селянін Зянон, прадстанікі простага люду. Уладзімір Караткевіч - рамантык. Мабыць, таму ён свядома карыстаецца апісаным вышэй прыёмам кантрасту.

У вандроўках па вёсках, мястэчках і гарадах Беларусі Братчыка-Хрыста і апосталаў суправаджае Марына Крывіц. Гэта таксама спецыфічнае пераасэнсаванне біблейнага вобраза Марыі, "што названая Магдалінаю, з каторай выйшла сем д'яблаў", якая разам з іншымі, вылечанымі ад ліхіх духаў і хваробаў жанчынамі, суправаджала Хрыста і Яго апосталаў у вандроўках па гарадах і сёлах.

Насуперак біблейнаму вобразу блудніцы, што адразу паверыла ў Хрыста і пакаялася, Марына Крывіц спачатку выступае ў ролі шпіёна з варожага лагера. Але потым, калі Яна разгледзела сутнасць Братчыка-Хрыста, палюбіла яго.

Характары герояў, х паводзіны і ўчынкі ацэньваюцца аўтарам праз апісанне мовы вобразаў. Так, напрыклад, уражваюць словы і паводзіны дамініканца Фларыяна Басяцкага, мяккі, незвычайна багаты інтанацыямі голас якога "нібы зачароўваў, нібы душу цягнуў з вачэй". Калі ён гаварыў, то з ягонага рота "нібы плы смярдзючы гной, нібы травінка-джала высоўвалася з-пад языка".

Хрысціянскія вобразы і матывы з'яўляюцца ключавымі ў раскрыцці галоўнай ідэі рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні": паказаць духоўнае абуджэнне нацыі, усведамленне ёю сваёй годнасці ў сваім далёкім мінулым і праз гэта пазбаўленне нацыянальнага бяспамяцтва сучаснікаў. Вера ў выратавальнага Месію характэрная для большасц беларусаў (ды й не толькі беларусаў). Нават калі выкарчоўваліся рэлігійныя карані, яна працягвала сваё жыццё на ўзроўні падсвядомоасці. Просты народ нстынктыўна спадзяваўся, што прыйдзе нехта добры і справядлівы і зменіць іх жыццё. Надзея на лепшую долю выявілася ў фальклоры, асабліва ў чарадзейных сацыяльна-побытавых казках. Менавіта таму і здолей У. Караткевіч з такой пераканальнасцю перадаць атмасферу трывогі і надзеі, што ахапіла жыхаро Гародні пасля прыходу Братчыка з апосталамі [10; 6].

2.2 Адметнасці мовы твора

Твор напісаны надзвычай вобразнай, маляўнічай, багатай, сакавітай і добрай сучаснай мовай. Архаізавана рамане толькі танальнасць. Для ілюстрацыі гэтага возьмем радкі: "Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай…" і заключныя: "Выйша сейбіт сеяць на нівы свая".

Пісьменнік часта звяртаецца да Бібліі, што таксама пэўным чынам адбілася на стылі. Ён умела выкарыстоўвае інверсію і стараславянізмы, якія надаюць твору велічнае рачыстае гучанне: "гішторыяй круцельскай", "рачоны Хрыстос у Гародню зайшоў", "ныня і мы разам з вамі", "і не было яснасці ў душы ягонай". Акрамя таго, аўтар шырока ўжывае гістарызмы: ратман, каноны, корд, баніцыя і іншыя.

Уладзімір Караткевіч шырока выкарыстоўвае народныя выслоўі. Побач СА словамі высокага кніжнага стылю ўжывае прастамоўныя словы і выразы, свае ўласныя параўнанні - простыя, натуральныя, часам арыгінальныя і незвычайныя: "аж ногі да зямл прыкіпелі і неба здалося з літоўскі кажух", "зямля было чорная. Уся сетцы трэшчын, у глыбокіх расколінах, сухая, як далонь земляроба і як порах", "горад гудзеў як вулей, у які нейкі гарэза кінуў каменьчык"

У творы моцна адчуваецца іранічна-гумарыстычны гратэскавы пачатак, які ўзнік з усведамлення беларускім сярэдневяковым чалавекам паўнаты жыцця, з адчування ім смешнага рэчаіснасці. Аднак пры ўсім камізме сітуацый, у якія трапляюць героі, пісьменнік гістарычна дакладны.

Бачна, што ў творы персанажы (Братчык і Лотр, Басяк) супрацьпастаўленыя адзін адному. Сва стаўленне да гэтых персанажаў аўтар выказаў, надзяліўшы іх зняважлівым прозвішчамі: Лотр - па-народнаму значыць круцель, нягоднік, падлюка, а Басяцкі - басяк, няправедны. Яны, амаль не раздумваючы, аддалі Радзіму на рабаванне татарам. Пры гэтым бессаромна прыкрываліся хрысціянскімі догмамі, цытавал радкі Святога Пісання.

Асэнсоўваючы постаць Хрыста, Уладзімір Караткевіч уводзіць у твор "словы" ад летапісца, ад другога летапісца і ад двух сведкаў. І так супастаўляльна-параўнальны погляд на далёкія падзеі надае большую пераканаўчасць, глыбіню і шматграннасць аўтарскаму апавяданню. Уладзімір Караткевіч захапляецца старажытнай беларускай мовай, яе чароўным, лаканічным трохі наіўным стылем, часта дае слова летапісцу, які хоць часам і "наблыта сям-там нахлусіў, але застаўся геніем стылю, геніем мовы".

Сапраўднай маленькай жамчужынай, згубленай у старой пыльнай кнізе, выглядае прыведзенае рамане апісанне гісторыі з сукняй. Караткевіч заўважыў, што апавяданне пра сукню напісана ў летапісца такой "цудоўнай, грубай і плоцкай мовай, так па-беларуску гавораць, гарлаюць і спрачаюцца ў ім удзельнікі гэтай гісторыі, такія яны жывыя, нягледзячы на адлегласць стагоддзяў". Гэта вызначэнне добра стасуецца і да адлюстраваных ім падзей і характараў у рамане. Пісьменнік не толькі паказаў матывацыю тых або іншых учынкаў сваіх герояў, раксрыў іх адметнасць, але і стварыў пераканаўчыя і яркія малюнкі людскога натоўпу, да яскравыя апісанні тагачаснай зброі, адзення, вуліцаў і плошчаў Гародні.


Заключэнне

Уладзімір Караткевіч творча спадкаваў еўрапейскія традыцыі выкарыстання біблейных матыва вобразаў. Як пісьменнік самабытны і арыгінальны, ён трактаваў біблейныя сюжэты, вобразы і матывы ў адпаведнасці са сваім светапоглядам, светаадчуваннем, з асаблівасцямі свайго таленту і тымі задачамі, якія став пры напісанні твора.

Аўтару важна паказаць духоўную эвалюцыю героя (Юрася Братчыка), абуджэнне яго нацыянальнай годнасці, любові да людзей, адказнасці за лёс радзімы і народа. Хрыстос у рамане выступае абуджальнікам свядомасці, чалавечай годнасці, творчай ніцыятывы. У Караткевіча Хрыстос больш зямны ў параўнанні са сваімі біблейным прататыпамі, што адначасова набліжае і аддаляе ад нас героя рамана, бо звычайнаму чалавеку нашмат цяжэй здзейсніць тое, што наканавана святым.

Асаблівасцю мастацкай інтэрпрэтацыі хрысціянскіх матываў і вобразаў з’яўляецца іх выразная праекцыя на сучаснасць. У кантэксце рамана хрысціянская ідэя зліваецца з ідэяй патрыятычнай, набывае ярка акрэсленае гуманістычнае гучанне.

У адрозненні ад катаў, што апісаны ў рамане Ул. Караткевіча, сённяшнім катам не патрэбныя клеткі, бо яны мараць пра адначасовую смерць мільёнаў і мільярдаў. У гэта не хочацца верыць. Але пагроза чалавечай цывілізацыі вельмі адчувальная ў ХХ стагоддзі. І пісьменнік папярэджвае, асуджае, паўстае супраць яе. У гісторы было дастаткова трагедый, каб людзі зразумелі іх агіднасць - такі асноўны вывад аўтара. Зямля павінна вечна квітнець у “нятленным ззянні вечнай красы" - такую жыццясцвярджальную ідэю даводзіць да чытача раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

У разгледжаным творы пісьменнік развіў традыцыі “карнавальнай літаратуры”, плённа выкарыста гратэск. Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" увабраў у сябе і традыцы народнай смехавай культуры. Гэты твор пра лёс прадстаўікой самых розных класа праслоек.

У сваім творы Уладзімір Караткевіч паказаў заканамернасць перамогі новага, прагрэсіўнага чалавечнага над аджываючым, кансерватыўным і антыгуманным.

Такім чынам, у выніку праведзенай работы, намі была дасягнута мэта даследвання (выявіць асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”).

Акрамя таго, можна гаварыць пра вырашэнне асноўных задач, якія ставіліся перад курсавой работай, а менна:

Прааналізаваць крытычную метадычную літаратуру па тэме даследавання;

Вызначыць асноўныя асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул. караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”;

Разгледзець твор беларускага майстра на прадмет наяўнасці ў ім тых ці іншых прыкмет стылю, асаблівасцей жанравай прыналежнасці.


Спіс выкарыстанай літаратуры

1.         Абола, М. Неугасимый свет доброй благородной души / М. Абола // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць ў еўрапейскім культурным кантэксце: навуковы зборнік. - Мінск. - 2000. - С.105 - 108.

2.         Бахарава, М. Пад вясёлай маскай прытворшчыка (традыцы смехавай культуры Франсуа Рабле ў творчасці Уладзіміра Караткевіча) - на прыкладзе рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / М. Бахарава // Першацвет. - 1998. - №1. - С.112 - 116.

3.         Гісторыя беларускай літаратуры 20ст. У 4 т. Т.4. Кн.1. - Мінск - 1992. - 928 с.

4.         Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская проза сёння. - Мінск. - 1991. - 186 с.

5.         Жабінская, М. Спадчына Караткевіча - крыніца агульнага гуманізму / М. Жабінская // Наша слова. - 2005. - 14 снежня. - С.12.

6.         Жаўняровіч, Пятро. Няўдалае пызямленне “Хрыста" Санкт-Пецярбурзе /П. Жаўняровіч // Дзеяслоў. - 2006. - №6 - С.278 - 287.

7.         Івашын, В. Да вышынь рэалізму: Асноўныя тэндэнцыіразвіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. - Мінск. - 1983. - 265 с.

8.         Караткевіч Ул. Задума: узнікненне і ўвасабленне /Ул. Караткевіч // ЛіМ. - 1971. - №5. - С.9-10.

9.         Караткевіч У. Збор твораў: У 2 т. Т.2: Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды). - Мінск. - Маст. літ. - 1980 - 437 с.

10.      Конан, І. Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / І. Конан // Роднае слова. - 2007. - №3. - С.6 - 7.

11.      Лявонава, Е.А. “Узысці на сваю галгофу нтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў ў рамане Уладзіміра Караткевіча Хрыстос прызямліўся ў Гародні" // Лявонава Е.А. Агульнае і адметнае. - Мінск: Маст. літ. - 2003. - С.90-126.

12.      Лявонава, Е.А. Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / Е.А. Лявонава // Беларуская мова і літаратура. - 2001. - №4. - С.121 - 127.

13.      Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча / А. Мальдзіс // ЛіМ. - 1991. - 25 кастрычніка. - С.6-7.

14.      Прашковіч, Л.І. Аб жанрава-стылістычных асаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / Л.І. Прашковіч // У кн.: Белар. літаратуразнаўства. Міжвуз. зборн. Вып.3. - Мінск. - Выд-ва БДУ. - 1975. - С.107 - 117.

15.      Сабалеўскі, А. Тэатральнае спасціжэнне Караткевіча /А. Сабалеўскі // Масква. - 2001. - №12. - С.12 - 16.

16.      Салдаценка, Н. На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту - на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" /Н. Салдаценка // Роднае слова. - 1994. - №7-8. - С.49 - 53.

17.      Сцяпанава, А. Рысы еўрапейскага постмадэрнізму творах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча Хрыстос прызямліўся ў Гародні”) /А. Сцяпанава // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць ў еўрапейскім культурным кантэксце: навуковы зборнік. - Мінск. - 2000. - С.58-62.

18.      Чарнышова, Л.В. Адлюстраванне народных хрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" /Л.В. Чарнышова // Веснік БДУ: культура і мастацтва. - 2007. - №7. - С.27 - 32.

19.      Шынкарэнка, В.К. Жанравыя асаблівасці рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”/В.К. Шынкарэнка // Белар. літ. Вып.13. - Мінск. - 1985. - С.99.

20.      Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога. Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы. - Мінск. - 2002. - 216 с.

21.      Яскевіч, А. Карані маладога дрэва. - Мн. - 1967. - 254 с.


Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.