скачать рефераты
  RSS    

Меню

Быстрый поиск

скачать рефераты

скачать рефератыКонтрольная работа: Беларускія землі ў другой палове XVІІ–XVІІІ ст.

Грашовы аброк ужываўся часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук.

У 30-40-я гг. XVIII ст. фальваркавыя гаспадарк змацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у памешчыкаў пастаянна не хапала. Таму стала шырока практыкавацца перадача маентка ў арэнду або залог, пераважала кароткатэрміновая арэнда 1-3 гады.

У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і феадалы. Каб хутчэй узняць пусткі, уводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала эканамічнаму здыму краіны ў цэлым.

Сялянскія надзелы дзяліліся на цяглавыя, за якія ў асноўным выконвалася паншчына, і чыншавыя, за якія галоўным чынам сяляне плацілі грашовы аброк.

Паншчыну адбывал круглы год і мужчыны і жанчыны, са сваей рабочай жывелай. Памеры яе вызначаліся з улікам магчымасці сяляніна весці сваю гаспадарку. За разглядаемы перыяд памер паншчыны павялічыўся амаль у 3 разы, дасягаючы фантастычных лічбаў 24 дні на тыдні з валокі.

Дзяржаўны падатак падымнае – штогод уносіўся з кожнага двара. Максімальныя памеры падатка вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюду парушаліся арандатарам адміністрацыяй маенткаў. Улады, што абараняла б сяляніна, не было.

Доўгія годы сяляне Крычаўскага староства вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства кіраўніцтва староства і арандатароў. Звычайныя формы барацьбы – скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцекі – вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброеннае паўстанне. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі Радзівілавых арандатароў, замест іх абралі са свайго кола. Паўстанцы разбурылі двары і падзяліл маемасць. Былі знішчаны судовыя і даўгавыя кнігі. На разгром паўстання Радзівіл накіраваў у студзені 1744 г. значны вайсковы атрад на чале з палкоўнікам Пястжэцкім, які захапіў горад, напаў на лагер паўстанцаў і разбіў сялянскае войска. Неарганізаваннасць, стыхійнасць і лакальнасць – прыкметы амаль усіх сялянскх паўстанняў, з-за якіх яны не маглі скончыцца перамогай.

Не менш моцным было паўстанне на Каменшчыне 1754-1756 гг. Хваляванні сялян ва ўладаннях віленскага капітула на Мазыршчыне пачаліся яшчэ ў 1736 г., у 1754 г. яны перараслі ва ўзброеннае паўстанне. Сяляне аказвалі сур’езнае супраціўленне. Толькі ў 1756 г. паўстанне было задушанна.

Гарады знаходзіліся ў глыбокім заняпадзе, унутраны рынак звузіўся. Было падарвана развіцце рамяства. Частка рамеснікаў, якія засталіся ў гарадах, былі вымушаны перасяляцца ў веску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў. Ва ўмовах бязладдзя феадалы рабавалі купецкія абозы, рабіл наезды на рынкі і гарады, патрабавалі ад апошніх выкупы.

З аднаўленнем прадукцыйных сіл у весцы паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. У вялікіх гарадах расце рамесная вытворчасць, наглядаецца адраджэнне спецыялізацыі раенаў.

Адраджэнне рамяства суправаджаецца аднаўленнем арганізацый рамеснікаў – цэхаў. Адначасова зрастае роля скупшчыка – пасрэдніка паміж вытворцам і рынкам.

Новае эканамічным жыцці – гэта з’яўленне мануфактурнай вытворчасці, пераважна мястэчках і сельскай мясцовасці. Яны належалі ў асноўным магнатам, таму называліся вотчыннымі мануфактурамі.

У сярэдзіне XVII ст. прыкметна звузіўся памер унутраннага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны заняпад гаспадарк выніку шматлікіх воінаў, збядненне асноўнай масы насельніцтва, вузкасць унутраннага рынку, абмежаванні на гандаль для сялянства, памяншэнне рол Беларусі як пасрэдніка ў расійскім знешнім гандлі.

У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва сіх сферах эканомікі Беларусі. Адной з прычын гэтага ажыўлення была дэмаграфічная, звязанная з хуткім ростам насельніцтва.

Другая прычына гэта павышэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так за яе межамі. Попыт на прадукцыю сяла павялічваўся таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў.

Трэцяя прычына звязана з ўнутрыпалітычнымі змяненнямі ў Рэчы Паспалітай. Узмацнілася зацікаўленнасць у бесперашкодным развіцці рынку, паляпшэнне агульных умоў развіцця эканомік краіны. Магнаты і феадалы-прадпрымальнікі імкнуліся да пэўнага ўрэгуляванн нутрыдзяржаўнага ладу. Пад іх уздзеяннем былі праведзены гаспадарча-адміністрацыйныя рэформы, якія узмацнілі цэнтральны апарат дзяржаўнай улады: на сеймах абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, былі створаны адміністрацыйныя органы ў сферы кіравання, заснавана Скарбовая камісія – спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі, ажыццяўленні судовых функцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем.

У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маенткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх правоў.

Чацвертая прычына гэта меры збоку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін.

У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ему і даўжыні. У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць генеральную мытную пошліну, абавязковую для ўсіх, і адмяняе нутраныя пошліны. Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнаму развіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў пашырэнн фальварковай запашцы на захадзе і ў цэнтры краіны, асваенні новых зямель, узнікненне новых фальваркаў, удасканаленні агратэхнікі, росце пагалоўя хатняй жывелы, павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне таварнасці вотчынай сельскай гаспадаркі, пашырэнні яе сувязяў з рынкам.

Сялянскія павіннасці засталіся тымі ж але змяніліся іх памеры. У цэлым яны ўзрасл сярэднім у 1,5 раза ў параўнанні з папярэднім перыядам.

Паглыбленне эканамічнай дыферэнцыяцыі, выкарыстанне ў некаторых памешчыцкіх маентках разам з паншчынай наемнай працы, зараджэнне вотчынай прамысловасці, рост сельскай гаспадаркі сведчылі аб тым, што пачалося разлажэнне феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі. У другой палове XVIII ст. была адноўлена рашаючая ў той час галіна эканомікі Беларус сельская гаспадарка: на захадзе і ў цэнтры – да 60-х гг., на ўсходзе – да 70-х гг.

Адрадзілася большасць гарадскіх паселішчаў. Галоўную ролю адыгрывалі буйныя гарады на галоўных гандлевых шляхах – Віцебск, Гародня, Магілеў, Мінск. Акрамя рамяства важным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы – рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.

Самая вялікая рамесная група – апрацоўшчыкі металаў. Гэта кавалі, слесары, залатых сярэбранных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары і майстры зброевай справы. Другая група – рамеснікі па скураным вырабе. Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў паменшылася да канца XVIII ст.

На Беларусі з’явілася мануфактурная вытворчасць, заснаваная на раздзяленні працы і ручной тэхніцы. Першыя прадпрыемствы адчынялі буйныя феадалы, якія мелі магчымасці для арганізацыі мануфактур у сваіх маентках і танную рабочую сілу – прыгонных сялян.

Гандлевыя аперацыі як на ўнутраным, так і на знешнім рынку ажывіліся толькі ў другой палове XVIII ст. Гэтаму садзейнічал знаўленне сельскай гаспадпркі, уздым рамеснай вытворчасці і развіцце мануфактуры, пашырэнне таварна-грашовых адносін, паляпшэнне сродкаў зносін. У развіцці ўнутраннага гандлю асноўная роля належала кірмашам. Знешні гандаль гэта вываз традыцыйных тавараў: збожжа, воску, меду, скару.

 

3. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі

Ужо папярэдн разгляд гісторыі Рэчы Паспалітай паказаў, наколькі моцны быў уплыў Рас гэтай дзяржаве. Пасля смерці Аўгуста ІІІ у 1763 г. гэта яшчэ больш узмацнілася, найперш у выніку яе застарэлай хваробы – барацьбы паміж магнацкімі групоўкамі за большы ўплыў у жыцці краіны. Як і заўсёды, гэта барацьба абвастралася ў час абрання новага караля. Так было і зараз. За абранне на каралеўскі пасад гэтым разам найбольш вострым было змаганне паміж Чартарыйскімі і Патоцкімі. У Рас гэты час была ўжо Кацярына ІІ. Да яе і звярнуўся Чартарыйскі з просьбай прыслаць ім на дапамогу рускае войска, у чым ім, зразумела, не адмовілі. Менавіта злучаныя сілы ВКЛ і рускага атрада ў чэрвені 1764 г. атрымалі перамогу над войскам аднаго з найбольш магутных паплечнікаў Патоцкіх – Караля Радзівіла, захапіўшы яго крэпасці ў Нясвіжы і Слуцку. А сам іх уладальнік схаваўся за мяжой.

Гэта перамога дала магчымасць Чартарыйскім 7 верасня 1764 г. правесці на каралеўскі пасад іх пляменніка – 35-гадовага Станіслава Панятоўскага. Усё гэта адбылося пры непасрэднай падтрымцы Кацярыны ІІ, якая асабіста ведала новавыбранага караля, бо ён некаторы час жыў у Пяцярбургу пры яе двары і, магчыма нават быў яе фаварытам. Для поспеху абрання С. Панятоўскага каралём мела і тое, што Варшаве ў гэты час стаяла расійскае войска. Такім чынам, абранне С. Панятоўскага канчаткова замацавала рашаючы ўплыў Расіі ў Рэчы Паспалітай.

Яшчэ перад выбраннем новага караля Чартарыйскія рашылі прыняць новыя рэформы, якія б умацавалі цэнтральную ўладу дзяржавы. І хоць на адным з соймаў у 1764 г. і было абмежавана права вета і прыняты рашэнні пра ўпарадкаванне фінансавай і судовай спраў, аднак гэта выклікала супраціўленне колаў грамадства, найперш магнатаў і шляхты, якім і была выгадна слабая дзяржаўная ўлада. Спачатку гэтыя рэформы падтрымала Расія, бо яна мела ў сваіх руках Рэч Паспалітую і ёй было выгадней бачыць яе больш умацаванай.

Па-ранейшаму для большага націску супроць Рэчы Паспалітай выкарыстоўваліся рэлігійныя справы, тым больш што ў ёй прадаўжалася палітыка пераследу некаталіцкіх канфесій. Па ніцыятыве Прусіі і Расіі быў прапанаваны праект ураўнення ў правах дысідэнта (пратэстантаў і праваслаўных) з католікамі, на што згаджаўся і сам кароль Панятоўскі, але чаго не ўхваліў сойм. А гэта, як і ў папярэднія часы, пацягнула за сабой прысылку войскаў у Рэч Паспалітую, а менавіта на тарыторыю Беларусі, дзе ў кастрычніку 1765 г . расійскімі войскамі былі захоплены Слуцк і Нясвіж.

У мэтах абароны кожнай з гэтых канфесій пачалі ўтварацца канфедэрацыі: пратэстанцкая ў Торуне, праваслаўная ў Слуцку. Больш за тое, у Радаме была створана каталіцкая канфедэрацыя, якая ўзяла курс на саюз з Расіяй. І самае дзіўнае, што на чале яе стаў К. Радзівіл, які раней займаў процілеглую пазіцыю і ўладанні якога раней захапіла рускае войска. Відаць, гэтым самым ён і хацеў вярнуць сабе страчанае. У выніку дзейнасці гэтых канфедэратаў, якіх падрымлівала 40-тысячнае рускае войска, сойм у 1768 г. і вымушаны быў прыняць пастанову аб ураўненні дысідэнта у правах з католікамі, у тым ліку - права займаць дзяржаўныя пасады. Але хоць засталіся некранутымі такія правы дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай, як ліберум вета, выбарнасць караля, недатыкальнасць шляхецкіх прывілеяў – усё, што аслабляла краіну, тым не менш рэакцыйныя, асабліва каталіцкія, колы, незадаволеныя ўраўненем з іх правамі дысідэнтаў і саюзам з Расіяй, у тым жа 1768 г. у Бары стварылі сваю канфедэрацыю. Праўда, склад яе быў неаднолькавы. Хоць у яе ўвайшл сапраўдныя патрыёты, што выступалі за незалежнасць Польшчы, аднак у ёй задавал тон кансерватыўныя элементы, для якіх найперш важна было захаваць “залатыя вольнасці” шляхты і асабліва вяршэнства каталіцкай царквы, і тым самым захаваць нацыянальна-рэлігійны прыгнёт над іншавернымі. Тое, што Барская канфедэрацыя выступала за захаванне шляхецкіх прывілеяў, можа тлумачыць, чаму яе было шмат прыхільнікаў і на Беларусі, асабліва ў Берсцейскім і Мсціслаускім паветах. Вось чаму дзеянні барскіх канфедэратаў перакінуліся і на Беларусь. Супраць іх был кінуты расійскія войскі. Менавіта ў кастрычніку 1768 г. яны разбілі канфедэратаў пад Дзярэчынам і захапілі Нясвіж і Слуцк. Аднак у наступным годзе берасцейскі атрад канфедэратаў на чале з самім кіраўніком усёй канфедэрацы Юзафам Пуласкім разбіў рускія войскі пад Берастовіцай, Слонімам і Мышшу. Дзеянні Барскай канфедэрацыі на беларусі яшчэ больш пашырыліся ў наступныя два гады, асабліва калі на яе тэрыторыю ўступіў атрад Ш. Касакоўскага, як складаўся ў асноўным з дробнай шляхты і дзейнасць якога прасціралася ад Мядзеля да Менска. Пад уздзеяннем гэтага зноў канфедэратыўны рух перайшоў на Полаччыну, Ашмяншчыну, Браслаўшчыну і Мсціслаўшчыну.

Пакольк канфедэратыўны рух непасрэдна пагражаў Расіі, то яе ўрад прыняў усе меры, каб яго задушыць, для чаго і былі кінуты новыя войскі, што і дало першыя вынікі. Пад Новагародкам быў разбіты атрад Касакоўскага. Асабліва вызначыўся задушэнні Барскай канфедэрацыі славуты А. Сувораў, які ў гэты час са сваім войскам знаходзіўся ў Польшчы. Менавіта ім быў разбіты трохтысячны атрад вялікага гетмана ВКЛ М. Агінскага пад Сталовічамі ў верасні 1771 г.

Расправа з Барскай канфедэрацыяй як у ВКЛ, так і ў Польшчы канчаткова наблізіла Рэч Паспалітую да яе падзелу. Праўда, ініцыятыва гэта ішла не ад Расіі, бо яе цалкам задавальняла існаванне гэтай слабой і таму бяспечнай для яе дзяржавы, якая да таго ж знаходзілася пад непасрэдным яе ўплывам. Ініцыятыва падзелу зыходзіла ад Пруссіі, якая не магла, далей мірыцца з тым, што Польшча адгароджвала яе ад Усходняй Прусіі. Менавіта ад прускага караля Фрыдрыха ІІ паступіла прапанова да Расіі, без удзелу якой не мог адбыцца падзел Рэчы Паспалітай. На гэта Кацярына ІІ і дала згоду. У перамовы аб падзеле некальк пазней далучылася і Аўстрыя. І вось 5 жніўня 1772 г. у Пецярбургу паміж гэтымі трыма дзяржавамі і была падпісана дамова аб падзеле Рэчы Паспалітай. У выніку гэтага Прусія атрымала заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя паўднёвую яе частку і Гальцыю са Львовам, да Расіі адышлі Інфляндскае ваяводства, усход Полацкага ваяводства (па правым беразе Зах. Дзвіны), Віцебскае ваяводства (за выключэннем яго крайняй заходняй часткі), ус Мсціслаўскае ваяводства, а таксама ўсходняя частка Менскага ваяводства (з Гомелем, Рагачовам, Прапойскам і Чавусамі).

Лес гэтых адрэзаных ад Рэчы Паспалітай частак склаўся па-рознаму. Відаць, удалым быў для Галіцыі. Менавіта знаходзячыся ў складзе Аўстрыйскай імперыі, гэта частка Украіны мела пэўныя умовы для свайго нацыянальнага развіцця.

Прусія са сваей моцна цэнтралізаванай уладай далека не была падобнай на Аўстрыю, у якой дапускаўся пэўны федэралізм. З забраных Расіяй усходніх беларускіх тэрыторый былі утвораны Пскоўская губерня і Магілеўская.

Адразу на землях Беларусі афіцыйнай мовай замест польскай была ўведзена расійская. Пачал водзіца характэрныя для Расіі ўстановы: губернскія і правіцыйныя суды, устанаўлівацца падаткі, якія павінны былі плаціць сяляне, а таксама купцы яўрэі. Але асаблівая увага была ўдзелена царкоўным справам. Былі ўтвораны Пскоўская і Магілеўская праваслаўныя епархіі. Рэарганізацыі падверглася ніяцкая царква. Уніяты не толькі заахвочваліся да пераходу ў праваслаўе, але гвалтоўна заганяліся ў яго.

Патрыятычныя колы Рэчы Паспалітай перш за ўсе бачылі неабходнасць умацавання дзяржаўнай улады. І вось на чатырохгадовым сойме (1788-1792) у гэтым кірунку былі прыняты некаторыя рэформы. У прыватнасці, былі ўнесены некаторыя змены ў адміністрацыйны падзел дзяржавы, у выніку чаго колькасць паветаў у Беларусі ўзрасла да дваццаці. Але найважнейшым вынікам яго дзейнасці было прыняцце ім 3 мая 1791 г. Канстытуцыі, якая для таго часу ўтрымлівала ў сабе важныя прагрэсіўныя моманты. Дзеля мацавання дзяржавы ў ей адмянялася выбарнасць караля. Таксама адмянялася ліберум вета і забаранялася канфедэрацыя. Выканаўчая ўлада ў дзяржаве належала каралю і радзе, якая складалася з прымаса і пяці міністраў. Захоўваліся ранейшыя прывілеі шляхты, але адначасова адзначалася неабходнасць яе збліжэння з ніжэйшымі класамі, у прыватнасці з мяшчанствам, дзеля чаго ей дазвалялася займацца гандлем. Разам з гэтым і мяшчанам дазвалялася набываць зямлю і займаць дзяржаўныя і вайсковыя пасады.

Але, маючы ў сабе прагрэсіўныя моманты, Канстытуцыя 3 мая ў той час абмяжоўвала правы падсобных пластоў грамадства. Так, хоць і ўлічваліся змякчэнні ў прыгонным праве, аднак па-ранейшаму яно захоўвалася, гэта значыць галоўнае, на чым трымалася эксплуатацыя сялян – гэта большай у той час часткі народа.

Але найбольшую пагрозу Канстытуцыя 3 мая несла далейшаму існаванню ВКЛ, а разам з тым снаванню беларусай, украінцаў і літоўцаў. Прагрэсіўныя моманты Канстытуцы выклікалі супраціўленне з боку магнатаў. Добра разумеючы пагрозу, магнацкая верхавіна найперш і звярнулася да Кацярыны ІІ па дапамогу і атрымала яе. Бы складзены ў Пецярбургу акт канфедэрацыі. Які ўпершыню абвешчаны ў мястэчку Тарговічы 14 мая 1792 г. у гэтым дакуменце яўна прызнавалася, што канфедэрацыя накіравана супраць Канстытуцыі 3 мая ў імя захавання ранейшых парадкаў.

Была адменена Канстытуцыя 3 мая. Калі расійскімі войскамі была захоплена Вільня, адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Расіяй была захоплена цэнтральная частка Беларус Правабярэжная Україна. Прусія ж захапіла Торунь і Гданьск з іх акругамі. Як пасля першага, так і пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай расійскі ўрад ва ноў захопленых землях Беларусі пачаў заводзіць свае адміністрацыйныя парадкі. Так адразу была ўтворана Менская губерня. Гэтак жа надаецца вялікая ўвага царкоўным справам.

Узнікненне падпольных груповак у Польшчы, якія ставілі сваей мэтай не толькі бараніць Рэч Паспалітую ад далейшага развалу, але і вярнуць пад яе ўладу раней страчаныя тэрыторыі, аднавіць Канстытуцыю 3 мая і рэформы, праведзеныя чатырохгадовым соймам, выспела рашэнне аб неабходнасці паўстання. Кіраўніком яго бы прызначаны Тадэвуш Касцюшка, які дзеля гэтага прыбыў у Кракаў з Саксоніі, дзе ен быў у эміграцыі. Ен адразу ў сваіх універсалах, разасланых па краіне, заклікаў да ўсенароднага паўстання, у якім бы прынялі чынны ўдзел усе сасло грамадства і ратавалі сваю бацькаўшчыну.

І паўстанне выбухнула спачатку ў Кракаве, а пасля ў Варшаве, дзе яно было асабліва паспяховым. Тут 6 кастрычніка 1794 г. паўстанцы амаль поўнасцю вынішчыл дзесяцітысячнае расійсае войска. З Варшавы паўстанне перакінулась на Літву Беларусь, дзе яно атрымала таксама даволі шырокі размах. Але ў Літве і Беларус паўстанне ўзначальваў паляк палкоўнік Якуб Ясінскі. У пачатку красавіка паўстанцы накіравалі свой удар супроць расійскага войска, якое знаходзілася Вільні.

23 красавіка вільні быў аб’яўлены акт паўстання, а таксама утвораны рэвалюцыйны ўрад – Найвышэйшая Літоўская рада. Я. Ясінскі ў ліку іншых рэвалюцыйных змен аб’яўляў і аб поўнай адмене прыгоннага права. Царскія ўлады са свайго боку, каб адцягнуць сялян ад паўстання, пачалі цешыць іх абяцанямі, што ім будуць перададзены землі, адабраныя ад паноў-паўстанцаў.

Я. Ясінскім не былі задаволены ў Варшаве, найперш яго паслядоўныя рэвалюцыйныя погляды дзеянні. Адмена прыгоннага права пагражала магнатам. 4 чэрвеня 1794 г. Ясінскі быў адкліканы з Вільні. Была адначасова распушчана і Найвышэйшая Літоўская рада, замест яе ўтворана Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ.

Была спроба пашырыць паўстанне і на ўсходзе Беларусі. Міхаіл Клеафас Агінскі з гэтай мэтай са сваім паўстанцкім атрадам у сярэдзіне мая 1794 г. прайшоў праз Валожын і Івянец, але быў разбіты. Вялікі прастор Беларусі ахопліваў у другой палове жніўня трохтысячны паўстанцкі атрад С. Грабоўскага. Аднак у раене Любан ен быў разбіты.

Захапіўшы зно тэрыторыю Беларусі і Літвы, расійскія войскі рушылі на тэрыторыю Польшчы, дзе былі сканцэнтраваны галоўныя сілы паўстанцаў. У разгроме іх адыграў галоўную ролю знакаміты А. Сувораў. У бітве пад в. Мацяевічы войска Касцюшкі было разбіта, сам ен быў узяты ў палон. У 1796 г. ен быў выпушчаны і далейшае жыцце пражыў у эміграцыі.

23 кастрычніка 1794 г. Варшава была захоплена, што азначала канчаткова разгром паўстання, а разам з гэтым і канец снавання Рэчы Паспалітай. Паўстанне і прадвырашыла трэці і канчатковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі пераходзілі Гарадзенскае, Віленскае і Ковенскае ваяводствы, да Прусіі – уся цэнтральная Польшча з Варшавай, да Аўстрыі – Крака з яго акругай. Галоўнай прычынай такога развалу былі магнацкая анархія палітыка рэлігійнай нецярпімасці. Буйныя магнацкія роды, прагнучы большай улады збагачэння, уцягвалі ў сваю ўзаемную барацьбу вялікую колькасць насельніцтва, а таксама і суседнія дзяржавы, што непазбежна вяло да ўнутранага аслаблення і знешняга ўмяшання.

Так закончылася снаванне нашай беларускай дзяржавы, гісторыя якой доўжылася звыш паўтысячагоддзя.

Прычын падзела Рэчы Пасплітай было шмат. Найбольш значныя з іх: жаданне Прусіі атрымаць прамы сухапутны выхад да Усходняй Прусіі; імкненне ўрадаў Расіі, Аўстрыі і Прусіі не дапусціць распаўсюджання ідэй Французскай рэвалюцыі, якія знайшлі адлюстраванне Канстытуцыі 3 мая 1791 г.; нездавальненне ўрадаў гэтых краін памкненням кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узмацніць дзяржаву; прэтэнзіі Расіі на “спадчыну маскоўскіх князеў” – Беларусь і Украіну; існаванне так званага “дэсідэнцкага пытання” – непасрэднай зачэпкі для ўмяшательства ва ўнутраныя справы Польшчы ВКЛ.


 

Заключэнне

 

Аднак страшэнны нацыянальны і сацыяльны уціск не змог змярцвіць беларусаў як народ. Што ж, кал яны змаглі скласціся і вырасці на зямлі, дзе амаль бесперастанку лютавал знішчальныя войны, то ўжо гэта характарызуе іх як выключна жыццяздольную нацыю. І таму яна змагла пераадолець найцяжэйшыя выпрабаванні на сваім шляху, захаваўшы сваю адметнасць як народа і адрадзіўшы сваю дзяржаўнасць.

У вынніку антыфеадальнай вайны былі зруйнаваны гарады і мястэчкі, спалены вескі, узмацнілась прыгонніцтва, акрамя загубленных жыццяў у час вайны, беларусы перажылі страшны голад, эпідэміі, хваробы. Таксама казацка-сялянская вайна гэта пачатак разбуральнага ў Беларусі.

Вайна паміж Рэчу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай прывяла к памяншэню насельніцтва у два разы, масаваму вывазу беларусаў-рамеснікаў у Маскву, голад, эпідэміі, хваробы, спаленым вёскам, разбураным гарадам і мястэчкам, значнаму скарачэню колькасці ворыўных зямель.

3 мая 1791 г. – была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, асновай якой было вывядзенне Рэчы Паспалітай з палітычнага крызісу і станаўленне яе на шлях буржуазнага развіцця. Гэта была першая дэмакратычная Канстытуцыя ва ўсей Еўропе, але час рэформаў даўно бы упушчаны Рэчу Паспалітай, замежныя магнаты ўжо дзялілі паміж сабой гэты край.

Выннікі паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі: паўстанне пацярпела паражэнне; Тадэвуш Касцюшка не змог падняць вышэй абмежаваную шляхецкую праграму і абаперціся на народ; галоўны дакумент паўстання “Паланецкі універс” не скасаваў прыгоніцкага права; асноўная маса насельніцтва – сяляне і мяшчане спакойна і абыякава аднеслісь да распаду Рэчы Паспалітай.

Аб’яднанне беларускіх зямель з Расіяй, якое ж да таго насіла прымусовы характар для насельнікаў ВКЛ, не толькі пазбавіла, але яшчэ больш абвастрыла ў аб’яднанай дзяржаве ўнутраныя супярэчнасці паміж рознымі грамадскімі пластамі. Тэрыторыя Рэчы Паспалітай па-ранейшаму заставалася арэнай даволі жорсткіх і працяглых войнаў, накіраваных як супроць яе самой, так і супроць суседніх дзяржаў. Таму непазбаўленая ад ранейшых унутраных і знешніх цяжкасцей Рэч Паспалітая праз два стагоддзі і аказалася расцягнутай па кавалках паміж сваімі сквапнымі на чужыя тэрыторыі суседнімі дзяржавамі.

Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіена як частк гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю спрыя павелічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлевыя сувязі, развівалася мануфактурная прамысловасць. У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгоніцтва, паскорылася эканамічнае развіцце, і палітычнае і культурнае жыцце пераарыентавалася ва ўсходнім накірунку.

Такім чынам, Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршаецца аднаўленне рашаючай галіны эканомікі – сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастане яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіцце набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.


 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1.  Сагановіч Г.М. Невядомая вайна 1654–1667. – Мінск: Навука і тэхніка, 1995.

2.  Юхо Я.А. За вольнасць нашу вашу: Тадэвуш Касцюшка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1989.

3.  Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава. ВКЛ. – Мінск: Беллітфонд, 2003.

4.  Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі. – Мінск: Вышэйшая школа, 2007.


Страницы: 1, 2


Новости

Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

  скачать рефераты              скачать рефераты

Новости

скачать рефераты

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.